Ix Мроя. Ix N.R.M.  Віктар Дзятліковіч

Ix Мроя. Ix N.R.M.

Віктар Дзятліковіч
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 320с.
Мінск 2005
82.76 МБ
Альбом склаўся з песень «Вайна», «Паляваньне на вядзьмарак», «Хто верне?», «Зондэркаманда», «Белая вежа», «Горад», «Я рок-музыкант» (абноўленая вэрсыя са «Зроку») і «Дэвальвацыя». Умовы запісу былі вельмі суровыя: запісваўся адразуўвесь гурт, а потым на гэтую глебу пісаліся «давескі» — гітарнае сола, нешта з клявішаў, бэкі. Пры запісу першага этапу, калі хто саб’ецца, даводзілася ўсю песьню перапісваць спачатку. Таму перад запісам быў шэраг напружаных рэпэтыцыяў — прыйсьці ў студыю непадрыхтаваным было немажліва.
Зь нейкіх абставінаў Алезісу давялося талеркі дапісваць потым, накладкаю. Таму, калі ўважліва паслухаць, гэта адчуваецца.
На тым альбоме не было звышгітоў кшталту «Ён яшчэ вернецца» ці «Старога храму». «Студыя БМ» прайшла крыху незаўважанай. Найбольш прагучалі, здаецца, дзьве песьні — «Вайна» і «Зондэркаманда».
«Вайна», што распачала ў творчасьці Мроі ваенную тэму, зьявілася пасьля паездкі на фэстываль у Магілёў.
Лявон: «У Магілёве былі лекцыі пра піцерскі рок-клюб.Аяраней нічога гэтага ня чуў, акрамя Акварйума і, можа быць, Зоопарка. Нам паказалі нейкі канцэрт піцерскіх гуртоў, дзе вайсковая тзма прагучала давалі моцна. Мне спадабалася, і мы вырашылі гэтую тэму распрацаваць, тым болей пад уплывам нэгатыўнага вопыту ад арміі. Атрымалася ад сэрца, бо ўспаміны былі сьвежыя — такімоцны пацыфісцкі гімн:
Мы рушым на захад, Мы крочым наўсход, Куды загадаюць нам. Халодным паглядам сталёвых вачэй Усьлед нам глядзіць вайна.
Паслухай, брат, мне б азірнуцца, ўбачыць знаёмыя вочы.
Я ведаю, брат, нам не вярлуццаз гэтае ночы...»
Пацыфісцкі гімн быў ацэнены публікай і ўвесну 1989 г. перамог у гіт-парадзе «Беларускай маладзёжнай». «Зондэркаманда» праславілася зь іншых прычынаў — на яе быў зьняты кліп.
На хвалях мроеўскае папулярнасьці і перамогі ў Наваполацку Бахціяр Бахціяраў перамяніў свой погляд на беларускі рок і зацікавіўся Мрояй. Ён выказаў жаданьне зьняць кліп, які б можна было ставіць у маладзёвыя праграмы і такім чынам падвышаць рэйтынг. На той час у гурта мэнэджэрам быў Міхал Амельяновіч. Выслухаўшы Бахціярава, ён павёў сябе нахабна. За здымкі двух кліпаўзапатрабаваў грошы. Прычым немалыя. У Бахціяра ўсе валасы, што засталіся, паўсталі дыбам. А Міхал спакойна паглядзеў на гэта і сказаў «Ну, калі ня хочаце плаціць, мы здымацца ня будзем». I Беларускае тэлебачаньне заплаціла!
Выбралі дзьве песьні — «Зондэркаманда» і «Я рок-музыкант». «Зондэркаманда» была, як у тыя часы казалі, вострасацыяльнай песьняй — пра прастытутак:
Зондэркаманда — армія любові, Зондэркаманда — служба ўначы.. Зондэркаманда — жалезная лёгіка, Зондэркаманда — зграя жанчын.
Лявон: «Песьня была скандальная. I яны спрабавалі зрабіць адпаведны кліп.Устудыі паставілі трох напаўагаченых дзяўчынак, якія танчылі, і я дэманічны на іх фоне сыіяваў. I перабівалася гэта
кадрамг, на якіх дзявочыя ногі ідуць па вуліцы, заходзяць у бар... Карацей, мы самі з выніку сьмяяліся».
Кліп на песьню «Я рок-музыкант» атрымаўся лепей. Здымаў яго добры рэжысэр Нікалаеў, зараз ужо нябожчык. Ён прыдумаў, што Мроя ў кадры павінна будаваць дом. Дзеля гэтага завалок гурт на будоўлю. Там і здымалі — спачатку руйнавалі сьцяну, а потым будавалі новую. Па прызнаньні ўсіх відавочцаў, па тых часох гэта быў супэркліп. Як ні дзіўна, і праз паўтара дзесятка год яго час ад часу паказваюць па розных беларускіх каналах.
