Іканапіс Заходняга Палесся XVI —XIX стст.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 349с.
Мінск 2005
80. Маці Божая Баруньская. 50 60я гады XVIII ст. Брэсцкі рн
Іканапіс XVIII cm.
247
81. Спас Пантакратар. 50 —60 я гады XVIII ст. Брэсцкі рн
248
Іканапіс Заходняга Палесся XVI — XIX стст.
82. ІІрарокі. Фрагмент. Другая палавіна XVIII ст. Драгічынскі рв
Іканапіс XVIII cm.
249
83. Маці Божая Млекапітацельніца. Другая палавіна XVIII ст. Брэсцкі рн
250
Іканапіс Заходняга Палесся XVI —XIX стст.
84. Св. Іосіф з дзіцем. Другая палавіна XVIII ст. Драгічынскі рн
Іканапіс XVIII cm.
251
85. Маці Божая Чанстахоўская. 1777 г. Пінскі рн
252
Іканапіс Заходняга Палесся XVIXIX стст.
86. Вялікапакутніца Варвара і апостал Андрэй. Канец XVIII ст. Кобрынскі рн
Іканапіс XVIII cm.
253
87. Палажэнне ў труну. 1794 г. Пінскі р н. МСБК
254
Іканапіс Заходняга Палесся XVI —XIX стст.
88. Маці Божая з дзіцем. XVIII ст. Шата 1752 г. Столінскі рн
Іканапіс XVIII cm.
255
89. Спас. XVIII ст. Столінскі р н
256
Іканапіс Заходняга Палесся XVI — XIX стст.
90. Нараджэнне Маці Божай. Канец XVIII ст. Столінскі рн
Іканапіс XVIII cm.
257
91. Маці Божая Адзігітрыя. Канец XVIII ст. Лунінецкі рн
258
Іканапіс Заходняга Палесся XVI —XIX стст.
9'2. Спас. Канец XVIII ст. Столінскі р н
Іканапіс XVIII cm.
259
93. Маці Божая Вострабрамская. Канец XVIII ст. Іванаўскі рн
260
Іканапіс Заходняга Палесся XVI — XIX стст.
94. Віленскія пакутнікі. Канец XVIII ст. Брэсцкі рн
Іканапіс XVIII cm.
261
95. Апосталы Павел і Фама. XVIII ст. Кобрынскі р н. МСБК
262
Іканапіс Заходняга Палесся XVI — XIX стст.
96. Апосталы Лука (?) і Іаан. XVIII ст. Кобрынскі р н. МСБК
Іканапіс XVIII cm.
263
97. Пакроў. Фрагмент. Другая палавіна XVIII ст. Пінскі рн
264
Іканапіс Заходняга Палесся XVI — XIX стст.
98. Аплакванне Хрыста. 1800 г. Брэст
КАНАПІС XIX ст.
Калі тэндэнцыі развіцця беларускага іканапісу XVI XVIII стст. прааналізаваны ў публікацыях Э. 1. Вецер, Н. Ф. Высоцкаіі, IO. В. Хадыкі і інш., го пра абразы XIX ст. дагэтуль амаль нічога невядома. У манаграфіі Л. М. Дробава пра іх увогуле не ўпамінаецца', цалкам абыдзены ўвагай гэты перыяд развіцця іканапісу і ў шасцітомнай «Гісторыі беларускага мастацтва»2.
Ігнараванне даследчыкамі абразапісання XIX ст. з’ява ў мастацтве досыць характэрная, ёю адзначаны пра цы не толькі беларускіх, але таксама рускіх, украінскіх і польскіх аўтараў. Многія з іх лічаць, што ў XIX ст. назіраўся «суцэльны заняпад» сакральнага мастацтва і таму тагачасныя абразы вылучаюцца нізкім мастацкім узроў нем. Пры гэтым ігнаруецца той бясспрэчны факт, што ў розных краінах у XIX ст. палітычная, гісторыка куль турная і канфесійная сітуацыя была неаднолькавай. Таму ўсялякія абагульненні адносна развіцця тагачаснага іканаnicy (без уліку канкрэтных абставін) прывядуць да па
' Дробов Л. Н. Жнвопнсь Белорусснн XIX — начала XX в. Мн.. 1974.
2 Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 3. Мн., 1989.
Іканапіс XIX cm.
267
мылковых высноў. На нашу думку, негатыўныя адносіны да іканапісу XIX ст. несправядлівыя, бо ў яго развіцці, прынамсі ў Беларусі, у гэты час адбываліся надзвычай складаныя і цікавыя працэсы, якія заслугоўваюць самай пільнай увагі.
Трэці падзел Рэчы Паспалітай (1795) і далучэнне Бе ларусі да Расіі, як вядома, не палепшылі гаротнае жыццё беларускага народа. Культура таксама знаходзілася ў за няпадзе; фактычна пад забаронай былі не толькі беларуская мова, але нават сама назва «Беларусь», якую ахрысцілі «Западно русскнм краем»'1.
