Ix Мроя. Ix N.R.M.
Віктар Дзятліковіч
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 320с.
Мінск 2005
Назіраньні й вынікі туру: у кожным горадзе свой Ленін, а ў некаторым іх некалькі. За сцэнай любога ДК абавязкова стаіць брудна-белы бюст правадыра. У кожным горадзе свая аўра і свой народ, не падобны да насельніцтва іншых гарадоў. Усе гарады даволі прыгожыя і, каб нехта дбаў пра гэта, не саступалі б эўрапейскім. Да беларускае мовы большасьць насельніцтва ня ставіцца агрэсыўна, а, наадварот, прыязна. Рэстарацыі і гатэлі ў правінцыі (апроч Бярэсьця) даволі недарагія, можна сабе дазваляць гэтыя маленькія радасьці. На канцэртах публіка падпявае большасьць песень, нават новыя.
Становішча прымушае быць аптьіхмістам. Наступным прэзыдэнтам Беларусі будуя!»
Ааезіс Дземідовіч: «Проста ТРЭБА МЕЙСЦЫ ВЕДАЦЬ»
«Такое ўражаньне, што Возера Трох Чарапахаў разьлілося па ўсёй тэрыторыі цяперашняе РБ, a N.R.M. грае з драўлянай палубы тым, хто на беразе. Нават «непатапляльны» Магілеў ня вытрымаў магутнага націску экалягічна чыстага возера.
Зь вялікіх гарадоў «неахопленымі» засталіся два — Гохмля й Віцебск, але гэта часова. Наколькі я ведаю, гамяльчане й віцябляне актыўна набываюць ласты, надзьмуваныя лодкі, гумовыя боты й запасаюцца ежай на выпадак стыхійнага бедства. I правільна робяць, бо ўсё гэта можа спатрэбіцца ў гаспадарцы.
Літаратурна-музычнае шоў N.R.M. дзякуючы гастролям папоўнілася выхаваўчымі натацыямі на тэму: «Як трэба сябе паводзіць, каб канцэрт ня быў спынены». Такія спэцыяльныя правілы паводзінаў ёсьць, але яны засакрэчаныя. Як высьветлілася — людзям, якія купілі «дарагастояшчы» білет, ніхто не растлумачыў, як трэба сябе паводзіць. Так і хочацца запытацца ў невядомага аўтара (ці аўтараў) «спэцыяльных» правілаў: «Калі на канцэрце нельга сьпяваць і таньчыць, дык дзе гэта рабіць? На дне ўсё таго ж віртуальнага возера?»
А паколькі возера віртуальнае, мы карысталіся наземнымі гатункамі транспарту — міжгароднімі аўтобусамі, мікрааўтобусамі, тралейбусамі, легкавымі аўтамабілямі і цягнікамі. Два разы мы ехалі на адным і тым жа расейскім цягніку «СьвярдлоўскБрэст» (у Брэст і з Брэсту) і сутыкнуліся зь невырашальнай праблемай — немагчымасьцю замовіць у правадніцы звычайнае гарбаты. Беларускія рублі не прымаюцца. Тое самае адбываецца, калі едзеш у польскім WARSe. Разьлік ідзе на польскія злотыя й даляры. Прыехаўшы ў Менск, я даведаўся, што, напрыклад, у эстонскім цягніку Менск-Талін прымаюцца любыя прыбалтыйскія грошы, расейскія, даляры з марачкамі, але толькі не беларускія. А на Беларускім вакзале ў Маскве ў пунктах абмену валютаў спэцыяльная шыльда папярэджвае: «Белорусскне рублн не прнннмаются». Ну, проста абклалі нас, беларусаў, з усіх бакоў. У гады Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі былі акупацыйныя рэйхсмаркі. Зараз гэтую ролю выконваюць нашыя беларускія «зайчыкі». Вось толькі хто так умела захапіўнашую тэрыторыю? Напэўна, нехта вялікі ды магутны. Мяняюцца назвы банкаў на паперах, а пытаньне незалежнасьці так і застаецца адкрытым. I калі носу не паказваць за межы РБ, то можна сьмела карыстацца нашымі «акупацыйнымі зайчыкамі».
Скажам, у Гародні можна смачна й нядорага павячэраць, а ў Бабруйску пераначаваць ва ўтуль-
ным гатэлі. Проста трэба мейсцы ведаць. Бо жывем мы някепска.
N.R.M. актыўна запрашае ў экзатычны тур, дзе ёсьць добрая сьцюардэса і злы тэрарыст, і цьвярозыя пілёты, і п’яны татарын, і казкі для маленькіх слухачоў. Вельмі цёпла нас прымалі ва ўсіх гарадох, незалежна ад тэмпэратуры паветра. У некаторых залях было халодна, як на вуліцы. Але тыя, хто прыйшоў на канцэрт, не пашкадавалі, а для нас раздача аўтографаў зрабілася адначасова цяжкай і прыемнай працай.
