• Газеты, часопісы і г.д.
  • Іканапіс Заходняга Палесся XVI —XIX стст.

    Іканапіс Заходняга Палесся XVI —XIX стст.


    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 349с.
    Мінск 2005
    103.84 МБ
    На працягу ўсёй другой паловы XVII ст., відаць, не ствараліся манументальныя роспісы, прынамсі, аб гэтым няма сведчанняў. У 70 —90я гады паменшылася колькасць і твораў станковага жывапісу. Так, напрыклад, ад 4050 х гадоў XVII ст. у гэтым краі захавалася пяць падпіса ных абразоў, а ад наступных гадоў — адзіны. Аднак, нягле дзячы на відавочны спад, іканапіс у гэты перыяд застаецца найбольш распаўсюджаным і найбольш гнуткім відам мастацтва, які здольны чуйна рэагаваць на ўсе змены ў жыцці грамадства.
    У гэтыя часы ў палескіх абразах амаль зусім знікае абагульненакласічны тыпаж. Твары прывабліваюць непаўторнасцю і вастрынёй характараў. I калі раней канкрэтнымі індывідуальнымі рысамі надзяляліся толькі выявы данатараў, то зараз і твары святых нагадваюць партрэты
    134
    Іканапіс Заходняга Палесся XVI ~ XIX стст.
    (гл. абраз «Маці Божая з данатарамі»). Асабліва яркай характэрнасцю тыпажу вызначаюцца абразы, прысвечаныя Маці Божай. У выяве твораў трох Адзігітрый з ПагостЗагародска, Радастава і Такароў кідаюцца ў вочы не толькі мясцовыя этнічныя рысы і прыкметы сацыяльнага стану, але і індывідуальныя асаблівасці. Цікава заўважыць, што названыя вёскі знаходзяцца ў розных канцах Палесся, г. зн. працэс індывідуалізацыі ў іканапісе быў паўсюдны.
    Усе тры згаданыя творы пісаны алеем і адрозніваюцца шчыльным колерам. Формы мадэліраваны і святлаценем, і колерам, яны досыць аб’ёмныя і важкія. Твары і рукі перададзены амаль пачуццёва. Але ж пры гэтым вытрымліваецца канон. Абраз не пераўтвараецца ў свецкую карціну. Вобразу Багародзіцы надаецца асаблівая значнасць. Пры ўсіх элементах рэальнага жыцця творы іканапісу ў другой палове XVII ст. захоўваюць абагульненасць і ўмоўнасць выяўленчых сродкаў, засяроджанасць на асноўнай ідэі. Гэта асабліва прыкметна ў багародзічных абразах, якія ва ўсе часы надзяляліся вялікай паэтыкай.
    Змены ў трактоўцы тыпажу адбываюцца, безумоўна, паступова. Напрыклад, у абразе «Дэісус» (Спас Архірэй) з Драгічынскага раёна яны прыкметны, галоўным чынам, у другарадных персанажах Марыі і Іаана Прадцечы, што стаяць абапал трона, у абліччы Хрыста яшчэ захоўваецца пэўная ідэалізаванасць. У гэтым творы ўжо даволі прык метныя элементы барока. У першую чаргу гэта праявілася ў дэкоры. Арнамент на фоне робіцца менш рэльефным, але звяно яго ўзора становіцца буйнейшым і сам узор — больш вычварным, мудрагелістым. У «Дэісусе» арнамент пакрывае не толькі фон, але выкарыстоўваецца ў выяве
    Іканапіс XVII cm.
    135
    трона і іншых дэталей. Разьбяны арнамент дапаўняецца маляўнічым, што ўпрыгожвае ўбранне Хрыста Архірэя. Сама кампазіцыя, змешчаная ў авале, губляе ўстойлівасць, робіцца зыбкай, плывучай. Апошняе адчуванне асабліва падкрэсліваецца тым, што дзея адбываецца на аблоках, якія знізу падтрымліваюць херувімы. Узмацняецца але гарызм вобраза ў цэлым.
    Нават у тых выпадках, калі захоўваецца больш традыцыйная кампазіцыя, усё роўна адчуваецца імкненне пашы рыць прастору абраза, уключыць у выяву рэальны пейзаж. Гэта вельмі прыкметна ў творы «Цалаванне Ганны і Які ма» з Маларыцкага раёна, дзе сюжэт разгортваецца на фоне зялёнага саду з альтанкай і вытрыманы ў рэальных суад носінах чалавечай фігуры і навакольнага асяроддзя. Святыя нібыта пагружаюцца ў рэальны зямны свет. Толькі наяў насць рэльефнага залатога фону замест неба захоўвае ста тус абраза.
