Ix Мроя. Ix N.R.M.  Віктар Дзятліковіч

Ix Мроя. Ix N.R.M.

Віктар Дзятліковіч
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 320с.
Мінск 2005
82.76 МБ
Што яшчэ ўплывала на граньне Алезіса, дык гэта поўная незадаволенасьць тым, што робіць гурт. Па складзе характару яму неабходна было натхненьне ад уласнае творчасьці. У Мроі ж апошніх год усё ператварылася, па вызначэньні Вольскага, ў «сачыненьне музыкі й складаньне тэксту, які б гэтай музыцы не перашкаджаў».
Юрась: «Алезісу той час вельмі дрэнна граў. ён чалавек,які пры пэўных абставінах захапляецца, жыве ў сваім сьвеце. I падчас канцэрту ён уваходзіў у нейкі стан нірваны, імы для яго быццам не існавалі. На працягу адной песьні, песьні роўнай, дзе максшум два пераходы на бубнах — ён вычвараўся пяць разоў памяняць тэмп. ён адчуваў з залі энэргетычны пасыл імог па тэмпе загнаць песьнюў піры разы ад арыггналу. Мяне гэта заўсёды заводзілаў дзікі клінч. Як гэта так — мы рэпэтуему адным піэмпе, а на канцэрце вымушаныяў два разы хутчэй выконваць!».
Алезіс: «Калі ты хочаш, я магу сказаць, які я барабуля. Я ня ўмею граць па нотах,я не высока-
тэхнічны. Гэта праўда. Але нельга сказаць, што дрэнны. Умяне ёсьць сваяманэра.Я граю на акампанэмэнце. Барабаны ў рок-групе — гэта акампанэмэнт найперш. Калі вы высокатэхнічны — грайце сола, калі ласка. Я ж граю проста, але разнастайна. I разнастайнасьць, эфэктныя ўступы, тое, што я сам прыдумваў, — гэта вызначае маю манэру.
Акрамя таго, у мяне мозг заняты ня толькі бубнамі, але й нейкімі вобразамі, якія потымувасабляюцца ў тэкстах. А барабулі, якія ня пішуць тэкстаў, толькі пра бубны і думаюць. Таму яны выглядаюць больш тэхнічнымі».
Аднак ініцыятарам выгнаньня Алезіса быў не Юрась, а Піт. Зграўшы некалькі канцэртаў і адчуўшы сябе паўнавартасным сябрам калектыву, ён перайшоў у наступ. Тады ніхто асабліва не акцэнтаваў сваё лідарства ў гурце, і Піт вырашыў узяць гэтую пачэсную, але нялёгкую ношу на сябе. Першым пачаўся ягоны ўплыў на музыку. Прыхільнік «гітарысто-віртуозо», розных там ван халенаў, ён хацеў дамагчыся таго ж ад Мроі. Пасыіяхова прасунуўшы некалькі сваіх музычных ідэяў, Піт пайшоўдалей і пачаўулазіць утэксты. Лягічна да яго прыйшло й адчуваньне магчымасьці мяняць склад каманды.
Піт: «Як я зараз разумею, маё ўваходжаньне ў калектыў было пачаткам канца.
Я, не разу.меючы ніякіх падыходаў, крыніцаў, ідэалягічных і сяброўскіх адносінаў, пачаў ператвараць калектыў у свой уласны. Мне здавалася, я ведаю, што трэба рабіць. Я даводзіў, што мы мусім граць музыку, якая мне на той час падабалася.
Я адчуваў сябе правым. Бо на той момант Мроя скончвалася. У яе не было энэргіі. Дэмакраты прыйшлі да ўлады. Мрою кананізавалі пры жыцьці, і для рок-гурта гэта было сьмяротна. Ідэалягічнай моцы ў гурта не было. I трэба было шукацьмузычнуюлюц,якая была ва Улісе,у Краме.
I я вельмі хацеў прынесьці гэтую музычную моц, хаця, аб'ектыўна кажучы, нямог. I вось гэта было вельмі дэструктыўна».
Размовы пра замену Алезіса вяліся перманентна. Юрык горача падтрымліваў ідэю: «Калі мы хочам далей разьвівацца прафэсійна, нам патрэбны адпаведны ўзровень выканаўцаў. Мы ўжо не маленысія. Трэ падвышаць узровень», — ня раз гаварыў ён Лявону. Той маўчаў. Маўчаньне было ўспрынятае «змоўшчыкамі» Пітам і Юрасём не як ваганьне, а як фактычная згода. Піт пайшоў да Кірыла Шавандо, добрага бубнача, які граў у першым складзе Уліса, потым у аркестры Фінберга, і правёў папярэднія перамовы. Шавандо папярэдне ж пагадзіўся. Рэвалюцыя насьпявала і выбухнула на адной з рэпэтыцыяў.