Можна з упэўненасьцю сказаць: доўгачаканы тур па РБ пачаўся і будзе працягвацца, бо любяць на Беларусі чарапахаў.
Вось і казцы гамон, а хто слухаў — чэмпіён (працяг у наступным нумары)».
Юрась Аяўкоў: «Аўтографы, фотаздымкі, МАШЫНА, ГАТЭАЬ...»
«ПІНСК. Са спазьненьнем выехалі зь Менску на люксовым РАФіку. Трэйлер з апаратам нас апярэдзіў на 1 гадзіну, але ў Пінску яны прыехалі да іншай залі. Таму саўнд-чэк у нас пачаўся за некалькі хвілінаў да канцэрту, і мы не пасьпелі нармальна адладзіць маніторную лінію. He зважаючы на гэта, канцэрт пачаўся амаль сваечасова, і на якасьць гуку ў залі гэта не паўплывала.
Рады быў бачыць рэакцыю моладзі на фенькі ад N.R.M., бо было невядома, як успрымуць за межамі Менску тое, што мы рабілі ў КПЗ «Мінск» на прэзэнтацыі альбому «Тры чарапахі». Экспэрымэнт завяршыўся перамогаю, як і канцэрт.
Пасьля канцэрту: аўтографы, фотаздымкі, машына, дарога. Уначы мы ў Менску разьехаліся па хатах.
МАПЛЕЎ. Дапамагалі з грамадзкага аб’яднаньня «Кола сяброў». Да нашага прыезду горад падрыхтавацца не пасьпеў, але канцэрт прайшоў як па сцэнары.
Пасьля канцэрту: аўтографы, фотаздымкі, «Кола сяброў», матор, цягнік, Менск. Ура — Хай Гэ.
ГАРОДНЯ. Сьветлы горад. Ён мне падабаецца больш за іншыя гарады. Слухачы вельмі адукаваныя й культурныя. 3 радасьцю еду ў гэты горад. Mae чаканьні спраўдзіліся. Канцэрт — супэр. Слухачы — супэр.
Пасьля канцэрту: аўтографы, фотаздымкі (але мы спазьняліся на цягнік, таму іх было мала). Абяцаю наступным разам затрымацца ў Гародні, каб не было пакрыўджаных.
БЯРЭСЫДЕ. Па праўдзе, гісторыя гораду накладае адбітак на насельніцтва, таму невялікая розьніца ўсё ж была (у параўнаньні з Гародняй). Але блізкасьць Захаду адчуваецца.
Пасьля канцэрту: аўгографы, фотаздымкі, матор, гатэль.
БАРАНАВІЧЫ. Гэты канцэрт быў па-за межамі туру. У адрозьненьне ад іншых выступаў, гэты быў у залі з танцпляцоўкаю і па адчуваньні вельмі нагадваў выступ у клюбе. Канцэрт — супэр. Слухачы — малайцы.
Пасьля канцэрту: аўтографы, фотаздымкі, матор, штаб-кватэра БНФ, матор, цягнік.
Мы ў Менску. Ура — Хай Гэ.
На маю думку, тур можна назваць адным словам — «азнаямленчы». Паколькі тур рабіўся з дапамогаю агенцыі «Лінія Гуку» на ўмовах самаакупнасьці, частка канцэртаў была перанесеная. Нягледзячы на адсутнасьць нашае прадукцыі на тэлевізіі, слухачы ведаюць нашыя песьні і сыіяваюць разам з намі. Трэба рабіць болей канцэртаўза межамі Менску. Я — за».
Піт ПАўААў: «Не, я he расеец...»
«Пад грукат колаў заўсёды засынаеш. Апошнія думкі перад тым, як заснуць, былі ня надта вясёлыя: канцэрт у Слуцку, пра які марыў усю сваю кар’еру, сёньня адмяніўся, і мы едзем у іншы го-
рад. Расплюшчваю вочы і са зьдзіўленьнем бачу, што заснуў на хвіліну ў акопе, нягледзячы на тое, што манатонна дзяўбе варожая артылерыя. Калі на аўтамат начапіць шапку і высунуць яго з акопу на кароткае імгненьне, у яго патрапіць куля. Невядома, дзе яны навучыліся так страляць. Рабіць што-кольвек немагчыма, таму вяртаюся да размовы, якую распачалі ўжо даўно. Мой суразмоўца — адзін з выдатнейшых адміністратараў і, напэўна, адзіны з прадзюсараў, які здолеў арганізаваць у свой час канцэртны тур — Валодзя Шаблінскі. Я і сам у мінулым даволі заўважная постаць у нашым шоў-бізнэсе, таму ўсе размовы таўкуцца вакол тэмы шоў-бізнэсу на Беларусі.
