• Газеты, часопісы і г.д.
  • Іканапіс Заходняга Палесся XVI —XIX стст.

    Іканапіс Заходняга Палесся XVI —XIX стст.


    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 349с.
    Мінск 2005
    103.84 МБ
    Вынік навуковых пошукаў даследчыцы падвёў каталог «Тэмперны жывапіс Беларусі канца XV —XVIII ста годдзяў» (Мн., 1981), у якой Н. Ф. Высоцкая развіла і паглыбіла дасягненні папярэдняй публікацыі, дапоўніўшы яе шэрагам новых твораў.
    Новы этап у вывучэнні іканапісу Беларусі звязаны з выданнем першай «Гісторыі беларускага мастацтва», у якой артыкулы пра іканапіс напісаны Э. I. Вецер, Ю. В. Хадыкам і Н. Ф. Высоцкай 81.
    78 Высоцкая Н. Ф. Забытыя беларускія мастакі XVI—XVII стст. // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1974. № 3. С. 45 — 47.
    79 Высоцкая Н. Ф. Мастакі і малярскія цэхі ў Беларусі XVI — XVIII стст. // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1976. № 2.
    “° Высоцкая Н. Ф. Жывапіс Беларусі XII —XVIII стагоддзяў. Мн., 1980.
    81 Гісторыя беларускага мастацтва. Т. 1. С. 188 — 204; Т. 2. Мн., 1988. С. 135163, 262280.
    Сакральны жывапіс Беларусі
    51
    У першым томе «Гісторыі беларускага мастацтва» Э. I. Вецер разглядае іканапіс XIV —XVI стст. Прасочана эвалюцыя развіцця; адзначаецца своеасаблівасць у калары це, дэкаратыўнай сістэме, разьбе і лепцы па ляўкасе, на кладных элементах (разьбяныя ліштвы, кіёты, алтарчыкі); паказана тэхнічнамастацкая адметнасць (змешаная тэхніка: тэмпера, алей). На думку даследчыцы, сувязь іканапісу Беларусі з традыцыямі старажытнарускага і візантыйскага мастацтва выяўляецца ў іканаграфіі і ўсёй вобразна выяўленчай сістэме82. Свае высновы Э. Вецер аргументуе асаблівасцямі абразоў Брэстчыны: «Замілаванне» XIV — XV стст. (Маларыта), «Адзігітрыя Іерусалімская» XV ст. (Пінск), «Мікола» XVI ст. (Ляхаўцы) і інш. Яна адзначае ў шэрагу помнікаў гатычныя і рэнесансныя элементы, прычым «калі ў XV і самым пачатку XVI ст. іканапіс і манументальныя роспісы былі прамым працягам візантыйскага і старажытнарускага мастацтва, то пазней пад уплывам рэнесансных настрояў гэтыя віды жывапісу набываюць пэўную жанравасць, этнаграфічнасць і дэмакратызм, узбагачаюцца некаторымі дасягненнямі тэхнікі і дэкарацыі заходнееўрапейскага мастацтва і разам з тым інтэнсіўна засвойваюць прыёмы, уласцівыя народнай, бытавой твор
    • 83 часці» .
    У другім томе «Гісторыі беларускага мастацтва» артыкул Э. Вецер пра тэндэнцыі развіцця іканапісу канца XVI — першай паловы XVII ст. з’яўляецца лагічным працягам папярэдняй публікацыі. Аўтар паглыбляе свае раней
    82 Гісторыя беларускага мастацтва. Т.1. С. 202.
    83 Там жа. С. 203.
    52
    Іканапіс Заходняга Палесся XVI — XIX стст.
    шыя назіранні над абразамі, больш падрабязна спыняецца на аналізе іх рэльефнага арнаментаванага фону (адзначаны аналогіі ў гэтым плане з іканапісам Польшчы, Чэхіі, Германіі, Македоніі). Заўважана далейшая фалькларызацыя іканапісу, які ў шэрагу помнікаў аднесены да «народнага прымітыву». Вобразнасць у трактоўцы твораў святых выяўляецца, на думку Э. Вецер, у асобным псіхалагічным стане адлюстраваных персанажаў, «перадачы жывога трапятковага душэўнага руху пры захаванні абстра гаванасці і абагульненасці вобраза»м.
    Як і ў папярэдняй публікацыі шмат увагі ўдзяляе Э. Вецер іканапісу Брэсцкага Палесся (фактычна боль шасць яе назіранняў грунтуецца менавіта на творах гэтага рэгіёна). Яна спыняецца на іканаграфіі, тыпажы, каларыстычных асаблівасцях помнікаў; адзначае новыя рысы, якія вызначаліся ў абразах сярэдзіны XVII ст.: узмац ненне апавядальнасці, пэўнай жанравасці.
