Іканапіс Заходняга Палесся XVI —XIX стст.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 349с.
Мінск 2005
Паводле Шчакаціхіна, карціна рэзка мяняецца з паловы XVII ст., калі «Вільня, разам з наплывам чужаземных майстроў, траціць сваё ранейшае значэньне мастацкага цэнтру ў адносінах да беларускага малярства, якое пераносіцца далей ад чужаземных уплываў у большменш буйныя асяродкі Усходняе Беларусі». Ужо з канца XVII ст. у развіцці мастацтва «пальма першынства» пераходзіць да мастацкіх цэнтраў Усходняй Беларусі: Случчыны, Магілёўшчыны, Віцебшчыны. Шчакаціхін аналізуе помнікі гэтых цэнтраў. Ён лічыць, што «з тэхнічнага і фармаль нага боку тут вызначаецца відавочны адыход ад ранейшых візантыйскіх першаўзораў у сэнсе частковага набліжэньня да некаторых заходняэўропейскіх напрамкаў, разам з паступовым вызваленьнем наогул з ланцугоў традыцый
36 Каталог аддзелу старажытнага мастацтва I Усебеларускай выстаўкі. Мн., 1926.
17 Там жа.
32
Іканапіс Заходняга Палесся XVJ — XIX стст.
нае канонічнасьці ў бок маляўнічага натуралізму або дэкорацыйнае стылізацыі». Даследчык прыйшоў да высновы, што «і ў Віцебску, аналёгічна Магілёву, і ў іншых, толькі фармальных, выяўленьнях мы заўважаем тыя ж самыя асноўныя прынцыпы ў малярстве: натуралізм, як зыходны пункт — і потым графічнае, маляўнічае або дэкарацыйнае яго вырашэньне — прынцыпы, якія часткова збліжаюць беларускае малярства з украінскім — галоўным чынам XVII сталецьця, і досыць выразна аддзяляюць яго ад мастацтва нашых заходніх і ўсходніх суседзяў».
Свае першыя назіранні над беларускімі абразамі даследчык развіў у 1925 г. у артыкуле аб помніках іканапісу, якія захоўваліся ў Віцебскім музеіів. Апісаныя ім абразы адносяцца да віцебскай школы. Разам з тым М. Шча каціхін выказаў тут шэраг меркаванняў пра беларускую малярскую школу ў цэлым. У яе аснове — «асаблівасці пісьма і стылістычныя адзнакі» (па Шчакаціхіну — «фармальнастылістычныя адзнакі»). Паводле гэтых адзнак мастацтвазнавец падзяляў абразы на тры групы: 1) лінейнароўнічныя кампазіцыі; 2) кампазіцыі маляўнічадэкаратыўнага характару; 3) кампазіцыі маляўнічага (часам маляўнічамазаічнага) характару.
Даследчык адзначае самабытнасць беларускіх абразоў. Ён піша, што «ва ўсіх групах толькі невялічкі пра цэнт помнікаў выяўляе кампазіцыйную сувязь з традыцыйнымі іканапіснымі канонамі; у большасці выпадкаў нам даводзіцца адзначыць вядомую самастойнасць кампазіцый,
“ Шчакаціхін М. М. Матэрыялы да гісторыі беларускага малярства XVIII сталецьця // Віцебшчына. 1925. T.1; 1928. Т. 2. С. 165—167.
Сакральны жывапіс Беларусг
33
абумоўленую, як відаць, цэлым шэрагам фактараў, якія ўтварылі наогул беларускі артыстычны стыль»31.
Асаблівасцю беларускага стылю іканапісу даследчык лічыў «рэалістычнае адценне, а часам нават амаль што пабытовую афарбоўку». У тыпах твараў на абразах ён адзначае «партрэтавы», выразна індывідуальны характар. На думку М. Шчакаціхіна, гэтыя рысы «рэзка адасабляюць беларускі іканапіс ад наўгародскай і маскоўскай школ і часткова набліжаюць яго да ўкраінскай школы XVII ст.; розніца, аднак, у тым, што ў той час, як украінская школа да XVIII ст. бадай што зусім згубіла свой рэалістычны характар, відазьмяніўшыся пераважна ў дэкаратыўную і сымболічную, — беларуская школа ў XVIII ст. шмат яшчэ захавала свае рэальныя жыцьцёвыя асновы»".
