Іканапіс Заходняга Палесся XVI —XIX стст.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 349с.
Мінск 2005
51 Гл.: Мы гэтак шмат страцілі // Літ. і мастацтва. 1991. 26 ліп.
38
Іканапіс Заходняга Гіалесся XVI — XIX стст.
Такім чынам, у 30 я гады XX ст. вывучэнне белару скага іканапісу амаль цалкам спынілася. Тагачасныя публі кацыі аб ім нам невядомы’2.
Некалькі іншыя ўмовы для яго развіцця былі ў Заходняй Беларусі, дзе існаваў вядомы Беларускі музей’3.
Максім Багдановіч, што наведаў Вільню ў 1911 г. і па знаёміўся з экспанатамі музея, пісаў: «Гэта ёсць фундамент нашага адраджэння. Гэта і за тысячу гадоў будзе сведчыць пра нас»Л
У Беларускім музеі захоўвалася нямала каштоўных беларускіх рукапісаў, пячаткі полацкіх князёў, галоснікі Каложскай царквы ў Гродне, кнігі беларускіх мусульман АльКітаб, старадрукі Вільні, Еўя, Заблудава, Магілёва, Нясвіжа, Куцейна, братоў Мамонічаў, першае выданне Статута Вялікага княства Літоўскага (1588), антымінсы, лубкі, старыя дрэварыты, драўляная пластыка, беларуская зброя, помнікі сфрагістыкі, медалі і паясы, дываны Нясвіжскай, Гродзенскай і Слуцкай мануфактур, партрэ ты беларускіх мастакоў і інш. ”
Былі ў музеі і абразы (як адзначалася, асобныя з іх экспанаваліся на выставах у Вільні, Мінску, арганізаваных А. Іпелем), аб якіх піша Антон Луцкевіч: «Побач з чысленымі іконамі чыста бізантыйскага стылю (пачынаючы
52 У рэдкіх манаграфіях пра мастацтва 30х гадоў («Очеркн по нсторнн нзобразнтельного нскусства Белорусснн». М.; Л., 1940) аналі зуюцца толькі творы так званага сацыялістычнага рэалізму.
” Гадавік Беларускага навуковага таварыства ў Вільні. Кніжка 1. Вільня, 1933. С. 6.
51 Цыт. па: Луцкевіч Л. Скарбніца беларусчыны // Літ. і мастацтва. 1991. 15 сак.
” Там жа.
Сакральны жывапіс Беларусі
39
з XIII ст.) бачым цэлую групу ікон, якія прадстаўляюць незвычайна цікаўны сінтэз бізантыйскіх традыцый і заходніх уплываў. Характэрны і чысленыя каталіцкія абра зы мясцовай работы. Кідаецца ў вочы сваён высокай мастацкасцю абраз св. Андрэя работы Смуглевіча» .
Як вядома, лёс віленскага Беларускага музея трагіч ны. Праўда, польскія ўлады давалі ўсё ж невялічкую да тацыю для атрыманпя памяшкання і сціплай аплаты двух супрацоўнікаў. Але ў 1939 г. пасля ўз’яднання БССР з Заходняй Беларуссю супрацоўнікі былі арыштаваны. Сапраўдная ж трагедыя для музея пачалася пасля вайны. У Мінску, як вядома, вельмі насцярожана ставіліся да заходнебеларускіх дзеячаў, да «нацноналнстнческііх предметов Луцкевнча»; лічылася за лепшае пра іх не згадваць наогул. У такіх умовах урад Літоўскай ССР прымае ра шэнне ліквідаваць Беларускі музей, а ягоныя зборы па дзяліць паміж Літвой і Беларуссю. Была, безумоўна, рэальная магчымасць забраць частку экспанатаў. Іэта, аднак, зроблена не было. У выніку экспанаты (у тым ліку многія абразы) трапілі ў сховішчы Літвы.
У цэлым у 30я 40я гады XX ст. аб беларускім сакральным мастацтве не было напісана не толькі ніводнай манаграфіі, але нават ніводнага грунтоўнага артыкула. Ды, уласна, і мастацтвазнаўцаў у нас тады не было; ар тыкулы пра вернісажы пісалі дылетанты або ў лепшым выпадку мастакі”.
56 Гадавік Беларускага навуковага таварыства ў Вільні. С. 178— 179.
57 Паказальная ў гэтых адносінах манаграфія «Очеркн по нсторші нзобразктельного нскусства Белорусснн» (М.; Л., 1940), аўтарамі якой былі ў асноўным мастакі (Керзін, Генін, Кастэлянскі і інш.).
40
Іканапіс Заходняга Палесся XVI ~ XIX стст.
