Ix Мроя. Ix N.R.M.  Віктар Дзятліковіч

Ix Мроя. Ix N.R.M.

Віктар Дзятліковіч
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 320с.
Мінск 2005
82.76 МБ
— Ці не жадаеце Вы, каб такі таленавіты й знакаміты гурт прадстаўляў менавіта ваіпу фірму?
Станоўчы адказ ён атрымаў адразу. Міхалу далі асобны кабінэт на тэрыторыі «Цэнтру», а Мроя рэпэтавала ў сугарэньнях, дзе была абсталяваная нядрэнная студыя. Хутка прыйшло запрашэньне ў Францыю на фэст «Belfort-FIMU». «Аднак чаму мы мусім абмяжоўвацца адным ганарарам за выступ?» — падумаў Міхал, і думкі адна фантастычней другой апанавалі ягоную галаву. Праз колькі дзён ён падыйшоўда Вольскага:
— Слухай, Лявон, ты ж мастак?
Ну.„
— Ну калі мастак, дык намалюй карцінаў.
	 ?
— У Францыі прададзім, грошай заробім, клявішы табе новыя купім.
3 далейшае размовы высьветлілася вось што. Празь нейкі выпадак Міхал знайшоў у Нямеччыне
савецкую эмігрантку з Казахстану. Кан’юнктурная цётка зарганізавала там нейкі чарнобыльскі фонд і акрамя таго мела дробную мастацкую галерэю. У размове праз шумы і хрыпы міжнароднае сувязі Амельяновіч пачуўтое, што хацеў:
— Міша, ды тут усіх цікавіць выяўленчае мастацтва. Асабліва сьвежае, з Усходу. Прывозьце ўсё, што ёсьць!
Вольскі і Алезіс адразу ператварыліся ў нявольнікаў гэтай ідэі. Намаляваць карцінаў і разбагацець!!! Мора, сонца, пальмы! Ракфелер загарае на суседнім лежаку... Праца пачалася.
Лявон: «Зраніцы я ехаў у «Цэнтр». У сутарэньнях, дзе была студыя, адзін пакой перарабілі tiad майстэрню. Палову дня я маляваў карціны, потым абед, рэпэтыцыя іўвечары абсалютна забіты вяртаўся дадому, клаўся спаць.У такім тэмпе напахаў я амаль 40 карцінаў. 10 з іх былі проста супэрскія. Барышы лічыў зараньня.Яны вагаліся — 5 тысячаў марак туды, 5 тысячаў сюды. Думаў: «Карціна каштуе мінімум 500 марак. А ў мяне іх сорак. Прадам усё, куплю такія клявішы, што ні ў когаўМенску няма».
Алезіс намаляваў пару дзясяткаў карцінаў. У прадчуваньні немінучага багацьця чакалі ад’езду ў Францыю. Нэрваваліся. Ад’езд у капкраіну нават напачатку 1991 г. выглядаў амаль немагчымым і болей падобным на эміграцыю. За чатыры дні да «сьвяточнае» даты Міхал паехаў у Маскву па візы. У чаканьні яго музыкі гулялі па менскіх вуліцах. Зайшлі ў кафэ ля ГУМу. Выпілі па 100 грамаў. Францыя стала бліжэй на 10 хвілінаў. Зайшлі ў іншае кафэ. Убачылі Віталя Сямашку. Яшчэ па 100. Хто і што піў далей, удакладніць немагчыма. Вядома толькі, што працягвалася гэта тры дні на кватэры ў Віталя.
Між тым у Маскве зь візамі ўзьніклі праблемы. Француская амбасада зацягвала працэс. Каб паведаміць дрэнныя навіны, Міхал патэлефанаваў Вольскаму. Маці адказала, што ня ведае, дзе сын.
Toe ж адказалі бацькі іншых сяброў-музыканьцікаў. Міхал знайшоў адно Алезіса, які таксама быў зьдзіўлены адсутнасьцю калегаў. Зрэшты, літаральна ў гэты самы дзень ён напаткаў іх у кавярні «Утулак» на вуліцы Чычэрына (на слэнгу — «Втулка», альбо, як казалі яшчэ раней — «Чорныя скалы»), куды зайшоў перахапіць «50», каб супакоіць нэрвы. На ягоныя ўшчуваньні й просьбы зьвязацца зь Міхалам калегі адказалі прапановаю выпіць зь імі кілішак-другі. Пасьля гэтае сустрэчы да Сямашкі загрымела ўся кампанія, уключна з гукарэжысэрам Алегам Караньковым.
Міхал тым часам быў блізкі да інфаркту. Пятніца, ранак, — Вольскі здымае-такі слухаўку і чуе голас мэнэджэра:
— Візаў няма, але рыхтуйце аўтобус.
