Ix Мроя. Ix N.R.M.
Віктар Дзятліковіч
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 320с.
Мінск 2005
«ВЕНЯ БЫЎ У АБСАЛЮТНАЙ I ПАСТАЯННАЙ АДКАЮЧЦЫ...»
Аднак «28-я зорка» пры ўсіх плюсах выявіла і адну вялікую хібу. «Сонечны вецер» пачаў дзейнічаць. Пад уплывам Вені ў музычным стылі Мроі адбываюцца зьмены. Зараз Вольскі вызначае тую новую музыку як «інтэлектуальны рок». «Халодны прафэсыянал» Веня пачаў працягваць у гурт тое, чаго Мроя заўжды цуралася, — філігранную музычнасьць, у ахвяру якой прыносілася іншае, Hernia болып важнае.
Віталь Сямашка: «Веня цягнуў апранаху на сябе і пры гэтым быўу поўнай, абсалютнай і пастаяннай адключцы ад той духоўнай, энэргетычнай плыні, на якой Мроя трымалася іякую янаўтварала. Так, ён добра валодаў гітарай, выцягнуў альбомныя запісы (на іх хоць нешта стала чуваць), але пад свае стандартызаваныя гітарныя трэлі ён пачаў падмінаць усю энэргетыку, інтанацыю. Бо Мроя была цікавая менавіта інтанацыйнасьцю».
«28-я зорка» зболыпага пазьбегла гэтага ўплыву, бо значная частка матэр’ялу напрацавалася яшчэ разам з Давыдоўскім. Мо толькі «Апошні інспэктар» стаў прадвесьнікам зьменаў у стылістыцы — менавіта да гэтае песьні, больш чым да іншых, Веня прыклаў сваю руку. А вось наступны альбом «Біяполе» стаў ужо бенефісам новай мроеўскай музыкі.
Разьдзел 7
1990-1992. ЗАМЕЖНЫЯ ВАЯЖЫ, ГКЧП I ПЛЯНЫ ЭМІГРАЦЫІ
Мой улюбёны варыянт такі. Недзе апоўцні прыйсьці да менскага Цэнтральнага аўгавакзалу — чэргаў амаль няма, а квіткі ёсьць. У 21.40 выйсьці з мэтро на Плошчы Незалежнасьці — яшчэ застаецца час купіць штосьці папіць у дарогу (каньячок у самы раз, а крамбамбуля — каварны напой і да дабра не даводзіць). У 22.05 ад’езд. Праз сем гадзінаў і дзьве мытні — Беласток. 5.60 злотых за рэйсавы аўтобус да Гарадку, яшчэ 500 мэтраў пешшу праз чыгунку, па лесе. Прыйшлі. He зразумелі куды? Закрывайце кнігу.
Басовііпча
Ясная справа, што гэта пра Басовішча. Найнефармальнейшы, найвесялейшы і найбеларускі з усіх беларускіх рок-фэстаў. Ня маці і ня тата, але мэцэнат беларускага року. Бо дзіцё нарадзілася раней і само паўстала на ногі, але Басовішча зьявілася ў момант, калі яму патрэбна была падтрымка. Найперш нават не фінансавая (да галечы беларускім музыкам не прызвычайвацца), а энэргетычная, падтрымка дзеяньнем, стварэньнем адчуваньня ўласнае патрэбнасці й вартасьці.
Лета 1990 году. Камсамол парынуў, а разам зь ім і камсамольскія фэстывалі. Канцэртовая дзейнасьць таксама паціху марнела. Ды й абрыдлі ужо гэтыя савецкія тусоўкі з кабацкімі камандамі, мэ-
талюгамі, рэглямантамі ды ідэалёгіяй. Басовішча ж адразу набыло нязвыклы для савецкага яшчэ чалавека фармат — сцэна на паляне ў лесе, мора піва, жыцьцё ў намётах — і даравала рэдкае адчуваньне свабоды.
«Этымалёгія слова даволі простая — гэта абрэвіятура БАС (Беларускае Аб’яднаньне Студэнтаў, арганізатар фэстывалю) плюс салідны беларускі канчатак — овішча. Нехта потым спрабаваў зьвязваць паходжаньне слова з басгітарай — маўляў, на фэстывалі моцна «басуюць», то бок, граюць на «басе», — але студэнцкі БАС адкінуў гэткую «народную этымалёгію» як прынцыпова няслушную. Затое студэнтам спадабаўся калямбур пісьменьніка Уладзімера Арлова, які, пабачыўшы бурную рэакцыю гарадоцкай публікі на выступы беларускіх «цяжказбройных» гуртоў «Мроя» і «Уліс», ахрысьціў фэстываль Бесовішчам.
