Іканапіс Заходняга Палесся XVI —XIX стст.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 349с.
Мінск 2005
Сакральны жывапіс Беларусі
25
таркі, і ўвесь аналіз форм старадаўняй культуры нашай краіны зводзіўся выключна да спроб давесці адзінства яе з старадаўняй культурай Кіеўскай і Маскоўскай Русі; пры гэтым часта занадта пераацэньваўся візантыйскі ўплыў, фактычна далёка не галоўны і ў кожным выпадку зусім не адзіны нават у царкоўным мастацтве Беларусі; з другога ж боку — пакідаліся зусім без увагі тыя элементы заходнееўрапейскіх мастацкіх форм, якія граюць досыць важную ролю ў шмат якіх помніках старасьветчыны. На рэшце, зусім не вызначаліся тыя самабытныя рысы, якімі характарызуюцца пэўныя нацыянальныя элементы ў старадаўняй мастацкай творчасці Беларусі»2'.
У цэлым беларуская выяўленчая творчасць заставалася не вывучанай. Нават у такім аўтарытэтным выданні, як «Гісторыя рускага мастацтва» (т. 1 — 6, 1909—1916) пад рэдакцыяй I. Э. Грабара, пра наша мастацтва нічога не сказана, у той час як, напрыклад, украінскае мастацтва тут усё ж неяк асветлена. Праўда, Грабару вядомы «шляхціц Станіслаў Лапуцкі і Васіль Пазнанскі», але гэтыя беларускія мастакі названы тут, як звычайна, «палякамі»й.
Новы этап у даследаванні і асэнсаванні беларускага мастацтва вызначыўся ў перыяд пацыянальнага адраджэння
27 Шчакаціхін М. Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва. Т. 1. 1928. С. 34.
“ Грабарь й. Нсторня русского нскусства: В 6 т. Т. 6. М., 1916. С. 414 — 416, 450. Творчасць беларускіх мастакоў у Маскве ў XVII ст. асобная тэма. Аб гэтым гл.: Харламповнч К. В. Малоросснйское влнянне...; Успенскнй A. II. Влпянне нностранных художнпков на русское нскусство во второй половпне XVII в. // Золотое руно. 1906. № 7 — 9; Ён жа. Жнвопнсец Васшшй Познанскнй, его пропзведення н ученнкн // Золотое руно. 1906. № 7 — 9.
26
Іканапіс Заходняга ІІалесся XVI XIX стст.
ў пачатку XX ст., калі беларусы пачалі абуджацца да самастойнага жыцця. Разам з першымі газетамі на роднай мове, развіццём нацыянальнага тэатра і літаратуры ў гэты час, нарэшце, убачылі свет артыкулы, у якіх наша мастацтва разглядаецца ўжо не як варыянт «рускага» або «польскага», а як мастацкая творчасць беларускага наро да са сваім яркім і непаўторным абліччам.
Тэрміны «беларускае мастацтва» («die weissruthenische Kunst») і «беларуская школа малярства» («die weissru thenische Malerscule») y 1918 г. y навуковы ўжытак увёў нямецкі мастацтвазнавец Альберт Іпель. Будучы прафесійным мастацтвазнаўцам (спецыялістам па антычнаму мастацтву), ён не без уздзеяння дзеячаў беларускай культуры (найперш братоў Луцкевічаў) зацікавіўся старажытным беларускім мастацтвам, у тым ліку іканапісам. У 1918 г. у Вільні ён арганізаваў выставу беларускага мастацтва. Многія яе экспанаты паходзілі з калекцыі Івана Луцкевіча (на аснове яе ў Вільні пазней быў створаны славуты Беларускі музей). У тым жа 1918 г. выстава «Беларускае мастацтва» экспанавалася ў Мінску, прычым быў выдадзены першы ў гісторыі нацыянальнай культуры каталог на беларускай мове". А праз год у Берліне выйшаў артыкул Іпеля «Беларускае мастацтва»”. У сваёй публі кацыі нямецкі мастацтвазнавец зазначае, што Беларусь з
29 Гл.: Павадыр на Менскай краёвай выстаўцы. Старасветчына, мастацтва. Выстаўка 10й Арміі. Апрацаваў унт.аф. др Іппэль. Менск, 1918. Друк і выданне 10й Арміі. Рэдкі экземпляр унікальнага каталога — у бібліятэцы НАН Беларусі.
10 Існуюць два пераклады на беларускую мову: Беларускае мастацтва // Вольны сцяг. 1921. № 1 (3). С. 10 — 11 / Пер. М. Байкова; Др Іпэль. Бела рускае мастацтва. Віцебск, 1925 , Пер. 3. Гарбаўца і М. Каспяровіча.
