• Газеты, часопісы і г.д.
  • Іканапіс Заходняга Палесся XVI —XIX стст.

    Іканапіс Заходняга Палесся XVI —XIX стст.


    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 349с.
    Мінск 2005
    103.84 МБ
    Гістарычныя ўмовы развіцця...
    73
    дыскрымінацыю. У рэшце рэшт яны змаглі захаваць сваю перавагу сярод насельніцтва толькі ў Магілёве, на Случчыне і Усходнім Палессі, рэгіёнах, цесна звязаных з праваслаўным Кіевам. На Піншчыне яшчэ ў першай палове XVIIІ ст. існавала праваслаўная ДавыдТарадоцкая пра тапопія.
    Вельмі складаным і не даследаваным з’яўляецца пы танне аб уплыве Брэсцкай царкоўнай уніі на фарміраванне і развіццё беларускага іканапісу. Што датычыцца аб разоў першай паловы XVII ст., наўрад ці можна гаварыць аб іх «уніяцкім» ці «праваслаўным» характары. Нагадаем вядомы абраз пакутніцы Параскевы з Бездзежа'", дзе ў выявах катаў святой можна аднолькава ўбачыць пры жа данні і казакаў Хмялыпцкага, і польскіх шляхціцаў, а магчыма, іканапісец намаляваў маскоўскіх ці шведскіх заваёў нікаў”. Занятыя барацьбой за прыходы і манастыры, про ціборчыя бакі, думаецца, мала ўвагі ўдзялялі эстэтычным ці іканаграфічным пытанням. He знаходзім мы водгуку на гэтыя праблемы і ў багатай палемічнай літаратуры. Як вядома, акт уніі не змяшчаў прыкметных тэалагічных ці літургічных змен. Наадварот, і праваслаўныя, і уніяты шукалі ідэйнай падтрымкі ў творах раннехрысціянскіх тэо лагаў і айцоў царквы, перш за ўсё ўсходніх. Невыпадко ва заснавальнікі уніяцкага ордэна базыльянаў узялі для сваіх манастыроў статут Св. Васілія Вялікага, а не засііа
    '“ Жывапіс Беларусі XIIXVIII стагоддзяў. С. 4345.
    19 Ва ўсякім разе знакаміты абраз хутчэй за ўсё паходзіць з праваслаўнай царквы Св. Параскевы, пра якую сведчыць літургічная кніга з запісам другой паловы XVIII ст. у Бездзежскай Троіцкай царкве.
    За Зак. 143
    74
    Іканапіс Заходняга Палесся XVI — XIX стст.
    вальніка манаства на Захадзе Св. Бенедзікта Нурсійскага. Разам з тым адзначым, што дакументы свае базыльяне пісалі пераважна на лацінскай мове. Даволі хутка ордэн базыльянаў (васіліян) набыў вялікае значэнне. У XVIII ст. ён пацясніў езуітаў у галіне адукацыі свецкай моладзі. Толькі з яго выхаванцаў пачалі выходзіць вышэйшыя іерар хі уніяцкай царквы.
    I пазней, ва ўсякім разе на працягу XVII ст., сітуацыя ў галіне мастацтва, як і ў літургіі, захоўвалася такой жа. Пытанне аб уплыве Брэсцкай уніі на іканаграфію бела рускага іканапісу застаецца пакуль што на стадыі пастаноўкі. Уяўляецца, аднак, што калі мясцовыя «малеры»іканапісцы і звярталіся ў XVII ст. да заходняга сакральнага мастацтва, то дастаткова ранняга — гатычнага ці раннерэнесансавага. Разам з тым нельга забываць, што спалучэнне візантыйскай спадчыны з рэнесансавымі рэаліямі навакольнага жыцця пачалося задоўга да Брэсцкай уніі. Фарміраванне нацыянальных (рэгіянальных) школ ікана nicy на Беларусі, Украіне, Маскоўскай Русі, Балканскіх краінах і г. д. таксама пачалося па меншай меры пасля падзення Візантыі. На жаль, працэс фарміравання беларускай школы немагчыма прасачыць зза поўнай страты ранніх помнікаў.
    Архітэктура храмаў, манументальны жывапіс і іканапіс адчулі карэнныя змены пасля вядомага уніяцкага За мосценскага сабора 1720 г., які ўнёс некаторыя літурі іч ныя змены, прыняў пастановы аб набліжэнні інтэр’ера цэркваў да касцёлаў. Пачалася так званая акцыдэнталіза цыя уніяцкіх храмаў, г. зн. наданне ім архітэктурнай струк
    Гістарычныя ўмовы развіцця...
