Іканапіс Заходняга Палесся XVI —XIX стст.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 349с.
Мінск 2005
Па часе стварэння абразы Брэстчыны размяркоўваюцца наступным чынам: абразоў XVI ст. налічваецца 7 адзінак, ці 0,1% ад агульнай колькасці; XVII ст. 95 адзінак, ці 1,7%; XVIII ст. 640 адзінак, ці 11,8%; першай пало вы XIX ст. 275 адзінак, ці 5,1%; сярэдзіны XIX ст. 2202 адзінкі, ці 40,5%; канца XIX ст. 1128 адзінак, ці 20,7%; абразоў пачатку XX ст. налічваецца 1023 адзінкі,
2 У мінулым многія з тэтых храмаў (асабліва на Заходнім Палессі) былі уніяцкімі.
318
Іканапіс Заходняга Палесся XVI — XIX стст.
ці 18,8%. Як бачна, асноўную колькасць састаўляюць аб разы сярэдзіны XIX — пачатку XX ст. Абразы да сярэдзі ны XIX ст. састаўляюць толькі 19% ад агульнай колькасці абразоў — 3400 адзінак.
У табл. 1 прыведзена распаўсюджанне сюжэтаў для Брэсцкай вобласці як па асобных перыядах, так і для ўсяго прамежку з XVII па XX ст. (у %).
Т а б л і ц a 1
№ п/п Назва XVII ст. XVIII ст. Пачатак XIX ст. Кансц XIX ст. XVII XX стст.
1 «Маці Божая» 28.0 30,0 15,5 14,3 19,7
2 «Хрыстос» 23.1 8,8 12,5 9,2 10,6
3 «Святы Мікола» 10,3 4,0 6,6 6,5 5,3
4 «Святы Юрый» 2,6 1,1 1,9 2,1 2,2
5 «Пакроў» 3,4 2,1 2,3 3,3
6 «Архангел Міхаіл» 2,5 1,7 5,6 3,9 2,8
7 «Тайная вячэра» — 2,2 3,7 3,4 2,3
8 «Аляксандр Неўскі» — — 1,1 2,4 1,9
9 «Ап. Пётр і Павел» — 1,1 2.9 1,6 1,9
10 «Укрыжаванне» — 2,8 2,9 1,0 1,3
Найбольш распаўсюджанымі з’яўляюцца сюжэты з вы явамі Маці Божай і Хрыста (20 і 10%, адпаведна). На трэцім месцы знаходзяцца сюжэты з выявай Святога Міколы — 8%. Далей ідуць сюжэты «Пакроў» і «Святы Юрый» — 3%. На ўзроўні 2% знаходзяцца такія сюжэты, як «Архангел Міхаіл», «Тайная вячэра», «Укрыжаванне», «Аляксандр Неўскі», «Ап. Пётр і Павел».
Распаўсюджанне іканаграфічных сюжэтаў...
319
Паколькі абразы з выявай Маці Божай маюць даволі разгалінаваную асабістую іканаграфію (каля 100 ізводаў пры агульнай колькасці абразоў звыш 1000), статыстычныя звесткі пра іх сфарміраваны ў асобную групу. Часцей сустракаецца ізвод «Маці Божая Адзігітрыя» ў шматлікіх варыянтах (каля 70%); значна радзей ізвод «Маці Бо жая Замілаванне» (каля 30%); і вельмі рэдка (каля 1%) распаўсюджаны ізвод «Маці Божая Знаменне».
Размеркаванне асобных ізводаў па часе прадстаўлена ў табл. 2.
Паказальна, што мясцова шануемыя іканаграфічныя тыпы Маці Божай сустракаюцца на тэрыторыі, блізкай да знаходжання пратографа. Так, «Маці Божая Жыровіцкая» распаўсюджана ў Брэсцкай, Гродзенскай і Мінскай абласцях і зусім не сустракаецца ў Віцебскай, Гомельскай і Магілёўскай. А своеасаблівы тып «Маці Божая Траеручыца» сустракаецца пераважна на Гомельшчыне (з 16 зафіксаваных абразоў там знаходзяцца 12).
Калі ўзяць распаўсюджанасць сюжэтаў з выявай Маці Божай па часе, то іх працэнтныя суадносіны аднолькавыя для XVII і XVIII стст. і складаюць амаль 30%. Гэта можна растлумачыць вялікай колькаспю першапачатко вых абразоў і адпаведна значнай колькасцю абразоў, што захаваліся да нашага часу. Трэба адзначыць, што даволі многа іканаграфічных тыпаў, як, напрыклад, «Маці Бо жая Казанская», што састаўляе 5% ад агульнай колькасці абразоў з выявамі Маці Божай, з’явіліся ў другой палове XIX ст., пасля скасавання Брэсцкай уніі. Адпаведна адносная колькасць некаторых іканаграфічных тыпаў, такіх, як «Маці Божая Чанстахоўская», у XIX ст. даволі значна
змяншаецца.