    Элементы барока назіраюцца ў імкненні засяродзіць увагу гледача на вонкавай праяве пачуццяў, чаго раней у іканапісе не было. Яскравым прыкладам можна назваць два абразы з Жабінкаўскага раёна «Маці Божая Супрасльская» і «Маці Божая Замілаванне», у якіх падкрэсліваюцца такія моманты, як набрынялыя ад слёз павекі і надзвычайная бледнасць твараў. Мастак з асаблівым захапленнем перадае непаўторныя партрэтныя рысы твараў і вытанчаныя доўгія пальцы рук з ружовымі ценямі. Ва ўсім адчуваецца засяроджанасць менавіта на жаноцкай кволасці, неабароненасці. Глыбіня і моц духу саступае месца чуллівасці.
    У некаторых творах, як, напрыклад, у абразе «Архан гел Міхаіл» з Брэсцкага раёна, адзнакі барока бачны не
    136
    Іканапіс Заходняга Палесся XVI — XIX стст.
    толькі ў асобных дэталях, але і ва ўсёй выяўленчай сістэме, нават у псіхалагічнай характарыстыцы". Прадстаўлены тут малады крылаты юнак выяўлены пабедрана. Ен нявінна і даверліва пазірае на гледача. Яго твар з амаль дзявочымі абрысамі рэзка кантрастуе з магутнай постаццю воя, апранутага ў пласціністы панцыр з варанёнай сталі, з цяжкім бранявым пасам, упрыгожаным залатымі падвескамі. У правай руцэ архангела Міхаіла ўзняты лязом уверх цяжкі меч, поруч якога, як і перавязь і ножны, пазалочаны. Паўзверх брані накінуты пунсовы плашч, сашчэплены на грудзях залатой фібулай, знізу бачны падол густасіняй тунікі. Усё аблічча архангела выяўляе спакойную ўпэўненую сілу, а твар здзіўляе амаль дзіцячай наіўнасцю. Такі прастадушны выраз твару ў канцы XVII ст. з’яўляўся эталонам бязгрэшнасці і святасці. Апрача таго, мастак захап ляецца перадачай фактуры матэрыялаў і светлавых рэф лексаў. Дзякуючы выключнаму майстэрству ён здолеў перадаць адчуванне магутнай пульсуючай сілы, якая нібыта выпраменьваецца архангелам.
    Поўнага росквіту барока на Палессі дасягае толькі ў XVIII ст. На працягу ўсёй другой паловы XVII ст. іканапіс гэтага краю захоўвае стрыманасць формы і зместу. Ба рока тут праявілася ў знешняй святочнасці, росквіце арнаментацыі і пэўнай кампазіцыйнай свабодзе. Такія адзнакі, як знешняя дынаміка і экзальтацыя, яшчэ амаль не праяві ліся.
    22	Найбольш падрабязна аб гэтым гл.: Хадыка Ю. В. Станковы жывапіс другой паловы XVII ст. // Гісторыя беларускага мастацтва. Т. 2. Мн.. 1988. С. 145146.
    Іканапіс XVII cm.
    137
    Такім чынам, у другой палове XVII ст. жывапіс Заходняга Палесся развіваўся ў рэчышчы ўсяго беларускага мастацтва, але ў параўнанні з творамі цэнтральнай і паўночнай Беларусі ў большай ступені захаваў традыцыйную аснову і адзнакі мясцовых цэнтраў, якія сфарміраваліся яшчэ ў першай палове XVII ст. Здабыткамі іканапісу гэтага часу з’яўляюцца яго шчыры зварот да чалавека, надзвычайная цікавасць да непаўторнай характэрнасці кожнага індывідума, а таксама дэмакратызм.
    5а Зак. 143
    138
    Іканапіс Заходняга Палесся XVI — XIX стст.
    4. Маці Божая з дзіцсм і Іаапам Хрысціцслем. Другая палавіпа XVII ст. Брэст
    Іканапіс XVII cm.
    139
    5. Маці Божая Адзігітрыя. Канец XVII  пачатак XVIII ст. Кобрынскі рп
    140
    Іканапіс Заходняга Палесся XVI — XIX стст.
    6. Сімяоп Стоўпііік. Сярэдзіна XVII ст. Бярозаўскі рп
    Іканапіс XVII cm.
    141
    7. Сімяон Стоўпнік. Фрагмент. Сярэдзіна XVII ст. Бярозаўскі рн
    142
    Іканапіс Заходняга Палесся XVI ~ XIX стст.
    8. Тры апосталы. Псршая палавіна XVII ст. Брэсцкі рн
    Іканапіс XVII cm.
    143
    9. Успенне. Пачатак XVII ст. Камянецкі рн
    144
    Гканапіс Заходняга Палесся XVI — XIX стст.
    10. Успсппе. Фрагмент. Пачатак XVII ст. Камяпецкі рн
    Іканапіс XVII cm.