Сакральны жывапіс Беларусі
27
даўніх гістарычных часоў «з’яўлялася амаль што нязменнай арэнай Арэса... Мы тут бачым заўсёды адну і тую ж карціну: рух войск з Захаду на Усход і з Усходу на Захад з усімі яго жахлівымі вынікамі, з руйнаваннем і разбурэннем. Само сабой зразумела, што ў гэтай краіне цяжка было захавацца здабыткам старасветчыны, помнікам мастацтва і культуры... Толькі нямногія месцы дазваляюць явічэ ў сучасны момант часткова аднавіць жывы вобраз культуры гэтай зямлі».
Іпель фактычна першы заўважыў самабытнасць беларускага мастацтва, яго адметнасць ад польскага і рускага. Спыняецца ён і на цэнтрах развіцця іканапісу. Адным з іх лічыць Слуцк (згадвае тры драўляныя царквы Слуцка XV ст.). У Юр’еўскай царкве яго ўразіў стары іканастас, рэзаны і распісаны мясцовым майстрам. На думку Іпеля, у сваёй прыгожай канструкцыі іканастас гэты з’яўляецца «праўдзівым вянком беларускага мастацтва, красоп усіх беларусіх цэркваў». На абразах Слуцкіх цэркваў вучоны адзначае шаты і срэбны арнамент, галоўны матыў якога цюлыіаны і валошкі (цікавае назіранне тычыцца абраза Божай Маці ў Слуцкім манастыры Св. Тройцы).
Другім важным цэнтрам развіцця беларускага іканапісу Інель лічыць Магілёў, дзе захавалася нямала абразоў XVII XVIII стст. (ён пазнаёміўся з імі ў Магілёўскім царкоўным музеі). «Вельмі цікавым ва ўсіх гэтых творах з’яўляецца нязначны ўплыў візантыйскага мастацтва», піша А. Іпель. У той жа час ён адзначае ў асобных пом ніках уздзеянне нямецкага мастацтва, якое пранікала, ві даць,.праз Балтыку. Гэты ўплыў ён бачыць у срэбных шатах абразоў Магілёўскай Брацкай царквы. Нягледзячы на тое што гэтыя творы пазначаны прозвішчам мясцовага
28
Іканапіс Заходняга Палесся XVIXIX стст.
майстрабеларуса Ваўчка, яны блізкія да гданьскіх вырабаў (на адным з абразоў Іпель адшукаў гданьскую марку на мячы архангела Міхаіла).
На падставе прааналізаваных твораў, якія маюць адметную ўласную стылістыку, Іпель сцвярджае існаванне беларускай школы мастацтва, якая пакуль што гісторыі мастацтва невядома. Першыя звесткі пра гэту школу, на думку Іпеля, можна знайсці на творах XV ст. у Кракаўскім саборы, зробленым невядомым мастаком з Вільні па загаду Казіміра Ягелончыка '. Да гэтай жа школы адносіцца абраз Божай Маці з Вострай Брамы ў Вільні.
У заключэнне Іпель зазначае, што беларускае мастацтва «яшчэ адыграе калінебудзь важную ролю ў гісторыі мастацтва. Краіна гэтая з’яўлялася калісьці мяжой паміж Усходняй і Заходняй Рымскай імперыяй на поўначы Еўропы. Старадаўні «вялікі дняпроўскі шлях» прынёс у гэтую зямлю апошнія сляды візантыйскай і старажытна грэчаскай мастацкай манеры. У некаторых гаспадарчых будовах мы тут знаходзім асноўныя формы грэцкага тэатру і храму. Таксама сустракаюцца сялянскія двары, як, напрыклад, у ваколіцах Рагачова, расплянаваньне якіх нагадвае эліністычнарымскія вільлі. Вядомыя беларуска літоўскія крыжы ні ў якім разе не мясцовага пахаджэнь ня: мы пазнаем у іх формы антычнага насьценнага малярства, але формы старадаўняга паганскага культу былі тут, як гэта часта здараецца, хрысьціянізаваны. Таксама вядомыя беларускія паясы ў сваім пахаджэньні ўсходзяць
Відаць, маюцца на ўвазе роспісы, зробленыя ў XIV ст. беларускімі майстрамі (у тым ліку знакамітым Андрэем) у Кракаве. Аб іх: Гісторыя беларускага мастацтва. Т. 1. С. 173—174.
