Іканапіс Заходняга Палесся XVI —XIX стст.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 349с.
Мінск 2005
1 Помнік беларускай агіяграфіі // Спадчына. 1990. № 2. С. 41—42.
Сакральны жывапіс Беларусі
13
Такім чынам, абраз прыйшоў на Беларусь не праз Кіеў, які часам быў перадатчыкам візантыйскай традыцыі ў нашу краіну, — яго паходжанне непасрэдна звязана са сталічным (Канстанцінопальскім) іканапісам.
Лёс першага вядомага абраза на Беларусі вельмі скла даны. Спачатку ён знаходзіўся ў Полацку, але ў 1239 г. з выпадку шлюбу Аляксандра Неўскага з полацкай кня зёўнай Параскеваю ён быў аддадзены маладой, а тая перавезла яго ў Тарапец (горад у Калінінградскай вобласці) і ахвяравала ва Уваскрэсенскую царкву. У 1936 г. «Маці Божая Адзігітрыя (Полацкая)» з Тарапца перавезена ў Рускі музей (СанктПецярбург), дзе знаходзіцца і зараз2. Гэта першая выява Адзігітрыі на ўсходнеславянскіх землях, якая стала прататыпам для ўсіх пазнейшых абразоў гэтага тыпу'.
Генетычная сувязь ранняга беларускага іканапісу са сталічнай Канстанцінопальскай школай абумовіла высокі ягоны ўзровень ужо на раннім этапе. Да таго ж сувязь з візантыйскай традыцыяй — а Візантыя, як вядома, была ў тыя часы найбольш буйной і культурнай сярэднявечнай дзяржавай — садзейнічала засваенню антычнай спадчыны, эліністычнай сістэмы прапорцый (найперш у выяве
2 Шматаў В. Ф. Загадка Полацкай Адзігітрыі // Беларусь. 1987. № 8.
3 Некаторыя рускія даследчыкі спрабавалі аднесці абраз да Пскоўскай школы іканапісу, прычым датавалі ХШ ці нават XIV ст. Аднак у 1963 г. абраз быў даследаваны з дапамогай электроннааптычнай тэхні кі; пад грубымі запісамі выяўлена больш ранняя выява, якая адносіцца да сталічнага канстанцінопальскага жывапісу эпохі Комнінаў. На думку Н. Нікіфаракі, гэта і ёсць той абраз, які быў перавезены з Канстанцінопаля ў Полацк (Ннкнфоракн Н. ЭОП н атрнбуцня промзведеннй жнвопнсн // Нскусство. 1966. № 10).
14
Іканапіс Заходняга Палесся XVI —XIX стст.
фігуры чалавека), выяўленчай гармоніі, аб’ёму і формы, святла і ценю, матываў руху і г. д. Нельга таксама не заўважыць, што самыя раннія звесткі пра беларускі іканапіс (як і пра манументальнае мастацтва) звязаны з Полацкай зямлёй — сведчанне таго, што ля калыскі беларускай дзяржаўнасці нашы продкі глыбока ўсведамлялі значэнне мастацтва як важнага фактару і чынніка.
Развіццё іканапісу на Беларусі не спынялася на пра цягу стагоддзяў, і, як сведчаць матэрыялы дадзенай кнігі, нават у XIX ст. (асабліва ў яго першай палове) абраз захоўваў свае традыцыйныя мастацкія асаблівасці і рысы. Аднак колькасць помнікаў, якія дайшлі да нашых дзён, не аднолькавая — значная частка іканапіснага фонду Беларусі загінула ў пажарах войнаў, нямала помнікаў было вывезена.
Пра культавы жывапіс XII —XIV стст. можна меркаваць толькі на падставе мініяцюр рукапісаў (Аршанскае евангелле XII —XIII стст., Лаўрышава евангелле XIV ст. і інш.). Адзінкавымі помнікамі прадстаўлены XV і XVI стст.1 Затое творы XVII —XIX стст. зберагліся значна лепш, што і дае магчымасць стварыць гісторыю беларускага іканапісу, гісторыю вельмі адметную і своеасаблівую’.
Раннія помнікі беларускага іканапісу сведчаць пра ўздзеянне візантыйскай мастацкай традыцыі (спачатку «Комнінаўскага стылю», а з XIV ст. палеалогаўскага Рэ
4 Гісторыя беларускага мастацтва. Т. 1. С. 188—190.
5 Як адзначыла Н. Ф. Высоцкая, «адна з найцікавейшых яго асаблівасцей — паралельнае існаванне абраза, алтарнай карціны і свецкага жывапісу, што не мае аналогій у мастацтве іншых краін Усходняй ці Заходняй Еўропы» (Іканапіс Беларусі XV —XVIII стагоддзяў. Мн., 1992. С. 5).