Другой важнай рысай беларускага іканапісу Шчакаціхін лічыць «выпрацоўку ўласных іканаграфічных тыпаў», у аснове якіх ляжыць таксама рэалістычнае бачанне беларускіх майстроў. Нават традыцыйныя, пашыраныя ў беларускім малярстве вобразы (як, напрыклад, выява Св. Міколы) не губляюць арыгінальнасці і свежасці. Гэта тлумачыцца адсутнасцю механічных «пераводаў», пашыраных у іканапісе Расіі так званых «лнцевых подлннннков», вялікай творчай свабодай беларускіх іканапісцаў у падыходзе да кожнай асобнай кампазіцыі.
Нарэшце, трэцяй асаблівасцю беларускіх абразоў М. Шчакаціхін лічыў «вынятковы інтарэс, які выяўляюць малеры да чалавечых фігур». Усё другараднае ў іх абра
” Шчакаціхін М. М. Матэрыялы да гісторыі беларускага малярства XVIII сталецьця // Віцебшчына. 1928. Т. 2. С. 165.
” Там жа. С. 166.
2 Зак. 143
34
Іканапіс Заходняга Палесся XVI — XIX стст.
зах (дэталі, антураж) не істотна; амаль няма пейзажу, абмежавана выява архітэктуры. «У большасьці выпадкаў кампазіцыі пабудаваны на нейтральных або на дэкарацыйнааздобленых фонах, якія не адцягваюць нашай увагі і толькі дапамагаюць асабліваму вылучэньню галоўнага, г. зн. фігур у розных гіалажэньнях і розных кампазіцыйных спал.учэньнях»'".
Перавагу чалавечых фігур над антуражам Шчакаціхін бачыў у абразах менавіта віцебскай школы, бо ў іншых мастацкіх цэнтрах Беларусі пачынаючы з XVII ст. «дэталі і другарадныя дробязі сталі рашуча пераважаць над галоўным, кампазіцыі будаваліся нязьменна на фоне пейзажу або складаных архітэктурных пабудоў'12.
У трактоўцы беларускімі іканапісцамі чалавечых фі гур Шчакаціхін адзначае вялікую разнастайнасць, «асаблівыя тыпы твараў, вопратак і арнаментаў», манументаль ную або пластычную маляўнічую трактоўку і інш.
У заключэнні М. Шчакаціхін падкрэслівае пэўную тоеснасць віцебскіх абразоў з помнікамі іканапісу інвіых маляр скіх цэнтраў Беларусі (асабліва Магілёўшчыны). У той жа час мастацтвазнавец зазначае, што шмат якія ўласцівасці віцебскіх помнікаў характэрны і для іншых помнікаў стара жытнабеларускага малярства. Ён лічыць, што віцебская школа іканапісу яшчэ і ў XVIII ст. знаходзілася ў пары свайго росквіту, захоўваючы ўсю сваю моц і жыццёвасць”.
41 Шчакаціхін М. М. Матэрыялы да гісторыі беларускага малярства XVIII сталецьця. Т. 2. С. 165.
42 Там жа. С. 167.
44 Многія абразы, якія даследаваў М. Шчакаціхін, загінулі ў час апошняй вайны, і мы ведаем пра іх толькі дзякуючы яго апісанням.
Сакральны жывапіс Беларусі
35
Меркаванні М. Шчакаціхіна пра беларускі іканапіс, спроба вызначыць яго своеасаблівасць і адметнасць (у першую чаргу ў кантэксце візантыйскага, рускага і ўкраінскага абразапісання) дагэтуль не страцілі сваёй каштоўнасці. У нечым даследчык ішоў ад Альберта Іпеля. Разам з тым у яго нямала і сваіх уласных назіранняў.
Паступова ў яго выпрацоўваецца адметная канцэпцыя беларускага абразапісання, аб чым сведчыць артыкул «Бе ларускае мастацтва», напісаны ў 1927 г. для Вялікай Савецкай Энцыклапедыі. М. Шчакаціхін лічыць, што жывапіс Беларусі «хоць і пабудаваны на аснове візантыйскіх канонаў, але больш вольны і натуралістычны ў трактоўцы тэм нават у тых выпадках, калі мастаку даводзілася распрацоўваць традыцыйныя царкоўныя сюжэты»". Гэта харак тэрна для шматлікіх беларускіх іканапісных помнікаў, дзе «асабліва ярка выступаюць рысы адасобленай школы».
Сярод найбольш значных цэнтраў іканапісу XVII — XVIII стст. М. Шчакаціхін зноў называе гарады Усходняй Беларусі (Віцебск, Слуцк і Магілёў), «дзе існавалі, верагодна, спецыяльныя «малярскія» цэхі паводле ўзору Заходняй Еўропы»’’. Ён адзначае найбольш адметныя асаб лівасці беларускіх абразоў: «... у тэхнічным і фармальным сэнсе тут назіраецца рашучы адыход ад візантыйскіх пра татыпаў з прыватным набліжэннем да некаторых заходнееўрапейскіх школ і паступовым вызваленнем ад традыцый ных іканапісных канонаў; назіраецца ўхіл у бок жывапіс
” Шекотнхнн Н. Н. Белорусское нскусство // БСЭ. Т. 1. М., 1927. С. 416.
