Ix Мроя. Ix N.R.M.
Віктар Дзятліковіч
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 320с.
Мінск 2005
P. S. Еслн «рок» все-такн сугцествует, то ПЕСНЯРЫ н А. Пугачева, несомненно, рок».
Разьдзел 15 2000. ТУР ПА БЕЛАРУСІ
Посьпех «Трох чарапахаў» і хуткае (дзякуючы «Бульба-рэкардз») распаўсюджаньне альбому па ўсёй Беларусі прывялі да сьмелае, але невыносна прывабнае думкі — правесьці сапраўдны тур па краіне. На той час хлопцы пазнаёміліся з Валодзем Шаблінскім, кіраўніком музычнага агенцтва «Лінія гуку». Акрамя несумненных вартасьцяў чалавечых ён меў яшчэ й ліцэнзію на правядзеньне канцэртаў. Ды толькі да ідэі туру паставіўся даволі скептычна. Уламалі.
Празь месяцы падрыхтоўкі сфармаваўся графік гастроляў. Амаль два тыдні безь ніводнага перапынку:
15.11 ПІНСК;
16.11 Слуцк;
17.11 Салігорск;
18.11 Гомля;
1911 Бабруйск;
20.11 Магілеў;
21.11 Віцебск;
22.11 Наваполацак;
23.П Ліда;
24.11 Горадня;
25.11 Слонім;
26.11 Бярэсьце.
Ужо потым рэчаіснасьць пачала ўносіць свае зьмены. Адмяніліся па розных прычынах Салігорск, Віцебск, Ліда і Наваполацак (праўда, дадаліся Баранавічы). Аднак гэта не перашкодзіла вы-
значыць падзею як эпахальную. Раней ніводзін зь беларускіх рок-гуртоў не наважваўся нават вымавіць слова «тур». У N.R.M. атрымалася. А ў гарады, дзе канцэрты былі адмененыя, гурт цягам наступнага году ўсё адно даехаў.
Першыя ўражаньні ад таго туру хлопцы па маёй просьбе занатавалі па гарачых сьлядох. Праз колькі год тыя нататкі ўжо можна падаваць як гістарычны дакумэнт. Безь вялікіх купюраў і камэнтароў.
Аявон ВОАЬСКІ: «Ну, УСЁ, — ПАДУМАЛІ мы, — ЗАРАЗ БУДЗЕ ДЗІКАЯ БОЙКА»
«Першым быў горад Пінск Для мяне гэты канцэрт быў самы цяжкі, бо я толькі а 6-й раніцы прыехаў з Варшавы і быў дзіка нявыспаны, так што працаваць давялося ў атмасфэры працоўнага подзьвігу. Подзьвіг адбыўся, хаця народу было ня дужа многа, далёка не аншляг. Я пэсымістычна падумаў, што ўсё, гамон, так будзе й далей. Гэтак жа падумаў і арганізатар гэтага ўсяго «безабразія» сп. Шаблінскі і сказаў, што трэба ўсё адмяняць і г. д.
Яшчэ адна акалічнасьць: прыехаўшы ў Пінск, я быў вельмі зьдзіўлены адсутнасьцю ўсякага ацяпленьня ў Доме культуры. Як потым высьветлілася, гэта агульная рыса болыпасьці беларускіх ДК (прыемнае выключэньне — Бабруйскі Дом афіцэраў). А так да сярэдзіны канцэрту, пакуль народ сваім подыхам не ацяпляў залю, падчас сьпеваў ажно пара з роту йшла.
Дырэктара пінскага ДК завуць Аляксандар Лукашэнка. Ён ведае плюсы й мінусы свайго супразванства з ППРБ. Плюсы — гэта, напрыклад, калі ён прыяжджае ў стольны Менск і яго спыняе ГАІ за перавышэньне хуткасьці, дык пасьля праверкі дакумэнтаў да патрэбнага мейсца Аляксандра Мікалаевіча суправаджае гаішны эскорт. А мінусы — гэта тое, што ў выпадку падзеньня сёньняшняга рэжыму эфэкт будзе абсалютна адваротны.
Але пакінем Пінск. Сядзем у РАФік і паедзем дадому, у Менск. А назаўтра даведаемся, што наступны канцэрт адменены.
Дарэчы, некалькі канцэртаў адмяніліся з-за розных бздураў. Напрыклад, у Слуцку адна адказная асоба сказала, што прададзена толькі 200 квіткоў. Давялося адмяняць канцэрт. Калі ж арганізатар запытаўся, чаму так мала прададзена, тая асоба нам паведаміла, што ў продаж дала квіткі толькі па 500 акупацыйных зайцоў, а па 2000 ці, крый Божа, па 3000 нават і не выстаўляла. Проста замкнула ў сэйф ды ўсё. Бо, маўляў, што гэта такое — такія дарагія квіткі! — гэта натуральны зьдзек са слуцкага народу. Шчасьлівы народ скупіў усе гэтыя танныя квіткі, але гэтае сумы нам бы хапіла хіба на арэнду апарату. Праз гэтую недарэчнасьць Піт ня зграў канцэрт на сваёй, як той казаў, маленькай радзіме.
