• Газеты, часопісы і г.д.
  • Іканапіс Заходняга Палесся XVI —XIX стст.

    Іканапіс Заходняга Палесся XVI —XIX стст.


    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 349с.
    Мінск 2005
    103.84 МБ
    Нелыа не адзначыць, што ва ўсіх разгледжаных публікацыях абразы Заходняга Палесся не згадваюцца зусім. Нават М. Кацар, які паставіў пытанне пра іканапісныя школы Беларусі, пра Заходняе Палессе нічога не піша. Абразы Брэстчыны не былі таксама вядомы Іпелю, Шча каціхіну, Някрасаву і Памяранцаву.
    Пытанне пра самабытную заходнепалескую школу іканапісу ўпершыню паўстала толькі ў 1970я гады. Гэты перыяд можна з поўным правам лічыць паваротным у гі сторыі вывучэння дарэвалюцыйнага мастацтва Беларусі (у прыватнасці іканапісу), фарміравання нацыянальнай школы мастацтвазнаўчай мадыевістыкі. «Перыяд М. Шчакаціхіна», які яшчэ зусім нядаўна ўсім здаваўся амаль недасягальным, пачынаючы з 1970 х гадоў набывае зна чэнне зыходнага этапа. Дагэтуль не ацэнены феномен беларускага мастацтвазнаўства, якое, у тыя часы амаль не маючы прафесійных кадраў (падрыхтоўкай жа старажытнікаў ніхто не займаўся, прыярытэтным лічылася толькі даследаванне савецкага перыяду), быццам птушка фенікс
    Сакральны жывапіс Беларусі
    45
    імкліва пачало ўздымацца з руін. Прытым, што для нашай тэмы асабліва важна, другое (пасля 1920 х гадоў) адра джэнне беларускай мастацтвазнаўчай школы адбывалася ў значнай ступені на матэрыялах Заходняга Палесся, на помніках Брэста, Пінска, Драгічына, Давыд Гарадка і інш.
    Таму былі свае прычыны. У 1967 г. Прэзідыум AH СССР і Калегія Міністэрства культуры СССР вынеслі пастанову аб падрыхтоўцы «Збору помнікаў гісторыі і культуры народаў СССР». У гэтай сувязі ў канцы 1969 г. у ІМЭФ АН БССР быў створаны сектар «Збору помнікаў гісторыі і культуры Беларусі». Пачалася навуковаметадычная і даследчая работа па падрыхтоўцы рэспубліканскага выдання. Арганізуюцца экспедыцыі, мэтай якіх было выяўленне помнікаў мастацтва. Іх візуальнае, натурнае вывучэнне фак тычна праводзілася ў БССР упершыню.
    У час экспедыцый помнікі вывучаліся шляхам натурных даследаванняў у культавых храмах Беларусі.
    Выяўленне помнікаў пачалося з Брэстчыны67, дзе захавалася значная колькасць цэркваў і абразоў. Даследаванні вяліся ў Брэсцкім, Баранавіцкім, Бярозаўскім, Ганцавіц кім, Іванаўскім, Івацэвіцкім, Лунінецкім, Ляхавіцкім, Маларыцкім, Пінскім, Пружанскім, Столінскім раёнах. У вы ніку экспедыцый супрацоўнікі выявілі і зафіксавалі звыш 700 твораў выяўленчага мастацтва. Цяжка забыць уражанне ад нашай сустрэчы з першымі храмамі Брэстчыны. Многія з іх былі зачынены або зруйнаваны. У некаторых
    я Першая экспедыцыя на Брэстчыну адбылася ў 1970 г. Акрамя аўтара гэтых радкоў у ёй удзельнічалі У. I. Няфёд, М. С. Кацар, Э. I. Вецер, Ю. А. Якімовіч.
    46 Іканапіс Заходняга Палесся XVI — XIX стст. не было пакрыцця, вільгаць, дождж прасочваліся праз старыя гонтавыя стрэхі. Абразы часам ляжалі на падлозе сярод смецця. Сустракаліся цэрквы і касцёлы, у якіх аб разамі былі забіты вокны.
    Ужо першае знаёмства на месцы з абразамі Брэстчыны гаварыла аб тым, што перад удзельнікамі экспедыцыі адкрываецца новая, невядомая ў выяўленчай культуры мастацкая з’ява. Здавалася амаль неверагодным, што ў самым цэнтры густанаселенай Еўропы захаваўся рэгіён з нікому невядомымі драўлянымі цэрквамі, абразамі, скулыг турамі, помнікамі дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва — сапраўдная скарбніца натхнёнай творчасці народа. Новавыяўленыя творы спрыялі значнаму прытоку ў мастацтвазнаўчую навуку новага фактычнага матэрыялу. Пачынаючы з 1970 г. даследчая праца вядзецца ў некалькіх на прамках. Ідзе натурнае апісанне абразоў, праводзяцца іх атрыбуцыя, класіфікацыя і даціроўка. З’яўляюцца артыкулы абагульняючага характару, у якіх мастацтвазнаўча асэнсоўваюцца новыя творы, устанаўліваюцца генезіс, тэндэнцыі развіцця іканапісу, робяцца першыя спробы вызначыць нацыянальную спецыфіку беларускіх абразоў68.
