Ix Мроя. Ix N.R.M.
Віктар Дзятліковіч
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 320с.
Мінск 2005
Тады ніхто і ня думаў сумаваць з-за сыходу Уладзі.
Юрась: «Калі Уладзя сыйшоў,мы не адчулі, што гэта некая згуба. Канешне, сёньня я, вяртаючыся да таго часу,.магу сказаць, што гэта была страта.Але, зноўжа, —мы атрымалі болей, чым згубілі. Веня быў вельмімузычным чалавекам. ён вучыў нас, як паводзіць сябеў студыі, навучыў будаваць падпевачныя партыі, мы ж тады да таго часу працавалі як шчанюкі, навобмацак шукалі нешта, вучыліся. Прыход Вені, безумоўна, даў нам музычны рост».
Можа, Юрась і правы. Але нядаўна я паглядзеў па Discovery фільм пра Марс. Ведаеце, 4 мільярды год таму там існавала атмасфэра, прыдатная для жыцьця (так што, можа, і па Марсе поўзалі чарапахі). Проста ў нейкі момант плянэта згубіла (вучоныя так і не разумеюць, чаму) сваё магнітнае поле, якое абараняла яе ад сонечнага ветру. Павольна, цягам мільёнаў год гэты самы вецер папросту зьдзьмуў атмасфэру Марса ў космас.
У выпадку з Мрояй мільёнаў год не спатрэбілася. I хоць яшчэ пару год пасьля сыходу Уладзі папулярнасьць Мроі не зьмяншалася (дзякуючы, найперш посьпеху «28-й зоркі»), нельга ня вылучыць гэтую вэрсыю — сьмерць гурта шмат у чым была прадвызначаная менавіта пасьля канцэрту ў Днепрадзяржынску.
Ддвыдоўскі ПАСЬАЯ Мроі
Пасьля сыходу Уладзя паступіў на факультэт журналістыкі, пачаў супрацоўнічаць з радыё ды газэтамі, аднак ад музыкі не адыйшоў. Безумоўна, ён да апошняга лічыў сябе лідарам Мроі і, мабыць, быўупэўнены, што посьпехамі гурт зболыпага абавязаны менавіта яму. У такое сытуацыі ня могуць ня ўзьнікнуць думкі пра сольную кар’еру. Хуткім часам Уладзя напісаў тэкстаў амаль на цэлы альбом і стаў думаць, дзе і з кім яго запісаць.
Уладзя: «Умяне тады ні памяшканьня, нічога не было. Вяліся перамовы пра тое, штоя сыходжу
зМроі, аднакзмагу рэпэтаваць наяе тагачаснай пляцоўцы. Але хлопцы сказалімне катэгарычнае «не». Відаць, каб не было канкурэнтаў. Я першы час і так вельмі моцна перажываў разрыў, а такія паводзіны іх толькі ўзмацнілі, бо, натуральна, падалісямне не зусім сумленнымі».
Ня здолеўшы адразу запісаць напрацаваны матэр’ял, Уладзя знік з музычнага жыцьця. Працаваў на «Беларускай маладзёжнай». Але ў 1993 г. зьдзівіў шмат каго, выпусьціўшы-такі свой альбом. Цікавы і нечаканы.
Уладзя: «Я вельмі доўга спрабаваў рабіць нешта ў музычным пляне падобнае на Мрою. Але ў нейкімомантмнеўдалося спыніцца, зьвярнуцца да самога сябе, падумаць. I я зразумеў, што мне трэба і навошта. Тэксты для новага альбому напісаліся даволі хутка. I атрымалася дзіўная рэч — калі набраліся тэксты, зьявіліся ілюдзі, зь якіміможна было альбом пісаць. Прыйшоў Юрась Паўлоўскі,які пазьней пачаў грацьу Троіцы, часткумузыкаўмне прывёўЛявон Нарушэвіч з Зарціпо. Былі музыкі зь дзяржаўных аркестраў. Шукаў я і вакаліста. Але яны не адчувалі мае тэксты, і прыйшлося сыіяваць самому».
Вынікам гэтае сумеснае творчасьці стаў альбом «Вялікае Княства». Спалучэньне аўтарскае песьні, старажытных матываў плюс імправізацыя. Шкада толькі, што наклад таго альбому так і не перавысіў мінімальныя лічбы.