«Клйп группы Мроя <Я рок-музыкант» — первый (й едва лй не едйнственный) the system» белорусского вйдео. Он был создан в начале 1990-х, когда беспокойное перестроечное время было позадй. Однако в кадрах клйпа удалось не только сохранйть, но й акцентйровать протестные настроенйя людей йзлёта перестройкй. «Я рок-музыкант» — редкйй случай вйзуалйзацйй желанйя — огромного желанйя агрессйвных, напорйстых, молодых музыкантов «прогнуть» мйр,утвердйться вопрекй всему.
У нйх, как нй странно, получйлось. «Актерскйй» состав клйпа сделал его самым йзвестнын йз раннйх работ белорусскйх клйпмейкеров. Еіце в «те» времена поклоннйкй Мрой сделалй достаточно много копййролйка...» (www.smotritel.com)
Разьдзел 6
1989-1990. СЫХОД ДАВЫДОЎСКАГА. «28-я ЗОРКА»
Сыход Давыдоўскага да гэтага часу зьяўляецца, мабыць, самай балючай тэмай у гісторыі Мроі. Толькі ў 2002 г. Уладзя і Лявон забыліся на былыя крыўды і зноў пачалі кантактаваць між сабой. Таму й распавядаць пра падрабязнасьці разрыву ва ўсіх было мала жаданьня. «Нагавару чаго лішняга, дык ізноў перасварымся», — перасьцерагаецца ад такіх размоў Уладзя і таму наконт канфлікту выказваецца зусім коратка: *Насразьвялі два пытаньні: першае — асабістае, другое — пытаньне лідарства ў гурце. Адно зь іхможна было б пераадолець, але калі яны наклаліся адно на другое, гэта прывяло да такога выніку*.
КАХАНЬНЕ I АМБІЦЫІ
«Асабістым пытаньнем» была распрыгоненая дзяўчына Віка Казлова з «Талакі». Яна прыядналася да гурта ў якасьці макіяжніцы. Праз нейкі час іх паўсюль пачалі бачыць зь Юрыкам. Аднак ужо праз колькі месяцаў пара разыйшлася і Віка закруціла невялічкі раман з Алезісам. Хутка скончыўся і ён. Чарговым выбарам Вікі стаў Уладзя, які ў рэшце рэшт амаль ня стаў ейным мужам.
Лявон: «Уладзя сам сябе накруціў, што ён адбіў ваўсіх Віку.Алезіс гэта перажыў, Юрык таксама, але самДавыдоўскі падумаў, што яны мусяць яго ненавідзець. Зыходзячы з гэтых высноваў ён сябе
і паводзіў. Болепшая абарона — гэта напад. Увесь час нападаў на кагосьці з нас, на яго думку,у нас усё было пагана».
Але, як і сказаў Уладзя, калі б сардэчныя справы былі адзінай праблемай, іх можна было б перажыць. Болей за ўсё кранала Давыдоўскага пытаньне лідарства ў гурце.
Падчас стварэньня Мроі ролю Уладзі як лідара ніхто ня ставіў пад сумнеў. Ён быў крыху старэйшы за астатніх, натхняў усіх ідэяй стварэньня гурта, лепш за ўсіх валодаў гітарай. Аднак потым мяжа неяк сьцёрлася. Чым далей, тым меней адчувалася розніца ва ўзросьце, Лявон і Алезіс сталі пісаць усё болей тэкстаў, дый у музычным пляне ўсе хутка падраўняліся. Мроя стала камандай роўнавартасных і самадастатковых асобаў, у якой не было мейсца моцнаму лідару. Уладзя гэтага не адчуў. Прапусьціў момант, калі існаваньне гурта перастала залежаць ад прысутнасьці ў ім стваральніка.
Лявон: «Мы ўсе прыйшлі з войска зьмененымі асобамі.АДавыдоўскі і так схільны да хваравіпшй падазронасьці, фобіяў.Армія гэта яшчэ ўзмацніла. Уяго, напрыкпад, было ўражаньне, што я на запіс прасоўваю ў асноўным свае тэксты. Калі «худсавет» не прымаў ягоную песьню, яму падавалася, што за гэтым нешта крыецца, кааліцыі нейкія. Напрыклад, у яго была песьня з апошнімі словамі: «Ну, можа, хопіць таптаць нагамі Радзіму і памяць». Я быў супраць, бо гэта занадта ў лоб, агітка.А ён пакрыўдзіўся. Хацяў астатнім тэкст быў нарлюпьны.
ён усё болей і болей лічыў, што бяз нас, сольна ён зробгць болей. Што мы стрымліваем ягоны рост».
Юрась: «Уладзя ў пэўны момант ізаляваўся ад нас.Доўгі час было так — на рэпэтыцыі прысутнічала тры чалавекі плюс Давыдоўскі. Ён замкнуўсяў нейкіх сваіх думках, нешта шукаў... Мы выходзілі падчас перапынкаў папаліць, а ён заставаўся адзін, нешта там найграваў...»
