Ix Мроя. Ix N.R.M.
Віктар Дзятліковіч
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 320с.
Мінск 2005
намёкі на «вал музыкі» ў варыянце з «Гарадзкім валам» не былі відавочнымі. Толькі празь месяц Вольскі прыйшоў зь ідэяй N.R.M.
Лявон: «Мнеў пэўнымомантмаланкайу галаву думка трапіла, што павінна быць абрэвіятура, і можна слова «мроя» выкарыстаць, але да пэўнага часу не рассакрэчваць. Абрэвіятура павінна гучаць таямніча. Літары N, R і М, па-першае, гучаць жорстка, што трэба для року. Іўсе літары і іх спалучэньне маюць нешта шаманскае. Шмат спалучэньняў гэтых літар можна знайсьці ва ўсялякіх фэнтэзі,у Толкіена, да прыкладу. Нешта пагрозьліае зыходзіць з абрэвіятуры, што добра.
Іяшчэяўсёхадзіўі думаў, што трэба, кабу назове была нейкая назва дзяржавы. I неяк само сабой прыйшло... Ужо пазьнеймне сказалі, што прыбнізна тую ж ідэю выкарыстоўваліў той час Laibah, але я гэтага ня ведаў».
Па першым часе рэпэтыцыі йшлі цяжка. Новы стыль шукаўся навобмацак. Правадыры музычнае рэвалюцыі Вольскі і Алезіс самі не маглі дакладна зразумець і патлумачыць, штб мусіць быць «на выхадзе». А тут яшчэ Піт усё спрабаваў вярнуць мінулае.
Лявон: «Я на кожнай рэпэтыцыі думаў — ну навошта ж я Пецю ўзяў? ён жа сам гаварыў, што будзе рабіць усё, як яму скажуць. А цяпер хадзіў ілямантаваў па старых песьнях».
Сам Піт, канешне, такога і ня памятае...
Піт: «На першую рэпэтыцыю Вольскі прынёс тры песьні. 1 гэта зусім не было падобпа на Мрою. I шукаць пад гэтыя песьні музычны малюнак прыходзілася таксама зусім новы. Бо калі б мы падхапілі новую песьню і пачалі вырашаць пастарому, было б тое ж самае, што іў Мроі. Мне было цяжка. Я слухаў тых жа самых гітарыстаў —Джо Сатрыані, Extreme, Ван Халена, а мне прыйтлося граць нешта зусім інйюе. Я пачаў шукаць нейкія дысанансы ў музыцы, эксчэрымэнта-
ваць. Прайшоў месяц, і ўсё спгала іншым. Іншая палова галавы над гэтым працавала».
Юрась: «Гаяоўнае, што мы вырашылі працаваць больш агрэсіўна. Мы з Алезісам напісалі да «LaLaLaLa.» пяць ці шэсьць музычных тэмаў. Я дома нешта падбіраў на гітары, альбо Алезіс першы накідваў мне нейкія малюнкі, а я гітарную партыю дадаваў. I потым мы гэтыя напрацовачкі паказвалі іншым. Так нарадзілася, напрыклад, песьня «Зомбі» — безумоўны шэдэўр».
ШчуПАК ФАРШАВАНЫ I N.R.M. НА РОК-КАРАНАЦЫІ
У 1994 г. беларускі рок дасыіеў нарэіпце да агульнанацыянальнай прэміі. Ідэя стварыць беларускую «Grammy» нарадзілася ў галовах Віталя Сямашкі і Юры Цыбіна. Першая Рок-каранацыя адбылася 12 студзеня 1994 г. у Альтэрнатыўным тэатры і магла выхваляцца прадстаўніцтвам такіх «дыназаўраў» айчыннае эстрады, як Віктар Вуячыч, Эдуард Ханок, і нават тагачаснага міністра культуры Анатоля Бутэвіча. Што ня дзіўна — чаму б не прызнаць, што ў маладой дзяржаве існуе малады, прагрэсіўны рок
Арганізатары ня сталі выдумляць ровар — вызначылі некалькі намінацыяў, праводзілі галасаваньне сярод экспэртаў ды музычных журналістаў і таму, хто набіраў найболыпую колькасьць галасоў, давалі прыз. На першае цырымоніі іх было няшмат — фантазія яшчэ не разгулялася. Рок-карону атрымала Крама, лепшым альбомам назвалі «Сон у трамваі» Новага Неба, прыз «Традыцыі і сучаснасьць» аддалі Палацу, а «Дэбют году» — гурту Why Not.
N.RM. у першае каранацыі ўдзельнічаць ня мог — да таго часу не было запісана ніводнае песьні і пра існаваньне гурта мала хто акрамя блізкіх сяброў здагадваўся. За былыя заслугі хлопцаўзапрасілі пайграць у якасьці гасьцей на закрыцьці цырымоніі. Але выйшла неспадзяванка.
