Іканапіс Заходняга Палесся XVI —XIX стст.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 349с.
Мінск 2005
“ Рапорт — пэўны паўтор галоўных звёнаў арнаменту.
Іканапіс XVI cm.
95
Найбольш поўна прыкметы гэтага стылю раскрыліся ў васьмі абразах, якія ўмоўна называем творамі майстра Рухчанскага іканастаса2’. Адзін з іх — «Нараджэнне Багародзіцы»” — быў храмавым у аднайменнай царкве в. Рухча Столінскага раёна (дакладней, у той царкве, якая стаяла на месцы сучаснай). 3 гэтай жа Рухчанскай царквы ў адпаведнасці з дакументамі паходзяць і два іншыя абразы названага майстра — «Маці Божая Адзігітрыя» і «Мікола Цудатворац», якія захаваліся ў царкве суседняй вёскі. Апрача таго, у гэтую групу ўваходзяць гры апостальскія абразы, знойдзеныя ў Сымонаўскай царкве на могілках в. КажанТарадок, і абразы «Сабор архангела Міхаіла» і «Дэісус» з в. Рубель, якія таксама паходзяць з Рухчы.
Асноўнымі адзнакамі ўсіх разглядаемых твораў з’яўляюцца манументальнасць вобразнага ладу і падкрэслена ўрачысты стан «прадстаяння». Выключаюцца ўсялякія пры кметы ўнутранага руху і зменлівасці настрою нават там, дзе ёсць знешняе дзеянне (абмыванне немаўляці ў «Нараджэнні Багародзіцы»). Высокая духоўнасць, апаэтызаванасць вобраза дасягаецца праз цнатлівую адметнасць юнай чысціні і глыбокай задуменнасці персанажаў. У фармаль ных адносінах абразы вызначаюцца цэлым шэрагам непаў торных прыкмет, як, напрыклад, надзвычайнай пластыч
"’ Вецер Э. Атрыбуцыя групы твораў жывапісу канца XVI — першай паловы XVII ст. // Помнікі мастацкай культуры Беларусі. Мн., 1989. С. 2429.
■’" Абраз знайшла і ўпершыню прааналізавала Н. Высоцкая ў альбоме «Жывапіс Беларусі XII —XVIII стагоддзяў». Мн., 1980. Табл. 66, 67.
96
Іканапіс Заходняга Палесся XVI XIX стст.
насцю форм і «звонкай» гамай колеру, улюбёнымі тонамі якога з’яўляюцца светлачырвоны, блакітны і белы. У некаторых выпадках светлачырвоны, зялёны, бэзавы і белы. У святых, на ўсіх абразах, крыху апушчаны верхнія павекі над вельмі цёмнымі з павалокай вачамі і гюзірк нібыта «звернуты ў сябе». У душэўным стане кожнага персанажа падкрэсліваецца асэнсаванне вялікай значнасці падзеі і сваёй уласнай місіі ў ёй. Але разам з тым твары жывыя, трапяткія. Рысы не ідэальныя, часта асіметрычныя і пачуццёвааб’ёмныя. Больш канкрэтныя прыкметы: ва ўсіх персанажаў вельмі высока ўзнятыя цёмныя кароткія бровы над міндалепадобнымі вачамі; доўгія насы з выразна выгнутымі ноздрамі, сакавітыя, пачуццёвыя, але шчыльна сцятыя вусны; адваротны цень на падбародку, пухлінкі каля рота і над бровамі. У старых мужчын рытмічпыя складкі на лбе. I пухлінкі, і складкі, і асветленая лінія носа мадэліраваны ўсюды аднолькава далікатнымі празрысты мі бялільнымі мазкамі на светлакарычневай аснове. Свет лае, амаль белае, вахрэнне пакладзена тонка размытымі празрыстымі плавямі. Ледзь прыкметныя санкірныя цені і тонкая падрумянка на шчоках. Характэрныя ружовыя моцна выгнутыя вушныя ракавіны з маленькімі мочкамі. Асабліва непаўторна мадэліраваны вочы. Ніжняе павека не выдзяляецца, а цёмная, радужная абалонка, якая зліваецца са зрэнкай, намалявана на фоне яскравай белай плямачкі бялку без усялякіх адценняў і цёмнай абводкі, амаль без блікаў.
Адметна мадэліруюцца і гладкія цёмныя валасы ў ма ладых, і сівыя кучаравыя — у старых. Мастак захапля
Іканапіс XVI cm.
