• Газеты, часопісы і г.д.
  • Іканапіс Заходняга Палесся XVI —XIX стст.

    Іканапіс Заходняга Палесся XVI —XIX стст.


    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 349с.
    Мінск 2005
    103.84 МБ
    У Траццякоўскай галерэі захоўваецца выдатны па мастацкіх якасцях абраз Успення XV сг., вывезены I. С. Астра вухавым у 1914—1917 гг. з Мінска. Першыя даследчыкі бачылі ў яго жывапісе водбліскі гепія Андрэя Рублёва,
    "' Довгялло Д. М. Ппнскнй Лешннскпй монастырь в 1588 г. // Мші ская старнна. Вып. 1. Мн., 1908. С. 30.
    3 Зак. 143
    66
    Іканапіс Заходняга Палесся XVI — XIX стст.
    праніклівы A. J. Някрасаў адзначыў рысы падабенства з люблінскімі «візантыйскарускімі» фрэскамі першай чвэрці XV ст., пазней адносілі да Цвярской школы, зараз адзначаюць рысы позневізантыйскага ці поствізантыйскага мастацтва. На наш погляд, Г. М. Папоў найбольш дакладна адзначыў мастацкі стыль абраза як «візантыйскую спадчыну ў мясцовым мастацтве»". Улічваючы сувязі Пінска з Мінскам і пераносы манастыроў паміж імі ў перыяд скасавання уніі, можна дапусціць, што унікальнае «Голубое Успенне» з калекцыі Астравухава і ёсць колішняя Пінская праваслаўная святыня, якая цудам захавалася, а на працягу стагоддзяў уплывала на рэлігійны жывапіс Палесся і навакольных рэгіёнаў. Яго незвычайны блакітны колер можна заўважыць на ранніх галіцка валынскіх мініяцюрах і нават на абразах XVIII ст. з цэркваў Тураў скай пратапопіі, а дакладная графічная кампазіцыя з анёламі, якія ляцяць на воблачках, паўтараецца ў абразе 1650 г. з Олтуша, і блізкім да яго «Успенні» невядомага паходжання, якое зараз знаходзіцца ў Кракаўскім францысканскім касцёле. Гэты прыклад іканаграфічнай устойлівасці ў спа лучэнні з архітэктурнай дакладнасцю кампазіцыі сведчыць аб працягласці візантыйскай асновы беларускай школы іканапісу XVIIXVIII стст.
    У XVI ст. Пінск па колькасці праваслаўных цэркваў (гісторыкі налічваюць іх чатырнаццаць) стаіць побач з Вільняй і Віцебскам, у пачатку стагоддзя ўзніклі першыя два мураваныя храмы (яны былі разбураны, верагодна,
    " Попов Г. В., Рынднна М. А. Жнвопнсь н прнкладное нскусство Тверн. М„ 1985. С. 35.
    Гістарычныя ўмовы развіцця...
    67
    у сярэдзіне XVII ст. у час вайны). Гэта дае падставу лічыць Пінск XVI ст. буйнейшым на Палессі (а магчыма, і на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага) цэнтрам іканапісу. На Берасцейшчыне і Піншчыне ў гэты час з’яўляецца значная колькасць новых храмаў і манастыроў. Рэгіянальным цэнтрам іканапісу мог стаць Спаскі манастыр у Кобрыне, заснаваны ў 1497 г. кобрынскім князем Іванам з жонкай Феадорай, і Супрасльскі манастыр (1498), уплыў якога адчуваўся на ўсім Падляшшы і Берасцейшчыне. Археаграфічныя крыніцы сведчаць аб узнікненні шэрагу іншых манастыроў: Троіцкага — у Драгічыне (каля 1500 г. пры царкве, фундаванай вялікім князем Аляксандрам у 1494 г.), Троіцкага — у Таракані (1517), жаночага Варварынскага у Пінску (вядомы з 1520 г.), не азначанага па назве — у Нэбелі (Пінскі павет, упамінаецца ў 1524 г.), а таксама шматлікіх цэркваў: Мікольскай Старажавецкай — у Тураве (да 1497 г.), Нікіцкай — у в. Здзітаў (1502), у Збі рагах (1502), Дзмітрыеўскай —у Пінску і ДавыдГарадку, Увядзенскай — у Купяцічах (1503), Іакіма і Анны у Стаўку (1504), Нараджэння Багародзіцы — у Бельску (вядома з 1507 г., заснавана каля 1484 г.), Фёдара Цірона — у Расне (1508), Прачысценскай — ва Уладзімірцы на Мухаўцы (каля 1508 г.), Св. Кірыла і Афанасія у Пінску (1516), у Шчэбрыне (1518), Нараджэння Багародзіцы, Св. Мікалая, Св. Фёдара Цірона, Св. Ануфрыя у Пінску, Св. Дзімітрыя — у Атвержычах (1518), Георгіеўскай — у Пінску, Мікольскай — у Нэбелі (1520), Спаскай — у Брэсце (1521), Св. Іаана Прадцечы — у Малешаве (1536), Мікольскай — у Дружылавічах, Трасцяніцы (1541), Троіцкай — у Пінску (1545), Св. Параскевы — з*
    68
    Іканапіс Заходняга Палесся XVI — XIX стст.