Апошняя РЭПЭТЫЦЫЯ
Мроя рэпэтавала ў Філярмоніі. Рэпэтыцыя праходзіла, як заўжды, пагана. Ніхто ня бьгў задаволены.
— А чаму ў нас так дрэнна ўсё атрымліваецца?! — у нейкі момант задаў рытарычнае пытаньне Піт.
— Ды таму што Алезіс дрэнна грае, — адгукнуўся Юрась.
— Так, усё, я прымаю рашэньне, — энэргічна і з запалам, як ён умее, прамовіў Піт. — Заўтра на рэпэтыцыю замест Алезіса прыходзіць Шавандо. Алезіс, ты можаш застацца пры гурце, але ня ўякасьці бубнача.
Юрык са згодай паківаў галавой.
Алезіс: «Калі б Лявон у той момант Піта падтрымаў, я б сабраўся і ішйшоў...»
Юрась: «Мы з Пітам разам аднойлініі прытрымліваліся. Зараз я разумею, што з майго боку было глупствам уваходзіць у «каапэрацыю» зь Пітам. Бо ён сам як гітарыст быў гаўном поўным».
Лявон: «Калі Піт гэта аб’яўляў, я маўчаў. Мы склалі інструмэнты, пайшлі да выхаду, і тут я сказаў:
— Так, усё! Ніякіх Шавандо ня будзе. Мы наогул зьбірацца два тыдні ня будзем, мне трэ абдумаць сытуацыю. Калі хочаце, працягвайце безь мяне.
Яразумеў, што каліяшчэ Шавандо будзе граць, дык гэта ўвогуле ўжо ня Мроя будзе, а прафанацыя нейкая, дзяржансамбаль пры Філярмоніі, дзе мяняюццалюдзі, амыла працягвае граць».
Віталь Сямашка: «Вольскі, трэба аддацьяму належнае, своечасова зразумеў, што здрада доўжыцца адну сэкунду, а працягваецца ўсё жыцьцё. Бо яны зАлезісам разам ійілі па жыцьці, яны адзін аднаго энэргетычна падтрьімлівалі.
Аўвогуле, распад Мроі быў наканаваны. Разумееш, ёсьць песьні, пасьля якіх заду.мляесься, як жыць далей. Башлачоў сабе такое пытаньне задаў і не знайшоў адказу. Вольскі задаў пытаньне на башлачоўскім узроўні, калі напісаў «Зямлю». Пасьля гэтага Мроя запытвацца ў каго-небудзь і пра што-небудзь ужо не магла. Таму і памерла».
Рашэньне Вольскага стала шокам для ўсіх. Юрась паспрабаваў забыцца ў абдымках маладой сяброўкі Веры, прывабнай дзяўчыны, якую вычапіў нядаўна ўтусоўцы гурта Нэкст-стоп, Піт паплёўся дадому, а Лявон з Алезісам пайшлі ў бар Філярмоніі. У Вольскага ў кішэні было 5 даляраў. На іх узялі дзьве бугэлькі віна і пачалі абмяркоўваць, што рабіць.
Лявон выказаў сваю думку:
— Хопіць займацца глупствам. Трэба адкідваць хард-рок, быць бліжэй да вытокаў, да панку.
Алезіс пагадзіўся. Абмеркаваньні цягнуліся некалькі дзён — то ў барчыку Філярмоніі, то на кватэры ў Касі. Тая адразу выказалася ў падтрымку Алезіса, хоць сама яго ня так даўно выгнала з Новага Неба. «Хто такі Піт? Як ён можа нешта выра-
шаць у Мроі?» — сказала яна. Аднак і да яе важкага слова Лявон і Алезіс вырашылі, што ад Піта трэба пазбаўляцца.
Лявон: «Мы тады шмат гаварылі, абмяркоўвалі ўсё. I я разумеў, што ў новым гурце Алезіс будзе і Юрык, найхутчэй. Пецю я абсалютна і дакяадна выкідваў, бо прыхільнікі Ван Халенамне былі абсалютна нецікавыя. Трэ, думаў я, знайсьці маладога альтзртатыўнага хлопчыка і граць панк.
Сам я яшчэ ня думаў на гітару пераходзіць — хацеў проста сыіяваць. ІЮрык крычаў, што Пеця непатрэбны.
