Іканапіс Заходняга Палесся XVI —XIX стст.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 349с.
Мінск 2005
6а Зак. 143
170
Іканапіс Заходняга Палесся XVI — XIX стст.
вызначаюцца выдатным каларытам і адухоўленасцю во бразаў. Кампазіцыя «Архангела Міхаіла» падкрэслена манументальная. Трывалая постаць воіна займае амаль усю выяўленчую прастору. У архангела стальныя латы, на блакітным панцыры дзенідзе запальваюцца чырвоныя рэфлексы — водбліскі плашча. Меч здаецца лёгкім у магутных руках, а юны і румяны твар здзіўляе нечаканай добразычлівасцю. Насычаная цёплая колеравая гама з выкарыстаннем дамінантных каляровых плям чырвонага і золата ўзбагачаецца шматлікімі адценнямі і рэфлексамі. Аб’ём лепіцца колерам, што надае выяве асязальнасць і шчыльнасць, пры гэтым ёсць адчуванне нейкай лёгкасці, што змякчае контуры. Гэты твор хутчэй за ўсё быў напісаны ў Брэсце. Майстар, які выканаў яго, вызначаўся высокім прафесіяналізмам.
«Маці Божая Рымская» з Драгічынскага раёна вырашана ў мяккіх залацістаружовых тонах. Лікі Маці Бо жай і дзіцяці мадэліруюцца тонкім святлаценем і здаюцца ахутанымі паветранай мрояй. Жывыя ружовыя рукі рухомыя і трапяткія, а постаці на залатым фоне, які быццам вібрыруе, здаюцца надзвычай масіўнымі. Гэтаму ўражанню спрыяе вялікая лакальная пляма блакітнага мафо рыя з ледзь азначанымі мяккімі складкамі. Мастак цудоў на злучае вялікія каляровыя роўніцы з тонкай нюансіроўкай і святлоценявой мадэліроўкай.
Трэба адзначыць, што гэтыя два творы — «Маці Божая Рымская» з Драгічынскага і «Архангел Міхаіл» з Брэсц кага раёнаў — выдатна ўвасобілі эстэтычны і этычны ідэал часу. Відавочна, што іканапіс у першай палове XVIII ст. амаль поўнасцю губляе ўласцівую старажытнарускаму
Іканапіс XVHI cm.
171
мастантву высокую духоўную патэтыку і спірытуалізм вобраза, але набывае глыбіню душэўнасці і даверлівую цеплыню пачуццяў. Гэта тлумачыцца звяртаннем культавага мастацтва да народных уяўленняў як да сродкаў абароны ад асіміляцыі. Асабліва добра бачна гэта ў шматлікіх абразах Маці Божай мясцовых ізводаў: Баруньскай, Трокскай, Супрасльскай, Каложскай, Холмскай, Навадворскай і г. д.
Магчыма, што на кампазіцыйныя пабудовы абразоў XVIII ст. дрэварыты мелі яшчэ большы ўплыў, чым гэта было ў папярэднім XVII ст. Нанрыклад, існуе вялікае падабенства памі^с гравюрамі Максіма Вашчанкі, магілёўскага гравёра, выдадзенымі ў Куцейне («Акафісты», 1693), і абразамі з «лілейным» фонам (асабліва «Звеставанне») і «Апосталамі». Аднак падабенства гэтае не выдае прамога капіравання. Магчыма, яно выклікана не толькі ўплывамі гравюры на іканапіс, але і адзінствам іканаграфічных крыніц і для гравюр, і для абразоў. Цікавы дакумент у гэтых адносінах уяўляе «Ермінея» Дыянісія Фурноаграфіота, напісаная ў пачатку XVIII ст. на Афоне. Гэтае настаўленне для іканапісцаў па сутнасці з’яўляецца зборам правіл кампазіцыі абразоў Новазапаветных сюжэтаў. Тут апіс ваецца кампазіцыя і ўказваюцца характэрныя элеменгы для кожнага сюжэта. Натуральна, такія правілы абмя жоўвалі мастака пэўнымі рамкамі, але не такімі жорсткімі, як прорысі.
Параўнанне палескіх абразоў з апісаннем афонскага манаха Дыянісія Фурноаграфіота паказвае, што такія ікана графічныя схемы ўласцівы і іканапісу Заходняга ІІалес ся. Апрача збору кампазіцыйных правіл Дыянісій Фур 6а*
172
Іканапіс Заходняга Палесся XVI —XIX стст.
