• Газеты, часопісы і г.д.
  • Іканапіс Заходняга Палесся XVI —XIX стст.

    Іканапіс Заходняга Палесся XVI —XIX стст.


    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 349с.
    Мінск 2005
    103.84 МБ
    13 Гісторыя беларускага мастацтва. Т. 2. С. 273.
    272
    Іканапіс Заходняга Палесся XVI —XIX стст.
    стрымана і неахвотна, — усё гэта абумовіла тое, што на Брэстчыне традыцыйны беларускі абраз працягваў сваё жыццё і ў XIX ст. Іншымі словамі, тут яшчэ і ў гэты час захоўвалася беларуская нацыянальная традыцыя. Уніяцтва царызм ліквідаваў, але замяніць усе уніяцкія абразы на праваслаўныя было проста немагчыма. Н. Ф. Высоцкая піша: «У іканастасе на працягу ўсяго XVIII ст. ідзе павольны працэс «распаду» абраза як цэласнай сістэмы. Яго актыўна стымулявалі самі мастакі, якія пастаянна ўводзілі рэальныя моманты ў традыцыйныя схемы. Звязана гэта з тым, што мастацтва для царквы не магло ўжо з усёй паўнатой адлюстраваць прагрэсіўныя ідэі эпохі. Таму вядучыя мастацкія сілы аказваюцца ў арбіце свецкага мастац14 тва» .
    Як убачым далей, адзначаныя асаблівасці характэрны і для асобных абразоў Брэстчыны. I ўсё ж цікавае назіранне Н. Ф. Высоцкай, на нашу думку, больш характэрнае для рускага мастацтва. Што датычыцца Беларусі, то «распад» абраза быў тут запаволены; М. Шчакаціхін не без падстаў пісаў, што, напрыклад, віцебская школа іканапісу яшчэ і ў XVIII ст. знаходзілася «ў пары свайго росквіту, захоўваючы ўсю сваю моц і жыццёвасць»1’. Гэтае назіранне яшчэ больш уласціва іканапісу Брэстчыны.
    I	ўсё ж новыя тэндэнцыі (секулярызацыя іканапісу), бясспрэчна, адчуваюцца ў абразах XIX ст., якіх захавалася больш, чым ад эпохі барока. Напрыклад, у Брэсцкім
    " Гісторыя беларускага мастацтва. Т.2. С. 273.
    15	Шчакаціхін М. М. Матэрыялы да гісторыі беларускага малярства XVIII сталецьця. С. 167.
    Іканапіс XIX cm.
    273
    абласным краязнаўчым музеі — некалькі тысяч твораў (аснову складаюць стараверскія абразы XIX — пачатку XX ст.). Абразы XIX ст. захоўваюцца і ў іншых музеях рэспублікі (у Пінскім, Кобрынскім, Баранавіцкім, Гомельскім музеях). Пераважаюць абразы XIX ст. і у МСБК НАН Беларусі. Такім чынам, колькасна матэрыял гэты даволі знач ны. Яго, несумненна, павялічвае немалая колькасць абразоў XIX ст. у цэрквах і касцёлах Брэстчыны. Толькі грунтоўнае даследаванне гэтых твораў дазволіць усебакова прааналізаваць тэндэнцыі развіцця іканапісу XIX ст. У дадзенай жа працы мы паспрабуем закрануць найбольш істотныя моманты эвалюцыі іканапісу Брэстчыны у гэты складаны перыяд нашай гісторыі.
    Як вядома, у ідэалагічнай і дэкаратыўнай функцыях царквы істотная роля належала іканастасу. Адметнасць беларускіх іканастасаў паказалі Э. I. Вецер, Н. Ф. Высоцкая,(|. Паводле Э. I. Вецер, «у кампазіцыі беларускага іканастаса ярка праступае крыжовы стрыжань, які ўтвараецца дамінуючым апостальскім чынам па гарызанталі і змешчанымі над царскай брамай абразамі хрысталагічнага цыкла па вертыкалі. Гэтым беларускі іканапіс розніцца ад рускага з яго стужкавай кампазіцыйнай будовай. У беларускіх іканастасах звычайна былі чатыры рады (чыны): мясцовы, святочны, апостальскі і прарочы. Ролю Дэісуса часцей за ўсё выконвалі абразы «Спас Архірэй» або «Спас на прастоле»17. Важнае значэнне надавалася абразам мясцо
    16 Гісторыя беларускага мастацтва. Т. 2. С. 51 — 52, 268 — 272.
    ” Там жа. Т. 2. С. 51.
    274
    Іканапіс Заходняга ГІалесся XVI — XIX стст.
    вага рада, якія былі прызначаны выконваць ролю «ўваходжання» ў іканастасны вобраз і разлічваліся на працяг лае разглядванне з блізкай адлегласці («Маці Божая Адзігітрыя» і «Спас Пантакратар»), Храмавы абраз у мясцовым радзе павінен быў інфармаваць аб галоўным прастольным свяце і назве царквы. Таму ён быў найбольш дэкаратыўным і выразным па кампазіцыі і колеры («Тройца стара запаветная» з Дастоева, тры падпісаныя творы з Маларыты: «Праабражэнне» 1648 г., «Пакровы» 1649 г. і «Успенне» 1650 г.).
    Абразы святочнага рада разлічваліся на паступовае раз глядванне і нетаропка разгортвалі свае кампазіцыі ўздоўж усяго рада. Яны вылучаюцца найбольшай апавядальнасцю («Цалаванне Ганны і Іакіма» з Олтуша)18.
    Беларускія іканастасы да забароны уніі не падвяргаліся істотным зменам. Апісаныя Н. Ф. Высоцкай іканастасы ў ДавыдГарадку і Шарашове на Брэстчыне нале жаць да XVIII ст. і даюць уяўленне пра асаблівасці раз мяшчэння абразоў у эпоху, што папярэднічала XIX ст. Над Царскай брамай размяшчаўся абраз «Тайная вячэра» (давыдгарадоцкая царква Св. Георгія). Злева ад яе «Маці Божая Адзігітрыя», справа — «Хрыстос Уседзяр жыцель». У ніжняй частцы іканастаса ў чатырох філёнках захаваліся выявы «Хрыста Пастыра», «Пейзажу з гарой», «Архангела Міхаіла», створаныя ў канцы XVIII — пачатку XIX ст.
    '" Гісторыя беларускага мастацтва. Т. 2. С. 51.
    Іканапіс XIX cm.
    275
    Па баках ад «Тайнай вячэры» ў другім радзе ікана стаса — святочным — размешчаны абразы святаў па мінейным цыкле злева направа: «Хрышчэнне», «Абразанне», «Стрэчанне», «Благавешчанне», «Уваход у Іерусалім», «Уваскрэсенне», «Ушэсце», «Сашэсце Святога Духа на апосталаў», «Праабражэнне», «Успенне», «Узвіжанне крыжа Гасподня», «Нараджэнне Хрыстова».
    Над «Тайнай вячэрай» размешчаны абраз «Цар цароў». Ён з’яўляецца цэнтрам дэісуснага рада, у якім прадстаў лены 12 апосталаў, і прарочага рада з шасці абразоў, на пісаных у другой палове XVIII ст. Завяршае іканастас адзін абраз — «Саваоф» канца XVIII ст., які з яўляецца напамінаннем праайцоўскага рада"’.
    У Троіцкай царкве в. Гарадная (Столінскі раён) у другім ярусе іканастаса захаваліся абразы святочнага цыкла, якія датуюцца канцом XVIII — пачаткам XIX ст.: «На раджэнне Хрыстова», «Стрэчанне», «Хрыіпчэнне», «Благавешчанне», «Уезд у Іерусалім», «Увядзенне ў храм», «Уваскрэсенне», «Узнясенне», «Сашэсце Святога Духа», «Праабражэнне», «Узвіжанне крыжа Гасподня», «Успен не». Як бачым, тэматыка твораў адпавядае ў асноўным давыд гарадоцкаму іканастасу XVIII ст., а гэта значыць, што традыцыя ў размяшчэнні абразоў у пачатку XIX ст. яшчэ захавалася.
    Пасля 1839 г. у беларускіх цэрквах усталёўваюцца но выя іканастасы гіаводле праваслаўных звычаяў. Пэўныя змены адбыліся і ў тэматыцы абразоў. Як і раней, папулярнымі былі выявы Спаса, Дэісуса, Маці Божай («Заміла
    ” Гісторыя беларускага мастацтва. Т. 2. С. 268 — 270.
    276
    Іканапіс Заходняга Палесся XVI —XIX стст.
    ванне» або «Адзігітрыя», «Чанстахоўская», «Менская», «Баруньская», «Апека», «Пакровы», «Каранаванне Маці Божай», «Распяцце з прадстаячымі»), Сярод апостальскіх абразоў вядомы выявы Сымона, Якава, Паўла, Пятра, Іаана, Мацея (царква Нараджэння Багародзіцы, в. Суботы Драгічынскага раёна і інш.).
    У святочным цыкле змяшчаліся абразы «Нараджэнне Хрыстова», «Стрэчанне», «Хрышчэнне», «Благавешчанне», «Уезд у Іерусалім», «Увядзенне ў храм», «Успенне», «Уваскрэсенне», «Праабражэнне», «Узнясенне», «Узвіжанне крыжа Гасподня» (царква Троіцкая, в. Гарадная Столінскага раёна і інш.). Вядомы таксама выявы Піеты, Тайнай вячэры, Саваофа і інш. Вельмі папулярнымі ў XIX ст. былі таксама вобразы Міколы Цудагворца (яго выява была амаль у кожнай царкве), Георгія Пераможцы, архангелаў. Аднак у XIX ст. ужо амаль не сустракаюцца выявы Трой цы, Маці Божай тыпу «Знаменне», «Уваскрэсенне Лазара», «Параскева Пятніца» і інш. У сялянскіх хатах найчасцей сустракаюцца выявы Хрыста, Маці Божай, Міколы Цудатворца і інш.
    Вядомы выявы на крыжах. На адным з іх (в. Бухлічы Столінскага раёна, Ж346) дадзены выявы «Укрыжаванне» і «Вадохрышча» (з другога боку).
    На адносна рэдкіх Царскіх брамах змяшчаліся клеймы з выявамі Благавешчання, евангелістаў (царква Георгіеўская, в. Лядзец Столінскага раёна).
    Абагульняючы назіранні над шматлікімі помнікамі разглядаемага перыяду, нельга не заўважыць, што ў гэты час найбольш голасна заяўляюць пра сябе два напрамкі. Першы — традыцыйны. У абразах гэтай яшчэ даволі знач
    Іканапіс XIX cm.
    277
    най групы захоўваюцца адзнакі той вобразнавыяўленчай сістэмы беларускага іканапісу, якая склалася на Брэстчыне каля сярэдзіны XVII ст. Абразы гэтай групы неад народныя. Сярод іх вылучаюцца творы, якія можна ад несці да «народнага барока» або «народнага прымітыву». Часам не вельмі прафесійныя (з пункту гледжання ака дэмічнай граматы), яны звычайна кранаюць чалавечнасцю і цеплынёй. Трэба, аднак, адзначыць, што і ў гэтай «традыцыйнай» групе абразоў пераважаюць новыя тэндэнцыі (знікненне арнаментацыі, рэльефа і інш.).
    ДрУгУю значную групу складаюць абразы, стылістыка якіх парывае з традыцыямі беларускага іканапісу21’.
    Аналіз твораў разглядаемага перыяду мэтазгодна пачаць з датаваных помнікаў. Сярод іх — «Узвіжанне крыжа Гасподня» з Шншчыны 1806 г. (архіў МСБК НАН Беларусі) — шматфігурная кампазіцыя з усімі адзнакамі іканаnicy пачатку XIX ст. Яна мае характар тэматычнай кар ціны. На фоне архітэктуры з паўцыркульнымі аркамі паказана ўзвіжанне крыжа. Выявы першасвяшчэннікаў, бацькоў царквы, святых індывідуалізаваны. Мастак выдатна адчувае кампазіцыйны сілуэт, размяшчаючы перса нажы такім чынам, каб пазбегнуць аднастайнасці ў выяве шматфігурнай сцэны. Кампазіцыйны акцэнт свядома зроблены на крыжы, да якога скіраваны позіркі адлюстраваных. Пры гэтым у вобразах намечаны псіхалагічны стан
    “ Як слушна заўважае Н. Ф. Высоцкая, пераход ад работы тэмперай на дошцы да работы алеем на палатне з ягоным абрамленнем абумовіў новае разуменне іканапісцамі перадачы глыбіні, перспектывы, пэўнай свецкасці абразоў (Гісторыя беларускага мастацтва. Т. 2. С. 276—277).
    278
    Іканапіс Заходняга Палесся XVI — XIX стст.
    людзей, перададзены іх канкрэтна індывідуальныя характарыстыкі.
    Твор «Узвіжанне крыжа Гасподня» сваім вобразна выяўленчым ладам розніцца ад традыцыйных беларускіх абразоў. Знікае ўласцівая ім пэўная ўмоўнасць і абстрагаванасць, якія саступаюць месца «натурнасці», рэальнаму адлюстраванню людзей у канкрэтных абставінах.
    Тэндэнцыя да секулярызацыі іканапісу яшчэ больш выяўляецца ў другім абразе «Узвіжанне крыжа Гасподня» з Піншчыны, які датуецца 1810 г. (архіў МСБК НАН Бе ларусі). Кампазіцыя ў сваёй будове нагадвае папярэднюю. Але «карціннасць» адлюстравання выяўляецца тут яшчэ мацней. Майстэрскі малюнак, багацце псіхалагізаванага тыпажу, дакладнасць у перадачы адзення людзей і антуражу — усё гэта сведчыць пра новыя тэндэнцыі развіцця іканапісу. Гэта пацвярджаюць і іншыя творы: «Маці Божая Апека» канца XVIII  пачатку XIX ст., «Маці Божая на сферы», «Пакроў Маці Божай» пачатку XIX ст., «Нараджэнне Маці Божай» канца XVIII — пачат ку XIX ст. і інш. (усе — архіў МСБК НАН Беларусі).