    75
    туры каталіцкага касцёла. Пасля 1720 г. амаль знікаюць з цэркваў іканастасы, іх месца і ролю займаюць алтары, а традыцыйныя абразы на дошках, як «старамодныя», паступова выцясняюцца алтарным жывапісам рэнесансавабарокавага характару на палатне (радзей — на дош ках). Як адбываўся гэты працэс на Берасцейшчыне і ў Падляшскіх дэканатах, паказваюць інвентары (візіты) уніяцкіх цэркваў 1759 г.ЛІ У некаторых цэрквах яшчэ заставаліся іканастасы, часам у частковым выглядзе (без святочнага або ўжо і апостальскага радоў). Мясцовы рад з абразамі Спаса і Маці Божай пэўны час разглядаўся як ансамбль алтароў. Так, у Хмелеве інвентар адзначае «вя лікі алтар пазалочаны з царскімі, паўночнымі і паўднёвымі варотамі і два намесныя алтары разьбяныя...» У Чар наўчыцах упамінаюцца алтары, «састаўленыя з абразоў», у Пакрах — алтар «з Дэісусам, царскімі варотамі сталяр скай работы, з паўночнымі варотамі, з адных абразоў састаўлены, без якойнебудзь сталярскай ці разьбянай ра боты». Характэрна само аб’яднанне, ці трансфармацыя, тэрмінаў «абраз» і «алтар», якія візітатары нярэдка мя нялі месцамі. Традыцыйны выгляд і іканастасы, відаць, часцей захоўвалі манастырскія храмы. Наогул палескі рэгіён быццам «не спяшаўся» перарабляць цэрквы ў духу Замосценскага сабора ў параўнанні, напрыклад, з Нава грудчынай і Віленшчынай, як гэта можна бачыць з па
    2	,1 Паевскнй Л. Город БрестЛнтовскь н его древніе храмы. Т. 1. С. 314 348.
    За*
    76
    Іканапіс Заходняга Палесся XVI — XIX стст.
    раўнання генеральных візітаў уніяцкіх цэркваў 1798 — 1799 гг.21 Магчыма, некаторую ролю ў гэтым маглі сыграць цесныя сувязі з Валынню і яшчэ больш з Кіевам, дзе праваслаўная традыцыя захоўвалася даўжэй.
    Пасля ўваходжання Палесся ў склад Расійскай імпе рыі Кацярына II аддала указ аб далучэнні уніятаў па вы бару або да праваслаўнай, або да каталіцкай царквы. Неўза баве, аднак, імператар Павел I адмяніў яго, што прадоўжыла існаванне уніяцкай царквы яшчэ амаль на паўстагоддзя. Разам з тым шматслойны палескі рэлігійны жывапіс у другой палове XVIII — першай палове XIX ст. прадоўжыў натуральную эвалюцыю, захоўваючы ў пэўнай ступені традыцыйныя рысы і адначасова адчуваючы ўплыў тагачасных мастацкіх стыляў (барока, ракако, класіцызму).
    21 Кніга візітаў Брэсцкага, Драгічынскага і Бельскага дэканатаў // Аддзел рукапісаў бібліятэкі Акадэміі навук Літвы. F. 21. Rk 48; Ргоtokul wizyty jeneralney dekanatow Cyrynskiego i Nowogrodzkiego... w roku 1798 czynioney Археографнческнй сборннк документовь, относяшнхся к нсторпн СевероЗападной Русн. Т. 13. С. 154 — 233; Т. 14. С. 56—126; Protokol wizyty generalney cerkwiey...b. dyecezii Pinskiej y Turowskiej, a teras BrzeskiejLitewskiej Gub. Minskiej Pow. Mozyrskiego i Rzeczyckiego do Surrogacy! Pinskiej nalezacych. 1799 // Нацыянальны гістарычны архіў Беларус.і, ф. 136, воп. 1, адз. зах. 18.
    КАНАПІС XVI ст.
    Іканапіс Беларускага Палесся, як і ўсё старажытнабеларускае традыцыйнае мастацтва хрысціянскага зместу, мае амаль тысячагадовую гісторыю і з’яўляецца важнай часткай агульнай культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь. У абразах (старажытныя манументальныя роспісы, на жаль, не захаваліся) адбіліся эстэтычныя ідэалы і густы народа, яго ўяўленні аб справядлівасці і вышэйшым сэнсе жыцця. Калі ж улічыць, што жывапіс характарызуецца канкрэтнасцю выяўленчай мовы і здольны данесці да нашчадкаў непасрэднае зрокавае адлюстраванне асобных падзей, элементаў быту і іншых праяў жыцця свайго часу, то робіцца зразумелым яго вялікае гісторыкакультурнае значэнне.