Сакральны жывапіс Беларусі
15
несанса). У шэрагу абразоў XVI ст. («Параскева» са Случчыны, НММ; «Адзігітрыя Іерусалімская» са Здзітава, МСБК; «Мікола Цудатворац» з Ляхавіч; «Лука і Семіон» з КажанТарадка, МСБК; «Пакланенне вешчуноў» з Віцебшчыны, 1514 г., МСБК) даследчыкі адзначаюць уплыў рэнесанснага мастацтва1’. У XVII —XVIII стст. у шмат якіх помніках заўважаюцца відавочныя кантакты з барока.
У эпоху Рэнесанса наш іканапіс як бы шукае сваё месца ў мастацкім працэсе і спрачаецца за яго з манумен тальным жывапісам і партрэтам. У перыяд барока ён цалкам «знаходзіць сябе», складваецца ў вялікае і самастойнае мастацтва. Помнікаў гэтага перыяду захавалася найболей, і яны пераконваюць у тым, што да сярэдзіны XVII ст. на Беларусі склалася самабытная нацыянальная школа іканапісу7. Як убачым далей, яе змястоўнастылістычныя адзнакі асабліва ярка выявіліся ў заходнепалескіх помніках (найперш на Брэстчыне).
Так, у самых агульных рысах бачацца нам некаторыя характэрныя рысы гісторыі беларускага іканапісу. Гісто рыя гэтая — драматычная, азораная пажарамі войнаў, разбурэннямі храмаў, канфесійнымі супярэчнасцямі, знішчэн
6 Ветер Э. М. Памятннкн жнвопнсн, связанные с развнтнем Ренессанса в Белорусснн // Памятннкн культуры: Новые открытня. Л., 1983. С. 209 — 211. Заходнееўрапейскае ўздзеянне на беларускае мастацтва — у тым ліку агульнаеўрапейскіх мастацкіх стыляў — узмацнілася пасля Крэў скай уніі (1386), у выніку якой на Беларусі пачалі будавацца касцёлы, а таксама хрышчэння Літвы (1387) паводле каталіцкага веравызнання.
7 Найбольш значнымі зборамі помнікаў беларускага іканапісу валодаюць НММ РБ і МСБК ІМЭФ НАН Беларусі. Асобныя каштоўныя помнікі захоўваюцца ў музеях Брэста, Пінска, Гомеля і інш. (Гл.: Высоцкая Н. Ф. Тэмперны жывапіс Беларусі; Музей старажытнабеларускай культуры: Каталог. Мн., 1963).
16
Іканапгс Заходняга Палесся XVI — XIX стст.
нем і рабаваннем іюмнікаў. He менш складаная і праблема даследавання сакральнага мастацтва Беларусі. Як адзначалася, яно знаходзіцца ў стадыі першапачатковага вывучэння. Паказальна, што дагэтуль не існуе нават ягонай гістарыяграфіі. У 20я гады XX ст. — перыяд нацыянальнага адраджэння, які ў навуковай літаратуры атрымаў назву беларусізацыі — над гэтай праблемай працаваў М. Шчакаціхін, аднак, як сведчыць сама назва яго публікацыі, ён разглядае ў асноўным гістарычную і археалагічную літаратуру пра дойлідства, манументальнае і дэкаратыўнапрыкладное мастацтва; іканапіс тут не разглядаецца".
Кароткі агляд літаратуры дадзены М. Шчакаціхіным і ў першым томе «Нарысаў з гісторыі беларускага мастацтва»9. Але колькасць крыніц тут вельмі абмежаваная, іканапіс Заходняга Палесся не згадваецца. Да таго ж за канчваецца гістарыяграфія М. Шчакаціхіна пачаткам трагічных для нашай нацыянальнай культуры 30 х гадоў. Вельмі абмежаваная колькасць крыніц дадзена аб ім і ў шасцітомнай «Гісторыі беларускага мастацтва»"’.
Можна меркаваць, што колькасць публікацый, якія ў той альбо іншай ступені асвятляюць праблемы беларускага іканапісу, не такая ўжо малая. Згадкі аб ім сустракаюцца ў статыстычных вопісах, рахункавых кнігах, апісаннях цэркваў, кляштараў, касцёлаў, вопісах маёмасці, працах царкоўнаархеалагічных камісій, епархіяльных і губерн
8 Шчакаціхін М. Беларускае мастацтва ў гістарычнай і археалагічнай літаратуры // Полымя. 1927. № 6. С. 166— 190; № 8. С. 158— 186.
