• Газеты, часопісы і г.д.
  • Іканапіс Заходняга Палесся XVI —XIX стст.

    Іканапіс Заходняга Палесся XVI —XIX стст.


    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 349с.
    Мінск 2005
    103.84 МБ
    12 Сокровнша КневоПечерского заповедннка. Кнев, 1985. С. 100, 104.
    “ Найбольш падрабязна аб гэтым гл.: Вецер Э., Піскун ІО. Прастора і час у старажытнабеларускім жывапісе // Мастацтва Беларусі. Мн., 1991. № 4. С. 4246.
    Іканапіс XVII cm.
    127
    Цікава, што гэты абраз, як і «Параскева з жыціем», пабудаваны па прынцыпу кантрасту цэнтральнай узнёсламанументальнай кампазіцыі і дзеяў паза ёю. I хоць дзеі абраза «Уваскрэсенне — Сашэсце ў пекла» не раздзелены стужкамі, яны ўсё ж кампануюцца, як у клеймах, і гэтак жа «адсвечваюць» прыхільнасцю майстра да адных пер санажаў і пагардай да іншых. Агульнае ў апісаных вышэй абразах — аднолькавае разуменне выяўленчай мовы. Яны лучацца стылёва, што асабліва прыкметна пры параўнанні колеравага вырашэння, характару малюнка, ад чування формы і прыёмаў арнаментацыі фону14.
    Другі вельмі блізкі да «Параскевы з жыціем» твор «Ілляпрарок з жыціем». Яму ўласціва яшчэ больш кан трастная каляровая гама з перавагай чырвонага, вохрыста гарчычнага і белага тонаў, адцененых шэраблакітнымі халоднымі колерамі. Мяркуючы па некаторых архаізуючых адзнаках — падкрэсленай роўнічнасці форм і суровасці эмацыянальнага стану, «Ілляпрарок з жыціем» некалькі ранейшы за «Параскеву з жыціем». Гэты абраз таксама меў подпіс у ніжняй частцы кампазіцыі, які зараз закрыты познім запісам. Страчана і першапачатковае абрам ленне. Але відавочна, што кампазіцыйны прынцып тут той жа, што і ў «Параскевы з жыціем». Манументальная, велічная фігура ў сярэдніку і драматычныя дзеі ў клеймах, якія змешчаны паабапал. Агульным з’яўляецца і та
    14 У альбоме «Жывапіс Беларусі XVI —XVIII стагоддзяў» (іл. 52) укладальніца Н. Ф. Высоцкая аднесла «Уваскрэсенне» да канца XVII ст. Аднак, зыходзячы з яго блізкасці да «Параскевы» 1659 г., мы датуем яго прыкладна тым жа часам.
    128
    Іканапіс Заходняга Палесся XVI — XIX стст.
    кая арыгінальная рыса кампазіцыі, як адсутнасць клейм уверсе над сярэднікам, што, напрыклад, не ўласціва рускаму іканапісу.
    Такім чынам, у параўнанні з іканапісам Брэсцкага рэгіёна, адзначанага сакавітым корпусным жывапісам і шчырай апавядальнасцю, іканапіс Піншчыны больш сімваліч ны і тонкі ў вобразным плане. Ён у большай ступені захаваў графічны пачатак у мадэліроўцы форм і больш кан трастную халаднаватую каляровую гаму.
    Але найбольшай самабытнасцю на Палессі вызначаюцца творы, знойдзеныя ў раёне ДавыдГарадка, Лунінца і Століна. Абразы гэтага мастацкага асяродка ўмоўна названы намі «столінскімі» ў сувязі з першымі знаходкамі ў Сто15 ліне .
    Можна меркаваць, што мастацкімі цэнтрамі гэтага краю былі Давыд Гарадок і Тураў з іх вядомымі манастырамі, рамесніцкімі цэхамі і старажытнымі культурнымі традыцыямі. Ужо згадвалася, што менавіта ў Давыдгарадоцкім замку мелася вялікая «сніцэршчызна» — арцель рэзчыкаўскульптараў па дрэве.
    Своеасаблівасць іканапісу гэтага рэгіёна — у яе яскра вай стылізаванасці і экспрэсіўнасці. Роўнічныя бесцялесныя формы, мадэліраваныя пругкім выразным абрысам, зусім не адпавядаюць натуральным анатамічным прапор цыям. Жорсткія, падкрэслена ўмоўныя складкі ўбрання не парушаюць лакальных каляровых роўніц. Твары і рукі персанажаў маляваны амаль без адценняў. ГІозы статыч
    15 Вецер Э. I. Асаблівасці жывапісу Столінскага рэгіёна // Помнікі культуры: Новыя адкрыцці. Мн., 1985. С. 39 — 44.
