Ix Мроя. Ix N.R.M.
Віктар Дзятліковіч
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 320с.
Мінск 2005
Гэта быў ці не адзіны выпадак калектыўнае творчасьці ў гісторыі Мроі. Пісалі на лекцыі па чарчэньню, па радку, перадаючы адзін адному аркуш паперы.
Вялікім плюсам Дзегцяроўкі была магчымасьць адразу праверыць уласныя песьні на публіцы. Высьветлілася, што аніякае алергіі яны не выклікаюць і ўспрымаюцца ня менш станоўча, чым творы «прызнаных клясыкаў». Дыскатэчную праграму Мроі складалі тады Машнна Временн, Воскресенье, Зоднак, Judas Priest, The Beatles. Максымальнай саступкай савецкай nance былі пару твораў
Антонава. А «шэдэўры» кшталту «Спаснте, спаснте, спаснте разбнтое сердце моё» ня гралі нават па заяўках. У выніку Дзегцяроўку зазамбавалі добрай музыкай. Высьветлілася гэта, калі аднойчы Мроя не змагла прыехаць на канцэрт, і на падмену дырэктар клюбу запрасіў нейкую «вясельную» брыгаду. Праз паўгадзіны суцэльнае італьянскае ды савецкае папсы вясковыя пацаны падыйшлі да музыкаў і ветліва папрасілі:
— Хлопцы, валіце адсюль.
Адмовіцца значыла рызыкнуць здароўем. Пазыцыі ж Мроі ў Дзегцяроўцы заставаліся непарушнымі да канца сэзону. У кастрычніку месца дыслякацыі прыйшлося кінуць — да вясны танцы зачыняліся, а бадзяцца зімой у халодны клюб на рэпэтыцыі нікому не хацелася.
Знайсьці новую кропку для рэпэтыцыяў дапамог выпадак. Праходзячы неяк побач адной з менскіх аўтакалён, Вольскі і Давыдоўскі падумалі — чаму б не зайсьці. Уваліліся да намесьніка дырэктара і запыталі наўпрост:
— Вам ансамбль патрэбны?
Той паглядзеў на патлатых хлопцаў з пэўным недаверам, але (добры знак) адразу ня выгнаў:
— Трэба абмеркаваць з дырэктарам, — адказаў ён і сыйшоў.
А ніхто нікуды і не сыіяшаўся. Праз паўгадзіны бакі «падпісалі» стандартнае пагадненьне: Мроя атрымоўвала месца для рэпэтыцыяў, кіроўцы — сьвяточныя канцэрты. На наступны дзень хлопцы ўжо аглядалі сваю новую «студыю» — пакой на дзевятым, апошнім паверсе інтэрнату аўтакалёны на вуліцы Веры Харужай. Перашкодзіць творчасьці ніхто ня мог — у пакоях паверхам ніжэй ніхто ня жыў. Можна было біць у бубны колькі заўгодна. За ўвесь час, пакуль дзейнічала пагадненьне, Мрою папрасілі зграць толькі два разы — на навагодняе вечарыне і нейкім юбілеі.
Ад аўтакалёны гурт узяў значна болып. Менавіта ў інтэрнаце быў зроблены першы, аматарскі
запіс праграмы «Стары храм». Спрычыніліся да гэтага найперш маладыя нацыяналісты з «Майстроўні».
«МаЙСТРОЎНЯ» I МАААДЫ НАЦЫЯНААІЗМ
Аб’яднаньне «Майстроўня» распачало дзейнасьць у 1980 г. Менскія студэнты дэкляравалі намер адрадзіць у гарадзкім асяроддзі беларускія народныя абрады і сьвяты.
«Адраджэньне беларускай народнай культуры разглядалася як аптымальная форма выхаваньня нацыянальнай сьвядамасьці, форма фалькяёрна-этнаграфічнага клюбу дазваляла весьціўласна паліпгычную дзейнасьць» (часопіс «Супольнасьць» № 3—4,1998 г.).
Фактычна «Майстроўня» аб’яднала ідэёлягаў беларускага маладзёвага нацыянальнага руху. На чале яе сталі тады Вінцук Вячорка, Сяргей Дубавец, Сяргей Вітушка, Сяржук Сокалаў-Воюш, Вікгар Івашкевіч, Алесь Суша. Ужо ў 1982 г. «Майстроўня» ўздымала кампанію за выкладаньне ў школах на беларускай мове, ладзіла сьвяткаваньні Калядаў, Купальля. Сокалаў-Воюш і Дубавец як студэнты мелі доступ у бібліятэку, дзе бралі заходнебеларускія выданьні, патаемна фатаграфавалі, а потым праяўлялі і рабілі кніжачкі кшталту «Што павінен ведаць кожны беларус».