    Друкуюцца таксама артыкулы пра мастацтвазнаўчую праблематыку асобных помнікаў, пра асобныя рэгіяналь
    “ Хадыка Ю. В., Церашчатава В. В. Аб датаванні групы помнікаў канца XVI — пачатку XVII ст. // Помнікі старажытнабеларускай культуры. Мн., 1984, С. 30 — 37; Вецер Э. I. Атрыбуцыя групы помнікаў жывапісу канца XVI — першай паловы XVII ст. // Помнікі мастацкай культуры Беларусі. Мн., 1969. С. 24 — 30. Група абразоў другой палавіны XVII ст. з Брэста // Помнікі мастацкай культуры Беларусі. С. 30 — 34.
    Сакральны жывапіс Беларусі
    47
    ныя школы“. Аналізуюцца асобныя мастацкатэхнічныя кампаненты твораў іканапісу (рэльеф, фон, арнаментыка, шата і г. д.) .
    Упершыню робяцца спробы пры вывучэнні абразоў вы карыстаць рэнтгенаграфічны і люмінесцэнтны метады '.
    Ужо адзін пералік праблем, якія пачынаючы з 1970х гадоў ставяцца і вырашаюцца ў артыкулах пра беларускі іканапіс — найперш Брэстчыны, пераконвае ў тым, што яго вывучэнне ўступіла ў гэты час у новы перыяд. У гэтым напрамку асабліва актыўна і мэтанакіравана працуе Э. Вецер. Сярод яе ранніх публікацый — артыкул пра абразы
    69	Вецер Э. I., Піскун Ю. А. Прастора і час у старажытнабеларускім жывапісе // Мастацтва Беларусі. 1991. № 4. С. 42 — 45; Піскун Ю. А. Аб змесце і аўтарстве маладзечанскіх абразоў «Пакровы» і «Мікола» // Помнікі мастацкай культуры Беларусі: Новыя даследаванні. Мн.. 1989. С. 34 — 40; Хадыка A. 1О. Да атрыбуцыі «Маці Боскай» з Крывошына // Помнікі мастацкай культуры Беларусі: Новыя даследаванні. С. 40 — 45; Вецер Э. I. Асаблівасці жывапісу столінскага рэгіёна // Помнікі культуры: Новыя адкрыцці. Мн., 1985. С. 39 — 44.
    70	Вецер Э. 1. Рэльефныя абразы як прыклад адлюстравання народных густаў у культавым мастацтве // Помнікі старажытнабеларускай культуры: Новыя адкрыцці. Мн., 1984. С. 37 — 43; Быцева I. М. Стылістыка і характар розных арнаментаваных фонаў у старажытнабеларускім жывапісе // Помнікі старажытнабеларускай культуры: Новыя адкрыцці. С. 43 — 50; Быцева I. М., Хадыка Ю. В. Разьба на фонах абразоў як дамінуючая прыкмета // Помнікі культуры: Новыя адкрыцці. С. 44 — 50; Максімава Э. С. Матэрыялы да гісторыі беларускага злотніцтва (арнаментальнае мастацтва злотнікаў «віленскага кола») // Помнікі культуры: Новыя адкрыцці. С. 93—100.
    71	Мельнікаў М. П. Выкарыстанне рэнтгенаграфіі для вывучэння старажытнабеларускага жывапісу // Помнікі культуры: Новыя адкрыцці. С. 56 — 60; Мельнікаў М. П., Цэйтліна М. М., Казлова Г. Р. Аб магчымасцях прымянення люмінесцэнтнага метаду ў даследаванні звязчыкаў тэмпернага жывапісу // Помнікі культуры: Новыя адкрыцці. С. 50 — 53.
    48
    Іканапіс Заходняга Палесся XVI  XIX стст.
    Брэстчыны”. У ім аналізуюцца характэрныя рысы твораў Брэстчыны, паказана эвалюцыя стылю, датаваны асобныя творы. Аўтар адзначае, што абразы Брэстчыны «ўражваюць яркай індывідуалізацыяй і псіхалагізмам у спалучэнні з характэрным мясцовым тыпажом». Адзначаны іх «сялянскі каларыт». Вецер, па сутнасці, упершыню ставіць пытанне пра новую іканапісную школу Беларусі — брэсцкую.
