• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ix Мроя. Ix N.R.M.  Віктар Дзятліковіч

    Ix Мроя. Ix N.R.M.

    Віктар Дзятліковіч

    Выдавец: Сучасны літаратар
    Памер: 320с.
    Мінск 2005
    82.76 МБ
    Мроя весялілася ўвесь вечар. Толькі гукарэжысэр Алег Каранькоў моўчкі пайшоў у ванную. Узгадалі пра яго праз гадзіну. 3 крану ў ваннай ліўся струменьчык вады. Алег сядзеў на краі ванны, падставіўшы пад той струменьчык палец, і глядзеў на ваду.
    — Алег, што з табой, табе дрэнна? — крыху спужаліся ўсе.
    — Ды не, проста піць хочацца, — мэлянхалічна адказаў той, нават не ..дарваўшы ад вады позірку. Вясельле працягвалася...
    Алега нельга асуджаць — ён заўсёды цягнуўся да новага. Падсьвядомае імкненьне да нязьведанага шмат разоў выходзіла яму бокам. Але ж і Каперніку праз тую жсамую любоўне пашанцавала...
    Розьніца паміж Капернікам і Алегам толькі адна — замест навуковых адкрыцьцяў гукарэжысэр Мроі забясьпечваў сьвет (а дакладней, беларускую рок-н-рольную тусоўку) вясёлымі гісторыямі. Адна зь іх стала клясыкай...
    Справа адбывалася летам. Маці папрасіла Алега схадзіць па хлеб. «Добра», — сказаў паслухмяны сын, узяў торбачку і зачыніў дзьверы. Аддаўшы ў касе 20 капеек за батон ды 18 за чорны, пайшоў дадому. На вуліцы ягоны позірк спыніўся на яркіх нэонавых літарах «Кафэ». «Першы раз бачу. Трэ зайсьці, паглядзець», — падумаў Алег і скіраваў у той бок. Няўжо ён ня бачыў, што літары тыя сваім выглядам нагадваюць сірэнаў?
    3 паўзмроку кафэ выбіваліся некалькі сталоў, барная стойка і велізарны акварыюм. «Як прыемна», — зноўпадумаўнаш герой і скіраваўда бару. Сярод бугэлекпабачыўлікёр «Амарэта». Справа патых часох новая, але ж вы не забыліся Алегавы густы.
    — Сто граммаў «Амарэта» — сказаў ён бармэну.
    — «Амарэта» толькі з кавай, — пачуўся адказ.
    Гэта цяпер мы б зьдзівіліся. Мы нават абразіліся б такімі словамі. А тады Алег проста ўдакладніў замову:
    — Каву і сто «Амарэта».
    Выпіў. «Паўтарыце», — папрасіў. Ніхто не адмовіў. I яшчэ 100 з кавай. I яшчэ. Гісторыя не даводзіць, колькі прайшло часу, пакуль Алег вырашьгў, што варта й дадому ісьці. Выйшаў з кавярні, зрабіў пару крокаў і пабачыў старога знаёмага. Гэта ўжо была кампанія!
    — Слухай, — кажа, — там «Амарэта» з кавай наліваюць. Пайшлі?
    У бары вяртаньню Алега, ды яшчэ з кампаніяй, радыя не былі.
    — Зачыняемся, — сказала яму афіцыянтка на просьбу зрабіць дзьве кавы з «Амарэта».
    — He, вы не зачыняецеся. Вы зараз жа нальеце мне кавуз «Амарэта»!
    — Ідзіце дадому, a то выклічам міліцыю, — стаяла на сваім дзяўчына.
    — Ды баяўся я вашую міліцыю... Вы мне наліце «Амарэта» з кавай!!
    Сябра тым часам, прадчуваючы разьвіцьцё падзеяў, паціху сыйшоў. Алег працягваў спрэчку.
    — Зараз жа наліце мне каву з «Амарэтай», а інакш... — ён шукаў нейкіх аргумэнтаў, пакуль позірк не спыніўся на акварыюме, — ...інакш я разаб’ю ваш акварыюм! — і занёс кулак.
    — У вас не атрымаецца, тут шкло таўшчэзнае, — сказала дзяўчына і падпісала акварыюму сьмяротны прысуд.
    — У мяне не атрымаецца?! — зьдзівіўся Алег і з усёй моцы ўдарыў.
    Шкло вытрымала. Але й кулак таксама. Алега было не спыніць. Ён замахнуўся і ўдарыў другі раз. Акварыюм трэснуў, шкло яшчэ некалькі сэкундаў трымала напор вады, а потым вадаспад з рыбкамі выліўся на падлогу. Мала! Алег зь нянавісьцю пачаў трушчыць нагамі ні ў чым не вінаватых гупі, барбусаў ды мечаносцаў. Забіў усіх. Акрамя сомікаў, якіх чамусьці паважаў болей за астатніх.
    — А што мне было рабіць? He афіцыянтак жа біць, яны ж жанчыны, — тлумачыў пазьней сваю нянавісьць да акварыюмуАлег.
