Ix Мроя. Ix N.R.M.  Віктар Дзятліковіч

Ix Мроя. Ix N.R.M.

Віктар Дзятліковіч
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 320с.
Мінск 2005
82.76 МБ
— Что это, ребята, вы по-белорусскн разговарнваете? He кажется лн вам, что тут какнм-то нацноналнзмом попахнвает?
Лявон з Алезісам зрабілі зьдзіўленыя вочы:
— He, не падаецца.
— Но у нас же в парке работают людн разных нацнональностей. He счнтаете лн вы, что нужно все-такн говорнть по-русскн?
— Ну, мы ж усё ж такі ў Беларусі жывём, — зноў не саступілі хлопцы.
Намесьнік дырэктара, бачна па ўсім, ня быў вялікім аратарам і не чытаў падручнікаў па «чорнае рыторыцы». Скарыстаўшы за хвіліну ўсе аргу-
мэнты, ён на ўсялякі выпадак яшчэ раз ці то запытаў, ці то падвёў вынік гутаркі:
— Так, значнт, будем счнтать, что нацноналнзмом туг не пахнет?
— He пахнет! — канчаткова ўпэўнілі яго мройчукі і спакойна сабе пайшлі.
А хутка ўсё кіраўніцтва аўтапарку і ўвогуле паціскала хлопцам рукі. Бо Мроя падтрымала гонар працоўнага калектыву, амаль не перамогшы на конкурсе самадзейнасьці аўтобусных паркаў гораду Менску.
Алезіс: «Калі наладзілі конкурс, кіраўніцтва парку нават не вагалася, хто будзе ўдзельнічаць. «Нуў насжа ёсьць нашыя рабяты», — сказаў нехта з адміністрацыі, імы паехалі. Згралімы тады тры мроеўскія песьні, іў параўнаньні з саматужнымі музыкамі іншых аўтапаркаў гэта было супер. Праўда, занялі толькі ганаровае другое месца. Першымі стаць было немагчыма. Бо хто яго зойме, было вядома загадзя — дырэктар якога парку больш перспектыўны, той ансамбаль ілічыўся фаварытам. А ў нас была цякучка кадраў, і па выкананьні плянумы былі ня першыя».
Пераможцы конкурсу выконвалі песьні Антонава. 3 прычыны другога месца моцна не сумавалі. Тым болей, што ў наступным годзе да Мроі прыйшла сапраўдная, хоць збольшага і скандальная, папулярнасьць.
Разьдзел 5
1988. СКАНДАЛЫ Й ПЕРАМОГІ
«У апошні час зьявілісяўсялякія групы і сьпевакі з д'яблаваймузыкай іхрыпамі. Пасыіяяеўмоладзі рукі чэшуцца. Хочацца біць,ламаць, гвалціць іразбураць. У дні нашай маладосьці нашым ідэалам быўПаўка Карчагін.А ці ведае хто з гэтых касматых пра яго, якрасцэньвае яго ўчынкі?» (Ліст у газэту «Беларускае тэлебачанне і радыё» ад «14 пажылых кабет з Магілёву», 1411.88 г.)
«Зярняткі ДУХОЎНАСЬЦІ».
Гіт-парад «Беаарускай мааадзёжнай»
1988-мы быў для Мроі годам фурору. Сакавік — прыз глядацкіх сымпатыяў на другім фэсьце «Роккрок» у Гародні, сэрыя акустычных канцэртаў па менскіх НДІ, канцэрты ў Львове, запіс альбому «Стуцыя БМ». I напрыканцы году — два грандыёзныя скандалы, якія мусілі паставіць на Мроі крыж, але мелі адваротны вынік. Аднак спачатку пра падзею, якая так ці інакш паўплывала на ўсе наступныя. Да папулярызацыі беларускага року далучылася радыё, а дакладней — рэдакцыя «Беларуская маладзёжная».
Гіт-парад у «Чырвонай змене», пра які я ўзгадваў раней, меў адзін вялікі недахоп — ён выходзіў неперыядычна, раз на тры-чатыры месяцы. «Беларуская маладзёжная» адразу пайшла іншым шляхам. У неабходнасьці менавіта штотыднёвае музычнае праграмы кіраўніцу «БМ» Жанну Літвіну ўпэўніў Віталь
Сямашка. Першы выпуск выйшаў у эфір у сярэдзіне 1988 г. Моцнай перашкодай на гэтым іпляху быў галоўны рэдактар музычных праграмаў Беларускага тэлебачаньня і радыё Бахціяр Бахціяраў.