320
Іканапіс Заходняга Палесся XVI XIX стст.
Т а б л і ц a 2
№ п/п Назва XVI XVII ст. XVIII ст. Пачатак XIX ст. Сярэдзіна XIX ст. Канец XIX ст. XX ст. Лгулам
1 «Маці Божая Казанская» 0 0 0 14 19 18 51
2 «Маці Божая Знаменне» 0 0 0 15 6 9 27
3 «Маці Божая Пачаеўская» 0 2 0 5 7 12 26
4 «Маці Божая Чанстахоўская» 1 11 0 6 0 9 23
5 «Маці Божая Усіх Смуткуючых Радасць» 0 0 1 5 8 4 18
6 «Маці Божая Іверская» 0 1 0 4 4 3 12
7 «Маці Божая Вострабрамская» 0 1 0 3 0 6 10
8 «Маці Божая Уладзімірская» 0 0 0 5 2 2 9
9 «Маці Божая Ціхвінская» 0 0 0 0 5 4 9
10 «Маці Божая Жыровіцкая» 0 2 1 1 1 0 5
Да той жа групы абразоў, якія з’явіліся ў другой па лове XIX ст., адносяцца «Аляксандр Неўскі» (2%) і «Віленскія мучанікі» (0,5%).
Колькасць абразоў з выявай Хрыста адносна агульнай колькасці разглядаемых абразоў складае каля 10%. Прычым
Распаўсюджанне іканаграфічных сюжэтаў...
321
найболыпы працэнт (23) назіраецца ў XVII ст. У XIX ст. адносная колькасць абразоў зніжаецца да 9%. Колькасць іканаграфічных сюжэтаў для абразоў з выявай Хрыста вельмі невялікая. Пайбольш распаўсюджаным з’яўляецца сюжэт «Спас Пантакратар».
Трэцяе месца па распаўсюджанасці займаюць абразы з выявай Святога Міколы (каля 8%), прычым у Брэсцкай і Гомельскай абласцях іх налічваецца каля 5% і значна больш у Гомельскай (12%) і Магілёўскай (13%) абласцях.
Частка абразоў, такіх, як, напрыклад, «Святы Ануф рый», віто складае 0,2% ад агульнай колькасці, сустракаюцца толькі ў заходніх абласцях Беларусі.
Варта адзначыць, што з двух такіх ізводаў, як «Архангел Гаўрыіл» і «Архангел Міхаіл», апошні сустракаецца на 50% часцей. Прычым у Брэсцкай вобласці абразоў з выявай архангела Міхаіла болып у два разы, а ў Мінскай яны сустракаюцца практычна пароўну. Абразы з выявамі беларускіх святых. такіх, як Афанасій Брэсцкі, Ефрасіння Полацкая, Віленскія мучанікі, Лаўрэнцій і Кірыл Тураўскія, сустракаюцца адносна рэдка і складаюць каля 1% ад агульнай колькасці разгледжаных абразоў.
Агульная колькасць абразоў, што знаходзяцца ў кас цёлах і якія браліся для статыстычнага аналізу, складае каля 600 адзінак і ўключае ў сябе 177 іканаграфічных сю жэтаў. Аналіз на пашыранасць сюжэтаў па часе для да дзенай групы твораў не праводзіўся. У табл. 3 прыведзена распаўсюджанне іканаграфічных сюжэтаў па абласцях і рэспубліцы ў цэлым (у %).
II Зак. 143
322
Іканапіс Заходняга Палесся XVI — XIX стст.
Т а б л і ц a 3
№ п/п Назва Брэсц кая воб ласць Віцеб ская воб ласць Гролзгн ская вобласць Мін ская воб ласць Па Бсла русі
1 «Маці Божая» 27,9 27,0 19,7 33,1 29,9
2 «Маці Божая Вострабрамская» 1.5 1,1 3,1 4,2 2,8
3 «Маці Божая Чанстахоўская» 5,9 — 2.3 — 2,1
4 «Святы Іосіф» 2,9 4,5 6,2 4,2 5,3
5 «Антоній Падуанскі» 4,4 3,4 5,4 2,8 4,6
6 «Святое сямейства» 7,4 5,6 3.4 4,2 4,3
7 «Укрыжаванне» 2,9 3,4 4,2 2,8 3,8
8 «Святы Юрый» 2,9 2,0 1,4 1,7
9 «Варвара» 1,5 1,1 1,1 2,8 1,4
10 «Ян Непамук» 1,5 1,1 1,7 — 1,0
Як і ў праваслаўным іканапісе, найбольш распаўсюджанымі з’яўляюцца сюжэты з выявай Маці Божай. Іх адносная колькасць нават большая, чым у праваслаўным жывапісе, і складае 30%. Агульная колькасць іканагра фічных тыпаў Маці Божай налічвае каля 30 адзінак. І Іай больш часта сустракаюцца «Маці Божая Вострабрамская» (каля 10%) і «Маці Божая Чанстахоўская» (каля 7%).