    145
    11. Маці Божая Адзігітрыя. XVII ст. Пінскі рн
    
    146
    Іканапіс Заходняга Палесся XVI — XIX стст.
    12. Спас Пантакратар. Першая палавіна сярэдзіпа XVII ст. Драгічынскі рн
    Іканапіс XVII cm.
    147
    13. Успепне. 1650 г. Маларыцкі рн, НММБ
    148
    Іканапіс Заходняга Палесся XVI — XIX стст.
    14. Пакроў. 1649 г. Маларыцкі рн. НММБ
    Іканапіс XVII cm.
    149
    15. Спас. XVII ст. Маларыцкі ріі
    150
    Іканапіс Заходняга Палесся XVI — XIX стст.
    16. Параскева. 1659 г. Драгічынскі рн
    Іканапіс XVII cm.
    151
    17. Тройца старазапаветная. XVII ст. Іванаўскі рн. МСБК
    152
    Іканапіс Заходняга Палесся XVI — XIX стст.
    18. Маці Божая Чанстахоўская. XVII ст. Драгічыпскі рп
    Іканапіс XVII cm.
    153
    19. Іаап Златавуст. Капсц XVII ст. Луніпецкі рп. МСБК
    154
    Іканапіс Заходняга Палесся XVI— XIX стст.
    20. Нараджэнне Хрыстова. XVII ст. Драгічынскі рп
    Іканапіс XVII cm.
    155
    21. Маці Божая Ружапцова. XVII ст. Пінск
    156
    Іканапіс Заходняга Палесся XVI— XIX стст.
    22. Спас Уссдзяржыцель. XVII ст. Кобрынскі рп
    Іканапіс XVII cm.
    157
    23. Нараджэнне Маці Божай. 16481650 гг. Маларыцкі рп. НММБ
    158
    Іканапіс Заходняга Палесся XVI — XIX стст.
    24. Св. Мікола. XVII ст. Столінскі рн
    Іканапіс XVII cm.
    159
    25. Св. Мікола. Канец XVII ст. Століпскі рн. МСБК
    160
    Іканапіс Заходняга Палесся XVI — XIX стст.
    26. Архангел Міхаіл. Пачатак XVIII ст. Століпскі рн
    КАНАПІС XVIII ст.
    3 канца XVII ст. іканапіс Палесся мае на сабе выразны адбітак уплываў еўрапейскага барока. Асабліва прык метна гэта ў кампазіцыях каталіцкіх алтарных абразоў, якія ў большай ступені, чым уніяцкі і праваслаўны жы вапіс, адпавядалі заходнееўрапейскім узорам, арыента валіся на іх'.
    Такія рысы сталага барока, як экзальтацыя, пафаснасць, містыцызм, тут амаль не заўважаюцца, затое добра праяўляюцца іншыя стылявыя асаблівасці барочнай фор мы: яе «адкрытасць», жывапіснасць, асіметрыя, дамінанта кампазіцыі і арнаменту, рысы натуралізму ў выяве, багацце дэкору. Каляровая гама робіцца больш стрыманай, у большай ступені яна адпавядае натуры. Колер перастае вы конваць дамінантную сімвалічную функцыю, становіцца сродкам перадачы каляровых якасцей рэальных прадме таў і іх фактур; у шмат якіх творах XVIII ст. каларыт застаецца галоўным сродкам эмацыянальнага ўздзеяння.
    Уніяцкі і праваслаўны іканапіс засвойвае заходнееўрапейскую іканаграфію і барочную форму вельмі стрымана, асцярожна, трансфар
    муючы яе на мясцовы лад.
    Іканапіс XVIII cm.
    163
    Характэрнай асаблівасцю іканапісу ўсяго XVIII ст. з’яўляецца таксама яго яскрава выказаная, больш разнастай ная і арганічная, чым у XVII ст., сувязь з народнай эстэтыкай. Арыгінальнасць барочнай формы іканапісу XVIII ст. створана пад уздзеяннем моцных імпульсаў народнага мастацтва, яго дэкаратывізму, лапідарнай выразнасці, канст руктыўнай логікі. У сваю чаргу, барочная эстэтыка стала надзвычай прывабнай для народнай культуры, для простанароднай іканапіснай традыцыі, абумовіўшы своеасаблівыя формы барочнага прымітыву ў жывапісе Палесся. Трансфармацыя культавага жывапісу ў народныя формы спрыя ла ў цяжкіх для беларускай культуры умовах зберажэнню нацыянальнай самабытнасці іканапісу.
    У першыя дзесяцігоддзі XVIII ст. жывапіс Заходняга Палесся зберагае асноўныя выяўленчыя прыёмы, распра цаваныя ў XVII ст. Некалькі відазмяняюцца толькі асобныя дэталі, што звязана з нарастаннем рэалістычных тэн дэнцый.