Іканапіс Заходняга Палесся XVI —XIX стст.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 349с.
Мінск 2005
Іканапіс XVIII cm.
183
раў гэтага часу на ўсіх мастацкіх узроўнях маюць харак тэрныя прыкметы позняга барока з уласцівай яму чыста знешняй эфектнасцю. Некаторыя творы захоўваюць адга лоскі традыцыі, натуральнасць і стрыманасць вобраза. Рэгіянальныя асаблівасці на высокім узроўні амаль сціраюцца, на сярэднім і нізавым узнікае вялікая колькасць дроб ных стылістычных накірункаў, лакальных майстэрняў.
Усё часцей і часцей у творах з’яўляюцца сучаснікіданатары, прадстаўленыя не толькі на абразах (яскравы прыклад такой кампазіцыі — ужо згаданы абраз 1751 г. «Маці Божая Апека»), але і ў сцэнах нараджэння Марыі, пакланення немаўляці Хрысту, Срэцення і ў іншых жанравых паводле зместу кампазіцыях. На абразах свя точнага рада шарашоўскага і аброўскага іканапісаў многія персанажы апрануты ў традыцыйныя мяшчанскія і шляхецкія строі. На абразе «Сабор Багародзіцы» са святоч нага рада шарашоўскага іканастаса і на аднайменным алтарным абразе 1757 г. з Лунінецкага раёна замест традыцыйных вешчуноў адлюстраваны заказчыкіданатары. Гэтыя прыкметы эвалюцыі зместу вельмі паказальныя для характарыстыкі іканапісу другой паловы XVIII ст. Ён ста новіцца надзвычай дэмакратычным і натуралістычным на водле зместу, народным па адраснасці.
Бадай, адным з самых выразных твораў з выявамі данатараў з’яўляецца абраз «Нараджэнне Маці Божай» з Драгічынскага раёна. Твор мае тонкае каларыстычнае вы рашэнне. Вялікую ўвагу майстар засяродзіў на стварэнні вобразаў дзвюх паняў на першым плане абраза, якія за мяшчаюць у кампазіцыі традыцыйныя персанажы паві тух, што прымаюць маленькую Марыю. Мастак старанна
184
Іканапіс Заходняга Палесся XVI — XIX стст.
адлюстроўвае інтэр’ер багата прыбранага пакоя, дэталёва выпісвае карункі, дзіўнае адзенне служанак, пышныя строі паняў, імкнецца пазначыць фактуру аксаміту і шоўку, перадаць, хоць часам і не вельмі дакладна, перспектыўныя скарачэнні. Твор прадуманы ў колеры, добра разлічана рытміка каляровых плямаў — светлая кінавар, цёплыя зя лёныя, прыглушаныя сінія і серабрыстыя тоны, якія пераважаюць у каларыце, спалучаюцца з далікатна ружо вымі і залацістымі адценнямі, ствараюць гучную і радасную гаму. У распрацоўцы складак выкарыстаны каляро выя кантрастныя рэфлексы прабелы: зялёныя на чырво най сукенцы, як адлюстраванне размешчанага побач ко леру зялёнага плашча, і бранзаватыя водбліскі на зялё ным абрусе ад вохрыстых па колеры сцен пакоя. Формы лікаў лепяцца колерам, без выкарыстання лінейных аб водак. Яскрава выказаныя псіхалагічныя характарыстыкі персанажаў, насычаны гарманічны каларыт ставяць абраз «Нараджэнне Маці Божай» у лік найбольш цікавых тво раў заходнепалескага іканапісу другой паловы XVIII ст.
Партрэтнасць, рэалістычнасць дамінуюць у гэты час у адлюстраванні святых. Класічным прыкладам у гэтым плане сталі шарашоўскія «Тры свяціцелі». He менш пар трэтныя, разнастайныя і арыгінальныя па характарысты цы і абразы апосталаў шарашоўскага іканастаса.
Партрэтным па трактоўцы вобразаў і рэалістычным па перадачы аб’ёмаў, па мадэліроўцы твараў з’яўляецца абраз «Барыс, Глеб і Св. Хрысціна» з Лунінецкага раёна. Гэты твор увогуле ўспрымаецца амаль як свецкае парт рэтнае адлюстраванне.
Іканапіс XVIII cm.