Басовішча было словам зусім новым, бо называла зусім новую зьяву — беларускую рок-культуру, пазбаўленую савецкага штампу і расейскамоўнай афарбоўкі. Гэта была несумненна першая культурная зьява, у якой і дзякуючы якой беластоцкія маладыя беларусы знайійлі поўнае духоўнае паразуменьне з паді постсавецкімі суродзічамі. А таксама адчулі гонар за беларускую кулыпуру перад маладымі палякамі, якія пачынаючы зь першага фэстывалю нязьменна складалі самаменш палову публікіў гарадоцкім лесе, дзе йшлі канцэрты...» (Ян Максімюк, «Радыё Свабода».)
Першае Басовішча адбылося 13—15 ліпеня, адрозьнівалася сьціпласьцю і болей арыентавалася на бардаўскую песьню. Пелі Кася Камоцкая, Сяржук Сокалаў-Воюш, Віктар Шалкевіч, Дарэк Фёнік. 3 рок-гуртоў запрасілі толькі Мрою, Уліс і Грамаду. Выступы праводзіліся яшчэ на старой паветаванай сцэне. Ужо колькі апошніх год там п’юць піва ды закусваюць сардэлькамі. А тады пад павецьцю,
дзе магло зьмясьціцца ня болей за 200—300 чалавек, гучала музыка. Для першага Басовішча гэтага месца было дастаткова.
Бардам пашчасьціла болып — у першы дзень сьвяціла сонейка, было цёпла. Рокерам надвор’е амаль не сапсавала ўсю справу — пахаладнела, часам накрапваў мярзотны дождж. 3-за холаду гітары разладжваліся, пальцы ня слухаліся. Аднак, на дзіва, задаволенымі засталіся ўсе.
Мроі дапамагла добрая згранасьць. 3 праграмай, што пачула Басовішча, раней выступалі і на канцэрце ў Тэатры Коласа ў Віцебску, на сьвяце горада Салігорску, у польскім Сопаце на фэсце «Maffia». Усюль «габлявалі»і «паліравалі» новыя песьні «Рок са мною», «Гуляй, душа!», «Крык», «Чорна-белы сон».
Гэта былі песьні з новай праграмы «Біяполе». Яна пісалася цягам 1990 г., калі «Мэлёдыя» яшчэ ня выпусьціла «28-ю зорку». I тут музычны ўплыў Вені быў ужо відавочны. На першы плян высоўваецца валоданьне інструмэнтамі, мяняецца музычны малюнак.
Лявон: «Пачалося тое, чагоўМроі ніколі не было такія задуменныя, шлштчасткавыя песьні са зьменай рыфаў, памераў, перанасычаныя сола. Я б назваў гэта заўчаснай сталасьцю».
«Біяполе» пісалася ў 1 -й студыі дзяржрадыё. Гукарэжысэрамі зноў былі Сакульскі і Бяляеў, што працавалі і над «Студыяй БМ». Альбом склаўся з дзесяці песень: «Прадчуваньне крыві», «Гуляй, душа!», «Біяполе», «Крык», «Чорна-белы сон» («Я на сямі вятрах»), «Халі-галі», «Рок са мною», «Брага» («Як я ў лесе ягады зьбіраў»), «Марш гопніка», «Краіна крывавых дажджоў».
Прэзэнтацыя адбылася ў Тэатральна-мастацкім інстытуце ўвесну 91-га. Гралі першую гадзіну папулярныя песьні мінулых гадоў, другую — «Біяполе». Заля была паўнюткая.
Улетку 91-га ў той жа студыі запісаліся песьні «Так і трэба» і «Беларуская Афрыка». Але да аль-
бому іх адносіць ня варта — пісаліся яны выключна для ўдзелу ў гіт-парадзе «Беларускай маладзёжнай».
Музыкі-клунАчнікі
Асобным плюсам Басовішча быў «няпрофільны» бізнэс — магчымасьць паралельна з удзелам у фэсьце заняцца гандлем.
Для Мроі то былі часы безграшоўя. Верышне — Алезіс тады падрабляўдворнікам уДоме літаратара, Юрась халтурыў на сваёй катэдры ва унівэрсітэце, у Вені таксама была праца ў кампутарнай фірме. Грошы, што прыносілі канцэрты, ішлі найперш на інструмэнты, усялякія ўзмацняльнікі, прымочкі. На жыцьцё заставаліся капейкі. Па маладосьці тое пераносілася лёгка і нават надавала існаваньню яшчэ болып рамантызму. «Глыток віна ды луста хлеба, мая надзённая патрэба» — напіша праз пару год Вольскі, і ў гэтых радках ня будзе ніякага ілжывага пафасу ці няшчырасьці. Ясна ж, што ня можа рок-музыка купацца ў раскошы. Іншая справа, што і ў абсалютнае галечы існаваць таксама ня хочацца.