Ладна. Бабруйск уразіў колькасьцю Леніных(аў?). Іх там шмат — скулыпурных, маляваных, у кожнага свой харакгар. Ёсьць там:
1. Ленін, які няўдала згуляўу кегельбан (правая рука толькі-толькі выпусьціла шар, постаць выдае прыкрасьць пройгрышу);
2. Ленін з «ходокамі» (карціна ў Доме афіцэраў);
3. Ленін, засраты птушкамі (тое ж, што і ў № 2). Відаць, яго на 7 лістапада выстаўлялі на вуліцу;
4. Яшчэ нейкі скулытгурны Л., але на яго адметныя рысы я чамусьці забыўся.
Мясцовыя маладыя людзі — аматары нашае творчасьці вельмі пастараліся, прадалі шмат квіткоў, самі зрабілі афішы (мяне пастаянна ўпікалі, што афішы паганыя, і за постімадэрнісцкімі «палётамі на Возера Трох Чарапахаў» не відаць сутнасьці — таго, што гэта рок-канцэрт, а не якаясьці рэйв-вечарынка, але потым, у Магілеве, гэтыя афішы нас выратавалі). Дык вось, бабруйчане зрабілі нармальныя чорна-белыя афішы, дзе было напісана чорным па беламу, што гурт N.R.M. ладзіць канцэрт у бабруйскім ГДА. Дзякуючы гэтаму
народу было шмат, прычым рознага. Пасьля канцэрту я расыіісваўся аднаму маладому чалавеку ў ваенным білеце. Малады гэты чалавек зусім не выдаваў на сталага аматара нашае творчасьці, наадварот, быў падобны да гопніка, альбо, як мы кажам, кумбу, але было відаць, што ён вельмі захоплены ды ўражаны канцэртам, хаця і патрапіў на яго выпадкова. Вось яно — выхаваньне маладога пакаленьня.
Калі мы прыйшлі засяляцца ў гатэль пасьля канцэрту, дык мясцовая абслуга — бабка ды цётка неахайнага выгляду рабілі ўсё дзеля таго, каб выгнаць нас і не засяліць. Апошняя кропля: на пытаньне «Дык у вас тут, можа, клапы ёсьць?» яны адказалі: «I клапы, і тараканы, і ўсё ёсьць». Карацей, мы знайшлі новы маленькі дарагі, але абсалютна эўрапейскі гатэльчык, дзе і заначавалі.
Далей быў Магілеў. У яго мы ехалі на рэйсавым аўтобусе. Гулялі ў тысячу. Я, Юрась і Вова Шаблінскі. Я перамог (ня здолеў не пахваліцца!).
У Магілеве — свой Ленін. I свой дом ураду — клянаваны зь менскага. А хутчэй наш клянаваны з магілеўскага, бо ж плянавалася зрабіць Магілеў сталіцаю. Калісьці.
Магілеўская публіка знакамітая тым, што розныя хлопчыкі-эксгібіцыяністы любяць выскокваць на сцэну, а як толькі ахова набліжаецца да іх, занырваць у натоўп, што стаіць перад сцэнай.
У Магілеве нарадзіўся тэрмін «дзеці». Так нараклі Алезіса й Піта, якія ня п’юць. Калі мы куплялі сабе па бутэльцы піва, дык дзеці казалі: ну вось, сабе купілі пойла, а нам чакалядку ці яблычак — забыліся? Вось так заўсёды гэтыя дарослыя...
У Магілеве дзікая й абсурдная, нават для нашай дзікай ды абсурднай краіны, сытуацыя зь міліцыяй і КГБ. Перад канцэртам дырэктар ДК выклікаў наш дырэктарат і пачаў папярэджваць: не рабіце гучна, бо гук узьдзейнічае на «мозжечок», папярэдзьце публіку, каб не крычала «Жыве Беларусь!» і не размахвала сьцягамі. У адваротным выпадку канцэрт
будзе спынены. Мы пагналі Піта (ён ня вельмі супраціўляўся) на сцэну з папярэджаньнямі для публікі, кшталту:
...не залазіць на крэслы, бо канцэрт будзе спынены назаўсёды.
Цалавацца і ўсё астатняе толькі на мейсцах, адведзеных для пацалункаў і ўсяго астатняга... і г. д.