97
ецца асязальнай пластыкай прывабных твараў, шляхет насцю характараў сваіх персанажаў. Аўтар абразоў натхнё на вар’іруе каларыстычную танальнасць розных твараў. Напрыклад, у «Саборы архангела Міхаіла» агульны тон халаднаваты: твары пяшчотна парцэляваныя, фон срэб ны, г. зн. усё суадносіцца з незямной сутнасцю падзеі; у «Нараджэнні Маці Божай» менш белага колеру, уведзе ны насычаны зялёны, карнацыя твараў болын густая, фон — залаты. Агульная гама цёплая — адпаведная жывому подыху падзеі. Асаблівай вытанчанасцю вызначаецца лёгкі празрысты каларыт апостальскіх абразоў, які складаецца з аранжавых, бэзавых і зеленаватых асноўных тонаў. Белыя плямы незатаніраванага ляўкасу і светлы, ззяючы золатам арнаментаваны фон ствараюць ура жанне паветранага мроіва, прасякнутага святлом, — усё гэта пры манументальнасці постацей і магутнай пластыцы ў выяве форм галавы і рук. Цікава, што пры яўным імкненні да аб’ёмнай пачуццёвай перадачы твараў святых фігуры пісаны досыць роўнічна. Пры гэтым цэласнасць уражання не парушаецца дзякуючы выдатна згарманіраваным каляровым суадносінам. Гэтая асаблівасць спалучэнне аб’ёмнасці ў выяве адкрытых частак цела з умоўнасцю і роўнічнасцю ў выяве далічнага — пазней вельмі шырока праяўляецца ў жывапісе XVII — першан паловы XVIII ст.
Пры параўнанні твораў іканастаса рухчанскага майстра з абразамі XV — пачатку XVI ст. асабліва кідаецца ў вочы значна большая анатамічная адпаведнасць, натуральнасць пастаў і жэстаў у выяве персанажаў рухчанскага майстра.
4 Зак. 143
98
Іканапіс Заходняга Палесся XVI — XIX стст.
Апісаная група твораў хутчэй за ўсё адносіцца да най больш прагрэсіўнай плыні беларускага мастацтва XVI пачатку XVII ст. Гэта прыкметна пры параўнанні іх з фрэскамі царквы Звеставання ў Супрасльскім манастыры, якія былі выкананы ў сярэдзіне XVI ст." і таксама вызначаюцца манументальнасцю вобразнага ладу і вытан чанасцю светлага мяккага каларыту. Але супрасльскія фрэскі ў значна большай ступені графічныя і ўмоўныя па выяве. 3 упэўненасцю можна сказаць, што наяўнасць у беларускім мастацтве такіх дасканалых па форме і глыбіні зместу твораў, як прааналізаваныя восем абразоў Палесся, сведчыць аб высокім узроўні яго развіцця.
Апостальскія абразы з КажанТарадка маюць вельмі блізкія па стылі аналагі ва ўкраінскім жывапісе сярэдзіны — другой паловы XVI ст., напрыклад апостальскія абразы з Кіеўскага музея ўкраінскага мастацтва12. Апрача таго, аналагі сустракаюцца і ў Львоўскім рэгіёне, на прыклад датаваныя 1620 г. абразы майстра Хведара Сян ковіча з Львоўскага музея ўкраінскага мастацтва”. Гэта «Свяціцель Васіль Вялікі» і «Іаан Златавуст», якія па мадэліроўцы форм твараў персанажаў і арнаментацыі фонаў блізкія да палескіх абразоў, хоць па каларыце і мадэлі
" АСЗР. Внльна, 1900. Т. 9, дак. 20. С. 49 — 55; Фотаархіў «ЛОНА АН СССР». Л., ф. царквы ў Супраслі, спр. 28264 — 30057.
12 Украінськнй серэдньовічннй жывапіс: Альбом. Кнів, 1976. Табл. XXXI.
Свенціцька В. I., Сндор О. Ф. Спадчына віків. Львів, 1990. № 7881.
Іканапіс XVI cm.
99
роўцы далічнага прыкметна адрозніваюцца ад іх. Пры ведзеныя аналагі даюць падставу датаваць нашы палескія творы другой паловай XVI — першай чвэрцю XVII ст. На карысць гэтаму сведчыць і характэрны рэнесансны дэкор — сакавіты разьбяны арнамент фонаў, які ўжо апісаны вышэй. Але найбольш важкімі доказамі ў датаванні твораў з’яўляецца параўнанне іх з падпісанымі да таванымі абразамі блізкага рэгіёна Палесся. Найбольш раннімі з падпісаных з’яўляюцца абразы на Піншчыне: «Маці Божая Адзігітрыя» (1632) і «Параскева з жыціём» (1659). У раёне Брэста выяўлены абразы 1648, 1649 і 1650 гг. Параўнальны аналіз выяўленчай мовы паказвае, што творы рухчанскага майстра ранейшыя за падпісаныя прынамсі на дватры дзесяцігоддзі. Яны больш архаічныя і ўмоўныя па кампазіцыйных прыёмах (напрыклад вэлюм у «Нараджэнні Маці Божай») і ўзнёсласці вобразнай ха •34 рактарыстыкі .