    у Дубровіцы, Прачысценскай — у Парахонску (1546), Прачысценскай, Спаскай, Пятроўскай і Уваскрэсенскай — у Моталі (першая палова XVI ст.)'2.
    У другой палове XVI ст., калі каталіцкая царква ў ВКЛ была паралізавана Рэфармацыяй, праваслаўе на Палессі працягвала развівацца, хоць і з пэўнымі цяжкасцямі. 3 археаграфічных актаў гэтага часу вядомы цэрквы ў Азятах (Мікольская, 1555), Алыпанах (Пятніцкая, 1552), Пужычах (1554), Стахаве, Жолкіні, Волвічах, Вядзе, Глін най, Лапаціне, Нараве, Клешчалях (1560), Чаравачыцах (Пятніцкая, 1563), Малечы (Сімяонаўская, 1563), Грушаве (1563), Аранчыцах (1564), Сычах (Св. Духа, 1566), Валовелі (1570), Пружанах (Праабражэння, 1570), манастыр у Дзятлавічах (1570, фундатар — князь К. К. Астрожскі), Пружанах (Св. Духа, 1577), Пінску (Св. Духа, пабудавана Кірылам Цярлецкім, 1582), Волчыне (Св. Мікалая і ІОрыя, пабудавана Яраславам Солтанам, 1586), Клейні ках (1588), Полаўцах (Міхайлаўская, 1589), Такарах (1592), Вайской (Прачысценская, пабудавана Аляксандрай Вішня вецкай, 1592), Кобрыне (Св. Мікалая, Св. Пятра, Прачысценская, 1597), Горбанцы (да 1590 г.), Гарадцы”. Такое значнае храмавае будаўніцтва, безумоўна, павінна было выклікаць росквіт іканапісу, што пацвярджаюць, у прыват насці, і археаграфічныя крыніцы (вопіс іканастаса Кобрынскага Спаскага манастыра 1549 г., вопіс Успенскага
    12	Белоруссня н Лнтва. Нсторнческне судьбы СевероЗападного края. Прнмеч. 276.
    14	Там жа. Прнмеч. 300.
    Гістарычныя ўмовы развіцця...
    69
    храма Лешчынскага манастыра 1588 г.). У мастацкім сэнсе іканапіс «залатога веку» знаходзіўся яшчэ цалкам ў рэ чышчы позневізантыйскай і поствізантыйскай традыцыі, аб гэтым сведчаць нешматлікія дайшоўшыя да нашага часу творы з Піншчыны: «Адзігітрыя Іерусалімская», «Адзігітрыя Смаленская» з Дубянца”, «Спас» і «Маці Божая» зпад Дубровіцы.