Сюжэтаў з выявай непасрэдна Хрыста ў каталіцкім іканапісе сустракаецца вельмі мала, затое шырока распаўсюджаны так званы страсны цыкл, у якім адлюстроўваецца шлях Хрыста на Галгофу і які прысутнічае амаль у кожным касцёле. Даволі часта сустракаюцца сюжэты «Свя тое сямейства» (каля 5%) і «Тройца новазапаветная» (ка ля 3%), дзе таксама прысутнічаюць выявы Хрыста.
Распаўсюджанне іканаграфічных сюжэтаў...
323
3 іншых святых найбольшае распаўсюджанне маюць сюжэты з выявай Святога Іосіфа (5,3%) і Антонія Паду анскага (4,6%). Амаль на аднолькавым узроўні (1,5/«) знаходзяцца сюжэты з выявамі Святога ІОрыя, Варвары і Яна Непамука. Астатнія іканаграфічныя сюжэты скла даюць каля 1% і менш.
Праробленая праца пераконвае, што паводле іканаграфічных сюжэтаў Заходняе Палессе (найперш Брэстчына) займае віднае месца ў іканапісе Беларусі. 1 зусім невыпадко ва тое, што сам матэрыял гэтага рэгіёна (пашпартызацыя, фота. апісанні) у архівах нашага музея нанбольш багаты.
Зборную характарыстыку нацыянальных асаблівасцей беларускага абраза зрабіць не проста. Даследчыкі (М. Шчакаціхін, Н. Высоцкая, Э. Вецер і ініп.) слушна адзначалі, іпто амаль кожны твор вельмі своеасаблівы, пасвойму не паўторны. Гым не мсніп у гюмніках беларускага іканапісу ёсць, безумоўна, і супольныя рысы. У іканапісе Заход няга Палесся яны выяўляюцца вельмі яскрава, што і даз валяе гаварыць пра «заходнееўрапейскую школу».
Група абразоў XVXVI стст. нешматлікая. Сярод най больш ранніх — «Замілаванне» з Маларыты, што на Брэст чыне. Затым ідуць абразы «Адзігітрыя Іерусалімская» XVI ст. (Варварынская царква ў Пінску), «Адзігітрыя Іерусалімская» XVI ст. з в. Здзітава Жабінкаўскага раёна (МСБК НАН Беларусі), «Святы Мікола» XVI ст. з в. Ляхаўцы Маларыцкага раёна (МСБК НАН Беларусі) і інш. Яны свсдчаць пра пэўнае ўздзеянне візантыйскай мастацкай традыцыі даследчыкі бачаць у іх сувязь з палеало гаўскім Адраджэннем’.
3 Гісторыя беларускага мастацтва. Т. 1. С. 191 — 194.
1 I *
324
Іканапіс Заходняга Палесся XVIXIX стст.
Арнаментальныя матывы (пераважна на німбах) злучаюць тагачасныя абразы з помнікамі паўднёваславянскага (сербскага) іканапісу, а таксама з Сіенскай школай у Італіі4. 3 канца XVI ст. у шэрагу абразоў («Адзігітрыя Іерусалім ская» са Здзітава, «Мікола Цудатворац» з Ляхавіч, «Лука і Семіон» з КажанГарадка, «Пакланенне вешчуноў» з Віцебшчыны) прыкметны ўплыў рэнесанснага мастацтва’. Увогуле агульная тэндэнцыя развіцця стылю іканапісу Заходняга Палесся ідзе па шляху паступовага пераадоль вання візантыйскай традыцыі і ўзмацнення заходнееўрапейскага ўздзеяння. Агюшняе заўважаецца ўжо пасля Крэўскай уніі (1386) і хрышчэння Літвы (1387), калі будуюцца касцёлы ў Вільні, Крэве, Мінску, Гродне і інш.; разві ваецца звязаны з Польшчай, Італіяй, Германіяй і г. д. ка таліцкі абраз (алтарная карціна) з яго «ілюзіянісцкім» вобразна пластычным ладам.
Асабліва моцны ўдар візантыйскай традыцыі нанесла Брэсцкая царкоўная унія (1596). Адназначна ацэньваць яе нельга, унія — з’ява вельмі складаная. Пра яе ўплыў (каталізацыя насельніцтва, падрыў «нсконной» права слаўнай веры і г. д.) напісана сотні публікацый. Відавочна, наспеў час прааналізаваць Брэсцкую унію (1596) усеба кова. Калі рэфармацыйны рух падарваў сілы царкоўна візантыйскіх уплываў у асноўным сярод вышэйшых слаёў грамадства, то унія, якая неўзабавс зрабілася «як бы на
' Гісторыя беларускага мастацтва. Т. 1. С. 194.
Ветер Э. Н. Памятннкн жнвопнсн, связанные с развнтпем Ренессанса в Белорусснн // Памятннкн культуры: Новые открытня 1983 С. 209211.