    У другім томе «Гісторыі беларускага мастацтва» раз віццё іканапісу другой паловы XVII — пачатку XVIII ст. прааналізаваў IO. В. Хадыка. У артыкуле паказана, што другая палова XVII — пачатак VIII ст. у эвалюцыі беларускага іканапісу — перыяд інтэнсіўнага фарміравання яго школы, уласнай выяўленчавобразнай сістэмы. ІО. Хадыка адзначае складанасць гэтага працэсу, што адбываў ся ва ўмовах контррэфармацыі. Ацэнены рэалістычныя пошукі іканапісцаў. «Выяўленчае мастацтва нібы паварочваецца тварам да рэчаіснасці і ў ёй шукае крыніцы натхнення», — піша IO. В. Хадыка*5. Гэтая новая рыса істотна
    “ Гісторыя беларускага мастацтва. Т. 2. С. 45.
    " Там жа. С. 137.
    Сакральны жывапіс Беларусі
    53
    адрознівае мастацтва XVII ст. ад старажытнарускага, якое знаходзілася ў арбіце магутнага візантыйскага ўплыву.
    Тэндэнцыі развіцця іканапісу XVIII ст. у другім томе «Гісторыі беларускага мастацтва» прааналізаваны Н. Ф. Вы соцкай. Аўтар на шырокім матэрыяле (у асноўным абра зы са збораў НММ Беларусі) паказвае тыя змены, што адбыліся ў гэты час у беларускіх абразах, іх вобразнавыяўленчым ладзе. Н. Высоцкая даводзіць, што «ў ікана nice на працягу ўсяго XVIII ст. ідзе павольны працэс «распаду» абраза як цэласнай сістэмы»*"’. На яе думку, гэта абумоўлена тым, што мастацтва для царквы ў гэты час ужо не магло з усёй паўнатой адлюстроўваць прагрэсіўныя ідэі эпохі, таму вядучыя мастацкія сілы аказваюцца ў арбіце свецкага мастацтва.
    У заключэнні Высоцкая следам за Вецер і Хадыкам гаворыць пра беларускую школу іканапісу, якая, «убіраю чы і перадаючы ўплывы з Захаду на Усход і з Усходу на Захад, .заставалася адной з важнейшых з’яў у гісторыі мастацтва славянскіх народау» .
    * * *
    Такім чынам, вывучэнне сакральнага жывапісу Беларусі мае даўнюю гісторыю, што сягае да часоў Рэнесанса, Рэфармацыі і барока. Але існаванне заходнепалескай школы абразапісання ўпершыню было пастаўлена ў 70я гады XX ст., калі пачаліся экспедыцыі на Брэстчыну. Шматгадовае натурнае даследаванне абразоў у цэрквах і касцё
    86	Гісторыя беларускага мастацтва. Т. 2. С. 278.
    87	Там жа. С. 279.
    54
    Іканапіс Заходняга Палесся XVI — XIX стст.
    лах, прыток новай інфармацыі абумовілі якасна новы ўзровень іканазнаўства, якое за кароткі перыяд прайшло шлях ад простых натурных апісанняў да грунтоўных артыкулаў у «Гісторыі беларускага мастацтва». Яны напісаны пераважна на матэрыялах, выяўленых у час згаданых экспедыцый. Аднак колькасць гэтых помнікаў у тыя часы была яшчэ досыць абмежаванай (у «Гісторыі беларускага мастацтва» аналізуюцца ўсяго толькі некаторыя абразы Заходняга Палесся). Значная іх частка паранейшаму застаецца паза ўвагай даследчыкаў, яны яшчэ нікому невядомы. Матэрыялы дадзенай працы, думаецца, значна пашыраюць нашы веды пра іканапіс Заходняга Палесся.
    IІСТАРЫЧНЫЯ
    ЎМОВЫ РАЗВІЦЦЯ ЗАХОДНЕПАЛЕСКАГА ІКАНАПІСУ
    У культурнагістарычным сэнсе заходнепалескі рэгіён на перыяд, ад якога захаваліся помнікі іканапісу XVI — XVIII стст., можна акрэсліць тэрыторыяй Берасцейскага ваяводства і паўднёвай часткі Падляшскага ваяводства, якія ў сваю чаргу сталі спадчыннікамі даўнейшых зямель Турава Пінскага і, часткова, Валынскага княстваў. Хры сціянства прыйшло на Прыпяцкае Палессе з Кіева даволі хутка пасля хрышчэння Русі Уладзімірам Святым. Тураўская епіскапская кафедра, магчыма, узнікла адначасова з Полацкай, і аб яе ўкладзе ў хрысціянскую культуру тагачаснай Русі можна меркаваць хоць бы па фігуры Кірыла Тураўскага, побач з якім у царкоўнакультурнай сферы XII ст. паставіць больш няма каго. Характэрна, што Ул. Будоўніц папракае Тураўскага Златавуста ў «сепаратызме» адносна Кіева, што сведчыць аб, так бы мовіць, рэгіянальнай самасвядомасці'. На Тураўскі княжацкі пра стол звычайна траплялі старэйшыя сыны вялікага князя Кіеўскага. Так, Яраслаў, паміраючы, выдзеліў сыну Ізя
    ' Будовннц В. Словарь древней русской, украннской н белорус ской пнсьменностн. М.; Л., 1966.