    Іканапіс XVII cm.
    129
    ныя, урачыстыя, рухі пазбаўлены ўсялякай выпадковасці. Увогуле відавочна імкненне да чыста сімвалічнай трактоўкі вобраза, абстрагаванага ад канкрэтных жыццёвых сувязей і рыс індывідуальнасці.
    Самыя раннія абразы гэтага тыпу, як мы лічым, адносяцца да другой паловы XVII ст.: «Іаан Златавуст», «Маці Божая Адзігітрыя», «Укрыжаванне». Яны маюць характэрныя прыкметы, уласцівыя ўсяму жывапісу Столінскага рэгіёна, — падобныя да разьбяных упрыгожванняў ракавіны вушэй, стылізаваныя ў выглядзе пялёсткаў ружы вусны, вілкападобны штрышок на падбародку і абавязко вую ўсмешку. Апрача таго, характэрнай адзнакай з’яўляецца «цёмная пазалота» на рэльефным арнаментаваным фоне. У згаданых вышэй творах XVII ст. арнамент сакавіты, выразна рэльефны і адыгрываў важную фарматворчую ролю, актыўна дапамагаючы ўспрыняццю прыхаванага, закладзенага ў кампазіцыі, руху. У больш позніх абразах ён — проста ўзорысты малюнак, нібыта шпалера, што падкрэслівае роўнічнасць формы.
    Атрыбуцыя і датаванне ўсёй вялікай групы стылёва роднасных твораў робіцца паводле змен у іх тэхнічных і тэхналагічных якасцях, якія з цягам часу мяняюцца пры нязменнасці стылю, і з дапамогай параўнальнага аналізу з падобнымі падпісанымі творамі суседніх краін: Славакіі, Румыніі, Польшчы"’.
    Столінскія абразы раскрываюць характары незвычайна цэласныя, абсалютна пазбаўленыя дробязных страс
    '“ Аналогіі адзначаны Э. Вецер у артыкуле «Асаблівасці жывапісу Столінскага рэгіёна». С. 40.
    5 Зак. 143
    130
    Іканапіс Заходняга Палесся XVI — XIX стст.
    цей. Сіла ўздзеяння іх — у манументальнасці вобразнага ладу і экспрэсіі малюнка.
    Натуральна, што такую ярка самабытную традыцыю, як столінская, магла абумовіць толькі моцная філасофская плынь аскетычнага характару. Яна спрыяла захаванню спецыфікі іканапісу як мастацтва трансцэндэнтнага па сваім прызначэнні. Дзеля таго каб захаваць духоўны пачатак абраза і ўласцівую яму ўзнёсласць пачуццяў, а таксама каб адмежаваць яго ад вельмі пашыраных у гэты час свецкіх матываў і настрояў, столінскія майстры адмаўля ліся ад усялякіх прыкмет рэальнага жыцця. 3 гэтай пры чыны так шырока выкарыстоўваліся абагульненне і стыліза цыя выяўленчых сродкаў. Але ў XVII — пачатку XVIII ст. ужо немагчыма было захаваць рафініраванасць іканапісу, і таму столінскія майстры не здолелі цалкам адмежавацца ад жыццёвых рэальных уяўленняў. Часам міжволі яны збіваліся на дэкаратыўнасць, уласцівую народнаму бытавому мастацтву.
    Аналагічны падыход да абраза як да твора глыбока сімвалічнага ў XVII ст. існаваў і ў іншых краінах славянскага свету. Але ў параўнанні з жывапісам аналагічнага характару паўднёваславянскіх краін і Румыніі абразы столінскай групы вызначаюцца большай сталасцю, завершанасцю формы і большай пэўнасцю замыслу. Гэта дае падставы меркаваць, што тут быў значны і развіты мастацкі цэнтр, які існаваў каля стагоддзя.
    У другой палове XVII ст. умовы развіцця мастацтва на Беларускім Палессі, як і ва ўсёй Беларусі, моцна на горшыліся. Гэта здарылася, галоўным чынам, зза вайны 1654  1667 гг. паміж Рэччу Паспалітай і Масковіяй, у вы
    Іканапіс XVII cm.