ноаграфіот змясціў у «Ермінеі» апісанні тэхналогіі і тэхнікі іканапісу, правілы прыгатавання фарбаў, ляўкасу, грунтоўкі палатна, залачэння фонаў і німбаў. Яму ж на лежаць настаўленні па рэстаўрацыі старых абразоў. Гэтыя рэкамендацыі, відавочна, зведзены Дыянісіем Фурноаграфіотам на глебе практыкі, уласцівай іканапісу Усход няй Еўропы ў XVII пачатку XVIII ст., бо выкарыстан не такіх правіл добра заўважана ў мастацкай традыцыі і Беларусі, і Украіны, і Малдовы пры своеасаблівасці нацыянальнага каларыту і іканаграфічнага тыпажу нацыя нальныя школы іканапісу гэгых краін сугучныя з ношу камі афонскіх, грэчаскіх майстроў менавіта тымі тыпалагіч нымі рысамі, якія спрабаваў абагульніць у сваёй «Ермінеі» Дыянісій Фурноаграфіот.
У 50 —60я гады XVIII ст. іканапіс Заходняга Палес ся прадстаўлены надзвычай шматлікімі накірункамі, што, безумоўна, з’яўляецца паказальнікам распаду іканапіснай традыцыі. Спроба злучыць традыцыйную сакральную аснову іконнага абраза з дасягненнямі прыродазнаўчай навукі гісторыі, геаграфіі, філасофіі, асветніцтва, — г. зн. спроба аб’яднання несумяшчальных накірункаў мас тацкага асваення свету, вядзе да ўсё большага змянення іканапісу, звядзення яго да ўзроўню мастацтва, якое вы казвала этычны і эстэтычны ідэал свайго грамадства на ўзроўні сярэдняй культуры. Гэты перыяд характарызуецца злучэннем разнародных тэндэнцый, якія нярэдка набываюць форму кампрамісу паміж гуманістычнымі, асветніцкімі поглядамі і традыцыйнай тэалагічнай асновай.
Страта іканапісам устойлівай. глыбокай філасофскай і стылістычнай напоўненасці вядзе да ўсё новых і новых
Іканапіс XVIII cm.
173
пошукаў нязвыклых мастацкіх рашэнняў, новых прыёмаў, тэхналогій, многія з якіх фактычна знішчаюць жы вапісную аснову іканапісу, да яго выцяснення лепкай, ча канкай, разьбой. Гэтыя тэндэнцыі добра прасочваюцца ў іканапісе і Беларусі, і Украіны ў другой палове XVIII ст. Асабліва добра бачны яны ў іканапісе Заходняга Палесся. Тут ляпныя па ляўкасе і разьбяныя рэльефныя абразы сустракаюцца надзвычай часта. Вялікую ролю набываюць чаканеныя шаты і разнастайныя асобныя накладныя ча каненыя з металу дэталі — вянцы, далоні рук, кветкі. Шы рока сустракаецца з гэтага часу жывапіс на палатне.
Усё мноства накірункаў іканапісу Заходняга Палесся сярэдзіны — другой паловы XVIII ст. схематычна можна звесці да двух асноўных тыпаў. Першы з іх варта ахарактарызаваць як традыцыяналісцкі ў адносінах да іканаграфіі і фальклорнанаіўны па стылістыцы. Ён выступае ўвасабленнем народнага светапогляду, дэмакратычных ідэалаў; гэты тып іканапісу пры ўсіх тэхнічных новаўвядзеннях за хоўвае ў даволі значнай ступені традыцыйны змест іканапісу.
Другі тып — чыста барочны па фармальнай структуры, у яго стылістыцы дамінуюць рысы вычварнасці. Да гэтага тыпу найчасцей належаць каталіцкія алтарныя абразы, радзей — абразы з уніяцкіх ці праваслаўных цэркваў. Вельмі часта ў адным творы нязвыкла злучаюцца рысы і першага, і другога тыпаў.
Для абразоў nepujara тыпу ўласціва блізкасць да паўсядзённага жыцця, пераважнасць простанароднага тыпажу, цеплыня эмацыянальнага зместу. У рэчышчы гэтага накі рунку ў іканапісе „а Заходнім Палессі вельмі доўга, амаль да сярэдзіны XIX ст., захоўваюцца адгалоскі традыцыі
174
Іканапіс Заходняга Палесся XVI — XIX стст.
XVII ст. у тэхніцы і стылістыцы, часцей сустракаюцца творы, выкананыя на дошках, выкарыстоўваюцца экспрэ сіўная дэфармацыя ў малюнку, дэкаратыўнасць, умоўнасць колеру. Тут захоўваюцца рысы, якія сфарміраваліся на пра цягу папярэдніх стагоддзяў, у той час як абразы другога тыпу адрознівае засваенне форм, кампазіцыйных прыёмаў, тэхнікі выканання, запазычаных са свецкага еўрапейскага мастацтва. Абразы першага тыпу значна пераважаюць у колькасных адносінах сярод тых, што захаваліся на За ходнім Палессі, але і сярод іх шэраг твораў вызначаецца досыць высокім майстэрствам выканання, дзе свядомы дэмакратызм вобраза злучаны з анатамічнай дакладнасцю, прафесіяналізмам малюнка, прасторавасцю, імкненнем да рэалістычнага раскрыцця зместу.
