Ix Мроя. Ix N.R.M.  Віктар Дзятліковіч

Ix Мроя. Ix N.R.M.

Віктар Дзятліковіч
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 320с.
Мінск 2005
82.76 МБ
Піт: «Яразумеу, што гэтамаразч — пісацца за мяжой, марнаваць грошы (і вялікія грошы) невядома на што. Дэма у Сыракваша было запісана нармзльна, толькі зьведзена кепска. I трэба было працаваць з гэтымматар'ялам далей.Астатнія? Лявон хацеў так, як хацела Аня, а Юрык і Алезіс нічога не хацелі — гэта значыць, былі «якусе».
I я апынуўся адзін супраць усіх. Супрацьстаяньне было сапраўднае. Гэта было падчас Басовішча, па дарозе з Гарадку да дому Лёніка Тарасэвіча ў Валілах. Уяві: з аднаго боку стаю я, a з другога — увесь NRM., Аня і Каранькоў. Іўсе супраць запісаў Сыракваша, іўсе за тое, каб пісаццаў Польшчы.
А ў выніку я аказаўся настолькі правы, што песьні, запісаныя на X-Noise Factory, так іўвашйлі ў альбом. Яны нават не пераігрываліся — толькі былі перазьведзеныя».
Лявон: «-А Піт ня быў супраць таго, каб пісаццаўВаршаве?
— Ня быў ён супраць'.Я дакладна памятаю, як мы ў Варшаве ў Малым тэатры гралі Народны Альбом і потым пайшлі на банкету рэстарацыю «У Швейка». Там да нас падыйшоў наш знаёмы Яцэк Ташакоўскі і сказаў, што ёсьць недарагая студыя ў Варшаве. Усім ідэя спадабалася, і Пеця таксама сказаў: «Супэр! Будзем пісацца». Акрамя таго, Яцэк. паабяцаў, што з намі nanpauye чалавек, які паставіць добры, модны гук. I гэта было дадатковым аргумэнтам».
Поаьскі ЗАШС. Памыакі
Што б хто ні казаў ці ні аспрэчваў, рашэньне пісацца ў Полыпчы было прынятае. Вызначыўся і тэрмін: канец ліпеня — пачатак жніўня.
N.R.M. прыехаў у Полыпчу значна раней. У гэтым годзе Зьвяз Беларускай Моладзі Полыпчы ладзіў канцэрт «Купальле» ў Нарве, на мяжы зь Беларусьсю. Адыграўшы яго, гурт падзяліўся. Піт і Юрась паехалі ў Менск. Алезіс зь Лявонам засталіся ў Польшчы. Гэта быў вымушаны крок. У пашпарце Алезіса скончьгўся тэрмін дзеяньня штампу з дазволам на выезды за мяжу. Вярніся ён у Менск, і мусіў бы рабіць новы штамп, а гэта справа двух месяцаў. Запіс сарваўся б. Таму Алезіс застаўся жыць на фазэндзе ў Лёніка Тарасэвіча, цэ-
лымі днямі глядзеўу неба ды на Лёнікавых курачак з качкамі, а Вольскі склаў яму кампанію. Узьядналася каманда дзён праз дзесяць на Басовішчы, а адтуль і рванула ў Варшаву.
Алезіс: «Мы несур'ёзна падыйшлі да гэтага запісу. Я асабіста ня быў падрыхтаваны. Я месяц сядзеў у Лёніка на фазэндзе, замест таго каб практыкавацца. I ніхто не рэпэтаваў. А потым падчас запісу й гукарэжысэр нешта наблытаў. Бубны запісаў так пагана, што нават на зьвядзеньні немагчыма было выправіцы.
Непаразуменьні з пэрсаналам стуцыі ды ўмовы працы — другая прычына сумнага выніку. Студыя «Zlota Skala» ад Сыраквашавай і сапраўды адрозьнівалася ў лепшы бок — найперш тым, што была абсталявана гукапаглынальнымі матар’яламі, мела клясныя бубны ды ўзмацняльнікі. Але вялікі мінус — месьцілася яна на тэрыторыі нейкае фабрыкі. Акрамя ўласна студыі там мелася толькі пару пакояў для адпачынку, якія, аднак, не былі прыстасаваныя для жыцьця. У іншае сытуацыі — нічога страшнага, але N.R.M. дзеля эканоміі сродкаў вырашыў жыць не ў гатэлі, а непасрэдна ў студыі. Акрамя пабытовых складанасьцяў — як то адсутнасьці нармалёвага душу, узьдзейнічала й псыхалягічная абстаноўка — не было магчымасьці пасьля цяжкага дню прыйсьці дадому, адпачыць на нейкае канапе і ад музыкі і ад іншых твараў.
