• Газеты, часопісы і г.д.
  • Іканапіс Заходняга Палесся XVI —XIX стст.

    Іканапіс Заходняга Палесся XVI —XIX стст.


    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 349с.
    Мінск 2005
    103.84 МБ
    У іканапісе сярэдзіны XVIII ст. яшчэ адну стылістычную групу складаюць абразы з ляпнымі арнаментаванымі фонамі. Да яе належаць абразы з ваколіц Давыд Гарадка, Лунінца і Жыткавіцкага раёна. На гэтых творах арнаментацыя фону выканана не разьбой, а налепамі тонкіх пругкіх ліній, кропак, завіткоў, з якіх утвараецца досыць пышны раслінны арнамент закручаных сцяблін з дробным густым лісцем. Такога ж характару ляпныя фоны, якія сустракаліся ў XVI ст. пры дэкарацыі німбаў і палёў украінскіх і беларускіх абразоў, а на фонах абразоў вельмі папулярныя былі ў Іспаніі ў XV —XVI стст., зноў уваходзяць ва ўжытак іканапісу Беларусі менавіта ў 20 — 30 я гады XVIII ст. Найбольш вядомыя прыклады выка
    Іканапіс XVIII cm.
    177
    рыстання такой тэхналогіі: тры басценавіцкія абразы ў НММ Беларусі, магілёўскае «Нараджэнне Маці Божай» (там жа). Ля межаў Заходняга Палесся ляпныя фоны прадстаўлены датаванымі 1729 г. абразамі «Святая Радзіна», «Спас», «Маці Божая Мінская» з Івацэвіцкага раёна усе тры ў НММ Беларусі.
    3 сярэдзіны XVIII ст. назіраецца новы ўздым цікавасці да выкарыстання ляпных фонаў. Гэтая тэхніка ўласціва, напрыклад, для твораў слуцкага мастака Васіля Маркіянавіча.
    Вельмі ўдала спалучаў адметны аўтарскі почырк жы вапісу з лепкай фонаў і невядомы майстар, які працаваў у сярэдзіне XVIII ст. на ўсходзе Пінскага Палесся. Менавіта яго творы ўтвараюць у іканапісе Заходняга Палес ся сярэдзіны XVIII ст. групу абразоў з ляпнымі фонамі. Да гэтай групы належаць тры датаваныя творы «Маці Божая Супрасльская» (1760), «Звеставанне» (1759) — абодва са Столінскага раёна. а таксама трохстворкавы складзень «Св. Наталля», «Маці Божая Адзігітрыя», «Архангел Ра фаіл» (1760) з Жыткавіцкага раёна (у НММ Беларусі). Акрамя таго, адметная аўтарская манера са своеасаблівай іканаграфіяй лікаў, мадэліроўкай складак рэзкімі высвят леннямі дэкаратыўным колерам далучае да гэтага рада датаваных абразоў яшчэ некалькі твораў. Гэта — «Варвара Велікамучаніца», «Богаяўленне» (абодва — у МСБК) і «Маці Божая Адзігітрыя», «Дэісус» (абодва са Столінска га раёна).
    Гэтыя тры абразы таксама, як і тры папярэднія, маюць ляпныя фоны з арнаментам, які складаецца з гірляндаў выгнутых тонкіх і дробных лісцяў. Адметны іканаграфіч
    178
    Іканапіс Заходняга Палесся XVI —XIX стст.
    ны тыпаж выразна яднае ўсе сем твораў. Лікі святых быццам бы ўпісваюцца ў авал, падбародкі надзвычай акруг лыя, злёгку цяжкаватыя ў прапорцыях, моцна высветлены знізу рэфлексамі. Міндалепадобныя раскосыя вочы, наіўнаманерныя па сваім малюнку вусны, светлая карна цыя выдатна раскрываюць народнабарочны эстэтычны ідэал майстра. Ад творчай спадчыны гэтага майстра захаваліся яшчэ тры разрозненыя абразы. Яны выкананы без выкарыстання разьбы ці лепкі для арнаментацыі фонаў. Замест яе, напрыклад, на фон абраза «Тройца» (НММ Беларусі) нанесены жывапісны арнамент, блізкі па харак тару матываў да ляпных фонаў гэтага майстра. Два абразы «Тайная вячэра» ў іканастасе царквы ў ДавыдТарадку» і бакавыя дзверы з выявай архангела Міхаіла са Столінскага раёна ўвогуле не маюць арнаменту на фоне. Але дэкаратыўнае пачуццё майстра праяўляецца ў кветкавым арнаменце на абрусе, якім убраны стол у кампазіцыі «Тай най вячэры», аздобленым кветкамі гімаціі Хрыста, у адмысловым арнаментальным малюнку падлогі. Да таго ж надзвычай дэкаратыўна вырашана разьбяная драўляная паліхромная рама. Абраз «Архангел Міхаіл» на дыяканскіх дзвярах пазбаўлены арнаментальнага дэкору, асаблівасці аўтарскага почырку тут толькі злёгку намячаюцца, таму аўтарства майстра абразоў з ляпнымі фонамі ў гэтым вы падку застаецца гіпатэтычным. Абраз «Архангел Міхаіл» найбольш дынамічны з усіх дзесяці твораў гэтай стылістычнай групы. Найбліжэйшы да яго, таксама вельмі барочны, экспрэсіўны па пластыцы абраз «Звеставанне» 1759 г. Астатнія восем твораў больш статычныя, трады цыяналісцкія па кампазіцыі. Тым не менш адчувальная
    Іканапіс XVIII cm.	179
    напружанасць, дынамічнае барочнае ўспрыняцце формы прысутнічаюць і ў кампазіцыі гэтых абразоў. Барочнасць выяўляецца ў напружанай, рытмічнай мадэліроўцы скла дак, дзе высвятленні выкананы яркімі энергічнымі пра беламі, у буйнамаштабнасці постацей, у наяўнасці пышных драпіровак і перыстых воблакаў у антуражы. Майстар мае выдатнае каларыстычнае пачуццё, каларыт яго твораў святочны, пабудаваны ён на насычаных чырвоных, сіне фіялетавых, вохрыстазалацістых фарбах у спалучэнні з больш стрыманымі, попельнаблакітнымі, шэразеленаватымі, шэрабэзавымі тонамі. Асабліва прывабная па каларыту «Тройца», дзе дамінантны блакітны колер нагадвае аб каларыстычнай традыцыі беларускага іканапісу папярэдніх стагоддзяў. Паколькі творы гэтага майстра выяўлены ў мясцовасці, у цэнтры якой знаходзіцца ДавыдГарадок, і «Тайная вячэра», магчыма, заўсёды аздабляла адзін з іканастасаў давыдгарадоцкіх цэркваў, можна мер каваць, што менавіта ў ДавыдТарадку працаваў гэты невядомы мастакіканапісец. У яго творчасці злучаюцца характэрныя рысы заходнепалескага іканапісу, асабліва ўласцівыя гэтаму рэгіёну кантрастныя спалучэнні сінефіялетавых, аранжавачырвоных, аліўкавых і жоўтазалацістых фарбаў з традыцыяй слуцкай іканапіснай школы, асаблівасцямі яе іканаграфічных тыпаў, характару мадэліроўкі лікаў, выбеленай, халоднай па тону карнацыяй. Пэўная агульнасць мастацкіх прынцыпаў назіраецца ў разглядаемых творах гэтага невядомага давыдгарадоцкага майстра са слуцкім мастаком Васілём Маркіянавічам — выкары станне ляпнога арнаменту на фонах, зварот да ўзораў кампазіцый кіеўскіх друкаваных выданняў, наяўнасць на
    180
    Іканапіс Заходняга Палесся XVI — XIX стст.
    творах разгорнутых надпісаў кірыліцай з імёнамі заказчыкаў. Абодва майстры працавалі ў 50 —60я гады XVIII ст. Як і ў Маркіянавіча, у давыдгарадоцкага майстра заказ чыкамі, мяркуючы па іх прозвішчах, былі простыя людзі.
    У такіх творах, як абразы «Маці Божая Супрасльская» і «Маці Божая Адзігітрыя», давыд гарадоцкі майстар ляпных фонаў выяўляе ашчадныя адносіны да іканапіснай і іканаграфічнай традыцыі свайго краю, у іншых творах вы разна бачна яго арыентацыя на барочную гравюру ўкраін скіх праваслаўных друкарскіх цэнтраў, якія актыўна вы карыстоўвалі ў XVIII ст. заходнія кампазіцыйныя схемы. Да «Тайнай вячэры» давыд гарадоцкага майстра можна ўбачыць аналогіі ў кіеўскіх «Трыёдзі» 1631 г., «Евангел лі» 1697 г. і ў застаўцы з «Дзяянняў Апосталаў» 1722 г., якая мае найбольш агульныя рысы з абразом давыдгара доцкага майстра. Шэраг кампазіцыйных аналогій да «Трой цы», прыведзеных II. Ф. Высоцкай (Тэмперны жывапіс Беларусі. С. 106), можна дапоўніць гравюрамі чарнігаўскіх выданняў 1745 і 1759 гг. Заўвага Н. Ф. Высоцкай аб тым, што пры выкананні абраза «Тройца» мастак даў прорысь у люстраным адбітку*, вартая ўвагі, аднак трэба зазна чыць, што такая вольнасць мастака не абавязкова сведчыць аб яго недасведчанасці, абыякавасці да іканаграфічнага канона, бо Хрыстос, які, паводле беларускай іканаграфічнай традыцыі, увасоблены ў вобразе цэнтральнага анёла, можа быць адлюстраваны і з жэстам блаславення левай рукой.
    У цэлым творчасць гэтага невядомага давыд гарадоц кага майстра вельмі паказальная для заходнепалескага і
    1	Тэмперны жывапіс Беларусі. Мн., 1987. С. 23, 106.
    Іканапіс XVIII cm.
    181
    ўсяго беларускага іканапісу сярэдзіны XVIII ст. У творах давыдгарадоцкага мастака вельмі арганічна спалучыліся фальклорныя матывы са стылістыкай мясцовай інтэрпрэтацыі пышнай барочнай формы — напружанай, трапяткой, брутальнай і вытанчанаманернай адначасова. У спадчы не майстра быццам бы сфакусіраваліся апошнія спробы іканапісу XVIII ст. пры захаванні традыцыі мінулых часоў і выкарыстанні барочных кампазіцыйных прыёмаў ства рыць яркі і прывабны мастацкі вобраз.
    Іншы накірунак у сярэдзіне XVIII ст. выразна ўвасоб лены ў абразе «Маці Божая Апека» 1751 г. з Брэсцкага раёна. Тут манернасць і кволасць постацей больш адпа вядаюць агульнаўсходнееўрапейскаму, характэрнаму для польскага і ўкраінскага, венгерскага і славацкага мастацтва, правінцыйнаму па духу ўвасабленню эстэтычнага ідэалу ракако. Пры гэтым абраз вельмі цікавы па свайму зместу: магчыма, сярод паненак і кавалераў, якіх ахінае сваёй мантыяй Маці Божая, адлюстраваны кароль Аўгуст III са сваёй жонкай. Іканаграфічны ізвод «Маці Божая Агіека» заходнееўрапейскага паходжання. Менавіта з сярэдзіны XVIII ст. у беларускім і ўкраінскім мастацтве ён пачынае дамінаваць, становіцца больш папулярным, чым традыцыйны праваслаўны «Пакроў», часта прымаючы на сябе яго назву. Да абраза «Маці Божая Апека» 1751 г. у рэгіёне Заходняга Палесся можна назваць цэлы шэраг іканагра фічна блізкіх твораў другой паловы XVIII — пачатку XIX ст., сярод іх — датаваныя 1763 г. з Пінскага раёна і 1797 г. з Івацэвіцкага раёна (апошні ў НММ Беларусі).
    У цэлым сярэдзіну XVIII ст. трэба вызначыць як вельмі важны этап у гісторыі іканапісу на Заходнім Па
    182
    Іканапіс Заходняга Палесся XVI — XIX стст.
    лессі, гэта момант яго апошняга ўздыму, яго спробы раз настайнымі сродкамі — лепкай, разьбой па ляўкасе, накладаннем шат (менавіта ў гэты час пачынаецца шырокая практыка каранацыі абразоў) — стварыць творы імпазантныя, прывабныя, адпаведныя познебарочнай узнёсласці, якая панавала ў архітэктуры, свецкім мастацтве, тэатры. У гэтым напрамку ствараліся абразы ва ўсіх трох галоўных канфесіях, і толькі нюансы — ступень сувязі ці з заходняй, ці з праваслаўнай іканаграфічнай традыцыяй — вызначалі характар пераважнай арыентацыі мастакоў.
    У другой палове XVIII ст., як ніколі раней, стварэнне іканапіснага вобраза разыходзіцца па двух напрамках. Першы напрамак працягвае развіваць традыцыйнае жы вапіснае выяўленне вобраза, другі напрамак карыстаецца ў першую чаргу сродкамі іншых відаў мастацтва, аддае ім відавочную перавагу перад жывапісам — гэта рэльеф ная разьба па дрэве, ляўкасе, чаканка, гартаванне.
    Першы напрамак прадстаўлены ў Заходнім Палессі цікавымі і разнастайнымі творамі. Агульная тэндэнцыя ў жывапіснай тэхніцы гэтага часу — пераход ад клеявых, тэмперных фарбаў да алейных, больш шырокае выкары станне палатна, а пры жывапісе на дошках — паступовае патанчэнне ляўкасу і ў канцы стагоддзя — амаль поўнае адмаўленне ад яго як у творчасці мастакоўпрымітывістаў, так і ў творах, па сваёй стылістыцы адпаведных прафе сійнаму высокаму ўзроўню. Расслаенне іканапісу на якасныя ўзроўні, моцныя струмені сярэдняга пласта культуры і нізавога фальклорнага пры яўнай колькаснай перавазе сярэдняга ўзроўню — адметная рыса іканапісу мена віта ў другой палове XVIII ст. Большасць мастацкіх тво