Характэрным творам гэтага тыпу абразоў з’яўляецца датаванае «Нараджэнне Маці Божай» 1755 г. з Кобрын скага раёна. Фактычна — гэта карціна, прысвечаная сялян скаму побыту. Сярод удзельнікаў сцэны — маладыя ся лянкі ў беларускіх народных строях, яны паводзяць сябе вельмі натуральна ў звыклых абставінах, сярод звычайных побытавых рэчаў. Іх рухі лоўкія, а твары свецяцца здароўем і радасцю. Мастак захоплены іх грацыяй, іх унутранай адухоўленасцю, прасветленасцю.
Такім жа падкрэслена простанародным успрымаецца іканаграфічны тыпаж на абразе «Маці Божая Рымская» з Іванаўскага раёна. Толькі вочы Марыі адлюсгроўваюць складанасць і глыбіню пачуццяў Маці Божай. Гэты абраз выкананы рэльефам, у тэхніцы лепкі і разьбы па ляўкасе. У 50 60 я гады XVIII ст. на Заходнім Палессі існавала, верагодна, некалькі цэнтраў, дзе ствараліся рэльефныя
Іканапіс XVIII cm.
175
абразы. Сярод твораў такога тыпу выяўлены абраз з подпісам: «Malowal Ioan Wasilewski z Kobrina». Гэта абраз Варвары Пакутніцы з Брэсцкага раёна. У ім, як і ў іншых рэльефных абразах, толькі адкрытыя часткі цела святой — яе лік і рукі, а таксама аблокі выкананы жывапіснымі сродкамі. Усё астатняе ляпілася і рэзалася па ляўкасе. Фалды адзення і контуры рэчаў выразаліся шырокім і глыбокім пазам, берагі якога акругляліся. ствараючы рэльефную вы яву. Рэльефны ляўкас пакрываўся серабрэннем і пазалотай, лесіраваўся каляровымі лакамі. Сродкамі рэльефу перададзены складкі драпіровак, пальмавідны арнамент на фоне. Ёсць два падпісаныя, датаваныя творы, выкананыя ў гэтай тэхніцы, — «Маці Божая Бялыніцкая» 1750 г. з Брэсц кага і «Замілаванне» 1751 г. з Маларыцкага раёнаў. Абодва абразы вылучаюцца тонкай жывапіснай мадэліроўкай лікаў і падкрэсленай дэкаратыўнай рэльефнасцю далічнага.
Сярод твораў гэтага тыпу былі свае лакальныя групы, адметныя па манеры выканання. Таму можна меркаваць, што ствараліся яны ў розных майстэрнях. Напрыклад, на поўдні сучасных Брэсцкага і Кобрынскага раёнаў выяўлена група твораў, у якіх разьба і лепка па ляўкасе злучаюцца з вытанчаным жывапісам лікаў. Да гэтай групы належаць «Маці Божая Баруньская», «Спас» і «Маці Божая Супрасльская» — усе з Брэсцкага раёна, «Маці Божая Холмская» — з Кобрынскага раёна.
Другую групу складаюць творы, у якіх жывапіс мае другараднае значэнне, а асноўную ролю адыгрывае паліхромны рэльеф, як, напрыклад, у абразах «Нараджэнне Маці Божай» і «Спас» з Брэсцкага, «Маленне Іакіма і Ганны» з Жабінкаўскага раёнаў.
176
Іканапіс Заходняга Палесся XVI —XIX стст.
У многіх творах, выкананых у тэхніцы ляўкаснага рэльефу, выразна праяўляецца барочная стылістыка. Прьь кладам барочнага сінтэзу жывапісу, рэльефу і разьбы па дрэве з выкарыстаннем барочных дэкаратыўных форм з’яў ляецца двухбаковы абраз фератроп «Замілаванне» і «Бога яўленне» з Брэсцкага раёна. Дынамізм кампазіцый і пышны дэкор разьбы фератрону выразна барочныя. Прывабнадэкаратыўная разьба фератрону ўспрымаецца як прафе сійная, а выкананне самога абраза ўсё ж такі бліжэй, нягле дзячы на барочную дынаміку і буйнамаштабнасць постацей, да народнага мастацтва, вобразы кранаюць цеплынёй па чуццяў. Манернасць і знешняя эфектнасць уласцівыя толькі асобным рэльефным ляўкасным абразам. Напрыклад, такія рысы характэрныя для абраза «Варвара Велікамучаніца», які зрабіў кобрынскі майстар Іаан Васілевіч. Гэты твор, безумоўна, належыць да тыпу барочных прафесійных тво раў, якія мала звязаны з традыцыяй мінулага.