    Гістарычныя ўмовы развіцця...
    57
    славу Кіеў, Ноўгарад і Тураў. Пазней тут княжылі сыны Ізяслава і Уладзімір Усеваладавіч Манамах, Юрый Даў гарукі, Андрэй Багалюбскі. 3 сярэдзіны XII ст. Тураў ста новіцца самастойным княствам з дынастыяй Яраславічаў, неўзабаве ўтварыліся ўдзелы ў Пінску і Дубровіцы. Да канца XIII ст. нашчадкі Ізяслава валодалі ТураваПінскімі ўдзеламі, якія ўвайшлі ў склад Вялікага княства Літоўскага і пазней (у XVI ст.) утварылі тэрыторыю Пін скага павета Берасцейскага ваяводства.
    Пад 1114 г. упершыню ўпамінаецца Тураўская епар хія і Барысаглебскі манастыр (аб ім гаворыцца ў сказанні пра манаха Марціна), утвораныя, паводле царкоўных гісторыкаў, Уладзімірам Манамахам, аднак цэрквы Спаса і Багародзіцы існавалі тут яшчэ ў XI ст., сведчаннем чаго служыць вядомае Тураўскае евангелле. На працягу XII ст. вядомы імёны сямі тураўскіх епіскапаў, на замчышчы быў пабудаваны мураваны храм, які, напэўна, стаў кафедральным (фундаменты яго знойдзены ў наш час археола гамі).
    Паведамленне рукапіснага КіеваПячэрскага пацерыка Іосіфа Трызны (1647 — 1656) аб прыналежнасці ў 1005 г. да Тураўскай епархіі Пінска, Наваградка, Горадні, Берасця, Ваўкавыска, Здзітава, Нэбеля, Стэпані, Дубровіцы, Высоцка, Случаска, Копыля, Ляхавіч, Гарадка (напэўна, маецца на ўвазе Давыд Гарадок), Смедыні2, магчыма, трэба аднесці ўсё ж да больш позніх часоў, аднак сам пералік дае ўяў ленне аб вялікай тэрыторыі гэтай епархіі (ахоплівала су
    2 Белоруссня н Лнтва. йсторнческне судьбы СевероЗападного края. СПб., 1890. С. 17.
    58
    Іканапіс Заходняга Палесся XVI — XIX стст.
    часныя Брэсцкую, Гродзенскую вобласці і поўдзень Мінскай). Адзначым, што такі глыбінны палескі цэнтр, як Тураў, ужо ў «кіеўскія часы» быў адкрыты для абедзвюх хрысціянскіх культур: візантыйскай і лацінскай. Праз Кіеў сувязі ішлі ў Візантыю, да прыкладу, Уладзімір Манамах пасяліў у Тураве ўдаву свайго стрыечнага брата гра чанку Варвару (памерла ў 1124 г.), якая прывезла ў Кіеў мошчы Св. Варвары. Мяркуюць, што яна ж заснавала ў Тураве жаночы манастыр у гонар сваёй нябеснай патронкі, пазней пераведзены ў Пінск. Вядомы гісторык рускай царквы A. В. Карташоў, здзіўляючыся дасканаласці твораў Кірыла Тураўскага, тлумачыць гэта тым, што будучы епіскап прайшоў грэчаскую школу красамоўства. 3 дру гога боку, Святаполк, сын Уладзіміра Святога, ажаніўся на дачцы польскага караля Балеслава Храбрага, у свіце якой быў калабжэгскі біскуп Рэйберн. Некаторыя даследчыкі мяркуюць, што «візантыйскія» мініяцюры так званага Трырскага псалтыра былі выкананы ў Тураве3. На працягу XIV —XV стст. кафедра знаходзілася ў Тураве: Тураўская епіскапія ўвайшла ў склад Галіцкай мітраполіі, створанай па просьбе галіцкавалынскага князя ІОрыя Львовіча (1303) і існаваўшай у часы Гедыміна, а пазней належала непасрэдна да Літоўскай мітраполіі. Тураўскі епіскап Еўфімій Акушко ўдзельнічаў у Наваградскім саборы 1416 г. пры выбранні літоўскім мітрапалітам Гры горыя Цамблака. Сабор у Наваградку, а яшчэ раней працяглае знаходжанне на Літве мітрапаліта Кіпрыяна выклікалі ажыўленне царкоўнакультурнага жыцця ў Вялі