Ix Мроя. Ix N.R.M.
Віктар Дзятліковіч
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 320с.
Мінск 2005
Бо яшчэ раз паўтару: аднойчы збочыўшы на еыратавальны, здавалася б, сьцёб і такую зручненькую іронію, потым больш нічога сур’ёзнага, шырокага грамндзянскага гучаньня, ня зробіш, як ні напінайся. Hi ўкладку ня будзе больш, ніўнёску. Хоць катуй, хоць ратуй».
Абвінавачваньне высунута, доказы раскладзеныя па палічках. N.R.M. не прабачаюць выхад з андэграунду ў шоў-бізнэс (нават не сапраўдны шоў-бізнэс, а яго бляклае падабенства, што існуе ў Беларусі). Доказы кожны можа пабачыць на свае вочы: кліпы круцяцца па тэлебачаньні; музыка — ня музыка, а папса суцэльная; і што самае страшнае — касэты й дыскі (сам здабытак якіх раней быў амаль геройствам і адразу пацьвярджаў статус чалавека-барацьбіта) цяпер пра-
даюцца ці ня ў кожнае краме. Купляй — не хачу.
Мне ў гэтае сытуацыі ўзгадалася даўняе эсэ Валянціна Акудовіча «Вечныя дзеці Беларусі». Злаваўся ён там на зацятых адэптаў беларушчыны за тое, што спаганілі яны добрага пісьменьніка Уладзімера Арлова, падпарадкаваўшы ўласным чаканьням і жаданьням: «.Тэта яны, вечныя дзеці Беларусі, адабралі ў мяне майго пісьменніка, які з сярэдзіны васьмідзесятых да сярэдзіны дзевяностых (і трохі яшчэ пазней) пісаў менавіта для мяне, з якім я прамінуў ягоны (як свой) шлях ад гістарычнай белетрыстыкі і папулярызатарскай гістарыяграфіі да вытанчанай эсэістыкі, сучасна актуальнай прозы ды гэткага ж эстэтычнага вымеру паэзіі.А потьім з’явіліся яны, тыя, камуўжо не патрэбныя былі ні адмысловая стылістыка, ні складаныя культуралагічныя алюзіі, ні, тым болей, вольнае мысленне — даволі было адно граматыкі ў дзесяці параграфах Вячоркі іКатэхізаў дзесяці гераізаваных міфах Арлова».
N.R.M. прайшоў адваротным шляхам. Бо калі Уладзімер Арлоў (паводле Валянціна Акудовіча) патрапіў у пастку зацятых адэптаў беларушчыны толькі ў апошнія гады, to N.R.M. быў у гэтым асяродзьдзі прапісаны, меў нават уласны, асобны пакой у гэтым інтэрнаце. I, маючы на мэце вынік адваротны, чым Арлоў (зноў жа паводле Акудовіча), — выйсьці на шырокую прастору, — N.R.M. пайшоў тым жа шляхам: ад складанасьцяў да пэўнага спрошчваньня. I вырваўся ўсё ж з палону людзей, для якіх быў фетышам, любімай цацкай, «іхнім усім». Тым большага пакараньня заслугоўвае Вольскі за тое, што прызнае: рабілася гэта наўмысна.
Лявон: «Такія запісы, як «LaLaLaLa», «Одзірыдзідзіна», — гэта андэграунд. Але мы не хацелі і далей працаваць на ранейшую аўдыторыю. Яна вялікая і маленькая адначасова. Гэта моладзь, якая будзе два-тры гады хадзіць на кан-
цэрты і супольныя акцыіў якім-небудзь парку 50-годзьдзя кастрычніка. А потым яна вырасьце, пойдзе працаваць, ня будзе хадзіць на канцэрты, і ўсё гэта затухне. (Праз чатыры гады Вольскі дасьць «паэтычны» варыянт гэтых тлумачэньняў, напісаўшы «Рок-н-рол не ўратуе»: «А заўтра клеркамі ў банку / Стануць былыя панкі /1 скончыцца маладосьць». — В.Д.)
Тым болей, што нас цікавіла вынясеньне нашае ідэі на больш шырокае кола народу, а ня толькі на людзей, якія і так беларускаарыентаваныя, і думаюць пра тое ж, што імы. Іў нас атрымалася. Людзі, якія раней увогуле ня думалі, што на беларускай мове можа стварацца нешта якаснае і рэйтынгавае, раптам павярнуліся да гэтага тварам. А ясна, што таму вузкаму колу, якое слухала да гэтага N.R.M., абсалютна не падабаліся ўсе гэтыя працэсы. Іхтосьціз нашых адданых прыхільнікаў гэтага нам не прабачыў. Ясна, што для прыхільнікаў падпольнай музыкі, кепска запісанай, гэта была дзіка галімая папса.