Менская мастацкая вучэльня таксама патрапіла пад упльгў «Майстроўні» ды іншых нефармальных груповак. Хоць адміністрацыя гэтаму і супраціўлялася — не для таго савецкая ўлада ў свой час стварала адпаведныя навучальныя ўстановы.
Сяргей Дубавец (з перадачы «Беларуская Атлянтыда», Радыё Свабода); «Адразу пасьля вайны ў Беларусі пачалі стварацца пэдвучэльні, якія б рыхтавалі зь вясковых дзяцей кадры ідэйных настаўнікаў-русыфікатараў для тых жа вясковых школаў. Адным з рассаднікаў русыфікацыі стала іМенскаямастацкая ву^іэльня^.
Сяргей Харэўскі, выпускнік вучэльні (Радыё Свабода, 9 лістападу 1997 г.): «Гэта быў час, калі ў Афганістане ішла вайна. Некалькі выпускнікоў вучэльні склалі там галовы. А качсамольскія арганізацыі сачылі, каб, барані Бог, дзе на сыріне ці ў сшыпгку не зьявіліся пацыфісцкія значкі. Але многія правакацыі праходзілі. Ужо ў сярэдзіне 80-х шіцыянальная сьведамасьць сярод навучэнцаў пачала буяць нечаканым кветам. To тут, то там зьяўляліся Пагоні, бел-чырвона-белыя спалучэньні, шасырканцовыя крыжы і нават подпісы беларускаю лацінкай. Пасьля зьявіліся насьценгазэты па-беларуску, з усімі нацыянальнымі «наваротамі» і першыя ў Менску беларускамоўныя дыскатэкі...
Але пасьля ўдзелу навучэнцаўу акцыі супраць зьнішчэньня будынку першай беларускай опэры «органы» ўзяліся за мастацкую вучэльню ўсур'ёз. На агульным сходзе вучэльні, пасьля цытатаў 30-50-х гадоў пра дробнабуржуазнасьць Дуніна-Марцінкевіча і Багушэвіча, старшыня камссшольскае арганізацыі з прозьвішчам Марцінкевіч распавёў зьня.мелым вучням і настаўнікам, шпю ў вучэльні дзейнічаюць некалькі(!) антысавецкіх груповак. Тады гучнай справы ня выйшла. Дырэктар вучэльні, Краўчук, па мянушцы Орех (за тое, што старанна «окал»), як ні спрабаваў давесьціў КГБ, што й сапраўды ён выявіў нацыяналістычную сетку, нічога не дамогся. Зь ягонага спрыту сьмяяліся нават гэбісты. Ну а камсамолец Марцінкевіч, злоўлены спачатку за расыгіцьцём гарэлкі ў пад’езьдзе, а пасьля і за «фарцою», скончыў сваю палітычную кар’еру.
Але змаганьне дырэкцыі зь беларушчынай не супынялася.Дырэктар выклікаў па адным вучняў, якія паслугоўваліся моваю, і казаў: «Я тоже белорус, но говорю по-русскн. Н ты, буРь добр, вучйлйіце говорн no-русскй». Вынікі такога выхаваньня неўзабаве далі свой плён...
У кастрычніку, на сьвята брэжнеўскае Канстытуцыі, на вучзльні былі вывешаныя бел-чырвона-белыя сьцягі... Савецкія былі сарваныя, адзін паклалі замест анучы перад дзьвярыма, а другі знайшлі ў сьметніцы. Цікава, што хлопцы, якія зрабілі гэтыўчынак, не былі беларусамі па крыві. Таму іх нават не падазравалі. Затое паўгады ў вучэльні йшлі гэбісцкія допыты, праводзіліся экспэртызы. Дазнаньне КГБ выявіла, што й сапраўды, дзесяткі навучэнцаў ужо даўно праводзілі незалежніцкую прапаганду, актыўнічалі ў розных беларускіх суполках. У ЦК КПБ іў «органаў» галава пайшла кругам. Праз пару гадоў дырэктара вучзльні «скарацілі».
..Міхась Мірошнікаў, які вывесіў сьцягі, працуе рэстаўратарам мэталу ў музэі народнага дойлідзтва ў Строчыцах, а ягоны паплечнік Алесь Макееў даўно эміграваў з бацькаміў Канаду».
Мроя стала кантактаваць з «Майстроўняй» праз Давыдоўскага. Хоць і самі маладыя нацыяналісты, празнаўшы пра існаваньне беларускамоўнага рокгурта, зацікавіліся.