185
Вельмі паказальныя ў плане раскрыцця барочнай эстэтыкі пры адлюстраванні святых як рэальных асоб наступ ныя творы: падпісаны і датаваны абраз «Параскева» 1767 г. з Драгічынскага раёна, аднайменны твор з Лунінецкага раёна, абразы «Васіль Вялікі» і «Іаан Златавуст» (апош нія два, верагодна, паходзяць з жывапіснай майстэрні Жыровіцкага манастыра) і шэраг іншых. Гэта вельмі вы разныя прыклады пераарыентацыі ў іканапісе ад традыцыйных, уласцівых папярэдняму стагоддзю поствізантый скіх форм да заходнееўрапейскай іканаграфіі, святлоце нявой, аб’ёмнай, натуралістычнай манеры жывапісу, да складанай, дынамічнай барочнай пластыкі фігур, засвое най не без уплываў гравюрных першаўзораў і канчаткова аформленай як дамінуючы напрамак у іканапісе XVIII ст. Іканапіс страчвае свае традыцыйныя вызначальныя рысы, перастае быць мастацтвам, мэта якога — стварэнне трансцэндэнтных вобразаў спецыфічнымі традыцыйнымі іканапіснымі сродкамі пры своеасаблівай тэхналогіі жывапісу. Але адметная рыса іканапісу Заходняга Палесся ў тым, што водгукі традыцыі захаваліся і ў другой палове XVIII ст. тут значна мацней, чым у іншых рэгіёнах Беларусі.
Ад гэтага перыяду на Заходнім Палессі захаваўся шэраг іканастасаў, праграмная арыентацыя якіх выразна вы казвае сувязь з мастацкай традыцыяй папярэдняга XVII ст. Найбольш яскравы прыклад такога праграмнага кансерва тызму — іканастас Шарашоўскай Прачысценскай царквы, які захоўваецца ў НММ Беларусі. Майстры, якія працавалі над яго стварэннем, верагодна, у 60 —70 я гады XVIII ст., выказваюць надзвычай паслядоўную прыхільнасць традыцыйнаму канону мясцовай праваслаўнай іканаграфіі
186
Іканапіс Заходняга Палесся XVI —XIX стст.
XVII ст. Пачынаючы ад агульнай кампазіцыйнай структуры іканастаса і заканчваючы асобнымі дэталямі кампазіцый святочных абразоў — усё падпарадкавана мэце захавання «старыны».
У кампазіцыях шарашоўскіх майстроў мы не ўбачым складаных ракурсаў і прасторавых пабудоў, імкнення перадаць святлоценявыя эфекты і стварыць пейзажныя шматпланавыя кулісы — усё, што вылучае барока ў жы вапісе. Але подых часу не абмінуў і шарашоўскіх майст роў традыцыяналістаў. Асабліва выразна адчуваюцца пры хаваныя рысы барока ў манеры майстра, які выканаў апостальскія абразы і храмавы абраз «Трох свяціцеляў». Гэтым жа майстрам выкананы абраз «Васіль Вялікі» з Брэсцкага раёна. Мяккая нюансіровачная лепка аб’ёму пры вельмі светлым ружовым ракайлевым агульным тоне карнацыі вылучае руку гэтага майстра. Некаторыя з яго апосталаў рафінавана саладжавыя, з ружовымі тварамі, светлымі валасамі; часам для малюнка іх фігур выкары стоўваюцца складаныя паўпрофільныя і трохчвэрцевыя павароты, але пры гэтым постаці застаюцца каржакаватымі, прыземістымі, рукі і галовы надта вялікімі. Пальцы на руках быццам бы надзьмутыя, грувасткія, далоні вялікія. «Тры свяціцелі» сталі хрэстаматыйным прыкладам партрэтнасці, вострай псіхалагічнай трактоўкі вобразаў, своеасаблівай рэалістычнай характарыстыкі тыпаў. Аб’ём твараў мадэліруецца тонкімі шматколернымі плавямі з рэалістычнай падкрэсленасцю блікаў на насах і вуснах, мар шчынамі на ілбах, але такое імкненне да аб’ёмнасці не па рушае агульнай дэкаратыўнасці мажорнага каларыстычнага вырашэння абраза. Як і для ўсяго беларускага ікана
Іканапіс XVIII cm.