У тыя часы празь мяжу вазілі ўсе і ўсё. Гарэлку, сьпірт, тытунь, шампунь. Эпоха нарадзіла новае слова — «клуначнік». Піянэры дробнага беларускага бізнэсу акупавалі мяжу і ўсе бліжэйшыя польскія гарады. Некаторыя дабіраліся і да Варшавы. Жывы прыклад бязьмежнасьці чалавечых магчымасьцяў, яны зьдзіўлялі нават да ўсяго прызвычаеных суседзяў па соцлягеры. Убачыўшы невызначальнага ўзросту кабету, нагружаную пяцьцюшасьцю сумкамі, што цягнецца па памежным польскім гарадку, можна было не заглядаць у пашпарт — беларуска (ну, расейка, у скрайнім выпадку). Зь першага Басовішча да арміі клуначнікаў далучыліся й музыкі.
3 Мроі заўзятымі гандлярамі сталі Юрык і Алезіс. У першую паездку яны ўзялі гарэлку. Калі паба-
чылі, што справа пайшла, павялічылі размах. Алезісу дапамагалі сваякі — сястра, што працавала ў тэкстыльнае краме, перад кожным выездам на Басовішча прывозіла брату некалькі клункаў тавару. Аднойчы Алезіс пацягнуў у Полыпчу нават ровар. Актыўным гандлем займаўся і Уліс. Праўда, не для паляпшэньня ўласнага дабрабыту. Слава Корань і кампанія складалі грошы ў агульную касу, а потым скарысталі іх для запісуўпольскім Ольштыне альбому «Чужаніца».
Найменш прыдатным для бізнэсу аказаўся, па ягоным уласным прызнаньні, Вольскі.
Лявон: «Я пару разоў браў гарэлку, але ўжо ў аўтобусе пачынаў усім прастаўляць. I да Польшчы давозілася так мала, што ніякага прыбытку не было. Хутка перастаў гандляваць і Юрык. А Алезіс і наш тагачасны мэнэджэр Міша Амельяновіч працягвалі. I гэта была пакута суцэльная. Алезіс з Мішам заяжджалі ў якоенебудзьмястэчка і цэлы дзень тырчэлі на рынку, пакуль усё не распрададуць. У гэтых мястэчках нават паглядзець не было на што. Чым было заняцца? Мы зь Юрыкам куплялі мярзотнае чарніла польскае і цэлы дзень пілі».
Так, ёсьць людзі, няздатныя да бізнэсу. I тут галоўнае — своечасова гэта зразумець. Інакш атрымаецца тое ж, што і з францускімі бізнэс-плянамі Мроі
фРАНЦУСКІЯ ЎРАЖАНЬНІ
Запрашэньне на фэстываль у Францыю прыйшло адразу пасьля Басовішча. У той час мэнэджэрам Мроі быў Міхал Амельяновіч. Хлопцам яго парэкамэндавала Іра Башнява — былая аднагрупніца Лявона і Алезіса па мастацкае вучэльні. Міша вучыўся на акторскім факультэце ў Тэатральнамастацкім інстытуце. Дзелавітасьць перла зь яго, як нафта зь сібірскай сьвідравіны. Падчас знаёмства ён экспрэсыўна, па-акторску размахваў рукамі, праз слова ўжываў малазразумелыя экана-
мічныя тэрміны і, натуральна, падаўся хлопцам сапраўднай «акулай шоў-бізнэсу». «Тое, што трэба», — вырашылі яны. Толькі чалавек з жорсткай камэрцыйнай хваткай мог дапамагчы гурту выжыць ва ўмовах, калі камсамолу і ягоных фэстываляўужо няма, а грошы патрэбныя.
I не сказаць, што Міхал мог толькі па-акторску махаць рукамі. Найперш ён забясьпечыў Мрою новым месцам для рэпэтыцыяў, а сябе — асобным кабінэтам. Зрабіў ён гэта так. У Менску існавала Навукова-вытворчае аб’яднаньне «Цэнтр», якое ўзначальваў вельмі амбіцыйны і цікавы чалавек Валерый Шаплыка. У ягоных плянах была пабудова беларускага Дыснэйлэнду недзе пад Ракавам, стварэньне некалькіх паркаў атракцыёнаў, шоўпраграм. Пад гэтыя мары ён сабраў і шэраг музычных калекгываў.
Пачуўшы пра такога мэцэната, Амельяновіч, ні хвіліны не вагаючыся, зайшоў да яго ў кабінэт. Выклаў на стол усе дыплёмы фэстываляў, прызы, граматы, газэтныя артыкулы і запытаўся: