• Газеты, часопісы і г.д.
  • Іканапіс Заходняга Палесся XVI —XIX стст.

    Іканапіс Заходняга Палесся XVI —XIX стст.


    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 349с.
    Мінск 2005
    103.84 МБ
    «Маці Божая Адзігітрыя» і «Спас» вылучаюцца сярод іншых высокім прафесіяналізмам і майстэрствам выканання (Драгічынскі раён). Іх тыпаж у вялікай ступені ідэалізаваны, але жывапіс твараў і рук вельмі пачуццёвы і па сваіх формах рэалістычны. Твары пісаны тонка размытымі плавямі светлай вохры па аліўкавым санкіры. Пяшчотная падрумянка пакладзена па формах. Ружовыя акцэнты ў слязнічках, на павеках і на мочках вушэй узмацняюць адчуванне жывой фактуры. Вялікае значэнне надаецца натуральнасці пастаў і жэстаў. Так, востра схопленыя рух і насцярожаны позірк дзіцяці ў абразе «Адзігітрыя» надаюць твору жыццёвую пэўнасць і ўзмацняюць
    ' Ставровнч Ф. Местечко Бездеж // Вестннк Западной Росснн. 1867. Т. 1, № 12. С. 219224.
    114
    Іканапіс Заходняга Палесся XVI — XIX стст.
    адчуванне эмацыянальнай напружанасці. У «Спаса» душэўная ўзрушанасць падкрэсліваецца нервовым малюнкам ламаных складак гімація і мігценнем чырвонага паліменту, які ў асобных месцах прасвечвае праз пазалоту арнаментаванага фону.
    Імкненне да перадачы жывога трапяткога душэўнага руху пры захаванні абстрагаванасці і абагульненасці вобраза ў цэлым часам прымае незвычайныя формы, як гэта можна бачыць у абразе «Маці Божая Замілаванне» 1644 г. Тут адначасова выкарыстаны розныя жывапісныя тэхнікі і розныя стылявыя прыёмы. Усё далічнае, адпаведна старажытнай традыцыі, пісана тэмперай з захаван нем роўнічнасці, умоўнасці формы, а характэрныя простанародныя твары выкананы алейнымі фарбамі з дапамогай святлоценявой мадэліроўкі, вельмі пачуццёва. Але пры іх відавочных імкненнях да жывасці выявы, да раскрыцця жывога пачуцця замілавання, любові мастак старанна захоўвае дэкаратыўнасць умоўна маляванага ўбрання і абстрагаваны залаты з арнаментам фон.
    У сярэдзіне XVII ст. іканапісная школа Беларускага Палесся дасягнула свайго росквіту, што выявілася праз класічную адпаведнасць задумы, зместу і сістэму выяўленчых сродкаў. Шырокае пранікненне ў абраз жанравых элементаў і развіццё апавядальнага пачатку пакуль што паспяхова спалучаецца з агульнай манументальнасцю вобразнага ладу і не перашкаджае высокай духоўнасці тво ра. Да пэўнага часу жанравасць і этнаграфізм узбагача юць традыцыйны жывапіс цеплынёй і непасрэднасцю па чуцця, не зніжаючы яго паэтычнай узнёсласці. На Беларускім Палессі адзнакі мясцовага быту ў іканапісе яскрава
    Іканапіс XVII cm.
    115
    адбіваюць народныя густы і надаюць сакральнаму мастацтву адценні сацыяльнай і нацыянальнай непаўторнасці. Гэ таму спрыяюць і такія рысы, як характэрнасць, імкненне да раскрыцця натуральных чалавечых перажыванняў і перадача востра схопленых жыццёвых сітуацый. Паступова ўкаранёная ў свядомасці уніятаў думка аб вяртанні да традыцый адзінай старажытнай царквы выклікала, асабліва ў асяроддзі мастацкіх колаў, звязаных з базыльянскім ордэнам, цікавасць да раннехрысціянскага мастацтва з яго антычнымі традыцыямі. Відаць, гэтым, а таксама заходнімі ўплывамі, што пашыраліся праз каталіцкае мастацтва, можна тлумачыць з’яўленне натуралістычных эле ментаў у выяве і распаўсюджанне новых іканаграфічных тыпаў. Шырока сталі ўжывацца такія сюжэты, як «Каранаванне Марыі», «Маці Божая Апека», «Сашэсце ў пекла Уваскрэсенне» і шэраг мясцовых ізводаў іканаграфіі Маці Божай (Супрасльская, Мінская, Бялыніцкая, Холмская і інш.У. У палескім іканапісе, верагодна, акрэсліваюцца мясцовыя рэгіянальныя стылістычныя асаблівасці, звязаныя з развітымі цэнтрамі: Берасцейскім, ГІінскім, Століна  ДавыдТарадоцкім.
    Берасцейскі (Брэсцкі) рэгіён вызначаецца маляўнічай шчырасцю і сакавітай корпуснай мадэліроўкай форм, што кідаецца ў вочы пры разглядзе трох падпісаных твораў 1648—1650 гг. з Маларыцкага раёна — «Успенне», «Пакровы» і «Праабражэнне». Наяўнасць падпісаных дата ваных абразоў — надзвычай важны момант, які дазваляе
    ' Кондаков Н. П. Памятннкн хрнстнанского нскусства на Афоне. СПб., 1898. С. VIII, IX.
    116
    Іканапіс Заходняга Палесся XVI — XIX стст.
    больш дакладна атрыбутаваць увесь масіў твораў палескага іканапісу XVII ст. Датаваныя творы з Маларыцкага раёна ўвасабляюць найбольш характэрныя адзнакі свайго часу і рэгіёна. Яны, без сумнення, паходзяць з адной майстэрні, бо маюць шмат агульнага і вылучаюцца вельмі арыгінальнай мадэліроўкай твараў і рук. Гэтым абразам уласцівы падкрэслена арганізаваная, добра разлічаная кампазіцыя і дасканалая, нібыта чаканеная, форма.
    Першы з іх — «Праабражэнне» (1648) — уражвае сваім прасветленым узнёслым настроем. У прарокаў і Хрыста надзвычай прастадушныя, даверлівыя твары, іх каржакаватыя постаці ў светлых, нібы з ільнянога палатна, хітонах выразна вымалёўваюцца на залатым ззяючым фоне. Прасвечванне чырвонага паліменту праз тонкую пазалоту арнаментаванага фону стварае ілюзію багацця святла, якое льецца з глыбіні абраза. Светлы, празрысты фарба вы слой пакладзены так тонка, што месцамі праз асноўны колер праглядваецца белы ляўкас і садзейнічае рэфлексіі святла. Імкненне да перадачы прыгажосці зямнога свету праяўляецца ў старанным малюнку траў, спляценне якіх перагукваецца з рэльефным арнаментам фону.
    Цэлая поліфанія характараў і перажыванняў разгортваецца ў другім падпісаным абразе — «Пакровы» (1649), дзе гаманлівы натоўп абапал Раманапсалмапеўца адлюстраваны з вялікай жыццёвай назіральнасцю і праўдападобнасцю. Душэўны стан кожнага персанажа перададзены праз ледзь прыкметныя асаблівасці паводзін і мімікі.
    Абраз добра захаваўся, таму на яго перакладзе зручна прасачыць асаблівасці мясцовай мадэліроўкі твараў і рук персанажаў, якая робіцца з дапамогай чаргавання свет
    Іканапіс XVII cm.
    117
    лых і цёмных мазкоў, пакладзеных адзін ля аднаго. Гэта стварае ілюзію інтэнсіўнай гульні святла і ценю, хуткай змены настрою.
    У кампазіцыі як гэтага, так і іншых абразоў сярэ дзіны XVII ст. вельмі прыкметна імкненне разгарнуць прастору ў перспектыве. Суадносіны паміж чалавечымі постацямі і архітэктурнымі кулісамі амаль пазбаўлены ўмоўнасці. Складаныя комплексы палацаў рэнесанснага характару маюць выразную кампазіцыйную самастойнасць. Яны пабудаваны з дапамогай не толькі адварот най, але і прамой перспектывы, дастаткова добра разгор нутай у глыбіню, маюць падкрэсленыя аб’ёмы. Заўважаецца перарастанне ўмоўнай формы куліс у самастойны архітэк турны пейзаж, што надае твору вялікую жыццёвую дакладнасць. Вельмі выразна гэтая цікавасць да архітэктур нага пейзажу выяўлена ў трэцім абразе — «Успенне Багародзіцы» (1650), дзе ўнутраная прастора арганізавана за кошт аб’ёмных і складаных архітэктурных комплексаў на другім плане.
    Для ўсіх трох абразоў характэрны рэльефны, разьбяны (пазалочаны) арнамент на фоне. Ён уплятаецца ў агульную кампазіцыю і ўзмацняе яе выразнасць. Напрыклад, у «Пакровах» раслінны арнамент дзенідзе нагадвае языкі полымя. Ён разліваецца знізу ўверх (парасткі аканта) і, аб’ядноўваючы дзве самастойныя кампазіцыі з Раманам і Марыяй у цэнтры, утварае аснову, на якой нібыта лунае верхняя група.