    Назіранні над іканапісам Беларусі (у тым ліку абра замі Брэстчыны) аўтар паглыбляе ў артыкуле ў БелСЭ71. Тут адзначаецца, што нацыянальная школа жывапісу ў Беларусі складвалася каля XVI ст. пад уплывам ідэй Рэ несанса. Пры гэтым у творах іканапісу Беларусі назіраецца адыход ад старажыгнарускіх канонаў, што заўважаецца ў кампазіцыйнай будове, каларыце, імкненні да канкрэт насці і рэальнасці (абразы «Нараджэнне Марыі» з Ляхаўцаў Маларыцкага раёна, «Апосталы» з КажанТарадка Лунінецкага раёна і інш.). У шэрагу абразоў Брэстчыны Э. Вецер адзначае спалучэнне познегатычных і рэнесансных традыцый («Тройца старазапаветная», першая палова XVII ст.; «Пакровы», 1649 г.; «Успенне», 1650 г. і інш.).
    Новае слова сказала даследчыца ў вывучэнні асаблі васцей беларускіх іканастасаў з іх трагічным лёсам74.
    Акрамя Э. I. Вецер праблемы беларускага іканапісу ў 70 —90я гады XX ст. даследуюць Ю. В. Хадыка, Э. С. Максімава, Ю. А. Піскун, М. П. Мельнікаў і інш.
    72 Вецер Э. I. Жіівопіісь Полесья // Декоратнвное нскусство. М., 1972. С. 4344.
    73 Вецер Э. I. Беларускі жывапіс XIV —XVII стст. БелСЭ. Т. 12. Мн., 1975. С. 603604. '
    73 Ветер Э. й. Об особенностях белорусскнх нконостасов // Художественное наследне. ВЦННЛКР. 1978. № 4.
    Сакральны жывапіс Беларусі
    49
    Разглядаемы перыяд адметны тым, што ўпершыню з'яві ліся манаграфіі аб розных відах старажытнага мастацтва: манументальным жывапісе (В. Церашчатава), скульптуры (А. Лявонава), гравюры (В. Шматаў) і інш.7’ Паглыблена вывучаюцца народнае мастацтва (М. Раманюк, Я. Сахута). Сярод публікацый пра дойлідства (В. Чантурыя) варта прыгадаць манаграфіі аб стылі ракако (А. Кулагін) і драў лянай архітэктуры Беларусі (ІО. Якімовіч). У гісторыі нацыянальнай культуры згаданыя сціплыя манаграфіі першыя. Амаль усе яны створаны супрацоўнікамі ІМЭФ НАН Беларусі.
    Другім важным асяродкам вывучэння старажытнага мастацтва, у прыватнасці абразоў, зрабіўся Нацыянальны мастацкі музей Беларусі"’. Асноўныя пубікацыі пра абразы са збораў НММ Беларусі належаць Н. Ф. Высоцкай, уклад якой у маладую беларускую навуку пра старажытнае мастацтва вельмі значны. Працы даследчыцы вылучаюцца багаццем арыгінальнага матэрыялу, дакументацыяй, жаданнем максімальна выкарыстаць бібліяграфічныя крыніцы (пра гэта сведчыць ужо кандыдацкая дысертацыя Н. Ф. Высоцкай «Станковы жывапіс Беларусі XVI —XVIII стст.»)'7. Арты кулы Н. Ф. Высоцкай — вынік карпатлівай працы — утрым ліваюць новую мастацтвазнаўчую інфармацыю, як, напры
    75	Церашчатава В. В. Манументальны жывапіс Беларусі XII — XVIII стст.; Лявонава A. К. Народная драўляная скульптура; Шматаў В. Ф. Беларуская кніжная гравюра XVI —XVIII стст. Мн., 1984.
    76	Гл.: Дзяржаўны мастацкі музей БССР. Мн., 1991.
    77	Варта адзначыць, што яшчэ ў пачатку 1970х гадоў абраць тэмай дысертацыйнай работы старажытнае мастацтва Беларусі было амаль немагчыма — «вучоныя саветы» лічылі гэтую тэму не актуальнай.
    50
    Іканапіс Заходняга Палесся XVI — XIX стст.
    клад, публікацыя пра мастакоў Беларусі XVI —XVII стст.78, пра малярскія цэхі'
    Істотным укладам ў вывучэнні іканапісу з’явіўся альбом «Жывапіс Беларусі XII —XVIII стагоддзяў»811. Аўтар знаёміць гледача з фрэскамі, абразамі, партрэтамі; аналізуе ключавыя помнікі, спыняецца на лепшых майстрах. Вызначаны стылістычныя асаблівасці абразоў, намечаны гісторыкакультурны фон і тэндэнцыі развіцця. Варта так сама адзначыць паліграфічныя якасці альбома «Жывапіс Беларусі XII —XVIII стагоддзяў», які адыграў важную ролю ў вывучэнні беларускага іканапісу — па сутнасці, гэта быў першы выхад нашага культавага жывапісу на шырокую грамадскую арэну.