Як і любое пампезнае мерапрыемства, імпрэза ў Альтэрнатыўным не абыйшлася без фуршэту.
Пакуль абвяшчалі пераможцаў, у фае тэатру арганізатары накрылі сталы. I адразу, як стаў вядомы ўладальнік кароны, народ паваліў з залі. Якраз у той момант на сцэну выходзіў N.R.M. і пачынаў браць першыя акорды «Зомбі». На «Бацьку» ў залі засталіся толькі самыя цьвёрдыя прыхільнікі Мроі, якія хацелі паглядзець, ува што ж ператварыўся іх улюбёны гурт. Калі, зграўшы яшчэ пару песень, хлопцы выйшлі ў фае, фуршэтныя сталы былі пустыя. А на іх, між іншым, быў нават фаршаваны шчупак...
Лявон: «Пасьля канцэрту нарок-каранацыімы пачалі грацьу нейкіх зборных салянках. Спачатку ніякае асаблівае рэакцыі не было, а потым раптамусё стала нармальна.Хаця выглядала на тое, штомы зусім незнаёмая каманда. Нас ніхто не пазнаваў. Маладая аўдыторыя апошнія гады ўспрымала Мрою не як нармальную каманду, аяк старпёраў, патлатых, што павылазіліз далёкай сівізны. А тут мы сталі жыўчыкі, па-іншаму апранацца сталі. Вузкія вранглеры і банданы на патлатай галаве мяне дасталі».
Піт: «Ты ведаеш, у чым яшчэ мая заслуга, што яшчэ я прынёсу гурт? Наяўнасьць мужчынскага пачатку. Бо калія прыйшоўу Мрою, гэта былі ня хлопцы.Яны былі закансэрваваныя, у іхусіх былі нейкія недарэчныя адносіны зь дзяўчатамі — нехта разводзіўся, нехта жыў незразумелымі грамадзянскімі шлюбамі. Яны перасталі быць аб’ектамі жаночых мараў, старцамі выглядалі.А тут зьявіўся чалавек, на якога можна было накіравацьжаночыя позіркі.Дпярок-гуртагзта істотна. Іўжо ў NRM. усё зыіянілася. Дзяўчапіы пачалі юрлівыя жарцікі гаварыць пра ногі Юрыка, у Алезіса закаханыя хадзілі. Вольскі валасы састыг, дык памаладзеў гадоў на 20».
Што спрачацца — у сардэчных справах Піт экспэрт. У гасьцёўні на сайце N.R.M. я неяк патрапіў на вершаваную апалёгію, якую не паленаваўся захаваць для гісторыі:
«2 PETE:
Боль болыаы за мяне. He падуладны дозам алкаголю. Сьлёзы болю большыя за мяне.
Камянеюць аскепкі сэрца, большыя за мяне саму.
Чаму, навошта большага за цябе няма і ня хочацца? Боль прасочваецца праз падушку, праз душу.
Пішу рознае ў запозьненых вершах... Навошта
ТЫ
АЕПШЫ?»
Эх, Піт, пасьля такіх словаў — толькі ў ЗАГС.
у РОЗНЫЯ БАКІ...
Амаль пасьля Рок-каранацыі здарылася нечаканае — зьнік Саша Дудар. Проста не прыйшоў на рэпэтыцыю.
Лявон: «Ад самага. пачатку Сашу быццам бы
спадабалася з намі граць, але ён неўспрымаў нас як нешта сур’ёзнае. Мы ж нават нармалёва не пазнаёміліся. Ён занадтамалодшы быў. Hiразу не выпіваліразам, баяліся, што ёнмалы. Iраней бывала так, што ён не прыходзіў на адну рэпэтыцыю, а потым зьяўляўся.Для яго гэта не было галоўнай справай».
Напярэдадні было некалькі канцэртаў. Шукаць замену — справа цяжкая, ды й надакучыла тое рабіць. Лямант пра тое, што некалькі выступаўварта адмяніць, спыніў Лявон, заявіўшы, што на гітары граць будзе ён. Лямант перайшоў у істэрычны сьмех. Уявіць Вольскага-гітарыста ня мог ніхто. Але сытуацыя была безвыходная, ды і гітарныя партыі Лявон болып-менш ведаў.
Лявон: «На клявішы ў мяне было табу. Пасьля таго, як я паглядзеў запіс «Рок па вакацыях 94», дзе я стаю з гэтай «расчоскай» на сцэне, я зарокся граць на клявішах. Мне хацелася проста пець, скакаць, бегаць па сцэне.Але Саша сваім сыходам не пакінуў мне выбару. Я спачатку зьвярнуўся да Славы Кораня, каб ён падыграў. Іменавіта ён параіў мне самому ўзяць гітару. Маўляў, што там граць — падкладкі. Зграеш!Я сядзеў дома іяк ідыёт «тачыў» гэтыя партыі».
