Іканапіс Заходняга Палесся XVI —XIX стст.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 349с.
Мінск 2005
Заходняга Палесся XVIXIXctct.
ІКАНАПІС
Заходняга Палесся XVIXIXcrcr.
НАйЫЯНАЛЬНАЯ АКАДЭМІЯ НАВУК БЕЛАРУСІ
Інстытут мастайтвазнаўства, этнаграфіі
і фальклору імя Кандрата Крапівы
ІКАНАПІС
Заходняга Палесся XVIXIXcrcr.
2выданне
Мінск «Беларуская навука» 2005
УДК 75.04.03(47613)«15/18»
ББК85.14.(4Бен)
H41
Аўтары:
В. Ф. Шматаў, Э. I. Вецер, М. П. Мельнікаў, A. А. Ярашэвіч, Ю. А. Піскун, У. Р. Карэлін
Навуковы рэдактар
доктар мастацтвазнаўства В. Ф. Шматаў
Рэцэнзенты:
кандыдат мастацтвазнаўства М. Р. Баразна, кандыдат мастацтвазнаўства М. М. Яніцкая
ISBN 9850806370
© Афармленне. УП «Выдавецтва «Бел. навука», 2005
ПРАДМОВА
Нягледзячы на тое што ў апошняе дзесяцігоддзе пра іканапіс Беларусі з’явіўся шэраг каштоўных публікацый', унікальны від выяўленчай творчасці знаходзіцца ў стадыі першапачатковага вывучэння. Дастаткова сказаць, што ў гістарыяграфіі нашага мастацтвазнаўства пра беларускае абразапісанне дагэтуль не існуе ніводнай абагульняючай манаграфіі з даследаваннем яго нацыянальных асаблівасцей, паходжання, тэндэнцый развіцця ў розныя гістарыч ныя перыяды, выяўленнем і навуковым абгрунтаваннем найбольш значных помнікаў, школ, творчасці слынных іканапісцаў і г. д. На дзіва адухоўлены, глыбока гуманістычны і чалавечны, непаўторны паводле зместу і вобразнаэмацыянальнага ладу, адметны па фармальнавыяўленчых,
1 Гэтыя публікацыі, якія прааналізаваны далей (у раздзеле «Сакраль нае мастацтва Беларусі. Этапы вывучэння»), належаць у асноўным Н. Ф. Высоцкай: Жывапіс Беларусі XII —XVIII стагоддзяў. Мн., 1980; Тэмперны жывапіс Беларусі канца XV —XVIII стагоддзя: Каталог. Мн., 1986; Іканапіс Беларусі XV—XVIII стагоддзяў. Мн., 1992. Гл. так сама раздзелы пра іканапіс, напісаныя Э. Вецер, Ю. Хадыкам і Н. Высоцкай у шасцітомнай «Гісторыі беларускага мастацтва» (Т. 1. Мн., 1987. С. 188203; Т. 2. Мн., 1988. С. 4152; 135161; 262277).
6
Прадмова
мастацкіх, стылістычных якасцях беларускі абраз і сёння застаецца мала вядомым і неацэненым. У Заходняй Еўропе пра яго ўвогуле ніхто нічога не чуў2. Але вядомасць беларускага іканапісу і ў сябе на радзіме не нашмат большая; ён слаба прадстаўлены ў музеях (асабліва краязнаўчых), недастаткова папулярызуецца сярод сучаснікаў і, нягледзячы на адзначаныя вышэй публікацыі, у навуцы з’яўляецца амаль што «белай плямай».
Тлумачыцца гэта не толькі маладосцю нашай навукі пра мастацтва, але, відаць, і сумна вядомай «традыцыяй» нядаўняга мінулага, калі на помнікі культавага мастацтва многія глядзелі нядобразычліва, насцярожана, а часам і варожа.
Трагічнае непаразуменне часу, у выніку якога мы назаўсёды страцілі многія сотні цэркваў, касцёлаў, абразоў, драўляных скульптур, твораў дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва, паступова адыходзіць у нябыт; сёння неабходнасць паглыбленага даследавання культавай творчасці нашага народа становіцца ўсё больш відавочнай. Мы пановаму раскрываем для сябе своеасаблівасць і хараство старажытнага дойлідства, манументальных роспісаў, фрэсак, мініяцюр, скульптур, абразоў і пачынаем глыбей усведамляць, што старажытнае мастацтва — у тым ліку культавае, якое ў Беларусі дамінавала не толькі ў сярэднявеччы, але і ў эпоху Рэнесанса, барока, — жывая крыніца
2 Аўтар дадзеных радкоў асабіста пераканаўся ў гэтым на арганізаванай намі першай выставе старажытных беларускіх абразоў і скульпТУР У Францыі (Гл.: Tresops d’art relicieux de Minsk. Gaillac, 1995).