Нельга не прыгадаць тут публікацыі (няхай сабе і сціп лыя) рускіх аўтараў. Акадэмік I. Грабар, наведаўшы ў 1929 г. Полацк і ўбачыўшы яго фрэскі, з захапленнем адзначыў: «Тут столькі фрэсак, магчыма, самых ранніх, апрача Кіеўскіх; матэрыял велізарнай важнасці і абсалютна не вывучаны»'*.
Значную каштоўнасць уяўляюць таксама працы вядомага рускага мастацтвазнаўца A. I. Някрасава, які ўваж ліва прыглядаўся да беларускага мастацтва і бачыў вялікія навуковыя вынікі ў яго даследаванні. Ён лічыў, што многія прагрэсіўныя ідэі і новаўвядзенні ў мастацтве ўсходнеславянскіх народаў нараджаліся менавіта ў Беларусі («у ПолацкаСмаленскай школе»), а пазней перадаваліся ў рускае мастацтва. Вучоны пацвярджаў гэта аналізам помні каў Полацка, Віцебска, ГроднаЛ А. Някрасаў даводзіў, што «цьмянае» ў гісторыі рускага мастацтва XIII ст. зу сім не было такім у Беларусі, якая ўплывала не толькі на Маскву, але і на Ноўгарад. Ён першы аднёс да Беларусі такія выдатныя рукапісы, як Хутынскі служэбнік XII ст., Аршанскае і Універсітэцкае евангеллі XIII ст. Высока ацэньвае даследчык мініяцюры Радзівілаўскага летапісу XV ст., Ваўкавыскага евангелля XV ст.60 «Калі пасгаян на гавораць, што паўночнарускае і сярэднярускае мастац
38 Архіў Траццякоўскай галерэі. Пазней унікальныя полацкія фрэскі
былі забыты (іх рэстаўрацыя пачалася толькі ў наш час).
J Некрасов A. Н. Очеркн по лсторпн древнерусского зодчества
XI —XII веков. М., 1936. С. 78 — 90: Ён жа. Возннкновенне московско
го лскусства. М., 1937. С. 139, 191, 203208, 264, 275.
“ Некрасов А. й. Возннкновенпе московского лскусства. С. 139,
191, 203208, 264, 275.
Сакральны жывапіс Беларусі
41
тва XIII ст. з’яўляецца цьмяным перыядам і наўрад ці самастойным, то ці не ў Бсларусі пасля падзення Кіеў скай Русі захавалася творчая праца ў галіне мастацтва, якая перадавалася на Усход і на Поўнач?»'’1 — пытаўся вучоны. I даводзіў сваё меркаванне на прыкладах шэрагу помнікаў. На жаль, ніхто з беларускіх даследчыкаў дагэтуль не паспрабаваў развіць цікавыя думкі А. Някрасава, якія б маглі прынесці сапраўдны навуковы плён.
Мастацтвазнаўчыя працы таленавітага рускага вучо нага, якія з’явіліся ў змрочныя для беларускай навукі і мастацтва 30я гады, як бы падводзяць вынікі тагачасна му стану навукі ў гэтай галіне.
У першыя пасляваенныя гэды ніводнай змястоўнай пуб лікацыі пра старажытнае мастацтва Беларусі ў рэспубліцы не выйшла. Упершыню было сказана аб ім у 1 м томе ма скоўскага выдання «Гісторыя рускага мастацтва» (М., 1953. С. 316 320). Услед за A. I. Някрасавым і пад яго ўплы вам I. В. Варонін і В. Н. Лазараў у артыкуле «Полацкае княства» адзначаюць арыгінальнасць полацкага дойлідства і спыняюцца на згаданых Грабаром рошіісах Спаса Ефра сіпнеўскага манастыра, якія, на іх думку, «мала маюць агульнага з помнікамі візантыйскага жывапісу», пераклі каюцца з роспісамі Наўгародскай Нярэдзіцы ’. В. М. Алпатаў ва «Усеагулыіай гісторыі мастацтва» таксама адзначае «самабытнасць» дойлідства ПолацкаСмаленскан зямлі .
У канцы 60 х гадоў у вывучэнні старажытнай мастац кай спадчыны Беларусі паступова намячаецца пэўны пера
61 Некрасов A. Н. Вшнпкновенпе московского ііскусства. С. 139, 191, 203208, 264, 275.
62 Нсторня русского нскусства. Т. 1. М., 1953. С. 320.
° Алпатов В. М. Всеободая нсторня ігскусств. Т. 3. М., 1955. С. 114.
2а Зак. 143
42
Іканапіс Заходняга Палесся XVI — XIX стст.