Ім падавалася, што на канцэрты пачалі хадзіць гопнікі, штомы здрадзілі іхняму вузкаму колу, бо пачалі рабіць вялікія акцыі, тысячнікі зьбіраць.А туды пачалі розныя людзі хадзіць, розных узростаў. Былі сярод іх і сапраўды гопніцкага складу, таму што NJRM. — гэта было «моцна>> і «крута». I я спадзяюся, што ў іхняе сьвядамасьці гэта нештамяняла».
Піт: «NJR.M. ня мог не мяняцца. Бо каб не было розьніцы — трэ было творчасьць спыніць на першым альбоме. I гэта нельга было б назваць творчасьцю. Апошні наш альбом значна адрозьніваецца ад першага, але гэта зьмены натуральныя, гэта эвалюцыя — калі ідэі пераходзяць з альбомуў альбом, але на кожным этапе крыху зьмяняюцца».
Юрась: <<Таму ж Макарэвічу ці БГ пастаянна гаварылі: «Вось папярэдні альбом быў супэр —
глыбгня, думка ў тэкстах, а зараз — такое гаўно...» Тое самае ітут адбываецца.Для большасьці людзей самыя моцныя ўражаньні ад музыкі — першыя некалькі год, як яны ёй пачынаюць цікавіцца. Потым усё спакайнее, гармонаў меней становіцца, і чалавеку падаецца — «не,раней былолепш». Вось адсюль іўсе прэтэнзіі да нас».
«Музыкальная газета», Алег Клімаў: «Наконец коллектйв прозвучал на запйсй так, как он звучйт на самом деле «жйвьем»: сочно, жйвотрепегцуіце, вечно, жесточайше-мелодйчно. Нйзкйй поклон отцу «Х-Noise Factory» Геннадйю Сыроквашу: звук современен, отвечает сегодняшнему дню — й альтернатйвіцйкй не смогут упрекнуть группу в продажностй, й предпочйтаюгцйе хардованный МТУшный саунд тоже останутся довольны. To есть альбом вышел, с одной стороны, реально коммерческйм, с другой -музыканты нй на йоту не йзменйлй свойм художественным й жйзненным прйнцйпам. Удался й эксперамент ішенно с такйм построенйем пластйнкй. В свойх протлогоднйх «Ворсйнках й катышках» лйдер Нейро Дюбеля Александр Куллйнковйч едвалй не впервые наБеларусй разбавгіл рок-альбом лйтературной частью: собственнымй стйхамй. Нй одной проходной веіцй в контексте всего альбомамы omNRM. неуслышалй. Будь работа составлена йсключйтельно йз песен, в нейможно было бы отыскать композйцйю, чуть пройгрываюшую свойм соседям, но текстовые связкй нйвелйруют вот эту якобы «лучшесть-хужесть».
Лявон: «I не мяняўся ніяк наш музычны фармат. Зьмянілася гучаньне на дыску. У нас проста рознастылёвая альтэрнатыва — вось наш фармат. Іледзь немэтал іледзь ня чысты панк граем. I нешта блізкае da U2 ці старога польскага року зьяўляецца. У нас вельмі багатая палітра, таму што нас цікавіць ня форма, а ідэя, якуюмы нясем, перш за ўсё беларуская ідэя, потым ідэя
распрыгоненасьці і г. д. Імы выкарыстоўваем розныя сродкі для данясеньня гэтае ідэі. I гэта ўсё адно не папсовыя сродкі, а сродкі з альтэрнатыўных стыляў. Ія зараз наш стыль вызначаю як «альтэрнатыўная эклектыка>>.
«БуЛЬБА-РЭКАРДЗ»: РЭКОРДНЫЯ ПАДМАНЫ
Яшчэ адна супярэчлівая рэч, што зьнітаваная з «Трыма чарапахамі» — супрацоўніцтва з «Бульбарэкардз». У 2000 г. гэта быў ці ня першы беларускі лэйбл, які ствараў хаця б ілюзію сур’ёзнасьці. Ён пачаў супрацоўнічаць зь некаторымі вядомымі выканаўцамі (Палац, DJ Mors), спрабаваў прасоўваць беларускую музыку ў Расеі, маючы там нядрэнных партнэраў. Выданьне «праз лэйбл», а ня ўласнымі намаганьнямі было яшчэ адной «звышідэяй» Ані Вольскай. Аргумэнты супраць высоўваў толькі Піт. Ён настойваў на выданьні «Трох чарапахаў» за свае грошы з далейшым продажам накладу каму заўгодна — той жа «Бульбе...». Аднак Аня чарговы раз перамагла.