    Бельская, Дрогіцкая і Мельніцкая землі Падляшша як тэрытарыяльна, так і ў культурнагістарычных адносі нах прымыкалі да Берасцейшчыны, у 1520 — 1566 гг. утвараючы нават адзінае ваяводства. У 1566 г. адбыўся падзел на два ваяводствы, аднак ранейшая царкоўнаадміністрацыйная структура ў межах адзінай епіскапіі захавалася. Падляшскія праваслаўныя цэнтры і арганізацыі ў XVI — XVII стст. дасканала вывучаны Антонам Мірановічам ’. Падляшша ў царкоўным сэнсе першапачаткова, верагодна, належала да ТураваПінскай епархіі, а ў часы Вялікага княства Літоўскага — да УладзімірскаБрэсцкай. Епархіі дзяліліся на пратапопіі, апошнія — на прыходы, пазней іх пераемнікамі сталі уніяцкія дэканаты. Падляшскія прыходы належалі да Брэсцкай, Бельскай, Дрогіцкай пратапопій. Неабходна адзначыць, што на Падляшшы на адносна невялікай тэрыторыі існавала вельмі густая сетка царкоўных прыходаў яшчэ перад Брэсцкай уніяй (120 парафій). Манастыры ў Бельску, Драгічыне (Праабражэнскі і Троіцкі), Дакудаве, Мілейчыцах, Нарэве, Яблочыне (засна
    14	Жывапіс Беларусі XII —XVIII стагоддзяў. Мн., 1980. С. 18 — 21.
    15	Mironowicz A. Podlaskie osrodki i organizacje prawoslawne w XVI i XVII wieku. Bialystok, 1991.
    70
    Іканапіс Заходняга Палесся XVI— XIX стст.
    ваны перад 1516 г. падскарбіем літоўскім і старастам камя нецкім Міхалам Богушам Багавіцінавічам), а таксама сядзі бы пратапопаў у Бельску, Драгічыне (з 1520 г. — цэнтр ваяводства) сталі рэгіянальнымі культурнарэлігійнымі цэнтрамі Падляшша. На Берасцейшчыне такую ролю ігралі Брэст, Кобрын, Камянец, на Піншчыне — Пінск, ДавыдГарадок, Дубровіца і, магчыма, Нэбель.
    Пераломным момантам у царкоўнай гісторыі Беларусі і пазнейшай эвалюцыі іканапісу стала Брэсцкая царкоўная унія 1596 г. Гэтай падзеі прысвечана вялікая колькасць гістарычных даследаванняў на працягу апошніх двух стагоддзяў на многіх мовах, што дазваляе нам абмежавацца кароткім падсумаваннем. Пачатковы перыяд уніі, на наш погляд, найбольш дакладна і аб’ектыўна апісаны ў манументальнай манаграфіі Казіміра Хадыніцкага, якая за прайшоўшыя дзесяцігоддзі ніколькі не страціла навуковай каштоўнасці"’. Падрабязны агляд гістарыяграфіі пы тання да 1980х гадоў зроблены Антоніем Мірановічам'7. Даўняя ідэя злучэння каталіцкай і праваслаўнай цэркваў, рэалізаваць якую спрабаваў Фларэнтыйскі сабор 1439 г., зноў узнята была ў Рыме пасля Трыдэнцкага сабора. За дачу падрыхтоўкі аб’яднаўчага сабора і згуртавання прыхільнікаў узялі на сябе езуіты, ідэя уніі атрымала падтрымку з боку каралеўскай улады, якая бачыла ў гэтым сродак дзяржаўнай кансалідацыі многаканфесійнага насель
    16	Chodynicki К. Kosciol prawoslawny a Rzeczpospolita Polska. Zarys historyczny. 1370—1632. Warszawa, 1934.
    17	Mironowicz A. Podlaskie osrodki i organizacje prawoslawne w XVI i XVII wieku. C. 1050.
    Гістарычныя ўмовы развіцця...