187
nicy, пачынаючы з другой паловы XVIII ст. тут улюбёным становіцца спалучэнне кармінавачырвонага, яркага цёплазялёнага колераў з блакітнашэрымі фарбамі. Але, бадай, ні ў адным творы гэтага часу такія колеры, іх кам пазіцыйныя роўніцы не суаднесены так прыгожа, як на шарашоўскіх «Трох свяціцелях». Моцным акордам гучыць тут смелае супастаўленне чыстых кантрастных чыр вонага і зялёнага, якія злучае між сабой бледнаблакітны колер свяціцельскіх хітонаў, белашэры, халодны тон фе лоні Васіля Вялікага і амафора Грыгорыя. Украпванні чорнага, малочнабелага і светла вішнёвага колераў удала дапаўняюць каларыстычную гаму. Як знак павагі да традыцыі вялікае поле на абразе займае разьбяны фон. Хоць па тэхніцы выканання ён хутчэй нагадвае тыповае для XVIII ст. аграфленне, але малюнак арнаменту ўсё ж больш далікатны, больш прадуманы, чым на абразах пер шай паловы XVIII ст. На большасці з шарашоўскіх абра зоў выкананы адзін і той жа аграфлёны малюнак, у якім выразна адчуваецца арыентацыя на ўзоры дасканалых фонавых малюнкаў XVII ст. На абразе «Тры свяціцелі» арнаментальны фон дапоўнены аграфлёным і выдзеленым цямнейшым тонам малюнкам калон, ад чаго мастацкі вобраз набывае большую глыбіню і асацыятыўнасць. Вы сокую каланаду за спінамі свяціцеляў можна ўспрыняць як своеасаблівую рэпліку барочнага параднага партрэта, і як рэальны вобраз — каланады іканастаса, перад цар скімі дзвярыма якога прадстаюць непарушным маналітам тры свяціцелі — як калоны, на якіх трымаецца царква. Магчыма, менавіта таму, каб падкрэсліць думку аб свя тых айцах царквы як аб яе слупах, і ўвёў мастак у свой
188
Іканапіс Заходняга Палесся XVI — XIX стст.
твор адлюстраванне каланады. Гэтая метафара не з’яўлялася вельмі арыгінальнай у канцы XVIII ст. Менавіта на фоне калоны, напрыклад, адлюстроўваецца ў гэты час Св. Мікола.
Арнаментальны пачатак не дамінуе, нягледзячы на разьбу фонаў, у творчасці шарашоўскіх майстроў. Вельмі сціпла ўводзіць арнамент у аздабленне святочных убораў аўтар «Трох свяціцеляў». Ён, як і іншыя шарашоўскія май стры, больш імкнецца да дэкаратыўнасці і святочнай урачыстасці не за кошт арнаментальнасці, а будуючы кампазіцыю вялікімі дэкаратыўнымі плямамі колеру. Таму вельмі архаічнымі здаюцца абразы святочнага рада ша рашоўскага іканастаса. Яны быццам створаны не ў XVIII, а ў XVII ст., настолькі выразна іх сіметрычныя ўраўнаважаныя кампазіцыі будуюцца на вялікіх плямах колеравых суадносін — па таму ж прынцыпу, як гэта рабілася ў XVII ст., і толькі асобныя рысы — халодныя перламутраваблакітныя воблакі і горы, ружовая карнацыя, некалькі лялечны іканаграфічны тыпаж з саламяна рудымі валасамі, злёгку кірпатымі насамі — указваюць на манеру выканання XVIII ст. Асаблівасці ёсць і ў іканаграфіі Маці Божай, у гонар якой названа царква, і ў адпаведнасці з чым зроблены сэнсавыя акцэнты ў структуры іканастаса: удвая пашырана колькасць святочных абразоў за кошт уключэння абразоў, прысвечаных Маці Божай. Маці Божая тут — што характэрна для XVIII ст. на Беларусі прадстае ў чырвона вішнёвым плашчымафорыі і чырвоных шляхетных пантофлях. 3 колерам мафорыя кантрастуе яркаблакітная сукенка і вельмі шляхетны белакрэмавы іспод мафорыя, які нагадвае белы гарнастаевы пад
Іканапіс XVIII cm.
189
бой каралеўскай мантыі. Барочная метафарычнасць касцюма Маці Божай пазначана і своеасаблівым малюнкам зоркі на чале мафорыя — ён падобны на крыж. Малюнак нагадвае аздабленне куколя — галаўнога ўбору схімніц.
Панегірычнасць шарашоўскага іканастаса да вобраза Маці Божай адзначана і цэнтральным іканастасным абра зом «Маці Божая Вялікая Панагія» («АрантаЗнаменне»). Гэта не адзінкавы прыклад уключэння такога даволі рэдкага для Беларусі ізводу ў структуру заходнепалескага іканастаса. Аналагічны абраз змяшчаўся у цэнтры ікана стаса Кодзенскай царквы (зараз на тэрыторыі Польшчы).