Піт: «Гэта было цяжка. Мала таго, што ўвесь час разам, увесь часу студыі, дыкяшчэ цікаў гэты «лічыльнік» — гадзіна-грошы, гадзіна-грошы. Мы вымушаныя былі рабіць пэўны кавалак працы за абмежаваны час — тое, да чаго мы не былі прызвычаеныя, боў Менску час ніхто нелічыў — пісаліся датуль, пакуль не лічылг вынік здавальняючым».
Піт пацярпеў меней за ўсіх. Ён адпісаў свае партыі за адзін дзень і зьехаў на польскія канцэрты Крыві. Усім астатнім было цяжэй. Тым болей, што
хлопцы так і не паразумеліся з гукарэжысэрам студыі, які гук яны хацелі мець у выніку.
Лявон: «Калі мы туды прыехалі, убачылі, што студыя ўсё ж такі аматарская. Праца была даволі нэрвовая.Алезіс зацяўся. Усё гэта было даволі няўпэўнена. Гукарэжысэр ня ведаў мовы беларускай. I яму падавалася, што слова чуваць, а аказвалася, што яго не чуваць. Калімы слухаліў студыі ды на вялікай магутнасьці, нам падабалася, а потым...
Прычына тут тая, што «Zlota Skala» пісала ўасноўным камачдымэтальныя.Аў нас на «Трох чарапахах» былі дзьве песьні зь цяжкімі рыфамі — «Качыет-матзет» і «Худсавет», а сярод астатніх, як заўсёды, абсалютна іншай групы песьні. I неяк не атрычалася. Кампрэсіімнога было, забіваўся вакал, бубны гучалі вельмі спэцыфічна, вельмі высокі сольнік быў. Ня склалася, карацей.»
Самотнік
Вынік польскага запісу расчараваў усіх. Стала зразумела, што ў такім выглядзе альбом выдаваць нельга. Аднак час ішоў, публіка чакала даўно абяцанага дыску. Некаторыя песьні ўжо паўгода круціліся на канцэртах, у тым ліку на Басовішчы. Акрамя таго, ніяк не адбіваліся грошы, страчаныя на запіс у Польшчы. Тут і ўзьнікла прапанова выдаць сынгл, а дакладней — «самотнік». Да гэтага часу шмат хто ўпэўнены, што N.R.M. спэцыяльна прыдумляў назоў для максі-сынгла. Насамрэч пасьля доўгіх лінгвістычных вышукаў энэрэмаўцы прыйшлі да высновы, што слова «самотнік» і ёсьць прамым беларускім перакладам ангельскага single.
У рэшце рэшт у яго ўвайшлі «Мэнтальнасьць», «Чыстая, сьветлая», «Дзед Мароз», польская вэрсія «Чыстай, сьветлай» (на думку Лявона, ня вельмі ўдалая, бо першапачаткова прызначалася яна для
раскруткі на польскіх радыёстанцыях, але ў перакладзе на польскую загучала надта ж салодка ды папсова) і радыё-рэмікс «Мэнтальнасьці». Самотнік выйшаў вельмі абмежаваным накладам у 500 асобнікаў. I ягоная рарытэтнасьць палягае ня толькі ў гэтым, але і ў тым, што толькі яго ўладальнікі маюць магчымасьць параўнаць польскі і беларускі запіс некаторых песень. Бо на самотніку скарыстоўваўся ў асноўным менавіта матар’ял, запісаны на студыі «Zlota Skala». Праўда, зводзіліся трэкі ўжо ў Менску Шлёмам Лабандзіеўскім. У падтрымку самотніку быў дадзены і вялікі канцэрт.
«Все белорусскйе так называемые андеграундные йсполнйтелй могут засунуть свой амбйцйй куда-то очень далеко й смело продолжать йграть в клубах й подвалах. Пока в Мйнске есть NRM., эта команда будет счйтаться й лйдером рока «офйцйального», й рока «подпольного». Чтобы убедйться в этом, вам нужно было только сходйть 29 мая e КЗМ на презентацйю сйнгла «Самотнйк». Нйчего более моіцного no драйву й концертно-цельного за последнйе лет сколькото там (йсключенйя в какой-то степенй составляют Алексей Шедько й Крывй) мне слышать й вйдеть в столйце Беларусй не прйходйлось. N.RM. просто раздавнлй своей агрессйей й звуком прйшедшую лйцезреть cue действо публйку» («Музыкальная газета», май 2000 г.).
КАНЧАТКОВЫ ЗАПІС «ТРОХ ЧАРАПАХАЎ»
Фіяска з польскім запісам вымусіла N.R.M. павяртацца да Сыракваша, хаця мала каму гэтага хацелася — прыгадвалася няўдалае дэма. Аднак грошай на перазапіс не было. Прыйшлося падпарадкавацца лёсу, і ў выніку ўсё атрымалася лепш, чым меркавалася.