    На Беларускім Палессі помнікаў іканапісу захавалася значна больш, чым у іншых рэгіёнах рэспублікі. Таму тут яго роля ў спасціжэнні духоўнага жыцця і культурнага стану народа асабліва вялікая.
    Беларускі іканапіс узнік на грунце высокаразвітай візантыйскай традыцыі. Адным з асноўных вытокаў жыва nicy Беларускага Палесся з’яўляецца візантыйскае і ста
    Іканапіс XVI cm.
    79
    ражытнарускае мастацтва. Другой ускоснай крыніцай з’яўляецца ўласная народная мастацкая творчасць і абрад насць. Увогуле блізкасць да народных вытокаў — найбольш яскравая адзнака старажытнабеларускага жывапісу. Акрамя таго, на працягу свайго шматвяковага развіцця бела рускае мастацтва і ў тым ліку іканапіс Палесся адчувалі на сабе ўплывы паўднёваславянскіх і заходнееўрапейскіх мастацкіх школ. Усе гэтыя фактары стварылі аснову для фарміравання самабытнай мясцовай традыцыі.
    Дадзеная праца ахоплівае значны перыяд часу — ад канца XV да другой паловы XIX ст., г. зн. перыяд зара джэння, развіцця і схілу мясцовай палескай школы жывапісу. Нягледзячы на значныя часавыя змяненні ў стылі, жывапіс Палесся на працягу трох з паловай стагоддзяў уяўляе сабой цэласную з’яву, якую пажадана разглядаць не раз’ядноўваючы на часткі. У пэўныя моманты ў ася родку гэтай школы ўзнікалі мясцовыя, больш або менш ярка акрэсленыя мастацкія рэгіёны, якія разглядаюцца ў рэчышчы агульнага развіцця палескай школы.
    Сацыяльнапалітычныя ўмовы развіцця жывапісу на Беларускім Палессі ў XVI ст. былі вельмі складанымі. У гэтыя часы беларускія землі ўваходзілі ў Вялікае кня ства Літоўскае, Жамойцкае і Рускае, якое ахоплівала тэрыторыю сучаснай Беларусі, частку Смаленшчыны, Летувы і частку Украіны. Такім чынам, культура Беларусі ўлівалася ў шматнацыянальны працэс, але адыгрывала ў ім дамінуючую ролю. Аб апошнім сведчыць дзяржаўнасць беларускай мовы, на якой ў першай палове XVI ст. быў напісаны, а ў 1588 г. надрукаваны асноўны збор законаў княства — Статут Вялікага княства Літоўскага. На
    80
    Гканапіс Заходняга Палесся XVI — XIX стст.
    гэтай жа мове вялося ўсё дзяржаўнае справаводства і пісаліся афіцыйныя лісты. Такое становішча беларускай куль туры і мовы тлумачыцца шмат якімі прычынамі, напрыклад яго цэнтральным геаграфічным знаходжаннем у дзяржаве, непарыўным працэсам развіцця: на беларускіх землях не было татарскага іга і такога татальнага знішчэння традыцый, як на Украіне і ў Расіі. Таму менавіта тут узрос геній Скарыны і працавалі на працягу XVI — пачатку XVII ст. выдатныя гуманісты Пётр Мсціславец, Сымон Будны, Васіль Цяпінскі і інш. Вялікую ролю ў росквіце Вялікага княства Літоўскага адыграла такая эканамічная з’ява, як «Устава на валокі», якая дала моцны штуршок развіццю земляробства і пэўнай самастойнасці шляхты і сялян'.
    Разам з тым настойлівыя тэрытарыяльныя дамаганні з усходу і поўначы прымусілі князёў пайсці на дзяржаў ную унію з Польшчай, якая і была заключана ў 1569 г. Унія, па сутнасці канфедэрацыя, стварыла пэўную небя спеку для палітычнай і культурнай незалежнасці Вялі кага княства Літоўскага, што насцярожыла найбольш пра грэсіўных палітычных дзеячаў. У другой палове XVI ст. намаганнямі канцлера Льва Сапегі беларускія землі былі абаронены ад экспансіі і пэўны час захоўвалі сваю нацыянальную незалежнасць.
    Вельмі важнай з’явай у сацыяльнапалітычным і культурным жыцці XVI ст. у Беларусі было шырокае распаў
    ' Ревнзня пуіц н переходов звернных в бывшем Велнком княжестве Лнтовском, составленная в 1.559 году. Внльна, Внленская археографнч. комнссня. 1867.