Як адзначана ў аглядзе літаратуры, у гэты час самабытны характар беларускага мастацтва адмаўляецца4.
Пасля забароны уніяцтва, у 1839 г. пачаліся «рэформы» ў галіне аздобы цэркваў, «рэканструкцыі» іканастасаў. He адпавядаючым праваслаўным канонам творам драў лянай пластыкі доступ у цэрквы быў фактычна зачынены, а тыя помнікі, што з’яўляліся неад’емнай часткай уніяцкіх іканастасаў, былі або знішчаны, або, у лепшым выпадку, закінуты на дах. М. Керзін пісаў, што «для развіцця беларускай статуарнай драўлянай скульптуры наўрад ці не самым пагібельным быў час, калі Беларусь стала цар скай калоніяй»’.
Тое ж датычыцца і іканапісу. Беларускі уніяцкі абраз з яго арыгінальнай выяўленчавобразнай сістэмай, дэка
’ Псторыя Беларускай ССР: У 5 т. Т. 4. Мн., 1975.
* Шчакаціхін М. Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва. С. 6.
' Очеркн по нсторнн нзобразнтельного нскусства Белорусснн. М.; Л„ 1940. С. 54.
9а*
268
Іканапіс Заходняга Палесся XVI — XIX стст.
ратыўным арнаментаваным фонам, спалучэннем аб’ёмнапрасторавых і выяўленчых матываў, графічнай мадэліроўкай складак адзення і мяккай колернасцю ў трактоўцы вобразаў, а галоўнае — з той рэдкай чалавечнасцю і цеплынёй, якія спрамяняюць нашы старыя абразы, — усё гэта зрабілася непрыймальным для праваслаўных святароў з іх арыентацыяй выключна на візантызаваны стара жытнарускі абраз. Нямала абразоў было завезена ў Бе ларусь з Расіі (часцей за ўсё гэта былі творы рамеснафабрычнай вытворчасці). А лёс уніяцкіх абразоў быў такім жа, як і лёс скульптуры, — яны папросту выкідаліся з іканастасаў альбо замалёўваліся. Усё гэта не магло, натуральна, не адбіцца на лёсе тагачаснага беларускага іканапісу.
Але былі і іншыя прычыны адметнага характару развіцця іканапісу ў XIX ст. Як вядома, у XIX ст. беларускае мастацтва развівалася пад уплывам класіцызму, які, аднак, у жывапісе не стварыў закончаных форм і саступіў месца рамантызму1’. Ужо ў першай палове XIX ст. мастацтва, у прыватнасці жывапіс, усё часцей звяртаецца да рэаль нага жыцця. Гэтаму садзейнічаў Віленскі універсітэт, дзе, як вядома, існавала школа жывапісу, якая рыхтавала кадры мастакоў. 3 1886 г. у Вільні была адкрыта і малявальная школа, якой кіраваў I. Трутнёў7. Важным асяродкам раз віцця прафесійнага мастацтва з канца XVIII ст. стала таксама Полацкая езуіцкая акадэмія, дзе выкладаліся і мастацкія дысцыпліны.
6 Гісторыя беларускага мастацтва. Т.З. C.105.
7 Там жа. С. 8—9.
Іканапіс XIX cm.
269
Прыкметнае пашырэнне ў Беларусі мастацкай адукацыі істотна змяніла ранейшую карціну развіцця выяўленчай творчасці. Мастакі ўсё часцей звяртаюцца да свецкай (бытавой і гістарычнай) тэматыкі; чалавека пачынаюць адлюстроўваць у яго паўсядзённым побыце. Усё гэта не магло не адбіцца на развіцці іканапісу. Атрымаўшы адукацыю ў мастацкіх установах Вільні, Полацка, Варшавы, Пецярбурга, Масквы, мастакі нярэдка пішуць абразы для храмаў. Напрыклад, Францішак Смуглевіч напісаў у натуральную велічыню 12 апосталаў для Віленскага кафедральнага сабора, стварыў шэраг кампазіцый на біблейскія тэмы для цэркваў і касцёлаў у Мінску, Рэчыцы, Гродне, Стоўбцах8. Пісалі абразы для беларускіх цэркваў I. Аляшкевіч, В. Ваньковіч і інш.9 Гэта былі якасна новыя класіцыстычныя творы, якія рэзка адрозніваліся ад традыцыйных беларускіх абразоў XVI —XVIII стст. Пашырэнне ў Беларусі ў XIX ст. акадэмічнага жывапісу ўплывала, несумненна, на развіццё іканапісу.