— Слуцак — горад майго маленства, калі я зноў цябе ўбачу? — думаю я ўслых.
Але мае думкі перапыняе голас Валодзі Шаблінскага:
— Ды што табе гэты Слуцак? Зальчык там усяготкі на дзьвесьце мейсцаў!
...Ізноў цягнік «Масква-Бярэсьце». Ехаць яшчэ далёка, і мы з Алезісам вырашылі папіць салодкае гарбаты і крыху прайсьціся, бо сядзець у задушным купэ надакучыла. У вагоне-рэстарацыі сядаем за вольны стол і замаўляеіч гарбату й канапкі. Расейская кельнэрка робіць выгляд, што не разумее па-беларуску, перапытвае, але я ў сябе дома! Як жорстка я памыляюся! Калі мы зьбіраемся сыходзіць, нам прыносяць рахунак. Толькі тут я разумею, што я маю ў сваіх кішэнях любыя плацёжныя сродкі (зайцы, злотыя, маркі, нават некалькі франкаў, што засталіся ў якасьці сувэніраў), акрамя расейскіх рублёў. Выцягваю з кішэні пачак нашых сьмешных грошай, але ў вачох кабеты заўважаю халодны мэтал:
— Акупацыонные рублн не прнннмаем, тока рэйхс-рублн!
Узгадваю, што ў 41 -м годзе, калі немцы ўвялі ў нас акупацыйныя маркі, такіх абмежаваньняў не было, але ж гэта немцы, цывілізаваная нацыя...
Пасьля даволі цяжкае размовы акупанцкая прысьпешніца згаджаецца ўзяць у нас даляры па самым нізкім курсе за ўсю гісторыю йснаваньня гэтае грашовае адзінкі. Наш тур усё болей нагадвае мне дывэрсанцкі рэйд па акупаванай тэрыторыі
Магілеў — горад начальнікаў. Бліжэйшае ад палаца, дзе мы мусім граць, мейсца, дзе можна пад’есьці, — гатэль «Магілеў». Там ёсьць і рэстарацыя, і кавярня. Я вырашыў, пакуль паднясуць замовы, пайсьці знайсьці прыбіральню. На адных дзьвярох — «кола», на другіх — «трохкутнік». Даволі двухсэнсоўна: калі сыходзіць з натуры, дык дамы — гэта, безумоўна, «кола», але тады чаму я — «трохкутнік»? Калі наадварот — наогул нічога не зразумела. Вырашаю, што ў такі час усё адно нікога няма, можна спраўдзіць і так. Зазіраю ў «трохкутнік» і адразу зачыняю дзьверы: тут дама. Іду ў «кола». Але гэта дакладна дамскі пакой — няма нават намёкаў на пісуар. Разгублены, выходжу на калідор, але тут з «трохкутніка» зьяўляецца тая самая дама, што мяне напалохала. Яна апранутая ў зялёны халат і гумовыя пальчаткі, значыцца, прыбіральшчыца. Уваходжу, яна за мной. Спыняюся.
— Вы адкуль?
— У якім сэньсе? — я разгублены, пачуваюся ніякавата.
— Вы з рэстарацыі?
— Так, так, безумоўна, з рэстарацыі!
— А сёньня рэстарацыя не працуе, — на твары — моц пераможцы.
— Але я толькі што замовіў сабе абед.
— Гэта не рэстарацыя. Гэта кафэ.
— Вам лепей ведаць, — ужо даволі груба адказваю я, каб хутчэй скончыць гэтую дзікаватутю размову ў мужчынскай прыбіральні. Але гэта толькі кветачкі.
— Вы пісяць альбо какаць?
Я нават не пасьпеў пачырванець, як адказаў: «Пісяць».
— Ну, дык ідзіце, я глядзець ня буду, мне нецікава.
Нібыта пад гіпнозам, іду да пісуару. Станаўлюся сьпінаю, каб нічога не было відаць, і пачынаю сваю справу, але тут чую той самы голас, але значна бліжэй.
— Рэстарацыя не працуе, а я вось вымушаная працаваць.
Хуценька хаваю сябе ў джынсы, зашпільваю гузікі ды іду да рукамыйніка.
— А мыла няма, — чую. Ня вельмі зьдзіўляюся, але пытаюся:
— Чаму?
— Тахму што рэстарацыя сёньня не працуе!
— Але ж прыбіральня працуе?!
— А я не абавязаная...
Пачынаю разумець сэнс, мыю рукі халоднай вадой бяз мыла.