    Акрамя таго, для апісаных вышэй абразоў характэрна жанравасць, якая працінае традыцыйную іканаграфічную канву і надае твору цеплыню і жыццёвую пераканаўчасць.
    118
    Іканапіс Заходняга Палесся XVI — XIX стст.
    Жанравасць, якая ў творах XVI ст. праяўляецца толькі ў асобных элементах, набывае тут вялікую значнасць. Яна прысутнічае не толькі ў асобных дэталях бытавога харак тару, але выступае як істотны элемент усёй вобразнай структуры, як адзнака блізкасці выяўленага да рэальнай жыццёвай сітуацыі. Яшчэ ў большай ступені гэта рас крываецца ў абразе «Нараджэнне Маці Божай», які таксама паходзіць з Маларыцкага раёна. Ён, відаць, нале жыць таму ж мастацкаму колу, што і тры апісаныя абра зы 1648 — 1650 гг. Прынамсі, аб гэтым сведчаць вельмі падобная мадэліроўка твораў і асноўныя кампазіцыйныя прыёмы1’. У згаданым абразе жанравая сцэна нараджэння дзіцяці адлюстравана адначасова і ўрачыста, і будзённа. Яна ўключае ў сябе яскравыя элементы этнаграфічнага характару, дзе служкі паказаны ва ўбранні беларускіх сялянак: у спадніцахандараках, палатняных кашулях і камізэльках са шнуроўкай на грудзях. Уражваюць асоб ныя элементы крою, якія характэрны для местачковага нобыту і маюць прыкметы чыста народнай мясцовай вы творчасці: спавівальнік на дзіцячай калысцы, прошвы на падушках, разьба на ножках стала. Дзякуючы бытавым дэталям, якія паказваюць на мясцовае паходжанне, гэты абраз можа служыць узорам для параўнання. 3 дапамогай яго ўвесь астатні, аналагічны па стылі, жывапіс можа быць аднесены да мясцовай берасцейскай школы малярства.
    У папярэдніх працах аўтара гэтага артыкула прыведзены тут абраз «Нараджэнне Маці Божай» памылкова аднесены да канца XVI — пачатку XVII ст. Больш глыбокае вывучэнне паказала яго сувязь з абразамі сярэдзіны XVII ст.
    Іканапіс XVII cm.
    119
    Абраз «Нараджэнне Маці Божай» мае класічна ясную і ўраўнаважаную кампазіцыю. Архітэктурныя кулісы велічныя вежы, падобныя па формах і ляпному дэкору да рэнесанснага збудавання, — выразна абмяжоўваюць месца дзеяння. Персанажы, згрупаваныя ў асобныя кампазіцыі, удала размешчаны ў замкнутай прасторы. Каля ровая гама, у якой пераважаюць светлая кінавар і прыглушаны сіні тон, адцененыя золатам фону і светлымі тонамі архітэктурных кулісаў, — тыповая для ўсёй групы згаданых твораў. У цэлым іх каларыт вызначаецца вялікай насычанасцю і дэкаратыўнасцю.
    Па групоўцы сюжэтаў і характары этнаграфічных элементаў абраз «Нараджэнне Маці Божай» мае пэўныя кампазіцыйныя аналагі ў фрэсках Трокскага замка (зараз Тракай, Літва), копіі з якіх захоўваюцца ў Вільнюскім архіве7, а апісанне прыведзена ў нарысах В. Смакоўскага і У. СыракомліЎ
    Кампазіцыйная пабудова, арганізацыя прасторы і асобныя дэталі ва ўсіх апісаных творах Брэсцкага рэгіёна першай паловы і сярэдзіны XVII ст. у пэўнай ступені нагадваюць рэнесансныя формы: пра гэта сведчыць падкрэсленая ўраўнаважанасць мас, кулісы ў выглядзе рэнесансных збудаванняў і, урэшце, «чаканеныя» ўзоры арнаменту. Гэтым якасцям амаль не супярэчаць некаторыя барочныя элементы, якія пакуль што падпарадкоўваюцца старой, даволі трывалай выяўленчай сістэме.
    Такім чынам, ёсць падставы меркаваць, што адным з развітых цэнтраў жывапісу ў XVII ст. было Берасце.
    7 ЦДА Літвы, ф. 1135, воп. 12, адз. зах. 556 — 561, усе аркушы.