    Тым часам ужо пад’ехала міліцыя. Два сяржанты ляцелі праз пакой да хулігана. Аднаму ён даў у сківіцу. Другога таксама неяк паваліў на падлогу. Трэці аказаўся лейтэнантам. Тут Алег спыніўся. Вырашыў, што біць афіцэра міліцыі — гэта ўжо сур’ёзна.
    У пастарунку ён заўважыў, што хлеб і батон усё яшчэ разам зь ім. За супраціўленьне міліцыі сьвяціў Алегу артыкул. Але, скарыстаўшы нейкія сувязі, адмазаўся. Знаёмы палкоўнік сказаў:
    — Справы ня будзе, толькі схадзі ў кафэ, павініся і разьбярыся ты з гэтымі рыбкамі...
    Так і зрабіў Алег. Купіў новых рыбак, дараваў акварыюму новае жыцьцё, але ў той бар болей не заходзіў...
    Разьдзел 9
    1992-1994. ІПЛЯХ ДА СЬМЕРЦІ
    Лёня Шырын адыграў з Мрояй Басовішча. На тым і скончылася. На ягонае мейсца прыйшоў Алег Піпін. Гітарыст добры, але з тусоўкі «гераіншчыкаў». Сам ён сядзеў на «калёсах», і скончылася ўсё гэта дрэнна, а магло яшчэ горш.
    ДЗІЎНАЕ САМАЗАБОЙСТВА
    У верасьні 92-га пасьля канцэрту на Дзень Беларускае Вайсковае Славы на Плошчы Незалежнасьці Лявон, Юрась, Піпін са сваёй дзеўкай, Ангус з Тарнада і яшчэ пару чалавек паехалі да Віталя Сямашкі. Жыў ён тады ў інтэрнаце на Авангарднай, побач зь дзіцячай чыгункай і Паркам Чалюскінцаў. Набралі гарэлкі ды віна. Праз гадзіну-другую выпілі ўсё, зьбегалі яшчэ, ды пачаліся пустыя п’яныя размовы.
    Сямашка: «Памятаю, мы з Лявонам выйшлі на калідор. Селі, гаманілі, і паміж усяго неяк думка агульная прамільгнула — нешта насоўваецца. Так і адбылося».
    Бліжэй да раніцы з пакою зьехалі ўсе, акрамя Лявона і Ангуса. Піпін зь дзеўкай сыйшоў апошнім. Ангус заснуў, Лявон зь Віталем сядзелі за чарговай бутэлькай гадзіны да чацьвертай-пятай, а потым і яны паваліліся на ложкі. Але ненадоўга. А шостай у дзьверы ўвалілася вахторка з крыкамі пра забойства. Унізе стаяў, трэсься Піпін, вочы шалёныя і гаварьгў толькі пра тое, што зараз прыедзе міліцыя.
    Віталь Сямашка: «Як выходзіш з майго інтэрнату, дык бліжэйшы шлях да прашпэкту Скарыны — праз Парк Чалюскінцаў. Там яе і знайшлі — дзеўку Піпіна.Яна сядзелаля сасны, на шыіланнуг з бляхамі. ён быў перакручаны так, што незразумела, ці сама задушылася, ціхто дапамог.
    Я, пачуўшы праміліцыю, пабег наверх,усіх растрос, хутка прыбралі бутэлькі. I як прыбіралі, я знайшоў кучу таблетак у прыбіральні. Гэтыя Піпін са сваёй дзеўкай імі, канешне, нажраліся, схаваўшыся адусіх».
    Да гэтага часу ніхто ня ведае, што здарылася ў парку. Але экспэртыза нібыта вызначыла, што дзяўчына павесілася сама, і справу закрылі.
    Юрась: «Пасьля гэтага выпадку мы за галаву схапіліся: Божа, з кіммы зьвязаліся, на храна нам гэтыя наркаманы, ідыёты кончаныя, што на дрэвах вешаюцца?! Мы ж нармальныя, нам гэтая нарката па барабану! Нам бліжэй чысты прадукт — выпіў, пабляваў, іздаровы».
    Піпін пасьля таго выпадку з Мроі сыйшоў. Вольскі пад уражаньнем ад падзеяў амаль год ня піў нават піва. Пачаліся пошукі новага гітарыста. Але раней за яго ў гурце зьявіўся другі бубнач — бо ўсё часьцей і часьцей хлопцы выказвалі незадавальненьне грой Алезіса. Выгнаць не наважваліся і выбралі варыянт з «граючым трэнерам» — на рэпэтыцыі пачаў хадзіць Юра Цынкевіч, які мусіў крыху «падцягнуць» Алезіса, а потым пачаў падмяняць яго на некаторых канцэртах. На Басовішчы 1992 г. палову праграмы адыграў Алезіс, а другую палову Цынкевіч. Музыка ён быў нядрэнны. «Граў добра, але тупа», — скажа пра яго пазьней Лявон.
    Шот I ЦЫНКЕВІЧ, «БРАТЫ-МАХАЯРЫ»
    Менавіта Цынкевіч прывёўу гурт Віктара Шота, маладога чалавека, схільнага да п’янства. Аднак свае рэкамэндацыі яму даў Юрась, і да таго ж на той час ён быў зашыты.