Сакральны жывапіс Беларусі
29
да грэцкае тэніі. I хібаж ня дзіўна, напрыклад, што яшчэ да цяперашняга часу беларуская сялянка ўжывае таўкачы для крупы тэйжа самай формы, якую мы бачым на ма люнку Полігнота ў руках траянскіх жанчын, што абараняюцца ад нападу грэкаў?»12
Сёння лёгка адзначыць недахопы публікацыі нямецкага вучонага, напісанай у нялёгкіх умовах ваеннага часу. Але каштоўнасць артыкула Іпеля ў тым, што ў ім мастац твазнавец упершыню разгледзеў беларускае мастацтва як самастойную школу ў кантэксце іншых культур.
Да таго ж арыгінальная праца Іпеля ў пэўнай ступені паўплывала на мастацтвазнаўчыя погляды М. Шчакаціхіна. Апошняе фактычна ён прызнаваў асабіста'".
Новы важны этап даследавання сакральнага мастацтва вызначаўся ў 20я гады, калі пачалася беларусізацыя ва ўсіх сферах грамадскага і культурнага жыцця. Гэта быў вельмі цікавы і значны перыяд. Фарміруецца школа беларускага мастацтвазнаўства. У пошуках матэрыялаў арганізуюцца экспедыцыі, у якіх удзельнічаюць вучоныя (М. Каспяровіч, А. Шлюбскі), мастакі (М. Філіповіч, Д. Полазаў) і інш. На першых Усебеларускіх выставах побач з сучасным экспануецца дарэвалюцыйнае мастацтва. Пры Інбелкульце ствараецца Бібліяграфічная камісія і Камісія па гісторыі мастацтва, публікацыі якой не страцілі сваёй каштоўнасці і сёння. Зроблена спроба, і прытым
'° Пераклад М. Шчакаціхіна. Гл.: Шчакаціхін М. Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва. С. 7; Др Іпэль. Беларускае мастацтва. С. 7.
“ Шчакаціхін М. Беларускае мастацтва ў гістарычнай і археалагічнай літаратуры // Полымя. 1927. № 6. С. 170.
30
Іканапіс Заходняга Палесся XVI — XIX стст.
паспяховая, стварэння шматграннай гісторыі беларускага мастацтва.
Усе самыя значныя, змястоўныя тагачасныя навуковыя працы пра старажытнае беларускае мастацтва (у тым ліку іканапіс) належаць слыннаму гісторыку беларускага мастацтва Міколу ШчакаціхінуЛ Гэта быў незвычайна эрудзіраваны, яркі і таленавіты вучоны. Шырыня яго на вуковых інтарэсаў здзіўляе. Ён піша пра архітэктурныя помнікі, даследуе беларускую готыку, абарончыя збудаванні XIII —XVI стст., манументальны жывапіс, гравюру, закладвае падмурак у стварэнне бібліяграфіі беларускага мастацтва. Прымае ўдзел у арганізацыі ўсебеларускіх выстаў, даследуе творчасць В. Вашчанкі, М. Філіповіча, А. Астаповіча, апісвае творы А. Грубэ, В. Волкава і інш. Стварае першую гісторыю беларускага мастацтва — унікальную працу, велічны манумент перыяду беларусізацыі, помнік яе трагічна загінуўшаму аўтару”. Па прафесіяналізму, глыбіні аналізу, дакладнасці ацэнак і высноў «Нарысы...» М. Шчакаціхіна, у якіх на вялікім канкрэтным матэрыяле ўпершыню распра цавана навуковая канцэпцыя гісторыі беларускага мастацтва, у нашым мастацтвазнаўстве не маюць сабе роўных.
Цікавіць М. ІІІчакаціхіна і беларускі іканапіс, якому ён прысвяціў шэраг змястоўных публікацый. Вучоны звяр нуўся да яго ў «Каталозе старажытнага мастацтва I Усе
" Пра яго гл.: Ліс А. Мікола Шчакаціхін. Мн., 1968; Матэрыялы да 100годдзя з дня нараджэння Міколы Шчакаціхіна. 1896—1940. Мн., 1996.
“ Шчакаціхін М. Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва.
Сакральны жывапіс Беларусі
31
беларускай выстаўкі»”’. У артыкуле «Беларускае маляр ства ў XVII —XVIII сталеццях» дадзена агульная характарыстыка старажытнабеларускага жывапісу, зроблена спроба намеціць яго генезіс, адзначаюцца нацыянальныя асаблівасці. Элементы беларускай школы М. Шчакаціхін бачыць ужо ў працах беларускіх мастакоў на тэрыторыі Польшчы (тут ён, несумненна, паўтарае назіранне Іпеля). Аднак, як і помнікі XVI ст., гэтыя творы прадстаўлены абмежаванай колькасцю прац, таму «прасачыць адпаведную пераймальнасць усталяваных у іх традыцый у працэсе далейшага развіцця малярскага мастацтва на Беларусі за недахопам дадзеных пакуль яшчэ немагчыма» '.