Віталь Сямашка: «Гэта быў чалавекз абсалютна д’яблавай інтуіцыяй. Ён «трымаў» усю беларускую музыку, вызначаў, хто будзе гучацьу эфіры, а хто не, каму станавіцца «зоркай», а хто пра гэта можа забыць назаўжды. I ён адчуў, што ідзе новая плынь, якая адваёўвае ў яго патэнцыйны кусок прасторы. Калі я высунуў ідэю гіт-параду, мы сустрэліся, паглядзелі адзін адному ў вочы, іўсё зразумелі.Ад яго ня варта было чакаць дапамогі. I галоўнай стала пазыцыя Генадзя Бураўкіна — кіраўніка тэлерадыёкампаніі».
Канцэпцыя праграмы была простая. Кожны тыдзень у эфіры «БМ» гучала сем песень беларускіх гуртоў. Каб прагаласаваць за найбольш адметную, слухачы мусілі напісаць у рэдакцыю ліст (тэст на ўзрост: вас зьдзіўляе, чаму яны не скарыстоўвалі Інтэрнэт?). Кожныя тры месяцы «тыднёвыя» пераможцы сыходзіліся ў міні-фінале. Адпаведна, пераможцы міні-фіналаў напрыканцы году ўдзельнічалі ў фінальнае праграме, якая вызначала лепшую песьню году.
У першым выпуску «Гіт-параду» сярод сямі песень прагучала й мроеўская «Ён яшчэ вернецца». На йрацягу тыдня радыё атрымала каля 3000 лістоў. Гэта быў рэкорд за ўсе часы існаваньня беларускага радыё. I гэта нягледзячы на тое, што праграма выходзіла даволі позна — у 23.05.
Гэтыя ж лісты дапамаглі ў генэральнай бітве за месца ў эфіры. У кабінэце Генадзя Бураўкіна сабралася калегія Белтэлерадыёкампаніі. Першым слова ўзяў Бахціяр Бахціяраў:
— Гіт-парад — гэта цудоўная ідэя маладзёжнай рэдакцыі, — пачаў ён (ня мог жа сказаць інакш пасьля такой колькасьці ліставаньняў). — Але паглядзім і падумаем, ці тым густам яны патураюць, ці тых «зорак» ствараюць?
Гэта сказаў чалавек, які напярэдадні арганізоўваў канцэрты Барыса Маісеева ў Менску. Пазыцыя «Беларускай маладзёжнай» была вядомая. I цяпер усё залежала ад Генадзя Бураўкіна.
— Найперш, — нетаропка пачаў ён, — я хачу падзякаваць журналістам маладзёжнае рэдакцыі. Яны праявілі добрую ініцыятыву, зрабілі праграму, якая спадабалася слухачам...
Пяць сэкундаў маўчаньня.
— ...і ўтой жа час правы і Бахціяр Бахціяраў, бо радыё мусіць клапаціцца аб густах слухачоў...
Яшчэ пяць сэкундаў... Шалі маглі хіснуцца ў любы бок. Усе чакалі. I старшыня БТ вывеў рэзюмэ:
— Давайце пачакаем, паглядзім, як аўдыторыя будзе рэагаваць на наступныя перадачы. I давайце шукаць ува ўсім гэтым зярняткі духоўнасьці.
Бахціяраў прайграў «зярняткам духоўнасьці». Праграма атрымала шанец і напоўніцу яго скарыстала. «Ён яшчэ вернецца» ў гіт-парадзе перамог безальтэрнатыўна. За песьню Мроі прагаласавала амаль паўтары тысячы чалавек. Усе астатнія песьні разам набралі ня болей за 200.1 надалей гіт-парад быў самым актыўным прапагандыстам беларускага року. У краіне, дзе ўвесь эфір акупавалі ласкавыя маі ды пугачовы са склярамі, сем беларускамоўных песень запар былі як ін’екцыя лекаў наўпрост у вену цяжкахвораму. А хутка «Беларуская маладзёжная» пачала ладзіць і ўласныя канцэрты пераможцаў гіт-параду. Лісты сыпаліся на беларускае радыё. Хаця той жа Мроі даставаліся ня толькі пернікі...
«Здравствуй, Вйталя! Мы побывалй на твоём концерте, сйделй на 1-м ряду 19 чйсла, может помнйшь нас?! Концерт был очень клёвый! Особенно нам понравйлйсь Отраженйе й Мясцовы Час. До концерта мы уважалй белорусскйй рок, но не слушалй, но после концерта понялй, что u в Беларусй есть клёвые ребята, которые йграют классныйрок...
Наташа, Таня й наша команда». (Ліст у рэдак-
цыю «Беларускай маладзёжнай». 3 уласнага архіву Віталя Сямашкі.)