Пасьля запісу альбому з «Бульбай-рэкардз» была падпісаная дамова. Усе сумневы, канешне, нікуды ня зьніклі, таму, каб зразумець, ці варта гэтым займацца, вырашылі пачаць з самага мінімуму — кампаніі дазвалялася выдаць і прадаць дзьве тысячы дыскаў і некалькі тысячаў касэтаў. Напачатку ўсё ішло добра.
Лявон: «Бульба» сапраўды добра працавала. Шмат у чым дзякуючы гэтаму супрацоўніцтву мы займелі шырокую папулярнасьць. Істотна, што матар’ял масава пайшоў па Беларусі. У іх было шмат рэгіянальных кропак — ня толькі Менск, але й Горадня, Берасьце, шмат іншых гарадоў. Атрымлівалася — мы прыяжджаем у горад, а там ужо ў шапіках і касэткі і дыск стаяць. Раней такога не было ніколі. Толькі пазьней з-за гэтага ў нас былі істотныя фінансавыя страты».
Страты тлумачацца проста — атрымаўпіы дазвол на выданьне пэўнае колькасьці дыскаў, «Бульба...» на гэтую лічбу забылася... I пракантраляваць аб’ёмы продажу было немагчыма. Адсутнасьць мэханізму кантролю была, безумоўна, найгалоўнейшай хібаю тае дамовы. Сьпісаць яе можна выключна на адсутнасьць вопыту ў такога кшталту справах. «Бульба...» пераўтваралася з ЗАО ў ОАО, мяняла «крышу», адрас і г. д. Скончылася тым, што яна прадала правы на N.R.M. зусім іншаму чалавеку, які гандляваў дыскамі і касэтамі. А сама хутка сканала.
Акрамя фінансавых стратаў ёсьць і яшчэ адна прычына, зь якой варта шкадаваць: не атрымаецца высьветліць, якім жа быў дакладны наклад «Трох чарапахаў». Відавочна, што гэта самы камэрцыйна пасьпяховы альбом за ўсю гісторыю беларускага року. Аднак лічбамі гэта не пацьвердзіш.
Між тым дзякуючы «Тром чарапахам» N.R.M. на Каранацыі 2000 г. бярэ рок-карону і прыз за лепшыя тэксты. Гэта становіцца падставай для яшчэ адной дыскусіі, якая, як на маю думку, дык пераўзыходзіць і завочную палеміку «Нашай Нівы» і «Музычнае газэты» і нават наваполацкі скандал часоў Мроі. Дыскусія настолькі выбітная, што варта прывесьці яе без купюраў.
Разьдзел 14
«ГАЛІМАЯ ПАПСА». ДЫСКУСІІЎ ПРЭСЕ
«Тры чарапахі» разварушылі кампанію музычных крытыкаў. Гэта таксамаможналічыць паказчыкам посьпеху. Ранейшыя невялічкія зацемкі ды рэцэнзіі зыіяніліся на йшатслоўныя артыкулы зь лінгвістычньім аналізам ды стогнамі пра лёсрок-н-ролу. Першы зьявіўся напачатку 2001 г. у «Музыкальной газете» — неўзабаве пасьля Роккаранацыі.
«Откуда у ХЛОПЦЕВ РОК-Н-РОЛЛЬНАЯ грусть...»
ЕвгенййДалгйх, шеф-редактор журнала «Джазквадрат», когда-то рок-фанат.
«Прошла очередная «Рок-коронацня», н опять стало грустно н безнадежно. Оттого, что белорусскнй рок нменно по нтогам этнх меропрнятнй последннх лет все болыпе н болыпе сползает в стандартно-попсовое болото. Прнчем не по форме, a no сугн — не надо ловнть меня на слове — совершенно не обязательно, чтобы N.R.M. нлн ЛЯПНС ТРУБЕЦКОЙ былн внешне (мелоднческн, рнтмнческн) похожн на SPICE GIRLS, достаточно того, что онн точно так же внутренне настроены под вкус толпы. Доказательства? Онн будут. Вообіце-то не все так плохо, но давайте по порядку...
Скажу честно: я бы не стал публнчно нзлагать свон мыслн, еслн бы не послушал в прошлом го-
ду два этнх альбома: «Не смотря нн на что» группы СЕСТРА А. Шедько н «Тры чарапахі» N.R.M. Моя теперешняя «епархня» ведь вовсе не рок, а джаз, но даже редактнруя журнал «Джаз-квадрат», я стараюсь не забывать о том, что начнналто ведь с рока н блюза (зарубежного н нашего) 70-х н 80-х.