Вечарам пятніцы Міхал усё ж атрымлівае візы і раніцай наступнага дня зьяўляецца ў Менску. Аўтобус быў падрыхтаваны. Туды загрузілі некалькі скрыняў «Фанты», «Бураціна», дзьве вялікія галоўкі сыру, 50 буханак хлебу, масла — правіянт на шлях у абодва бакі. Паў-Эўропы музыканьцікі ціха-мірна спалі ў аўтобусе, адыходзячы ад перадад’езднага стрэсу. Дый ува Францыі амаль ніхто нічога ня піў, апроч невялічкіх колькасьцяў чырвонага віна.
«Адной з самых цяжкіх задач для хлопцаў аказалася перасячэньне мяжы. Толькі не савецкай, а нямецка-франіу\>скай, пошукі якой занялі добры кавалакчасу.Хто бмог падумаць, штолюдзі так давяраюць адзін аднаму?! Нялёгка было знайсьці паліцэйскага намяжы, алеяшчэ цяжэй аказалася растлумачыць, што яго штамп у пашпарце патрэбны для атрыманьня «камандзіровачных». I ўжо зусім дарэмнымі і непачутымі засталгся ўгаворы праверыць аўтобус — навошта, калі ёсьць візы і няма наркотыкаўХ (Аксана Клімовіч, часопіс «Бярозка», 1991 г.)
Фэст адразуўразіўМрою арганізацыяй. Што адбывалася на любым беларускім фэстывалі? Пры-
яжджаеш, напрыклад, на саунд-чэк у прызначаны час і чакаеш яіпчэ гадзіны дзьве-тры. А тут сказалі, што саунд-чэк a 13-й гадзіне, хлопцы спазьняюцца на пяць хвілінаў і разумеюць, што гэтыя пяць хвілінаў іх чакаюць... Зьдзіўляюцца і гаспадары — непунктуальнасьці.
Юрась: «Пасьля саунд-чэку да мяне падыходзіць чалавек з абслугі і кажа — ты, можа, возьмеш маю гітару пайграць? У яго нейкая амерыканская гітарка вельмі файная.Аяў той час граў на пячатцы — нават ня ведаю, ліцэнзійнай ці не — «Рыкэнбэкэра» чэскага.А што такое пячатка? Вазьмі для параўнаньня нашую барысаўскую гітару — гэта пячатка чэскай «Крэмоны», якая ёсьць пячаткай германскай «Музіма», а «Музіма» — у сваю чаргу гэта пячатка «Фэндэра». Вось пшкая лінія, і ў выніку ты маеш інструмэнт, які па дызайне вельмі падобны, але па гуку — гэта неба і зямля. Так ізмаім «Рыкэнбэкэра.м» — хаця я перарабіўяе сам, выразаў тое-сёе, некаторыя дэталькі памяняў, іяна па гуку стала больш-менш нармальная.
I гэты хлопец прапанаваў мне гэтую гітару, таму што зразумеў, штомая ня вельміякасная, і хацеў дапамагчы. Але падумай сам: з аднаго боку, той жа Лявон грае на нейкіх жудасных клявішах — такія зараз на рынку прадаюцца па 10 баксаў, а тады каштавалі 500 (рэальна яны маглі зрабіць чатыры тэмбры больш-менш нармальна, а ўсё астатняе — фуфло поўнае), з другога боку, Веня грае на гітары, якую ён зрабіў з барысаўскае швайкі. / вось хлопцы будуць граць на гэтым гаўне, а мне дадуць добрую амэрыканскую гітару!!! I я адмовіўся. Хаця, канешне, яшчэ хваляваўся, што не змагу граць іншы грыф, а да сваёйяўжо прызвычаіўся».
Фэст у Бэльфоры ня быў занадта буйным — такія летнія сьвяты ладзяць шмат у якіх гарадках францускае правінцыі. Запрашаюць цікавыя калектывы, зарганізоўваюць некалькі сцэнаў. Там
жа — выставы, пэрформансы, музыка абсалютна розная — ад фолку да панку. I Мроя мала сказаць выбітна выступіла. Фурор быў поўны.
Нейкія людзі з гораду Нім падыйшлі адразу пасьля канцэрту і запрасілі на мейсцы ж падпісаць пагадненьне на ўдзел у такім жа фэстывалі ў іх горадзе. 3 мэрыі Бэльфору прыходзілі здзіўленыя людзі, паціскалі рукі і радаваліся — як гэта ім на свой фэст за такія малыя грошы ўдалося зацягнуць такі забойны гурт! Мэр запрасіў усіх на прыём разам з брытанскім амбасадарам ды іншымі важнымі пэрсонамі. Там адзначыўся Міхал, які на стрыманае пацісканьне рукі памагатай мэра Мішэль Жандэр адказаў трыма моцнымі пацалункамі. Паліцыю не выклікалі: вядомая справа — рокеры, ды яшчэ з Усходу. Праз колькі год шляхам Міхала пайшоў Барыс Ельцын, паспрабаваўшы абняць брытанскую каралеву...