    Юрась: «Гэта быўмузыка ад Бога, які добра адчувае ноты. Калібяго навучылі граць на саксафоне, ён бы і на саксафоне супэр граў. Таленавіты чалавек. Сам зьДзяржынску, здаецца.
    Пазшіёміўся я зь ш на самым пачаткуМроі.Якя быў адказны заўсю тэхніку, дыкмне далі нейкія грошы на набыцьцё апаратуры. Я знайшоў спэкулянтаў музычных. Яны цягалі мяне па розных «кропках», паказвалі, дзешто ёсьць.Я,лішне казаць, выбіраў паякасьней ды патаньней. 3 гэтае нагоды я іўДзяржынскезьдзіў іўШота дома быў, але ня памятаю, што з апаратурыў яго набываў.
    Як ён да нас прыйшоў, я ўпэўніўся ў тым, які ён таленавіты хлопец.Алеў ягоў галаве былі нейкія прусакі. Фрэйда трэба чытаць, каб разабрацца. Быццам дасягаюць такіялюдзі чагосьці, а потым бац, і зрываюцца...»
    «Зашыты» Шот быў бы добрым набыткам для гурта, калі б не адна дробязь — на пару з Цынкевічам яны былі авантурыстамі і дробнымі махлярамі. Пастаянна камусьці штосьці вінныя, у пошуках грошай, хітраватыя. Мроя спазнала гэтыя рысы іхніх характараў напоўніцу.
    Пачалося з таго, што аднойчы ў Лявона прапалі клявішы. Захоўваліся яны ў студыі, ключы ад якой мелі ўсе ўдзельнікі гурта. Між тым наперадзе было некалькі канцэртаў. Дадатковай складанасьцю стала тое, што Лявон меў даволі рэдкую мадэль Roland. Купіць яе ў Менску было немагчыма. Перавучвацца на іншую не было часу. Прыйшлося тэрмінова пазычаць грошы па сябрах і замаўляць Ro­land у Польшчы.
    А праз пэўны час лявонаўскія клявішы ўсплылі ў Піцеры. Высьветлілася, што Цынкевіч перадаў іх туды ў якасьці пазыкі. Што самае агіднае — піцерскія хлопцы, у чыіх руках апынуліся клявішы, прапаноўвалі Лявону... купіць іх.
    Другой стратай стала гітара. Яе купілі на агульныя грошы для Шота, бо сваёй ён ня меў. Празь некалькі месяцаў Шот і Цынкевіч прадалі яе. Ап-
    раўданьне прыдумалі такое неверагоднае, што за даўніной гадоў яго ніхто ня памятае. Такія гісторыі не маглі ня мець наступстваў. У Цынкевіча забралі ключы ад студыі, ён болей ня граў на канцэртах. Дзіўна, але пры ўсім тым ён яшчэ пэўны час круціўся вакол гурта і нават сасватаў на месца Шота новага гітарыста — Віктара Смольскага.
    Неабходнасьць у новым гітарысьце ўзьнікла з банальнае прычыны — Віця Шот разьвязаўся. Выпіў адзін раз, другі. А потым увайшоўу запой.
    Лявон: «Запоі ў яго былі не такія, як, напрыклад,уВені. Той піў некалькі дзён, тыдзень, але потым зьяўляўся. Віця Шот, разьвязаўшы, ехаў у свой горад і там прападаў на год».
    Так здарылася і ўвесну 1993 г. Ён не зьявіўся на адну рэпэтыцыю, другую. Усе тэлефоны маўчалі. Потым нехта сказаў, што бачыў Віцю ў родным Дзяржынску. Цынкевіч сеў на электрычку і паехаў вызваляць сябра ад зялёнага зьмію. Але нічога не атрымалася.
    ІНШЫЯ ГЕРОІ ЧАСУ
    За зьменамі гітарыстаў Мроя не заўважыла, як адыйшла ў цень іншых. He, іх яшчэ запрашалі на звыклыя мерапрыемствы кшталту «Рок па вакацыях» ды на дробныя фэстывалі кудысьці ў Берасьце. Але героямі былі ўжо іншыя людзі.
    Уліс, які пасьля магутных «Чужаніцы» і «Краіны доўгай белай хмары» выдаўу 1993 г. «Танцы на даху>>, тая ж Крама. Недзе ўтыя часы, крочачы па сходніках у мэтро «Плошча Якуба Коласа», я пабачыў афішу іх канцэрту. Месца, час, і ўверсе нясьціплааршыннымі літарамі: «Авангард беларускага рок-нролу». Але чаму «нясьціпла», калі праўда? У 1992— 1993 гг. гурт запісвае свае самыя моцныя альбомы «Хворы на рок-н-рол» і «Гэй там, налівай». Блюзава-рокавыя мэлёдыі, губны гармонік Варашкевіча, выбітныя тэксты Зьміцера Лукашука ды ў дадатак цудоўная апрацоўка старых бон-