Лявон: «Аказалася, што Сыракваш хоць са скрыпам, але ўлічвае нашыя пажаданьні. Мы ра-
зам вельмі доўга сядзелі пад матар’ялам. ён упіраўся — маўляў, «так ніхто ня робіць, як вы хочацо.Амыўсёадно настойвалі.
He абыходзілася і бязь іншых праблемаў. Кожны з насмеў сваё бачаньне, як павінен гучаць альбом. Басіст хацеў, каб шмат басу было. Вакаліст хацеў разборлівы вакал. Усім астатнім здавала, ся, што вакал і так разборлівы, таму што яны дакладна ведалі словы. Гітарысту мала сола ўвесь час, і калі ён адзін з гукарэжысэрам сядзеў на зьвядзеньні, а потым прыносіў паслухаць, усе гаварылі: «Ды што гэта такое! Што за засільле сольных партыяў...». Алезіс катэгарычна быў супраць запісу ў Сыракваша яшчэ й таму, што лічыў: бубны абавязкова павінны пісацца жыўцам~А Гена піша іх жыўцом, а потым падкручвае штосьці электроннае, і гук гэтыАлезіса не задавальняў.
Карацей, цяжкаўсё ішло.Але на пэўным этапе раптам карцінка зрабілася больш чалавечай, чым была, і нават Алезіс сказаў, што нармальна. Збольшага ўсіх задаволіла».
Піт: «Ваўсёй гэтай гісторыі з запісамЛявонава віна ёсьць. Бо як ідзе творчасьць, ініцыятыва за ім. Як толькі даходзіць да рэалізацыі — яму пофіг: маўляў, «і так добра^. Калі б не такая ягоная пазыцыя,мо іў Польшчы б дамагліся лепшага запісу».
Генадзь Сыракваш (зь інтэрвію «Музыкальной газете»): «По концепціш звука альбома мы больше всего обіцалйсь с Пйтом Павловым.. Фундаментом альбома мы посчйталй его гйтарное звучанйе. Былй моменты, когда мы no трй-четыре раза перепйсывалй одно гйтарное соло, йскалй определенный звук, палйтру звуков, й альбом no гйтарному звуку вышел у нас очень разным.
Вольскйй работал очень профессйонально, прйчем пйсалй его с одного дубля, ну макспчум с двух. To есть с Лявоном я работал меныйе,
I 1. Лявон. 16 год
Н 2. Першы склад гурта — тады яшчэ «Эскалатара»
7. Зак. 1532. Вкл. 1
4	. Уладзя часоў «Эскалатару». Наверсе фотаздымку ледзь бачны надпіс «Эскалатар».
Ён выкалываўся іголкай
на негатыве здымку
В 5. Рэпетыцыя ў Дзегтяроўцы
■ 6. Рэпетыцыя ў Дзегтяроўцы
■	7. Шлях на Дзегцяроўку. Ад аўтобуснага прыпынку па калгасным полі
8. Юрась пад час рэпетыцыі. Яшчэ на лідар-гітары, а не на басу.
1982 г.
I 9. Лявон і Юрась перад арміяй. У кафетэрыі
Н 10. Лявон на пабыўцы з арміі. У кампаніі з адкасіўшым Юрасём
H 11. Лявон, Юрась і Уладзя. Рэпетыцыя на кватэры ў Лявона
ВЕРНІСАЖ У ТРАЕЦКІМ ПРАДМЕСЦІ
I 12. Юрась на кватэрнае рэпетыцыі
■	13. «Літаратура і мастацтва» пра першы вялікі канцэрт «Мроі» ў Траецкім
Н 14. Знакаміты канцэрт у Траецкім
I 15. Алезіс
Н 16. Уладзя
Ш 17. Лявон
М 18. Юрась
I 19. У кампаніі талакоўскіх дзяўчат Віялеты і Вікі Казловай. 1988 г.
■	20. Адзін з першых плякатаў «Мроі». Здымак зроблены ля Дому-музею Максіма Багдановіча ў Гародні.
На верхняе прыступцы — Віка Казлова
■ 21. Лявон перад канцэртам «Мроі» ў Менскай мастацкай вучэльні. 1988 г.
■	22. «Мроя-88». Перад канцэртам напярэдадні зьезду Беларускіх маладзёжных арганізацыяў
I 23. Канцэрт пасьля зьезду Беларускіх маладзёжных арганізацыяў. Менск, 1988 г.
I 24. Канцэрт пасьля зьезду Беларускіх маладзёжных арганізацыяў. Менск, 1988 г.
I 25. Першы прафэсыйна зроблены плякат «Мроі»
I 26. Запрашэньне на канцэрт «Мроі» ў адным з менскіх ПТВ