Усе разгледжаныя творы паходзяць з цэнтральнага Палесся. На захадзе, у раёне Брэста, выяўлены толькі адзіны, але вельмі адметны твор, які належыць прыкладна да гэтага ж часу — другой паловы XVI — пачатку XVII ст. Гэта абраз «Архангел Міхаіл» старажытнай іканаграфіі:
31 У макеце «Збору помнікаў» т. 1 (Мн., 1972. С. 557, 558) Л. Лапцэвіч датавала гэтыя творы XVIII ст. Гэта ж паўтарала даследчыца Н. Ф. Высоцкая ў альбоме «Жывапіс Беларусі XII —XVII стагоддзяў» (Мн., 1980, кат. № 66, 67) і ў каталозе «Тэмперны жывапіс Беларусі канца XV —XVIII стагоддзяў» (Мн., 1986, кат. № 30 — 32). Памылковае датаванне тлумачыцца адсутнасцю вопыту і рэстаўрацыйнага матэрыялу, якімі мастацтвазнаўчая навука валодае сёння.
4*
100
Іканапіс Заходняга Палесся XVI — XIX стст.
паясны, франтальны з паднятым угару мячом. Ён вызна чаецца чаканеным сілуэтам, пругкім малюнкам і вельмі стрыманым вытанчаным колерам. Тыпаж і характар ма дэліроўкі твару тут блізкія да некаторых фрэсак сярэдзіны XVI ст. у супрасльскай царкве Звеставання, а выкла дзеныя срэбнымі пласцінамі латы нагадваюць рыцарскія даспехі XV ст. Можна меркаваць, што ў гэтым раёне Па лесся ўжо ў той час меўся свой жывапісны цэнтр.
3 Заходняга Палесся паходзіць і больш позні твор «Мікола Цудатворац», пластычную мову якога можна разглядаць як прыклад пераходу ад мовы мастацтва канца XVI да мовы сярэдзіны XVII ст. У ім выдатна спалучаюцца старажытная іканаграфія і элементы стылю барока. Яго светлы і мяккі каларыт, пабудаваны на спалучэнні перлавых, белых і прыглушаных чырвоных тонаў, вызна чаецца гармоніяй, а кампазіцыя — ураўнаважанасцю'1’. Аднак гэтыя рысы новага стылю суседнічаюць з адзнакамі мань ерызму. Аб маньерызме нагадваюць нярвовая ломкая лінія, якой мадэліруюцца рысы твараў, рукі і ўбранне, імклівы, кінуты ўбок позірк, трапяткі рытм складак падрызніка і зёлак на пазёме, урэшце — вытанчаны сілуэт, што надае вобразу ўнутраную напружанасць.
«Мікола Цудатворац» мае аналагі ў мастацтве суседніх рэгіёнаў Украіны, Польшчы і Славакіі. Так, напрык лад, блізкі да яго па стылі і тэхніцы выканання ўкраінскі
■“ Кампазіцыйная частка была парушана ў XVIII ст. у час прыстасавання да іншай рамы.
Іканапіс XVI cm.
101
абраз «Мікола з жыціем» у музеі Бардзёва датаваны XVI ст. У абодвух творах шмат агульнага ў кампазіцыі, каларыце і тыпажы. Толькі беларускі абраз болып экспрэ сіўны па малюнку.
Ва ўсіх названых творах XVI — пачатку XVII ст. праз новыя формы «прасвечвае» добра захаваная старажытная выяўленчая структура: прыхільнасць да канона, пэўная графічнасць, плоскаснасць і абагульненасць форм. Трады цыйная аснова захавалася нават у алтарным жывапісе, які ў параўнанні з іканапісам больш шчыра арыентаваўся на заходнееўрапейскія ўзоры.
У «Пакланенні вешчуноў» формы мадэліруюцца колерам спосабам накладання на светлую аснову больш цёмных слаёў фарбы, а не наадварот, як гэта назіраецца ў творах правізантыйскага тыпу. Майстар мякка мадэліруе контуры, зусім не карыстаючыся абрысам, што асабліва прыкметна ў выяве юнага твару Марыі і пяшчотнага цельца немаўляці. Размыўка шматлікіх празрыстых колеравых слаёў змякчае формы настолькі, што яны здаюцца ахутанымі лёгкім паветраным мроівам. Але разам з тым у кампазіцыйнай пабудове адчуваюцца пэўная абмежаванасць у разуменні глыбіні і перспектывы і відавочная ўмоўнасць у перадачы аб’ёмаў. Бачна, што аўтар твора ўспрыняў новы лад жывапісу толькі часткова, толькі праз прызму свайго традыцыйнага мыслення. Супярэчнасці, якія пры гэтым узніклі, ён пераадолеў дзякуючы свайму таленту жывапісца. Вельмі пераканаўча, жыццёва праўдзіва перададзены сіла і непадробленасць пачуццяў яго перса