Ix Мроя. Ix N.R.M.
Віктар Дзятліковіч
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 320с.
Мінск 2005
Пачуўшы тое, да нас паварочваюцца двое кіроўцаў аўтобусаў і пытаюцца:
— Хлопцы, дык гэта ж вы, здаецца, Мроя?
— Так, — адказваем.
— Ага, — рэагуюць яны і адварочваюцца. I болей ніхто нічога не сказаў».
Гэта было паразай савецкае ўлады: «соль зямлі» — пралетарыят, ведаючы, што сярод іх сядзяць «нацыяналістычныя недабіткі», толькі і гаварылі, што «ага», і спакойна жылі-пілі далей. Лёс супрацьстаяньня станавіўся зразумелым. Праўда, высьветлілася, што камуністы — не адзіныя ворагі Мроі. Хапала іх і сярод калег-музыкантаў.
Змова ў Навапоаацку
Застаўшыся пры працы, Віталь Сямашка разам зь Юрыем Цыбіным прыдумалі, як канчаткова зьвесьці на «не» наступствы скандалу і надаць Мроі хаця б нейкае адценьне афіцыйнасьці. Яны прабілі для каманды запрашэньне на другі агульнабеларускі рок-фэстываль «Наваполацк-88», які ладзіла Міністэрства культуры. Там была процьма ансамбляў з розных куткоў Беларусі. Ніхто і паду-
маць ня мог, што «Наваполацк-88» стане полем бою паміж дзьвюма галоўнымі музычнымі ды ідэалягічнымі плынямі беларускае музыкі.
Хаця не — плыняў было хугчэй тры. Найперш гэта былі людзі, якія гралі па кабаках і адначасова спрабавалі нешта зрабіць на сцэне. Фэстываль для іх быў магчымасьцю прарвацца да «кармушкі» — атрымаць статус дзяржаўнага калектыву, сядзець на ганарарах ад канцэртаў па калгасах. Музыка іх была дзіўнай мешаньню з розных стыляў — ад савецкае папсы да клясычнага року (карацей — усяго таго, што яны гралі па рэстарацыях).
Другой групоўкай былі расейскамоўныя мэталічныя гурты. Амаль усе яны гралі амэрыканскія і брытанскія стандарты, асноўную ўвагу зьвяртаючы на тэхніку граньня. «Ну ты й зграў! Амаль Ван Хален!!!» — такой фразай можна было пацешыць самалюбства кожнага з іх. Пачыналі яны як усе — «здымаючы адзін да аднога» Кузьміна і AC/DC. Толькі паставілі на сабе крыж, калі не змаглі перайсьці на іншую ступень. Бо, нават пачаўшы пісаць сваю музыку, засталіся тымі ж мэханічнымі «здымальнікамі», а ня творцамі.
Лявон: «Усе яны гралі абсалютна стандартную музыку без уяўленьня пра тэксты. Для нас гэта было сьмешна. А для іх мы былі сьмешныя якмузыкі. Бо яны думалі пра тэхніку, а мы на іх погляд гралі слаба. Пра ленінградскую плыню таго часу яны пагардліва казалі «текстовйкй». Хаця пра гэтыя брыгады зараз ніхто і ня памятае.Дзе тойАкцэнт, дзе Квінто, што з нас пасьмейваліся?»
Трэцяй плыняй бьгў беларускамоўны рок. Пакрысе ён выходзіў на дамінуючыя пазыцыі. Акрамя Менску існавала й другая сталіца беларускага року — Наваполацк. Пошук, Рокаш, Кадэцкі Корпус і, канешне, Мясцовы Час. Цікава, што большасьць зь іх пачынала з расейскамоўных песень, але паступова праз знаёмства з беларускімі «нефармаламі» падпадала пад іх уплыў. А Мясцовы
Час засыіяваў па-беларуску ў тым ліку і пад уплывам Мроі.
Уладзя: «Калі я першы раз пачуў Мясцовы Час, яны мне вельмі спадабаліся. У іх быў вельмі шыкоўны вакаліст Алесь Кузьмін. Ён электрызаваў, гіпназаваў людзей сваім голасам, паводзінамі на сцэне — ён рабіў рух і заля адразу паўтарала яго. I мы вырашылі, што такі чалавек павінен быць нашым. Пасьля была размова. Я, памяпшю, казаў Алесю нешта кшталту: «Ды Вы са сваім талентам займаецеся чорт ведае чым. Гэта грэх. Вы павінны сьпяваць па-беларуску». Мо таму што ў нас у той час быў ужо невялікі аўтарытэт умузычных колах, ціз-за таго, штояны самі дайшлі да гэтае думкі, але месяцы праз тры пасьля тае размовы зрабілі беларускамоўную праграму. I што важна — усе містычныя рэчы з уплывам Алеся на публіку ня зьніклі».