“ Там жа.
2*
36
Іканапіс Заходняга Палесся XVI— XIX стст.
нага натуралізму або дэкаратыўнай стылізацыі; атрымліваецца пры гэтым пэўная агульнасць напрамкаў і прыёмаў з нямецкім жывапісам XVI ст., а таксама з украінскім іканапісам XVII —XVIII стст. і якраз рэзкае адрозненне ад жы вапісных і іканапісных прынцыпаў Расіі і Польшчы»'6.
М. Шчакаціхін збіраўся прысвяціць беларускаму ікана nicy (як, дарэчы, гравюры, разьбе па дрэву, народнай арна ментыцы і інш.) асобны том сваіх «Нарысаў з гісторыі беларускага мастацтва». Вызначаючы іх структуру (паводле М. Шчакаціхіна, «Нарысы...» будуць складацца з пяці тамоў), ён у першым томе піша: «Не меншым лікам помнікаў прадстаўлена беларуская малярская школа, пе раважна ў галіне царкоўнага малярства, пачынаючы з фрэскавых роспісаў XIV —XV сталецьцяў, якія рабіліся беларускімі майстрамі ў Польшчы (Люблін, Сандамір, Кракаў), і канчаючы шэрагам насьценных і паасобных кам пазіцый XVII —XVIII сталецьцяў, што захаваліся ў ста ражытных гарадскіх і вясковых цэрквах або сабраны ў нашых музеях»'. Аднак здзейсніць задуманае Шчакаці хіну не ўдалося“.
Сярод публікацый іншых аўтараў 20х гадоў — арты кул М. Ржавускай, прысвечаны іканапісу Магілёўшчыны. Даследчыца адна з першых звярнула ўвагу на адметны
"' Шекотяхнн Н. Н. Белорусское пскусство // БСЭ. Т. 1. М., 1927. С. 420.
“ Шчакаціхін М. Матэрыялы да гісторыі беларускага малярства XVIII ст. Т. 1.
“ Адміністрацыйна высланы з Беларусі М. Шчакаціхін у 1931 г. апынуўся ў башкірскім г. Белебеі. Памёр у росквіце сіл у 1940 г. (Ліс А. Мікола Шчакаціхін. Мп., 1968).
Сакральны жывапіс Беларусі
37
характар арнаментацыі беларускіх абразоў, сувязь іх дэ кору з мастацтвам Заходняй Еўропы'.
У цэлым 20 я гады — якасна новы этап у развіцці бе ларускага мастацтвазнаўства. Менавіта ў гэты перыяд назіраюцца першыя значныя дасягненні беларускай мастацтвазнаўчай школы, адкрыліся новыя перспектывы ў яе развіцці. Аднак перыяд уздыму быў нядоўгім; ужо ў пачатку 30 х гадоў, калі пачалася барацьба з так званай «нацдэмаўшчынай», закрэсліваецца, па сутнасці, уся беларуская мастацкая спадчына. У публікацыях А. Кастэлянскага, М. Нэймана, О. Бэскіна, М. Керзіна, С. Вольфсана адмаўляецца адметны характар беларускага мастацтва, сцвярджаецца, што мастацтва з’явілася ў Беларусі толькі «пасля Вялікага Кастрычніка»’". Пачаўся пагром музеяў, прычым адной з першых ахвяр стаў Беларускі дзяржаўны музей. Яго выдатныя абразы былі выкінуты на дрывотнік. Намаганнямі дзеячаў культуры (мастак Віер, мастацтвазнавец A. Н. Шукелойц і інш.) у час Вя лікай Айчыннай вайны ўдалося выратаваць частку помнікаў, якія, аднак, неўзабаве былі вывезены ў Германію. Пасля вайны толькі асобныя творы былі вернуты ў Беларусь (зараз яны ў НММ Беларусі)’1.
’“ Ржавуская Н. Насценныя роспісы ў царкве Тупічэўскага мана стыра ў Мсціслаўлі /7 Запіскі аддзела гуманітарных навук Інстытута беларускай культуры. Менск, 1928. Кніга 6.
“ Гл.: Кастелянскнй А. Нзобразнтельное нскусство БССР. М.; Л., 1932. С. 9—10; Ус А. Беларускае выяўленчае мастацтва ў мастацтва знаўчай літаратуры // Беларускае мастацтва. Мінск, 1960. С. 202 — 210.