    71
    ніцтва. Значную ролю сыграў каталіцызм Жыгімонта III Вазы. Многія праваслаўныя епіскапы сталі прыхільнікамі уніі як сродку барацьбы з рэфармацыйнымі намаганнямі брацтваў, якія атрымлівалі стаўрапігіяльныя прывілеі не пасрэдна ад патрыярхаў Канстанцінопальскага і Антыяхій скага. Апрача таго, яны спадзяваліся атрымаць месца ў Сенаце побач з каталіцкімі біскупамі. Першапачатковыя уніяцкія захады пачалі ў 1590 г. на з’ездзе ў Брэсце біскупы луцкаастрожскі Кірыл Цярлецкі, пінскатураўскі Лявонцій Пяльчынскі, львоўскагаліцкі Гедэон Балабан (неўзабаве ён змяніў сваю пазіцыю) і холмскабелзскі Дыянізы Збіруйскі, да якіх далучыўся Іпацій Пацей, новаабраны епіскап уладзімірскі. Справа завяршылася на Брэсцкім сінодзе 8 кастрычніка 1596 г. Адначасова ў Брэст прыехала не менш праціўнікаў, чым прыхільнікаў, уніі, асабліва шляхты і мяшчан, якія правялі свой праваслаўны сабор.
    Унія падзяліла духавенства і царкоўна актыўных міран на два лагеры, выклікала да жыцця багатую палемічную літаратуру і барацьбу абодвух бакоў на сеймах, у судах і часам на вуліцах, ажывіла сувязі з каталіцкім Рымам, але адначасова і з праваслаўным Усходам. He без падтрымкі каралеўскай улады пры Жыгімонце III Вазе прыхільнікі уніі даволі хутка завалодалі большасцю храмаў і ма настыроў Берасцейшчыны. Вырашальную ролю ў гэтым сыграў адзін з ініцыятараў уніі ўладзімірскабрэсцкі епіскап Іпацій Пацей. Так, старажытны Кобрынскі Спаскі мана стыр ужо ў канцы XVI ст. стаў уніяцкім, тут у 1626 г. адбыўся сабор епіскапаў, які прыняў рашэнне аб заснаван ні уніяцкай семінарыі. Крыху менш значнымі былі поспехі уніятаў на Падляшшы і Піншчыне. Так, у перыяд праўлення
    72	Іканапіс Заходняга Палесся XVI — XIX стст.
    Жыгімонта III былі заснаваны праваслаўныя манастыры ў Новым Двары (1608), у Пінску на Полазаўшчыне (каля 1614 г.), Дзятлавічах (1622), Купяцічах (1628). Праваслаўныя брацтвы са школамі і шпіталямі існавалі ў Бельску, Брэсце і Пінску. Пры каралі Уладзіславе IV праваслаўным былі вернуты ад уніятаў шэраг цэркваў і манастыроў: Фёдараўская — у ГІінску, Богаяўленская, Уваскрэсенская і Мікольская — у Бельску, Спаская, Троіцкая і Мікольская — у Драгічыне, царква Нараджэння Багародзіцы і Сімяонаўскі манастыр у Брэсце, дзе, дарэчы, ігуменам быў Афанасій Брэсцкі. Заснаваны манастыр у Ляпесаве (1638) і ў Камянцы ііры Уваскрэсенскай царкве, апорай праваслаўных на працягу існавання Рэчы Паспалітай заставаўся Яблочьгнскі Ануфрыеўскі манастыр. Па водле Збораўскага дагавора праваслаўным аддадзена царква Нараджэння Багародзіцы ў Кобрыне. Такім чынам, хоць ТураваПінскі і УладзімірскаБерасцейскі ўладыкі адразу далучыліся да уніі, на ўсім працягу XVII —XVIII стст. на тэрыторыі іх епархій усё ж захаваліся (хоць і нешматлікія) праваслаўныя рэлігійныя цэнтры (цэрквы і манастыры), праўда, паступова колькасць іх паволі змяншалася. Да сярэдзіны XVII ст. у праваслаўнауніяцкім падзеле сфер уплыву на Палессі склалася пэўная раўнавага, у значнай ступені дзякуючы «Пунктам супакаення народу рускага», абвешчаным каралём Уладзіславам IV пры каранацыі. Пералом адбыўся пасля вайны 1654 — 1667 гг. Паколькі ў час нашэсця іншаземных войск маскоўскія военачальнікі кіраваліся ўказаннем Аляксея Міхайлавіча: «унеятам не быць», а праваслаўных лічылі як бы «сваімі», то пасля заканчэння вайны праваслаўныя трапілі пад палітычную