«Агульная сям’я», якой доўгі час жыла Мроя, распалася. Атмасфэра ў гурце паціху псавалася і ў рэшце рэшт стала зусім немагчымай. Гэта было тым болей балюча, што папулярнасьць Мроі толькі расла.
Тэлебачаньне круціла кліпы, «Вайна» перамагла ў гіт-парадзе БМ, адно за адным ішлі запрашэньні на фэстывалі — «Рок-дыялёг» у Магілёве, «Стары замак» у Навагрудку, а летам — Чарнаўцы. Гэта быў час, калі ўздымалася ўкраінская рок-хваля. У Чарнаўцах далі ўсім па мазгох «Браты Гадзюкіны», там жа зьявіліся «Воплі Відаплясава» з песьняй «Таньці». Гала-канцэрт адкрыцьця з удзелам Мроі трансьляваўся па першым канале Украінскага тэлебачаньня.
Лявон: «На адкрыцьці мы згралі дзьве песьні, і нас сталі паўсюль пазнаваць.Для нас гэта было крыху дзіўна. Забягаеш папіць піва — і ўвесь бар на вушы станавіўся, што такія зоркі да іх, выпівохаў, зайшлі. 3 гуртоў на тым фэсьце мяне, канешне, найбольш уразілі «Браты Гадзюкіны» — фэнамэнальная панкаўская каманда зь вельмі іранічнымі тэкспйзмб.
Аднак посьпехі толькі ўзмацнялі ўнутраны крызіс Мроі. У траўні на «Беларускай маладзёжнай» пішуцца песьні «Амбіцыі», «Пераможцы», «Манэтны двор», «Зямля», «Па кім б’юць званы». Хаця па гуку яны адрозьніваюцца ад песень папярэдняе сэсіі, вырашана падаваць іх як дапіску да «Студыі БМ». Праўда, кампаноўка альбому ад Мроі фактычна не залежала. Бо не было ніякае фабрычнае вытворчасьці касэтаў, дамоваў, аўтарскіх правоў. Як і ранейшыя альбомы, «Студыя БМ» распаўсюджвалася мэтадам перапісваньня з магнітафону на магнітафон. Праўда, папулярнасьць Мроі дасягнула ўжо такіх межаў, што ёй зацікавіліся мясцовыя «піраты».
Лявон: «Піраты фактычна і кампанавалі альбом. Як адбывалася? Запісаныя трэкі захоўваліся на радыё. Знаёмыя тых, хто там працуе, зьвяр-
тапіся з просьбай: «У вас, кажуць, ёсьць Мроя? Можна перапісаць?» Перапісвалі і нейкія песьні дадавалі да тых запісаў «Студыі БМ», што ў іх былі з ранейшых часоў. Ніхто і ня думаў ладзіць перасьлед піратаў. Наадварот. Я йшоў па пераходзе побач з Філярмоніяй і бачыў, што прадаюцца касэты Мроі. “Супэр! — думаўя. — Значыць, камусьці гэта цікава”».
Давыдоўскі бярэ ўдзел ва ўсіх запісах «Студыі БМ», але сыход з гурта насьпявае. Апошнім выступам у складзе Мроі для яго становіцца агульнасаюзны фэстываль «Рок-багема» ў Днепрадзяржынску напачатку верасьня. Пасьля канцэрту Уладзя аб’яўляе, што ён сыходзіць. I яго ніхто не ўтрымлівае.
Лявон: «Трэба сказаць, што ён павёў сябе нармальнаў гэтай сытуацыі. Сказаў, што, пакуль ня знойдзеце замену, на канцэртах магу граць, але на рэпэтыцыі прыходзіць ня буду. Аднак на той часу нас быў чалавек, якімог яго замяніць».
Лявон меў на ўвазе Венедыкта Конева-Петушковіча. Некалькі год у Мроі ён выконваў ролю студыйнага гукарэжысэра, і вельмі ўдала. А да гэтага граўу гурце Чнстое Серебро. Як гітарыст, па агульнай думцы, бьгў мацнейшы за Давыдоўскага.
На прапанову ня толькі гукарэжысэрстваваць, але й пайграць у гурце Веня згадзіўся адразу. «Канешне, гэта не Pink Floyd, але лепш граць канцэрты, чым толькі сядзець і лясы тачыць, як Чнстое Серебро», — сказаўён. Прыход Вені меўяшчэ адзін істотны плюс — той выдатна ведаў усю праграму Мроі. Таму проста прыйшоў на рэпэтыцыю, узяў гітару і пачаўграць. Ды яшчэ ўразіўусіх іншым талентам — узяў старую барысаўскую «Фарманту» Давыдоўскага (дзікую па дызайне і гуку), якой той ужо не карыстаўся, сам зрабіў датчык, усё начыньне і ператварыў яе ў прыстойны інструмэнт.