Лявон Нарушэвіч: «Мы с Володей познакомнлйсь где-то в то врамя, когда онушел йз Мроі,развелся й вообгце был открыт всему мйру. Сколько было выпйто, й сколько хорошйх людей прошло через его сьемную квартйрку на Волгоградской! Нменно там бьіла собрана в первоначальном вйде группа Князь Мышкйн. Ну й там Вова напнсал свой песнй к альбаму.Я прйвел к нему Валеру Башкова на бас — мы с hum долго йгралй в Зартйпо. Скрйпкй пропйсал Валера Беляев — звукарь госрадйо. Альбом получйлся очень лйчностный, лй-
рйчный, й хорошо, что он не пропал, какмногое йз того, что было напйсано в то время».
«Вялікае Княства» так і засталося адзіным постмроеўскім альбомам Уладзі. Як ён гаворыць, само жыцьцё вымусіла адыйсьці ад музыкі.
Уладзя: «Склаліся вельмі цяжкія абставіны. Матэр’яльнае пытаньне мяне за горлаўзяло.Я сыйшоўз радыё. Зьявілася рэальнае жыцьцё, рэальныя людзі, якім трэба дапамагаць. Калі ты думаеш, што табе есьці, ты ня будзеш думаць прамузыку. Хаця ідэі былі. Некалькіразоў я нават нешта пачынаў, але бязвынікова».
Увесь гэты час Давыдоўскі сачьгў за Мрояй, але не адчуваў нічога, акрамя расчараваньня: «Мроя адкацілася з алыпэрнатывы ў абсалютна прадказальную музыку. Мне было крыўдна, што гурт пайшоўу іншы бок.Ад стварэньня Мроя была ідэалістычным гуртом, а тут пачалі зьяўляцца песьні забаўляльныя, вясёленькія...».
«28-я зорка»
Лявон: <Яаму зорка менавіта 28-я? Неяк.мною гэтаялічба напісаласяў тэксьце, падавалася нечым таямнічші і шматзначным. Потым паводле гіроніі лёсу яна некалькі разоў адыгрывала з наыі розныя жарты. Але гэтаўжо для жоўтгых часопісаў...^
Зьмены ў складзе падштурхнулі Мрою да болып актыўнай працы над новым альбомам. Некалькі песьняў з «28-й зоркі» ўжо запісалі на сгудыі «Беларускай маладзёжнай». Там жа плянавалі і скончыць працу. Але здарыўся цуд, які апроч іншага перадвызначыў шалёную папулярнасьць будучага альбому.
Улады рыхтавалі Дні беларускае культуры ў Pace! Адначасова ў рэдакцыі «Чырвонай змены» за кубачкам гарбаты няўрымсьлівыя журналісты Вітаўт Мартыненка і Анатоль Мяльгуй пісалі ліст на саюзную фірму «Мэлёдыя». Пытаньне да гіганту
гуказапісу яны паставілі рубам — чаму гэта ён не спрыяе сяброўству народаў, ігнаруе беларускую музычную культуру і не выдае плыты такіх, напрыклад, цудоўных гуртоў, як Мроя і Уліс.
Ліст прыйшоўся да часу і да месца. Бо ў межах Дзён беларускае культуры «Мэлёдыя» якраз мусіла выдаць некалькі беларускіх кружэлак. Аднак каго? Песняры і Сябры і так стаялі ў гадавых плянах. А больш нікога прадстаўнікі «Мэлёдыі» ня ведалі. Ня дзіва таму, што ў Менск з Масквы панесьліся запыты — што за Мроя такая, за якую дбаюць журналісты камсамольскае газэты?
I вось ён, цуд — на нарадзе ў Міністэрстве культуры Беларусі вырашаецца, што Мроя і Уліс вартыя таго, каб іх песьні выдала «Мэлёдыя». Слава Корань прадставіў у Маскву запіс, зроблены ў Олыптыне, а вось Мроя пісалася на перасоўнай студыі «Мэлёдыі», якую дзеля такое справы прыгналі ў Менск. Студыя зьяўлялася на той час цудам тэхнікі.
«Студйя MCI представляла собой 10-метровый вагон, внутрй которого находшшсь 24-канальный магнйтофон с сйстемой шумопонйженйя 001ВУ,мйкшерный пулып Sony й всевозможные технйческйе «йзлйшества» вроде цветного вйдеомонйтора. Студйя была сделана вЛондоне спецйально для международной выставкй «Связь-80», проходйвшей в Москве накануне Олймпйады. Оборудованный no последнему слову технйкй еагон проызвел фурор й после недолгйх торгов был прыобретен советской стороной за 250 тысяч долларов.
Удйвйтельпая гцедрость первого вмйре соцналйстйческого государства обьяснялась просто. Прйобретенйе современной аппаратуры для нужд радйо, телевйденйя й кйнелштографа небезосновательно относйлось к вопросам йдеологйй — так же, как обеспеченйе всем необходшіым лабораторйй no йсследованйям проблем космоса йлй военно-промышленного комплекса. На подоб-
ные затраты нефтедолларов в СССР, как правйло, не жалелй. Такйм образом, сделанная вАнглйй передвйжная звукозапйсываюіцая студйя осталась вМоскве.
