Іканапіс Заходняга Палесся XVI —XIX стст.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 349с.
Мінск 2005
Значна большыя змяненні адбыліся ў тэхніцы і тэхналогіі жывапісу. Тут сталі адчувацца першыя прыкметы заняпаду. Менш якаснай стала тэхналогія. Сакавітая разьба па ляўкасе на фонах, што была характэрна для твораў XVII ст., паступова робіцца ўсё больш спрошчанай, плоскаснай і больш не стварае ўражання багатага святлаценю рэльефу. Арнамент на фонах толькі пазначаецца ўразной ці ўціснутай лініяй граф’ёй і набывае выключна графіч ны характар досыць прымітыўнага малюнка. Адбываецца збядненне арнаментальных матываў, яны перастаюць адыгрываць значную кампазіцыйную ролю і несці вялікую эстэтычную нагрузку. Рэдукцыя арнаменту звязана са зме 6*
164
Іканапіс Заходняга Палесся XVI — XIX стст.
намі тэхналогіі ляўкасу: ён накладваецца на дошкі вельмі тонкім слоем, найчасцей без павалакі і не мае ў сваёй рэцэптуры якаснага рэчыва для трывалай звязкі кампанентаў. Сырая ляўкасная маса ў XVIII ст. губляе пластычныя якасці, якія ляўкас меў у папярэднім стагоддзі, і складаную разьбу з насечкай фонавага поля на ім выка наць амаль немагчыма. 3за малаякаснага ляўкасу абразы XVIII ст. маюць горшую захаванасць, чым больш раннія творы.
Але, нягледзячы на відавочнае пагаршэнне тэхналогіі і спрашчэнне тэхнікі, іканапіс і алтарны жывапіс першай паловы XVIII ст. захавалі сваю змястоўнасць. У эстэтыч ным плане іх духоўная напоўненасць застаецца значнай, перамяшчаюцца толькі акцэнты. На першы план у псіхалагічнай распрацоўцы вобразаў выходзяць не столькі ду хоўная сіла і стойкасць, колькі мяккасць, дабрыня і ўнутраная прасветленасць. Цікавасць да распрацоўкі харакгараў і перадачы псіхалогіі вядзе да таго, што іканапіс набывае якасці партрэтнага жанру. Актыўна засвойваюцца структурай іканапісу ў XVIII ст. рысы побытавага жанру: імкненне раскрыць прыгожае у паўсядзённым складае адну з асаблівасцей іканапісу не толькі Заходняга Палесся, але і ўсёй Беларусі.
Дэмакратызм і жыццесцвярджальнасць іканапісу пер шай паловы XVIII ст. з’явіліся своеасаблівай рэакцыяй на сацыяльны і нацыянальны прыгнёт, змястоўнасць і пэўная апавядальнасць культавага жывапісу процістаяла ў нейкай ступені панаванню схаластыкі ў навуцы, тэалагічных дысцыплінах, гуманітарных і філасофскіх ведах. Элітарная філасофія і тэалогія пачынаюць адыгрываць у фар
Іканапіс XVIII cm. 165 міраванні вобразаў іканапісу меншую ролю, чым народнае светаразуменне, народны эстэтычны ідэал, адбываецца моцны ўсплёск нізавой культуры — народнага іканапісу і прымітыву, адначасова моцна фалькларызуецца прафесійнае мастацтва.
Такім чынам, нягледзячы на спрашчэнне тэхнікі і тэх налогіі іканапісу, яго вобразы не спрасціліся. Што даты чыцца выяўленчых прыёмаў, то ўжо ў першай чвэрці XVII ст. у структуры абразоў амаль адсутнічалі такія традыцыйныя рысы класічнага іканапісу, як умоўнасць і абстрагаванасць выявы. Персанажы набываюць здзіўляючую непасрэднасць і натуральнасць, яны дзейнічаюць у звыклых, сучасных мастаку абставінах. Імкненне да прыўня сення рэальнага побыту ў кантэкст іканапіснага вобраза было адной з канцэптуальных праграмных рыс іканапісу канца XVII— XVIII ст. Выразна сфармулявана гэтая праграма, напрыклад, у трактаце аб жывапісе Сімяона Полацкага.
Збераглася даволі значная колькасць падпісных датаваных твораў палескага іканапісу першай паловы XVIII ст., па якіх добра прасочваюцца стылістычныя змены і новыя якасці мастацкага вобраза.