I ўсё адно, знайшліся ў залі нейкія КГБІсты, якія выклікалі міліцыю: маўляў, у залі адбываецца мітынг. Гэтая міліцыя прыехала, праклінаючы ўсё на сьвеце (гэта быў выходны дзень), гатовая разабрацца з усім, што варушыцца. Далейшыя падзеі я прапушчу, скажу толькі, што было шмат пагрозаў, вяліся апэратыўныя здымкі канцэрту (мітынгу), пакралі нашыя праграмкі, што мы кладзем сабе пад ногі, каб не забыцца на парадак песень і адбівак (рэчавыя доказы), арыштавалі ўвесь наклад касэтаў ды кампактаў, якія прадаваліся ў фае, карацей, наступны, віцебскі канцэрт адмяніўся цераз гэты ідыятызм. Трэба было вытрымаць паўзу. Дарэчы, пра афішы. Тут яны вельмі прыдаліся. За абстрактнымі «экзатычнымі турамі на Возера Трох Чарапахаў» пільныя, але тупыя ўлады Магілеву не заўважылі рок-канцэрту. A то ён быў бы адменены значна раней, як адмяняліся калісьці выступы на фэстывалю «Магутны Божа». Дальбог, дзіўны, непрадказальны горад Магілеў!
А ўвогуле, гэта добры, прыгожы горад. Публіка чуйная й адукаваная. Адно што начальства ідыятычнае — ад вахцёркі да дырэктара.
Пасьля паўзы была Гародня. Гародня — гэта мой сантымэнт. 3 Гародні пачалася нашая музычная, так бы мовіць, кар’ера. Бо менавіта ў гэтым месцы калісьці папулярны рок-гурт «Мроя» зграў на фэстывалі «Рок-крок» свой першы пасыіяховы канцэрт. Праз Гародню мы заўсёды праяжджаем па дарозе ў Полыпчу й ніколі не спыняемся.
Ну вось. Да Гародні я, мэнэджэр Анечка і гукарэжысэр Алег ехалі на «Волзе» (колькі мы заплацілі, няхай застанецца на нашым сумленьні й на
сумленьні кіроўцы), бо мы везьлі плякаты й кампакты, астатнія ж музыкі ехалі рэйсавым аўтобусам. Мы сустрэлі іх у ПК «Хімік» у піцэрыі. Хлопцы былі ўжо сытыя й задаволеныя жыцьцём. Раптам да іхняга століку падыйшоў нейкі супэркумба. Ён трымаў у руцэ партрэт Лукашэнкі. Гэты партрэт, відаць, ляжаў на ягоным століку. Да нас ён зьвярнуўся наступным чынам:
— Эй, неформальное об’ьеднненне! Вы уважаете этого человека?
— Я асабіста не паважаю, — адказаў наш дырэктар.
«Ну, усё, — падумалі мы, — зараз будзе дзікая бойка». Але бойкі не было. Малады чалавек кінуў партрэт на падлогу й пачаў яго са злосьцю таптаць. На гэтае сьмелае дзеяньне афіцыянтка будзённым тонам прамовіла: «3 вас 280 рублёў за партрэт».
Публіка ў Гародні эўрапейская. Нічым не адрозьніваецца ад, напрыклад, польскай.
Пасьля канцэрту частка музыкаў паехала ў Менск, а я, Каранькоў (гук), Шаблінскі (арганізацыя) і Анечка(мэнэджмэнт) засталіся ў Гародні, бо ня бачылі сэнсу на дзень перад берасьцейскім канцэртам вяртацца ў Менск. Цэлы дзень мы цягаліся па Гародні, зайшлі ў касьцёл, пахадзілі па гістарычных мясьцінах, наведалі мяйсцовыя барчыкі. Пасядзелі ў рэстарацыі. Але адтуль нас выжылі музыканьцікі, якія пачалі граць розныя «рукі ўверх».
А шостай раніцы паехалі на аўтобусе ў Бярэсьце. Як высьветлілася, дарога ад Гародні да Бярэсьця займае 6 (!) гадзінаў.
У Бярэсьці быўперааншляг. Людзі сядзелі нават у аркестровай яміне. Раздача аўтографаў заняла вельмі шмат часу.
А шостай раніцы (прыкрая завядзёнка) мы выехалі ў Баранавічы. Тут я быў першы раз. Запомніліся мяйсцовыя няўрадавыя арганізацыі, абгрэйчаныя, абстаўленыя кампутарамі, падлучаныя
да інтэрнэту. Народ там працуе абсалютна не местачковага выгляду. I гэта радуе.
Канцэрт прайшоў супэр, але пасьля нас падпісаліся граць маладыя музыканьцікі. I нармальныя былі каманды, але так гэта ўсё зацягнулася... Калі яшчэ ўлічыць, што два дні запар мы падымаліся а 6-й і клаліся а 2-й, дык фінал мерапрыемства быў даволі цяжкі. I, як заўжды, глухой ноччу мы прыперліся ў свой горад-герой Менск і разьехаліся па сваіх кансьпіратыўных кватэрах.