Вось такая была дыспазыцыя. Што атрымалася? Кожны бачыць па-рознаму. Вось, да прыкладу, думка нэйтральнага відавочцы. Нэйтральнага, але вельмі крытычнага.
Адам Глобус. «УДАР MIMA. Суб’ектыўныя нататкі пра II Рэспубліканскі фестываль савецкай маладзёжнай песні ў горадзе Наваполацку». (Часопіс «Беларусь», 1988 г.)
«Уяві на сцэне «Рынг», рок-групу зь Пінска. Ня можаш? Дапамагу. Гітары, барабаны, анілінавыя лямпачкі міргаюць... Уявіў? He? Тады прыдумай любую рок-групу і зрабі яе падобнай да рынга. Клубы дыму і рытм, толькі саліста прыдумваць не трэба, яго няма ў рок-групе «Рынг», пакуль што не знайшлі яго. Шукаюць лепшага сярод лепшых, а яго няма ў Пінску. Няма дык няма. Што рабіць? Глядзець на сцэну, а тамужо вакальная група «Джзм» з Брэста.
У Брэсце з салістамі значна лепш. Можна, як бачыш, цэлую вакальную групу стварыць. «Джэм» спявае ў стылі «кантры» na-руску, па-беларуску і нават па-англійску. Спявае пра тое, што іхняе
сэрцаў гарах, але відавочна, што сэрцы спевакоў на наваполацкай сцэне, а не ў гарах. У нейкімомант «Джэм» нагадвае «Песняроў», гэта песні на вершы Роберта Бёрнса ды Сяргея Грахоўскага дапамагаюць нагадаць знакаміты ансамбль. Чуеш ачладыаменты? I гэта радуе?
«Джэм» толькі паспявае схавацца за кулісамі, а на сцэнеўжо настройваюць свае гітары Павел Харэвіч ірок-група «Трохкутнік». Паўлу ніБёрнс, ні Грахоўскі не патрэбныя: тэксты і музыку ён піша сам. Чуеш песню — «Зямля — шэдэўр сусвету»? He ведаю, ці падабаецца яна табе, а мяне яна проста ашаломлівае, саліст паўтарае і паўтарае пошлы і бяздарны радок — «Зямля — шэдэўр сусвету». Наступнай песняй Харэвіч трохі выпраўляе становішча. Зала прымае прыпеў, толькі, на маю думку, той прыпеў не шэдэўр, у адрозненьне ад Зямлі.Але ж на бязрыб’і і рак — рыба: «Мая сям’я: жонка, і сын, і музыка -яне адзін». Гэты тэкст апыніцца сярод лепшых на фестывалі. Уяві, калі здатны, горшыя. Пра класічную паэзію на наваполацкай сцэне мы яшчэ пагаворым з табою.
I вось ты (той, хто любіць «метал»,я да цябе звяртаюся) дачакаўся. На сцэне рок-група «Удар»! Можаш крычаць. Ура! Калі ёсць «Рынг», павінен быць іўдар. Яшчэ на пачатку канцэрта рок-група «Удар» зрабіла заяву, што сыграе лепш за лаўрэатаў леташняга фестывалю — мазырскую групу «Адбітак». ..Абяцаць <-Удар» абяцаў, а перамагчы «Адбітак», як бачыш, не здолеў. Чаму? А таму, што дзве з трох гітар у першай кампазіцыі не гучалі. Прычыны будуць бурна высвятляцца, але так і не высветляцца. «Металістаў» у залемала, толькі мы з табою, і няма каму падтрымаць саліста з «Удару», няма каму адгукнуцца на ягоны забойны заклік. А ён крычыць і крычыць, што «чаша жыццё — мір!», азанамаўчыць,якмаўчыць чалавек, калі бачыць блага выкананы правільны плакат.
Плакат патрабуе высокага майстэрства. А няма майстэрства — і бачыш ты пакарабачаны дыктавы планшэт з вялікарукімі і дробнагаловымі постацямі, а пад імі складзеныя з крывых літар патрэбныя словы, і табе робіцца непамысна і не можаш ты сказаць, што трэба зняць са сцяны, а ў дадзеным выпадку са сцэны, махровую халтуру. He ведаю, як табе, а мне дык шкада хлопцаў з рок-групы «Удар». Яны пакідаюць сцэну ў поўнай цішыні. Чаму маўчыць зала? Хто памыліўся? Няўжо ўся справа толькіў апаратуры, якая сапсавала першую кампазіцыю? Думаю, што не. Неў ёй справа.