Але неяк у Белсаўпрофе быў фэст, наладжаны газэтай «Беларуская маладзёжная», — «Будзьце аптымістамі — рабіце дзетак». Там грала ўся геардыя — Новае Неба, Уліс, Крама. Пасьля канцэрту быў банкет. I Пеця, скаціна, падыйшоў да мяне і пачаў, карыстаючысялёгкай падпітасьцю маёй, весьці апрацоўку — маўляў, «дык што такое... а чагомы ня граем...у насжаўсё атрымлівалася, такія прыгожыя мэлядычныя песьш...» Я яму адказваюў тым пляне, штомне гэтыя мэлядычныя песьні надакучылі, іяіх граць больш ня буду. А Піт: «Ну дыкладна, давайце штосьці іншае рабіць. Што скажаце, тое я і буду граць». I я пачаў адтайваць. Ломка пачалася. А Пеця насядаў: «Ну, давайце я на адну рэпэтыцыю прыйду, там і вырашым».І ёнмяне ня тое каб пераканаў — прасьцей было згадзіцца, бо я чалавек такі нежалезны. Ія сказаў: «Нуладна, давайце зьбярэмся».
На першай жа рэпэтыцыія высунуў сваеўмовы. Назва зьмяняецца. На якую — яшчэ невядома, алеМрояй гэтаўжо ня будзе.Мроеўскіх песеньмы не выконваем. Пра хард-рок забываемся. А калі вам нешта не падабаецца — то працягвайце без мяне. Юрык крычаў, што назву трэба пакінуць. Я сказаў, што гэтага ня будзе, бо назва нас зноў зьесьць. Новае — значыць новае.
Яны прынялі ўсе ўмовы. I літаральна з трэцяй рэпэтыцыі пачаліся адкаты: «А давайце зграем
лепшыя з мроеўскіх песень». Я кажу: «Ня будзем». «Не, — кажуць Юрык зь Пітам. —Давайце зграем». I потым гіраз год яны працягнулі праз худсавет «Я рок-музыкант» і «ён яшчэ вернецца». I хаця зрабілі новыя аранжыроўкі, яны арганічна ня ўпісвалісяў праграну і праз пэўны час выпалі».
Піт: «Цяпер я разумею, што нічога кпаснага з выгнаньня Алезіса адбыцца не .магло. ТолькіЛявон зразумеў, што гэтага ня варта рабіць. Калі спыніліся рэяэтыцыі, для мяне гэта было шокам. Зараз я разумею, штоЛявон не дапусьціў маразму, а тады ўспрыняў гэта як брэд.Я пачаўяго пераконваць, што ў нас усё толькі пачало добра атрымлівацца, штоўсё су?гэр.
За месяц, пакуль не было рэпэтыцыяў, я зьмяніўся. Мне стала зразумела, што адбываецца нешта важнае, што лепей мне ня лезьці са сваімі думкамі і лідарствам. Я першы раз адчуў жорсткую руку.Да гэтага было натуральнае суіснаваньне.Атут раптам зьявілася кіраўніцтва.Лявон кажа — гэта больш ня Мроя, іўсе вымушаныя пагадзіцца, і не абмяркоўваецца. Зьявіліся нейкіярэчы, якія не абмяркоўваюцца. Іяўпершы раз у жыцьці прыняў як дадзенае адсутчасьць плюралізму.
Недзе праз год я зразу.меў, што расііад Мроі быў задулшны, каб пазбавіцца ад мяне. Але Вольскі быў занадтамяккім чалавекам, іяўтрымаўся».
Разьдзел 11
1994-1995.
СТВАРЭНЬНЕ N.R.M. I 
Пачаткі N.R.M.
Гісторыя N.R.M. (тады яшчэ безназоўнага) пачалася празь некалькі тыдняў пасьля апошняе рэпэтыцыі Мроі. Лявон выканаў дадзеную самому сабе абяцанку знайсьці «альтэрнатыўнага хлопчыка». Ім аказаўся Саша «Малодшы» Дудар, сын Юрыкавага супрацоўніка па унівэрсытэце. Калегі-гітарысты гаварылі пра яго як пра таленавітага музыку. На рэпэтыцыях тое пацьвердзілася.
Ніхто яшчэ ня ведаў, чым скончыцца новы экспэрымэнт, але Лявон, Алезіс і Саша ўтраёх пачалі паціху рэпэтаваць. Потым да іх далучыўся Юрась. I самым апошнім усё ж такі Піт — пасьля вядомае размовы зь Лявонам на фэсьце ў Белсаўпрофе. Амаль адразу Саша прынёс акорды «Трактару». Вольскі за адзін вечар напісаў да іх тэкст. Мо таму гэтую песьню, па чутках, так ня любіць Піт — яна ці не адзіная, што нарадзілася ў N.RM., калі яго там не было. Амаль у той жа час напісаліся «Дарога» і «Бацька». Зь іх усё й пачалося...
Паралельна з рэпэтыцыямі йшлі пошукі новае назвы. Варыянтаў было шмат. Запомніліся тры. Вольскі прапанаваў «Паралюш», Алезіс — «Блюзьнеры» і «Гарадзкі вал». Ніводная не прайшла праз худсавет. «Блюзьнеры» стваралі непатрэбныя асацыяцыі з блюзам, які гурт, канешне, граць і не зьбіраўся; «Паралюш» выглядаў неяк блякла і нягучна;