Прадмова
7
творчай актыўнасці мінулага і сучаснага, што фарміруе сістэму каштоўнасцей, традыцыі і ўяўленні народа, яго нацыянальны дух. Вось чаму мы не без хвалявання сёння звяртаемся да культурнамастацкай спадчыны. З’яўленне першай у гістарыяграфіі «Гісторыі беларускага мастацтва» ў шасці тамах — толькі пачатак вялікай працы, што чакае мастацтвазнаўцаў наперадзе. Наспеў час стварыць і гісторыю беларускага іканапісу, які развіваўся з часоў прыняцця хрысціянства і ўзбагаціў нацыянальную культуру шэра гам высокамастацкіх твораў, што маюць агульначалавечае значэнне. He выклікае сумненняў, што такая гісторыя можа быць напісана толькі пасля глыбокага даследавання асобных рэгіянальных школ. Першыя крокі ў гэтым накірунку рабіліся раней (працы Альберта Іпеля, Міколы Шчакаціхіна і інш.). Аднак заходнепалескі іканапіс дагэтуль заставаўся паза ўвагай мастацтвазнаўцаў. Яго даследаванню і прысвечана кніга «Іканапіс Заходняга Палесся XVI —XIX стст.» — першая ў нашым мастацтвазнаўстве праца пра асобную іканапісную школу ў Беларусі.
Яна створана супрацоўнікамі Музея старажытнабеларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і знаёміць чытача з культавым жывапісам аднаго з самых адметных, багатых на помнікі рэгіёнаў Беларусі. Матэрыял кнігі новы — пераважная большасць абразоў, якія прадстаўлены на яе старонках, невядомыя не толькі шырокай грамадскасці, але і спецыялістам. Гэтыя выдат ныя творы выяўлены супрацоўнікамі Музея старажытнабеларускай культуры ў часе экспедыцый, якія праводзі
8
Прадмова
ліся імі на працягу 25 гадоў (1970—1995), руплівага да следавання твораў сакральнага мастацтва ў культавых хра мах Заходняга Палесся. Такое «натурнае» даследаванне помнікаў у нашым мастацтвазнаўстве таксама праводзілася ўпершыню. Нававыяўлены матэрыял востра ставіць пы танне пра існаванне на Беларусі самабытнай заходнепалескай школы іканапісу з яе цэнтрамі ў Брэсце, Пінску, Коб рыне, Століне, ДавыдТарадку і інш. Структура кнігі абумоўлена мэтай даць чытачу першапачатковыя звесткі пра культавы жывапіс Беларусі ў цэлым і ў прыватнасці пра заходнепалескую школу і яе рэгіёны.
Ахапіць, убачыць, прааналізаваць усе помнікі заходне палескай школы іканапісу немагчыма пры.самым руплі вым вывучэнні. Аднак лепшыя з іх, несумненна, прыве дзены ў нашай працы. Гэта помнікі, якія вытрымалі выпрабаванне часам, захавалі нацыянальны стыль, збераглі ні з чым не параўнальныя фарбы народнай самабыгнасці, мастацкай адметнасці. У гэтым пераканаецца кожны, хто пазнаёміцца з матэрыяламі дадзенай працы.
Варта прызнаць, што не ўсе мастацтвазнаўчыя праблемы вырашаюцца намі з аднолькавай паўнатой і пераканаль насцю. Напрыклад, складаная праблема датавання, атрьь бутавання абразоў патрабуе ўдакладнення, бо матэрыял у цэлым знаходзіцца ў стадыі першапачатковага вывучэння. Відавочна, толькі пасля публікацыі абразоў іншых рэгіёнаў Беларусі мажліва будзе шляхам параўнальнага аналізу больш дакладна сфармуляваць рэгіянальныя асаблівасці іканапісу Заходняга Палесся. Асобныя абразы патрабуюць таксама расчысткі ад пазнейшых запісаў, што з часам дазво ліць удакладніць не толькі іх каларыстычныя якасці, але,
Прадмова
9
магчыма, і сюжэты (вядомы выпадкі, калі абразы перапісваліся і нават запісваліся новымі выявамі цалкам).