Адзін з найбольш ранніх датаваных помнікаў палеска га іканапісу XVIII ст. — абраз «Маці Боская Адзігітрыя» 1712 г. У гэтым творы яшчэ шмат момантаў, характэрных для іканапісу XVII ст.: іканаграфія ліку, санкірная тэхніка яго мадэліроўкі — вахрэнне і падрумянка па санкіру аліўкавага колеру. Адначасова гэты абраз мае і шэраг но вых рыс — выкарыстанне алейных фарбаў, святлоценявая, аб’ёмная лепка формы.
166
Іканапіс Заходняга Палесся XVI —XIX стст.
У абразе «Цуд Юр’я аб цмоку» 1729 г. новыя тэндэн цыі іканапісу праявіліся яшчэ больш выразна. Асабліва заўважаюцца яны ў трактоўцы пейзажа, які мастак імкнуўся зрабіць прасторавым і натуральным. У яго асяроддзі натуральна ўспрымаецца чырванашчокая прыгажуня Елісата, апранутая па мясцовай модзе пачатку XVIII ст. Дэталі яе касцюма і рыцарскія латы Юр’я намаляваны з вялікай стараннасцю, але пры гэтым агульная кампазіцыя твора вызначаецца пэўнай барочнасцю, дынамікай пабудовы. Арнамент фону мае выключна графічны, лінейны характар, ён больш прымітыўны, чым арнамент абразоў XVII ст., а таксама арнамент на абразе Адзігітрыі 1712 г. Матыў фонавага арнаменту на абразе «Цуд ІОр’я» стылізава ная лілея на дугападобных, закручаных у спіралі сцяблінах — характэрны для значнай колькасці твораў, якія знаходзяцца ў вясковых царквах Заходняга Палесся ці паступілі адтуль у музейныя зборы. Гэта абразы двух ікана стасных комплексаў з Драгічынскага раёна. У склад аднаго іканастаса ўваходзілі намесныя абразы: «Сашэсце Святога Духа», «Тройца», «Спас», абразы з апостальскага рада «Спас Архірэй», тры абразы апосталаў, тры абразы з прарочага рада. Да другога іканастаса належалі абразы «Дэісус», «Спас», два абразы апосталаў. Да святочнага рада аднаго з гэтых іканастасаў належаць «Тайная вячэра», «Богаяўленне», «Пакроў», «Звеставанне», «Нараджэнне Хрыста».
Усе гэтыя творы аналагічныя з абразом «Цуд ІОр’я» 1729 г. не толькі па арнаменту фону, але і па іншых прыкметах, такіх, як характар тыпажу, прыёмы мадэліроўскі формы, пабудовы кампазіцыі. Агульныя ў гэтых творах каларыт і тэхніка выканання. Таму ўся гэта група тво
Іканапіс XVIII cm.
167
раў, відаць, можа быць датавана прыкладна так, як і абраз «Цуд Юр’я аб цмоку», — другой чвэрцю —сярэдзінай XVIII ст.
Асабліва прывабнае сярод гэтых абразоў «Сашэсце Святога Духа». Твор надзвычай дэмакратычны. Звернутыя да гледача лікі апосталаў, якія размешчаны абапал Маці Божай, вабяць прастатой і шчырасцю, даверлівасцю. Кінаварныя, вохрыстыя, мяккія зялёныя і шэраблакітныя то ны, аб’яднаныя шматлікімі адценнямі, ствараюць вельмі гарманічную каляровую гаму.
У гэтым жа ключы вырашаны апостальскія і праро чыя абразы першага іканастаса. Усе яны разам з абразамі «Сашэсце Святога Духа» і «Тройца» выкананы адным майстрам. Разам з творамі з другога іканастаса гэтыя абразы складаюць адну стылявую групу. Яны, безумоўна, выкананы ў адной майстэрні.
Да гэтай жа майстэрні належыць абраз «Нараджэнне Хрыстова», а таксама абраз «Маці Божая Адзігітрыя» з Кобрынскага раёна — у глыбокім разьбяным і размаляваным ківоце.
Блізкія тэхнічныя прыёмы са згаданай групы твораў з іканастасных комплексаў Драгічынскага раёна характэрны і для майстра абразоў «Ануфрый у пустыні» і «Ушэсце» з Кобрынскага раёна. Гэтаму майстру таксама ўласціва выкарыстанне пасярэбраных фонаў са спрошчаным аграфлёным раслінным арнаментам, але іншага малюнка, чым на абразах з «лілейным» фонам. Другі абраз з гэтай се рыі — «Ушэсце» датаваны 1751 г., што дапамагае яшчэ выразней акрэсліць перыяд 30 50х гадоў XVIII ст. у іканаnice Заходняга Палесся. Стылявому накірунку гэтага пе
168
Іканапіс Заходняга Палесся XVI — XIX стст.