    131
    ніку якой многія гарады Беларусі былі зруйнаваны, а так сама зза ўзмацнення шавіністычных тэндэнцый Поль скай Кароны і ўзросшага прыгнёту сялян. Яшчэ ў 40х гадах сацыяльны прыгнёт выклікаў шэраг казацкіх паўстанняў, якія перараслі ў сялянскую вайну. У выніку падзей 1648 г. быў спалены Пінск17, а затым ад ваенных падзей паміж маскавітамі і Рэччу Паспалітай у 50 я гады моцна пацярпелі Берасце і шмат іншых гарадоў і мястэчак Палесся'8. Усё гэта, натуральна, адбілася на культурным жыцці краіны. У галіне духоўнага жыцця, грамад ска палітычнай і філасофскай думкі паступова ўзмацня ецца стагнацыя. Школьнае навучанне канцэнтруецца ў руках розных каталіцкіх ордэнаў, галоўным чынам езуітаў, і грунтуецца на схаластыцы. У езуіцкіх калегіумах, праз якія прайшла амаль ўся феадальная моладзь, выхоўваецца пагарда да мясцовай культуры і выкараняецца нацыянальная свядомасць. Вырастае новая, адчужаная ад на цыянальнай беларускай, а таксама ўкраінскай, жамойц кай культуры арыстакратыя'9. Напрыканцы XVII ст. у Вялікім княстве Літоўскім беларуская мова губляе статус дзяржаўнай і выцясняецца польскай у літаратуры і справаводстве20. Праваслаўныя брацкія школы, якія адыгралі
    17 Мнловндов’А. Пннскнй Богоявленскнй монастырь // Внленскнй календарь на 1897 год. Внльна: Тнп. Святодуховского братства, 1896. С. 1213.
    18 Паевскнй Л. Город БрестЛнтовск н его древнне храмы. Гродно, 1894. С. 611.
    19 Дорошевнч Э., Конон Вл. Очеркн нсторнн эстетнческой мыслн Белорусснн. М., 1972. С. 46, 84, 92.
    20 Мішская старнна. Вып. IV. Мн., 1913 (Тройчанскнй архнв). С. 16, 23.
    5*
    132
    Іканапіс Заходняга Палесся XVI— XIX стст.
    вялікую ролю ў мінулыя часы, ужо не ў стане супраць стаяць каталіцкім калегіумам і амаль не ўплываюць на агульнанародную адукацыю. I толькі ва уніяцкіх базыль янскіх школах навучанне працягваецца на роднай мове. Дарэчы, як ні парадаксальна, менавіта уніяцтва ў гэтыя часы бярэ на сябе абарону народных традыцый і роднай мовы. Замысленае ідэолагамі каталіцкай царквы як пры ступка да акаталічвання, яно ў другой палове XVII — XVIII ст. само робіцца аб’ектам дакораў і праследавання езуітаў. У 1889 г. буйны праваслаўны дзеяч I. Малышэўскі ў сваім артыкуле, прысвечаным святкаванню пяцідзесяцігадовых угодкаў забароны уніі, пісаў: «Уння эта заубожала с державшнмся ее народом, паны н ксендзы польо	21
    скмя сталм клнкать ее верою хлопскам, мужыцкою...» I сапраўды, беларускія магнаты і заможная шляхта, спакусіўшыся прывілеямі для каталікоў, перайшлі ў каталіцтва, а унія практычна зрабілася рэлігіяй сацыяльных ні зоў — шырокіх колаў народа. Таму і створанае ў яе ася роддзі мастацтва вызначаецца дэмакратызмам, блізкасціс да народных вытокаў. Працэс акаталічвання і паланіза цыі, які ахапіў феадальныя вярхі, не здолеў пранікнуць у народныя глыбіні. У гэтых абставінах нацыянальная культура «пайшла ўглыб», у народныя масы, захавалася і развівалася ў формах вуснапаэтычнай фальклорнай творчасці, у народных абрадах і промыслах. Натуральна, што такі шырока распаўсюджаны і блізкі да народнай творчасці від мастацтва, як іканапіс, у дадзеных умовах асабліва
    21	Малышэўскі I. Праўда аб уніі // Пятндесятнлетне воссоедпнення с православной церковью западнорусскнх уннатов. СПб., 1889. С. 43 — 44.
    Іканапіс XVII cm.
    133
    хутка дэмакратызуецца, насычаецца бытавымі фальклор нымі і этнаграфічнымі матывамі, робіцца носьбітам на роднага светапогляду і густу.
    Пераважнасць схаластыкі не здолела знішчыць пра грэсіўную думку поўнасцю. У творах выдатнага пісьменніка і тэарэтыка свайго часу Сімяона Полацкага гучыць думка ў абарону каштоўнасцей навуковых ведаў і рэалі стычнага пачатку ў мастацтве. У сваім трактаце «Слово к люботшательному нконного пнсання» ён аддае перавагу жывапісу, які валодае магчымасцю раскрыць паўнату пры гажосці свету, і падкрэслівае, што выяўлена можа быць толькі тое, што мае зрокавае зямное ўвасабленне. Можна меркаваць, што погляды падобнага роду былі вельмі вя домыя і зразумелыя мастакаміканапісцам на Беларускім Палессі.