Шмат спрэчных пытанняў застаецца і з рэгіянальнай прыналежнасцю абразоў. Яны падаюцца тут паводле іх выяўлення ў Заходнім Палессі. Але ж мы ведаем, што ў тыя часы нярэдка назіралася міграцыя твораў. I таму нельга цалкам выключаць, што асобныя абразы для па лескіх цэркваў маглі быць створаны ў іншых рэгіёнах Беларусі. Да таго ж «малеры» часам пераязджалі з адна го рэгіёна ў другі. Апошняе дазволіць у будучым удакладняць атрыбутаванне помнікаў і ў гэтым напрамку.
Звесткі пра паходжанне абразоў, несумненна, трэба звязваць з мастацкай стылістыкай твораў, а гэта зноў такі стане магчымым толькі пасля комплекснага вывучэння беларускага іканапісу ў цэлым.
Ісціна, творчы вынік нараджаюцца, як вядома, у пра цэсе працы. Таму чакаць тых часоў, калі ў мінулым нашага мастацтва ўсё стане бясспрэчным, адназначным і ясным, значыць, па сутнасці, увогуле адмовіцца ад публікацый старажытных твораў і надоўга пазбавіць грамадства ад знаёмства з унікальнымі помнікамі беларускага народа, які ва ўмовах шматвяковага прыгнёту не толькі выстаяў, захаваў родную мову, найбагацейшы ў славянскім свеце фальклор, звычаі і традыцыі, але і стварыў мастацкія ка штоўнасці агульначалавечага значэння.
У заключэнне варта таксама сказаць колькі слоў пра структуру «Іканапісу Заходняга Палесся». Гэтая кніга па вінна была стаць першым томам задуманай намі шматгомнай працы «Старажытнае мастацтва Беларусі X—XVIII стст.». Акрамя заходнепалескай школы іканапісу асобныя тамы
1а Зак. 143
10
Прадмова
ў ёй прысвячаліся гродзенскай, віцебскай, гомельскай і магілёўскай школам'. Меркавалася таксама паказаць (зноўтакі ў асобных кнігах) здабыткі беларускага народа ў партрэце, скульптуры, гравюры, дэкаратыўнапрыкладным мастацтве. Гэта не магло не адбіцца на змесце дадзенай працы, першы раздзел якой — «Сакральнае мастацтва Бе ларусі. Этапы вывучэння» — уступны для ўсяго шматтомнага выдання. Вось чаму ў ім акрамя заходнепалескага іканапісу аналізуюцца мастацтвазнаўчыя працы, прысве чаныя іншым школам.
Мы вырашылі пакінуць гэты раздзел без асаблівых змен. Таму што, па першае, не губляем надзеі ажыцця віць першапачатковую задуму. Падругое, аналіз навуковай літаратуры пра заходнепалескі іканапіс у кантэксце вывучэння культавага жывапісу іншых рэгіёнаў Беларусі дапамагае глыбей зразумець нацыянальную школу беларускага абразапісання ў цэлым, стан і складанасці яе вывучэння.
В. Ф. Шматаў
3 Матэрыял для такога выдання сабраны ў часе згаданых экспедыцый (пашпарты з апісаннем абразоў, фотатэка, якая налічвае 10 000 твораў), нарэшце, самі помнікі, якія сёння захоўваюцца ў Музеі старажытнабеларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы НАН Беларусі.
АКРААЬНЫ
ЖЫВАПІС БЕЛАРУСІ.
ЭТАПЫ ВЫВУЧЭННЯ
Як і іншыя віды сакральнага мастацтва (манументаль ныя роспісы, мініяцюра рукапісаў), абразапісанне з’яві лася на Беларусі разам з прыняццем хрысціянства. Яго перадатчыцай на нашы землі была Візантыя. Найбольш раннюю звестку пра іканапіс Беларусі ўтрымлівае «Жы ціе Ефрасінні Полацкай» (напісана ў XII ст., захавалася ў спісах XVI —XVIII стст.). У ім гаворыцца, што пасля пабудовы ў Полацку СпасаЕфрасіннеўскай царквы (каля 1150 г.) Ефрасіння «задумала пабудаваць другую царкву святой Багародзіцы...» і пажадала бачыць «найсвяцейшую Багародзіцу Адзігітрыю ў гэтай святой царкве». Ефрасіння паслала свайго слугу Міхаіла ў Канстанцінопаль да грэчаскага імператара Мануіла Комніна (1143—1180) і пат рыярха Лукі, які «сабраў епіскапаў і ўвесь сабор у Святую Сафію і, блаславіўшы, аддаў абраз слузе найпадобнейшай Ефрасінні... Той жа з радасцю прыняў і прынёс пані сваёй Ефрасінні. А тая, унёсшы яго ў царкву Святой Багародзіцы, паставіла яго»'.