рыяду, прадстаўленаму майстэрняй двух іканастасаў з Драгічынскага раёна і майстрам абразоў «Ануфрый у пустыні» і «Ушэсце» з Кобрынскага раёна, уласцівы пры спрошчанасці арнаменту фону, які выконваецца аграфленнем, уважлівая распрацоўка прасторы, пейзажных куліс, тонкая і шматколерная гама пры некалькі прымітыўнай пера дачы пластыкі постацей, своеасаблівая стылізацыя малюнкаў твораў, калі даволі плоскае разуменне іх аб’ёмаў спалучаецца з дакладным малюнкам вачэй, вуснаў, завіткоў валасоў.
Да гэтага ж стылістычнага накірунку належыць яшчэ шэраг твораў 40 х гадоў, у якіх, нягледзячы на імкненне захаваць у арнаментацыі фонаў насечку і больш вытан чаны малюнак арнаментальных матываў, якасці мастацкага вобраза абумоўлены ўсё ж мяккім і крыху спрошчаным наіўным разуменнем аб’ёму і спрошчанай тэхналогіяй. Фонавы арнамент і тут выконваецца аграфленнем, а не паглыбленай разьбой, крохкі і тонкі ляўкас вымушае pa61 ць арнамент схематычным. Выразны прыклад гэтага накірунку — абраз «Вялікапакутнік Дзмітрый» з Кобрын скага раёна, датаваны 1743 г. Тым жа майстрам выкананы абразы «Спас» і «Маці Божая Адзігітрыя» з Кобрын скага і «Адзігітрыя» з Іванаўскага раёнаў, якія пры заха ванні іканапіснага канона ўражваюць індывідуальнай партрэтнай трактоўкай вобразаў.
Да 40—50х гадоў належыць цэлы шэраг абразоў Маці Божай з вельмі выразнай псіхалагічнай распрацоўкай ха рактараў маці і дзіцяці. Гэта датаваная 1740 г. «Адзігітрыя» з Івацэвіцкага, а таксама «Адзігітрыя Каложская» з Іванаўскага, «Адзігітрыя» з Кобрынскага, «Адзігітрыя Люб
Іканапіс XVIII cm.
169
лінская» з Брэсцкага раёнаў. Ва ўсіх гэтых творах майстроў захапляла магчымасць адлюстраваць жывыя характары.
Некаторыя з гэтых твораў («Адзігітрыя» з Іванаўскага і «Адзігітрыя» з Кобрынскага раёнаў) маюць выдатнае каларыстычнае вырашэнне, іншыя напісаны больш спрошчана. Аднак усе гэтыя творы лучыць імкненне ўбачыць цудоўнае ў простым, узвышанае ў штодзённым.
На прыкладзе ўсіх згаданых твораў можна сцвярджаць, што іканапіс 40х гадоў XVIII ст. на Заходнім Па лессі дакладна адпавядаў запатрабаванням свайго часу. Ён меў пэўныя дасягненні ва ўвасабленні сваімі сродкамі праблем сучаснасці і светапогляду, які быў выпрацаваны на аснове трансфармацыі ў народнай свядомасці хрысціян скай філасофіі і маралі. Выразнай лініяй у іканапісе ся рэдзіны XVIII ст. прасочваецца накірунак народнай твор часці. Жыццесцвярджальная пераканаўчасць прымітыву добра бачна на прыкладзе двухбаковага фератрона «Цуд Юр’я аб цмоку» — «Св. Ануфрый» 1748 г. з Кобрынскага раёна. Адкрыты дэкаратыўны колер, адвольнасць пра порцый і спрошчанасць тыпажу ў гэтым двухбаковым абразе сведчаць аб адсутнасці ў майстра прафесійнай падрыхтоўкі, аб яго наіўным успрыняцці свету. Але ж гэта не зніжае эстэтычнай каштоўнасці твора. Непасрэднасць трактоўкі вобразаў надае яму асаблівую прывабнасць. На прыкладзе гэтага твора добра бачны ўзаемаўплывы пра фесійнага і народнага мастацтва.
Прафесійную творчасць першай паловы XVIII ст. най больш яскрава прадстаўляюць два адзначаныя талентам выканаўцаў абразы «Архангел Міхаіл» з Брэсцкага і «Маці Божая Рымская» з Драгічынскага раёнаў. Яны