лом. Праўда, водгулле «канцэпцый» 30—40х гадоў XX ст. яшчэ адчуваецца ў публікацыях мастацтвазнаўцаў, якія спробы даследаваць помнікі лічаць «паэтызацыяй далёка га мінулага беларускага народа», «арыентацыяй на адлюстраванне адсталага сялянскага ўкладу жыцця, адцягваючы ўвагу ад тэм сучаснасці», «настроенчеством н эстетством», «трактовкой мотнвов націюнальной старнны» і г. д.м
Тым не менш так званая «хрушчоўская адліга» прычынілася да пераацэнкі мастацкай спадчыны. Сведчаннем гэтаму з’яўляецца манаграфія М. С. Кацара «Выяўленчае мастацтва Беларусі дакастрычніцкага перыяду» — першае комплекснае даследаванне беларускіх мастацкіх помнікаў. У манаграфіі робіцца спроба ўстанавіць перыядызацыю беларускага дарэвалюцыйнага мастацтва, разгледзець яго генезіс, паказаць эвалюцыю жывапісу, скульптуры, графікі. М. С. Кацар піша пра існаванне ў Беларусі XVI — XVIII стст. жывапісных школ — магілёўскай, полацкаві цебскай, палескай, гродзенскай, слуцкамінскай, кожная з якіх «розніцца сваімі асаблівасцямі, характэрнымі рысамі». Даследчык гаворыць пра прыкметнае адрозненне беларускага іканапісу ад помнікаў Расіі і Украіны. «Супастаўляючы беларускую культуру з культурай суседніх краін, — піша М. С. Кацар, — некаторыя вучоныя схільныя характарызаваць яе як «прамежкавую» паміж рускай і польскай культурамі. Памылковасць гэтага палажэння ў павярхоўнай трактоўцы грамадскіх з’яў. Беларуская культура такая ж самастойная, як культура любой іншай
64 Мастацтва Савецкай Беларусі. Мн., 1955. С. 79; Орлова М. Нскусство Советской Белорусснн. М., 1960. С. 66.
Сакральны жывапіс Беларусі
43
еўрапейскай краіны. I таму трактаваць беларускі жывапіс як нешта сярэдняе арыфметычнае паміж польскім і рускім іканапісам па меншай меры памылкова. Беларускі іканапіс мае свае заканамернасці і свае характэрныя рысы, уласці выя толькі яму аднаму»'”.
На жаль, у працы М. С. Кацара згаданая канцэпцыя, як і тэзіс пра беларускія школы іканапісу, не падмацава на аналізам канкрэтных помнікаў. Яго манаграфіі, ство ранай у асноўным на падставе літаратурных крыніц, не папярэднічала грунтоўнае «натурнае» вывучэнне матэ рыялу. Яна пісалася на аснове аўтарскіх назіранняў толькі над асобнымі помнікамі. Сур’ёзным недахопам працы М. С. Кацара з’яўляецца таксама поўная адсутнасць навуковага апарату, спасылак на архівы і публікацыі. У выніку большасць высноў даследчыка малапераканальныя.
Паступова, аднак, веды пра нашы дарэвалюцыйныя жывапіс, графіку, скульптуру паглыбляюцца, даследчыкі быц цам бы вяртаюцца да тых зыходных меркаванняў, што былі выказаны аб іх у 1920 я гады. Досыць змястоўны артыкул пра беларускае мастацтва напісаў П. П. Памяранцаў у энцыклапедыі «Мастацтва краін і народаў свету». Ён адзначае «самабытны характар беларускага іканапісу, менш сцесненага рамкамі традыцыйных канонаў, чым, напрыклад, жывапіс Ноўгарада»ыі. Памяранцаў слушна лічыць, што беларуская школа жывапісу склалася да XVII ст. Яе харак
“ Кацер М. С. Нзобразнтельное нскусство Белорусснн дооктябрьского пернода. Мн., 1969. С. 64.
“ Нскусство стран н народов мнра: Краткая художественная энцнклопедня. М., 1962. С. 166.
2а*
44
Іканапіс Заходняга Палесся XVI — XIX стст.
тэрныя адзнакі насычанасць колернай гамы, жыццёварэальная трактоўка твораў (дасягнутая за кошт адыходу іх ад умоўнаіканапіснай трактоўкі), арнаментальная распрацоўка фону, выкарыстанне разных драўляных накладак замест жывапіснай выявы адзення, акаймаванне іконы прафіляванай рамкай, зробленай на адной дошцы з жы вапісам. У цікавай працы Памяранцава ўпершыню ў Ма скве рэпрадуктаваны і тры беларускія абразы (чорнабелыя): «Параскева Пятніца» (XVI ст.), «Нараджэнне Багародзіцы» Пятра Яўсеевіча з Галынца (1649) і «Нара джэнне Хрыстова» (XVII ст.).