...С первых же дней работы технйческйй потенцйалМСІ йспользовался не более чем на 30 процентов. Во всем цйвйлйзованном мйре в подобных студйях запйсывалйсь рок-группы уровня Queen. Похожая «передвйжка» была в пачале 70-ху Rolling Stones, й на ней работалй Deep Purple («Machine Head») u Led Zeppelin.
У нашйх собственная гордость. B СССР звукозапйсываюіцйй вагон был задействован йсключйтельно на концертах классйческой й народной музыкй. В чйсле постоянных клйентов студйй чйслйлйсь оркестр Рождественского, оперные певцы Вйктор Нестеренко й Нрйна Архйпова, а также какйе-то хоры». (Александр Кушннр. «100 магннтоальбомов советского рока», Москва, «Леан»/»Аграф»/ «Крафт+», 1999-)
Напрыканцы 80-х студыю ўсё ж пачалі скарысгоўваць і для рок-запісаў. Часам афіцыйна, а часам напаўпадпольна там запісваліся «монстры» расейскага року «Алнса», «Черный кофе», «Акварнум», студыя працавала і на шматлікіх рок-фэстывалях.
Лявон: «Пісаць было вельмі цяжка. Была зіма — на вуліцы мароз. I нас прымушалі ўвесь час піць. Добра што хоць не падчас запісу, а пасьля. Быў там гукарэжысэр Барыс Натанавіч Шцільман. ён мала піў. Пазьней яго замяніў Віця Глазкоў — таксама адэкватны чалавек.Алкагалізмам кіраваў тэхнік. Звалі яго, здаецца, таксама Віця. I не, каб прынёсяму — іхай сам п’е.Абавязкова трэба было зь ім сядзець і піць, інакш назаўтра ўвогуле можа нічога не запісаць. А запіс пачыйаўся рана. Прыходзіш — пасьля ўчорашняга галава баліць. Але прымушаеш сябе, бярэш сябе ў рукі. Запісваеш — і зноўу краму».
3 такім гераізмам за пяць ці шэсьць дзён запісалі 8 песень: «Дваццаць восьмая зорка», «Мама-
мафія», «Шмат», «Кастрычніцкі цягнік», «Апошні інспэктар», «Аўстралійская полька», «Зямля», «Я рок-музыкант».
Рашэньне запісаць на «28-й зорцы» «Я рок-музыкант» тлумачылася менавіта тым, што новы альбом выдаваўся праз «Мэлёдыю». Гіт усіх часоў і народаў ня мог не ўвайсьці ў такое выданьне.
«Менавіта «28-ю зорку» можна назваць самым «сьпелым» запісам «Мроі». Музыкі стварылі тут нейкую невытлумачальную і запатрабаваную «перабудовачнші» слухачом атмасфэру: цяжкі хардавы гук, дэпрэсіўнае аздабленьне, надрыўны вакал і абавязковая сацыяльна-палітычная заклапочанасьць («Зямля», «Мама-мафія»), Як апошні цьвік — прэтэнзія на «нятленку» — «Я рок-музыкант». Ня ведаў Вольскі, калі сьпяваў пра нянавісьць да песень «рэстараннага варыянту», штоўжо праз 13 год на фоне азызлых ад крамбамбулі твараў калегаў па цэху будзе прэзэнтаваць альбом застольных песень у нятанных менскіх рэстарацыях». (Часопіс «Студэнцкая думка», 02.2003 г.)
Зьміцер Падбярэзкі: «Пачуўшы «28-ю зорку», я падумаў, што гэта нешта канцэптуальна новае, якога раней не было. Вакал Вольскага вылятаў з агульнапрынятых правілаў, таму што другая палова 80-х был,а часамі панаваньня ВІА з саладжавымі, часам добра пастаўленымі галасамі, а тут нешта адзін чалавек сьпявае, і нават не сьпявае, а крычыць. Гэта цалкамупісваласяўманэру сьпеваў заходніх калектываў. Хаця мне слухаць той альбам было трошкі няўтульна».
Першы наклад «28-й зоркі» склаў 2000 асобнікаў. Кружэлка прадавалася ў кожнае музычнае краме. У параўнаньні з хатнімі перазапісамі гэта быў неверагодны прагрэс. Канчатковага накладу ня ведае зараз ніхто. Дадруковак было шмат, бо нават год праз пяць пасьля выхаду альбому яго яшчэ сустракалі ў крамах, аднак зь іншым аздабленьнем — і па колеры і па якасьці друку.