«В прошлой вашей передаче xum-парада выступала группа Мроя. Но как можно её слушать, еслй нельзя разобрать нй одного слова? Н е каком стйле онй работают? Нечего слушать! Я бы с йх концерта ушла, еслй бы вообіце пошла после прослушйванйя вашей передачй. Учйлйсь бы онй лучше у такйх групп, как Кйно, НП, Круйз, Алйса...
Худякова Екатерйна, г. Бобруйск, 15 лет». (Ліст у рэдакцыю «Беларускай маладзёжнай». 3 уласнага архіву Віталя Сямашкі.)
Між тым, праіснаваўшы некалькі месяцаў, гітпарад амаль не спыніў сваё існаваньне. I Мроя перажыла адзін з самых гучных скандалаў у жыцьці. Надыходзілі іншыя часы. Партыя разумела, што губляе кантроль над сытуацыяй нават у такой лагоднай рэспубліцы, як Беларусь. I Мроя магла стаць ахвярай лёсавызначальнага паходу савецкай улады супраць беларускіх нацыяналістаў.
Пена на хвааях перабудовы
Нацыянальны рух уздымаў галаву. Летам 1988 г. адбываюцца мітынгі і жалобныя шэсьці ў Курапатах. 19 кастрычніка ўтвараецца Аргкамітэт Беларускага Народнага Фронту. 30 кастрычніка міліцыя з ужываньнем гумовых дубінак і газу «чаромха» разганяе жалобнае шэсьце да Курапатаў, прысьвечанае Дзядам. Сяргей Навумчык потым напіша, што «ля ўсходніх могілкаў дэмакратам упершыню давялося прайсьці выпрабаваньне жорсткасьцю і цынізмам уладаў». А напярэдадні і для Мроі пачалося выпрабаваньне савецкай прапагандай.
Першым стрэлам стаў артыкул «Эволюцня полнтнческого невежества» ў газэце «Знамя юностн» ад 23 кастрычніка. Пакуль гэта быўудар толькі па «палітычным крыле» нацыяналістаў — «Талацэ».
Публічна дэкляруючы сваімі мэтамі «...вывучэньне і прапаганду ленінскіх ідэяў захаваньня гістарычна-кушьтурнай спадчыны савецкага народу, заканадаўства аб ахове помнікаў...» (статут арганізацыі), талакоўцы актыўна прапагандавалі незалежніцкія ідэі. Артыкул, што падпісалі пяць ветэранаў-акадэмікаў, мусіў раскрыць грамадству вочы на гэтых ваўкоўу авечых скурах:
«На заседанйях кпуба сталй чйтаться всякого рода доклады, рефераты, демонстрйровать спецйально подобранные й тенденцйозно смонтйрованные слайд-фйлміы, фотомонтажй, стенгазепгы й т. д., создаюгцйе у прйсутствуюіцйх превратное мненйе о деятельностй местных Советов no охране памятнйков ucmopuu...
..Находясь в плену свойх собственных йллюзйй, отдельные члены «Талакі» не обрагцают внйманйя даже на то, что пройсходйт вокруг. Мх не йнтересует нй новое мышленйе, нй шйрокая, многоцветная палйтра новых полйтйческйх й мйровоззренческйх реалйй. Вместо этого онй прпзываютп себе на помоіць духов давно осужденного йсторйей й всем белорусскйм народом буржуазного нацйоналйзма, прйвнеслй e свой «звароты» й <ратушы>> давно обветшавшйй йдеологйческйй хлам...
В этой связй попробуем дать морально-полйтйческугю характерйстйку некоторым йз такпх «детей своего временй» — «завадатараў» «Талакб. Достаточно полное представленйе мы ішеем об одном йз нйх — Валентйне (йлй Вйнцусе, как он теперь себя называет) Вечерке — преподавапгеле белорусского языка Мйнского педагогйческого йнстшпута йм.АМ. Горького. ..Будучй студентом, он верховодйл в так йазываемой «Майстроўні». Уже тогда сквозь полйтйческую незрелость й юношескйй максймалйзм проаматрйвалась манйя велйчпя этоголюлодого человека.
..Лрйкрываясь заботой о нацйональных ценностях, он хочет добйться только лйчной йзве-
стностй, прославйть себя. Порой создается впечатленйе, что в сйлу своего болезненного воображенйя он представляет себя некйм лйдером нацйонального возрожденыя. Нменно это толкает его на действйя, обьектйвно прйзванные подмять под себямногйе самодеятельные коллектйвы. Пока Вечерка ведет кампанйю за возрожденйе нацйоналйстйческой сймволйкй. А дальше?». («Знамя юностн», 23 кастрычніка 1988 г.)