“ Шчакаціхін М. Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва. Т. 1. Мн., 1928.
"' Гісторыя беларускага мастацтва. Т. 1. С. 278 — 279; Т. 2. С. 344 —
345.
Сакральны жывапіс Беларусі
17
скіх ведамасцях і г. д. Уважлівага агляду патрабуе шматлікая гісторыкакраязнаўчая літаратура". Ступень інфар мацыі і мастацтвазнаўчая каштоўнасць гэтых крыніц, вядома, розныя: нататкі пра асобныя абразы, партрэты, рахункавыя кнігі, упамінанні «малераў», дамовы на выкананне тых або іншых мастацкіх работ і г. д. Неабходнасць іх вывучэння даўно наспела. Няма сумненняў, што поўная бібліяграфія беларускага абразапісання пашырыць наша ўяўленне пра ступень яго даследавання.
У дадзеным артыкуле адзначаны толькі асноўныя перыяды даследавання іканапісу, разгледжаны найбольш значныя публікацыі.
Факты пераканаўча сведчаць, што ў розныя гістарыч ныя перыяды адносіны да абраза былі неаднолькавыя. Парознаму ставіліся да яго і прадстаўнікі розных канфе сій. Водгукі пэўнага супрацьстаяння дайшлі да нас ад эпохі Рэнесанса, і звязаны яны з пашырэннем на Беларусі Рэ фармацыі (адна з найбольш ранніх звестак пра яе адносіцца да 1535 г., калі слуцкі князь Юрый Сямёнавіч даў зямлю для пабудовы лютэранскай царквы). Рэфармацыя, як вядома, патрабавала перагляду рэлігійнай ідэалогіі, адмаўляла пышную і складаную царкоўную абраднасць, імкнулася супрацьпаставіць ім больш дэмакратычную і танную царкву'2. Абраз як адзін з яе важных атрыбутаў
" Гл.: Вецер Э. I. Літаратурныя і дакументальныя крыніцы для вывучэння беларускага старажытнага жывапісу (XII —XVIII стст.) // Бнблнотечное дело н бнблнографня Белорусспп. Мн., 1974. С. 236 — 250.
12 Подокшпн С. А. Реформацня н обшественная мысль Белоруссня іі Ліітвы. Мн., 1970; Іванова Л. Рэфармацыйны рух на Беларусі (другая палова XVI — першая палова XVII ст.) // Беларускі гістарычны часопіс. 1997. № 2. С. 5458.
18
Іканапіс Заходняга Палесся XVI —XIX стст.
не мог застацца ў баку ад палемікі, што разгарнулася ў грамадстве вакол новаўвядзенняў Рэфармацыі. Паказаль на, што свае адносіны да яго на Беларусі адным з пер шых выказаў гуманіст і рэлігійны рэфарматар Сымон Будны (1530(?) — 1593). Яго погляды на гэты від са кральнага мастацтва выказаны ў палеміцы з рускім цар коўным дзеячам Арцёміем, які каля 1555 г. уцёк з Салавецкага манастыра (куды быў сасланы царскім урадам за вальнадумства) у Вялікае княства Літоўскае13. У пачатку сваёй дзейнасці Арцёмій стаяў на іканаборчых пазіцыях, даводзячы, што «Бог забараніў свой вобраз тварыць». Аднак на Беларусі заняў супрацьлеглую пазіцыю іконашанавальніка'*. У гэтым, магчыма, адыгралі ролю адмоўныя адносіны Арцёмія да Рэфармацыі — зацяты пры хільнік праваслаўя, ён не мог пагадзіцца з яе «заходніцтвам», жаданнем рэфармаваць царкву15. Як прыхільнік Рэфармацыі, С. Будны не прымаў поглядаў Арцёмія на абраз. Ён выказваў сумненні ў сапраўднасці дагмата Тройцы, адвяргаў звышнатуральны характар нараджэння Хрыста і даводзіў, што «Боскае» не можа быць кампетэнцыяй мастацтва. Таму Будны лічыў, што іканапісцы не маюць рэ
13 Спачатку Арцёмій асталяваў'я ў Слуцку, а пазней пераехаў у Віцебск (Очеркн нсторнн фнлософ ін н соцнологнческой мыслн в Белорусснн (до 1517 г.). Мн., 1973. С. 53).
1,1 Палеміка паміж Арцёміем і Будным захавалася ў пісьмах першага: «Пасланне да Сымона Буднага» (каля 1563 г.) і «Пасланне да Сымона ерэтыка Буднага» (каля 1564 г.).