СЬМЕРЦЬ БІЗНЭС-ПАЯНУ
...Між тым паралельна з музыкай працягваліся і спробы азалаціцца на карцінах. Прадаць іх паспрабавалі яшчэ у Бэльфоры. Гаспадар мясцовае галерэі паглядзеў некалькі, разьвёў рукамі і сказаў:
— He, мы гэта ня можам прыняць. У нас людзі правінцыйныя, ім трэба конікі на лузе, дзевачка па pace бяжыць, мора плешчацца. А ў вас сапраўднае сучаснае мастацтва. Прапаноўвайце іншым.
Пэрспэктыва азалачэньня станавілася ўсё болып рэальнай. Уся Эўропа, здавалася, чакала сьвежага беларускага мастацтва. На адваротным шляху заехалі ў Нямеччыну. Тая казахская эмігрантка карціны забрала. Але грошы ня дала. «Хлопчыкі, гэта ж капіталізм — спачатку прадам, а потым і грошы аддам, не хвалюйцеся», — запэўніла яна. Адно, што паймелі хлопцы з тых карцінаў, — паход у добрую нямецкую рэстарацыю ад добрай нямецка-казахскай пані.
Па вяртаньні ў Менск Міхал пэрыядычна тэлефанаваў у Нямеччыну. «Нешта не прадаюцца карціны, пачакайце крыху», — адказвала яму гаспадыня галерэі. А аднойчы, набраўшы нумар, Амельяновіч пачуў адказ, што ягоная знаёмая тут болей не жыве і куды зьехала — невядома. Сьлед карцінаў зьнік. Засталіся толькі ўспаміны пра Эўропу.
Алезіс: <Я да канца так і ня мог зразумець, як нас у тую Францыю выпусьцілі. Гэта ж было амапь немагчыма. Калі ехалі назад і заехалі на нейкірынаку Варшаве, я паспрабаваўразьлічыцца 50-цю франкамі. Дык прадавец у мяне пашпарт запатрабаваў:
— Ня.можа, — кажа, — у савецкага пана быць франкаў.Яны відаць, фалыйывыя.
Талькі калі пашпарт пабачыў, аў ш візу і адзнакі, што быліў Францьфузяў грошы са словала: «Дзіўна, дзіўна».
Ужо ў Менску прыйшло запрашэньне з Бэльфору прыехаць і на наступны год. Але не атрымалася. Амельяновіч тады ўжо амаль не займаўся справамі Мроі, адыйшоўшы ў нейкі больш прыбытковы бізнэс. Запрашэньне ж прыйшло ў ягоны офіс, дзе й парынула.
У Бэльфоры, міжтым, былі распрададзеныя ўсе кружэлкі «28-й зоркі», якія хлопцы ўзялі з сабой. Чым ня сьведчаньне таго, што Эўропа вельмі прыхільна прымае беларускую музыку. Толькі недахоп грошай ды вопыту прадзюсарства не дазволіўтады раскруціцца далей.
Жнівень 1991. На паытах у Швэцыю?
18 жніўня 1991 г., амаль адразу па вяртаньні з Францыі, Мроя паехала на Украіну. Горад Каламыя адзначаў 1000-годзьдзе, ставіў помнік Бандэру, і вітаў рок-гурты з усіх рэспублікаў, што хоць неяк вызначылі сваё імкненьне да незалежнасьці — Прыбалтыка, Беларусь, Грузія, Малдова. 18-га на першым
канцэрце грала Новае Неба. Назаўтра мусіла выступаць Мроя.
Раніцай у нумар зайшоў Міхал Амельяновіч:
— Усё, хлопцы, ваеннае становішча, — магільным голасам паведаміўён.
Усе замахалі рукамі — маўляў, ну й дурань так жартаваць. Але Міхал не здаваўся:
— Кажу вам, ваеннае становішча. Ды ўключыце вы тэлевізію!
Усе нетаропка і зь іранічнымі тварамі спусьціліся ў бар гатэлю. На экране — «Лебядзінае возера». Пераглянуліся.
— Ну што, сустрэнемся на вечары патрыятычнай песьні, — сказаў нехта.
Сапраўдны жах агарнуў пазьней. Тэлескрыня круціць навіны пра хваробу Гарбачова, тэлефонныя лініі ў Беларусь і Прыбалтыку заблякаваныя. Арганізатары з сумам у голасе жаляцца:
— Эх, а мы толькі-толькі помнік Бандэру паставілі...
Усе нэрвова думалі, што рабіць з канцэртам. Але з Кіеву ніякіх забаронаў не прыходзіла, і выступ Мроі адбыўся. Увечары атрымалі ганарар — 1000 (!!!) рублёў. Нават раскінуўшы на ўсіх, атрымліваецца амаль па 200 — болей месячнага заробку сярэдняга савецкага інжынера. Аднак хто лічыць грошы, калі жыцьцё, лічы, скончылася. Накупілі 10 скрыняў сухога «Кабернэ» і ўсім «інтэрнацыяналам» пачалі абмяркоўваць, што рабіць.