..Я не расказаўу сваіх занатоўках пра 28 калектываў-удзельнікаў і хацеў папрасіць прабачэння, а потым думаю: не буду. Выдавалімузыкантыўзалу ceae 100 дэцыбелаў, а рок-група «Дзвіна» з Віцебска выкарыстала апаратуру ансамбля «Верасы» як толькі змагла.Апаратурыў зале было на 500 тысяч, іміліцыянер пры ёй быў. Умяне пасля выстучлення гэтай Дзвіны» тры гадзіныў вушах звінсла. А ў гэтым звоне ?ілавалі крыкі: «Прэч са сцэны!» Уяві, як трэба сыграць, каб табе крыкнулі: «Прэч!» Так што ніякіх прабачэнняў...».
Дзівіцеся, што на такога ўзроўню фэстывалі мог усчыніцца скандал? Але між тым так і здарылася. Бо хто з музыкаў падзяляў думку Адама на ўласную творчасьць? Ды ніхто. А найлепшае думкі пра сябе былі, канешне, расейскамоўныя «мэталюгі». Гурты кшталту Мроі ці Мясцовага Часу яны ўсур’ёз не ўспрымалі. Тэхнары-інструмэнталісты і падумаць не маглі, што ім могуць стварыць нейкую канкурэнцыю. Аднак прайшоў конкурс фэстывалю, падвялі вынікі. I высьветлілася, што Мроя атрымлівае прыз як лепшы рок-гурт. Гэта быў яшчэ не скандал. Канчаткова ён узьнік пасьля гала-канцэрту. Што і казаць — на ім Лявон і кампанія ў адрозьненьне ад першага дня фэстывалю згралі пагана. На тое былі свае прычыны. Найперш узьнікла праблема ў Лявона.
Лявон: «У мяне не было клявішаў, і я падыйшоў да Пашы з гуртаАкцэнт. ён быў чалавек някепскі. Акрамя таго меўЯлшху’ DX7. Пазычыў без праблемаў. Я ўзяў апарат у грымёрку тэмбры паглядзець, уставіў у разетку — і клявішы. пагарэлі, бо я падключыў не праз выпроствальнік. I што рабіць — прыйшлося кінуцца да Несцяровіча з Сузор’я. Ён таксама без пытаньняў пазычыў клявішы, але яны былі другія. I на невядомым апарацея недаюшдна запісаў і набраў тэмбры.Акрамя таго, увесь гала-канцэрт я думаў ня столькі пра музыку, колькі пра тое, што спаліў чужыя клявішы і прыйдзецца за гэта плаціць, а грошай няма. Усе гэтыя нэрвы іншым перадаліся, і згралі мы мярзотна».
Уладзя: «На такіх фэстах шмат што залежыць ад гукарэжысэра. Калі ён добрага гуку ня хоча, ён можа заваліць любую праграму. Першы канцэрт прайшоў выдатна проста таму, што мы гукарэжысэру сказалі — выставіш гук пагана, мала не падасца.Але ўжо калі быў другі канцэрт, калі пачалася валтузьня вакол гран-пры, пагроза не падзейнічапа і гук выставілі ж^)>дасны. Вынік быў адпаведньі‘>.
Правальныя гала-канцэрты ўвогуле былі кармай Мроі. Ужо праз два гады гурт перамог на менскім фэсце «Тры колеры». Узялі неверагодную колькасьць прызоў — лепшы клявішнік, гран-пры, лепшыя тэксты, атрымалі ў падарунак нейкія вазы, усялякія дробязі. На гала-канцэрце трэ было граць з усялякімі мэтрамі кшталту ДЦТ. А дзе гітарыст? Вені (які тады ўжо замяніўУладзю) не было. Ён перад канцэртам паехаў на сустрэчу аднаклясьнікаў. Вярнуўся абсалютна неадэкватным. Больш таго — з сабой ён меў шклянку, а ў ёй нешта кшталту гарбаты з гарэлкай. Сёрбаючы з тае флягі і са словамі: «Усё нармальна, нармальна», — Веня выйшаў на сцэну. Лішне казаць, што канцэрт па адчуваньнях наблізіўся да вялікапомнага правалу ў Доме літаратара.
Між тым мярзотнае граньне Мроі на гала-канцэрце ў Наваполацку дало падставу ўсялякім квінтам ды акцэнтам пачаць разборкі. «Мроя перамагла, а нам што цяпер — назад у кабак вяртацца?» — істэрычны гэты крык кагосьці з прайграўшых на агульнае вячэры ў рэстарацыі шмат што тлумачыў.
Істэрыку падтрымалі іншыя галасы: «Каму вы аддалі гран-пры? — вішчалі «інструмэнталісты». — Давайце разьбірацца. У нас галоснасьць!!!».