Віктар Івашкевіч: «Нлм сказалі,што ёсьць гурт, які сьпявае па-беларуску.А тады сытуацыя была не такая, яку 88-89-м годзе, калі ствараўся Народны Фронт, калі ваколусё віравала ілюдзі ішлі да нас тысячачі. У 83-м годзе нам пірэба было прыцягваць да сябелюдзей па аднаму. I таму, канешне, калі мы пачулі пра Мрою, дык захацелі іх «завербаваць».
Уладзя: «Я праз нейкіх знаёмых прыйшоў на паседжаньне «Майстроўні->. Спачатку яны мяне насьцярожанаўспрынялі. Боў іхуяўленьне пра беларушчыну было такое: сустрэліся, пасыіявалі народныя песьні, патаньчылі ў народным стылі і ўсё. I на пэўным пэрыядзе іх прыйшлося нават пераконваць, што рок-музыка на беларускай мове — гэта нармапьная зьява. Урэшце рэшт яны ^шгадзіліся на тое, каб прыйсьці і паанухаць, гйто мы граем».
Першы запіс «Старога ХРАМУ»
Першы раз на рэпэтыцыю ў інтэрнат аўтакалёны прыйшлі Івашкеіч, Дубавец ды Суша. Былі яны старэйшыя за мройчукоў. Мо таму тыя засаромеліся, запанікавалі і пачалі граць нешта з Мапшны Временн. Вечар расейскай музыкі спыніў Дубавец:
— Ну ладна, гэтае глупства мы й так чулі, давайце што-небудзь сваё зграйце.
Толькі пасьля гэтага Мроя зграла пяць беларускіх песень — усё, што было напісана на той момант.
— А вось гэта, хлопцы, сьвядомы рок, — сказаўДубавец.
Хутка пачалі абмяркоўваць, як запісаць першы альбом. Да пяці «дзегцяроўскіх» песень дадаліся яшчэ некалькі. Рэпэтыцыі йшлі па некалькі разоў на тыдзень. Ідэя альбому натхніла, і ўсе працавалі як завядзёныя. Недзе ў гэты час адбылася перастаноўка на інструмэнтах, якая надала гурту канчатковы выгляд. Юрась перайшоў на бас, а Уладзя на лідар-гітару. Абодва ня надта таго й жадалі, але інакш працаваць не атрымлівалася. Юрась, які любіў усялякую тэхніку, быў прызначаны «тэхнічным дырэктарам» гурта. Ён адказваў за спраўнасьць усіх комбікаў, калёнак, датчыкаў, каб перад канцэртам усе шнуры былі гатовыя, што трэба запаяна, распаяна і г. д. Юрась падыходзіў да справы адказна. Пасьля працы ва унівэрсітэце бегаў па музыкантах, нейкіх паўпадпольных кватэрах, выбіраў апаратуру, правады. Часу гэта займала шмат, што адбівалася на ўласна музычных практыкаваньнях.
Юрась: «Лідар-гітара патрабуе большае ўвагі па часе, чьш бас. Калі проста «здымаць» іншыя гурты — дык яшчэ нястрашна. А калі мы пачалі рыхтаваць уласную праграму, пайшоў вал сьвежае інфармацыі.Давыдоўскі на кожную рэпэтыцыю прыносіў новыя тэмы, зробленыя на гітары.
I атрымпівалася, што, па-першае,умяне папросту не было часу, каб вывучыцьусё гэта, добра падрыхтавацца да рэпэтыцыяў нават. А па-другое — ну які мне сэнс быў вучыць партыі, якія напісаў іншы чалавек? I я тады сказаў: «Давай я лепш на басу буду граць». Усе неяк адразу пагадзіліся, усім спадабалася, як я граю. Гэта ня дзіўна, боў школьным ансамблія таксама на басу граў, аДавыдоўскі на лідар-гітары ».
Праца над альбомам прасоўвалася, і заставалася толькі вырашыць, дзе запісвацца. Пачаліся перамовы з гурто.м Студыя 7 (які пазьней падзяліўся на славугую беларускамоўную Бонду і сканаўіпы ў нябыт расейскамоўны Мннск). Сярод іншых менскіх гуртоў Студыя 7 вылучалася заможнасьцю. Час ад часу хлопцы езьдзілі на заробкі ў Сібір і мелі магчымасьць набыць нядрэнныя інструмэнты і апаратуру.
Апраўдваючы свой назоў, гурт меў нешта, што сапраўды нагадвала студыю. Найперш гэта былі два магнітафоны «Тэмбр», што дазваляла пісаць гук на чатыры(!) дарожкі. Акрамя таго, запіс вёўся ў памяшканьні, якое і сапраўды было абсталяванае пад студыю — з гукаізаляцыяй і нядрэннай акустыкай. Месьціўся такі цуд у сутарэньнях мастацкага інстытута на рагу Сурганава і прашпэкта Леніна.