Юрась: «Мы выгналі клявішніка іўзялі гітарыста, які ня ўмеў граць на гітары. Прозьвішча ў абодвух быяо Вольскі».
Піт: «Сашаў NRM. еыконеаў такую ж дэструктыўную ролю, як я ў Мроі. Яму хацелася граць модную музыку, і яму было незразумела, чым мы тут займаемсяўсе.І ён, шітуральна, сыйшоў».
Вельмі хутка набраўся матар’ял для паўнавартаснага альбому. Першы варыянт запісалі ў лайвстудыі тагачасных «зарціпанаў» (у іх была кропка на паштамце) — шэсьць ці сем песень жыўцом, самае прымітыўнае дэма, проста каб пачуць, як усе песьні гучаць у складанцы. Аднак пасьля гэтага прыйшлося перапыніцца. Лявон з Касяй зьехалі ў Францыю.
Лявон: «Нам трэба было разьвеяцца. БоЛукашэнка прыйшоў да ўлады, і калі стала ясна, што гэта гамон і надоўга, гэта настолькі пачало ціснуць... На кухнях мы сядзелі і думалі, як будзем змагацца, як ствараць маладзёвыя атрады супраціву, ну ізусім брэд нейкі.Мы самі сябе згрызалі. Аў Францыі быў часусё асэнсаваць, і, вярнуўшыся, я пачаў глядзець на ўсё крыху спакайней».
Гэта была паўнавартасная халтура. Лета ў Францыі — час невялічкіх гарадзкіх фэстываляў, сьвятаў, карнавалаў. Паймець з гэтага капейку-другую прыяжджала шмат народу з усёй Эўропы. Беларускую брыгаду ў Францыю запрасіла вікантэса Анн-Мары де Паншара. Яна рабіла бізнэс на тым, што кожны год вазіла па францускае правінцыі халтурныя брыгады, блатныя расейскія хараводы ды іншы лубок. Паслухаўшы шмат беларускіх касэтаў, яна тым годам чамусьці спыніла свой выбар на Касі.
У выніку Кася зь Лявонам ды яшчэ адным хлопцам, які склаў ім кампанію, гралі акустычна народныя песьні, нешта з рэпэртуару Новага Неба. Па беларускіх мерках зараблялі нармалёвыя грошы. Праўда, аднойчы даведаліся, як француская вікантэса на іх нажывалася. Спрычыніліся да гэтага морапрадукты, якія спадарыня Анн-Мары вельмі любіла, але ж празь іх атруцілася і патрапіла ў шпіталь. А зранку у замак, дзе разам з гаспадыняй жылі й нашыя героі, прыпёрлася кур’ерка з чэкам. Там стаяла сума ганарару за канцэрт...
Лявон: «Зь песеньу Францыі напісалася толькі «На вуліцы маёй». Праўда, прыехаўшы ў Менск, я ад таго варыянту і камяня на камяні не гшкінуў. Ну пемагчыма ў спакойнай францускай правінцыі ствараць такія тэксты. Я там збольшага маляваў. I пад канец мяне ўжо запрашші расьпісваць нейкі замак за 1000 даляраў. Мне падалося мала, і, акрамя таго, я падумаў, што калі застануся тут яшчэ на месяц,
то асымілююся i не знайду моцы вярнуцца. / я вырашыў рваць адтуль...
Болей, дарэчы, вікантэса нас не запрашала. Бо мы былі занадта сваеасаблівыя. Блапгныя народныя хараводы былі на ўсё згодныя, а мы артачыліся — маўляў, гэтага мы граць ня будзем, пра цыганскія песьніможаце забыцца іг. д.».
Пакуль Вольскі бадзяўся па францускіх фэстывалях, Алезіс, Юрась і Піт пасьпелі зьезьдзіць на Басовішча. Прычым як... Мроя. Ну й сапраўды — запрашэньне (па старой яшчэ памяці) прыйшло, дарога аплочвалася, ганарар гарантаваны — як можна праігнараваць такі шанец? Адсутнасьць вакаліста не засмуціла. Песьні разьмеркавалі: па чатыры сьпелі Юрык ды Піт і тры — Алезіс. Да свайго выступу зараз сгавяцца зь вялікай іроніяй.
Алезіс: «У нас было два тыдні на рэпэтыцыі, імы расьпеліся. Нам спадабалася. Мы былі ў захапленьні.Адным словам, зразумелі, што трымалі ў гурцелішняга чалавека...