Акрамя таго, у Беларусі ў гэты час мелі распаўсю джанне абразы рамеснай, часам фабрычнай вытворчасці. Як адзначана, часцей за ўсё яны паходзілі з Расіі. Адносна танныя і даступныя, яны, відавочна, мелі попыт.
На тагачасны іканапіс уплывала таксама эстампная графіка. Гэта перш за ўсё народны лубок — адбіткі гравюр, рэзаных на дрэве і затым у пэўнай колькасці надрукаваных на паперы або на палатне (антымінс). У свой час нямала такіх твораў захоўвалася ў Беларускім музеі
8 Дробов Л. Н. Жнвопнсь Белорусснн XIX — начала XX в. С. 17.
9 Там жа. С. 18.
270
Іканапіс Заходняга Палесся XVI — XIX стст.
ў Вільні. Сярод іх — творы Паўла Комара «Божая Маці», «Укрыжаванне» і інш. Нягледзячы на стылізаваны (а часам і дэфармаваны) малюнак, гэтыя абразкі часцей за ўсё кранаюць непасрэднасцю, прастатой тэхнічных прыёмаў, выяўляючых спецыфіку абразной (уздоўжнай) гравюры.
Як і абразы фабрычнай вытворчасці, лубкі на рэлігійныя тэмы былі добра вядомы вернікам, аб чым сведчыць іх значнае распаўсюджанне ў разглядаемы перыяд'".
Акрамя таго, у XIX ст. упершыню ўзнікае новы від эстампа — літаграфія. Першая літаграфская майстэрня пры Віленскім універсітэце была створана ў 1819 г.” Кіраваў ёю Я. Рустэм. Пазней пачалі ўзнікаць прыватныя літаграфскія майстэрні, сярод якіх вылучалася арганізаваная ў 1835 г. у Вільні майстэрня ўраджэнца Мінска Ю. Азямблоўскага.
Ва ўмовах абмежаванай у тыя часы рэпрадукцыйнай тэхнікі літаграфія давала выдатную магчымасць тыража ваць выяву. Таму да яе ахвотна звярталіся I. Хруцкі, Я. Дамель, М. Кулеша, К. Русецкі, A. К. Куксевіч і інш. Пры гэтым мастакі нярэдка ў літаграфскай тэхніцы капі равалі і абразы. У. Сыракомля сведчыць, што ў м. Стоўбцы на Міншчыне «ў цудоўным дамініканскім касцёле знахо дзіўся абраз пэндзля Смуглевіча». 3 яго быў зроблены эстамп, які ён бачыў у зборы гравюр Ю. I. Крашэўскага'Ў
'° Гісторыя беларускага мастацтва. Т. 3. С. 293 — 295.
11 Абсталяванне для друку літаграфій (камяні, машына) было дастаўлена ў Вільню з Варшавы (Гісторыя беларускага мастацтва. Т. 3. С. 111).
12 Акты вандалізму // Сыракомля У. Добрыя весці. Мінск, 1993. С. 478.
Іканапіс XIX cm.
271
Такім чынам, іканапіс Беларусі ў XIX ст. часам «супрацоўнічае» з эстампам, што не магло не ўплываць на яго вобразнавыяўленчую сістэму. 3 прычыны адзначаных фактараў у разглядаемы перыяд у беларускім іканапісе заўважаецца нарастанне рэалізму. Абраз нярэдка набывае партрэтны характар або набліжаецца да тэматычнай карціны. Як адзначае Н. Ф. Высоцкая, з’ява гэтая характэрна ўжо для абразоў другой паловы XVIII ст. («Выбраныя святыя: Васіль Вялікі, Рыгор Багаслоў, Іаан Златавуст», НММ Беларусі)13. Аднак у XIX ст. рэалістычныя (часам амаль «натурныя» або «карціпныя») элементы пранікаюць у абразы ўсё часцей.
Істотна і тое, што пачынаючы ўжо з канца XVIII ст. абразы ўсё часцей пішуцца не на дошках, а на палатне, пры гэтым алейнымі, а не тэмпернымі (як у XVI—XVII стст.) фарбамі. Апошняе змяніла ўсю выяўленчавобразную сі стэму іканапісу. У абразах знікае арнаментацыя фону сакавітая рэльефная разьба, што часам нагадвае чаканку; у адрозненне ад драўлянай дошкі такая разьба на палатне, натуральна, тэхнічна была немагчымай. Усё гэта абумовіла прынцыпова іншы дэкаратыўнавыяўленчы лад абразоў XIX ст.
Такі ў асноўных рысах гісторыкакультурны фон, на якім эвалюцыяніраваў іканапіс у XIX ст. Але на Брэст чыне ягонае развіццё мела сваю спецыфіку. Адносная геа графічная ізаляванасць Палесся, моцны традыцыйны ўклад сялянскага жыцця, ды і вядомая ўпартасць палешукоў, якія розныя «новаўвядзенні» ўспрымаюць звычайна вельмі