Іканапіс Заходняга Палесся XVI —XIX стст.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 349с.
Мінск 2005
Тэндэнцыі развіцця іканапісу разглядаемага перыяду не менш ярка выяўляюцца ў абразах апостальскага рада, якія хутчэй за ўсё адносяцца да начатку XIX ст. (МСБК НАН Беларусі). Выявы апосталаў Якава, Піліпа, Сымона, Іаана і іншых даюцца ў поўны рост, быццам бы запаў няючы маляўніча апранутымі фігурамі ўсю плошчу палатна. Іх манументальнасці (гэтая асаблівасць выяўляец ца ў апостальскіх абразах вельмі моцна) садзейнічае нізкі далягляд, які майстар абраў свядома, каб падкрэсліць значнасць і выразнасць фігур. Кожны тып індывідуаль
Іканапіс XIX cm.
279
ны, яркі, іканапісец не паўтараецца і ў трактоўцы адзення, вырашанага сакавітымі маляўнічымі плямамі. Яго жы вапіс насычаны, густы, ён добра адчувае «вялікі колер», выяўляючы сарочкі, гімаціі і хітоны сакавітымі лакаль нымі плямамі.
Параўнаўшы гэтыя вобразы з выявамі апосталаў, скажам, на абразе «Праабражэнне» (1648)2', мы бачым, што ў творах пачатку XIX ст. на змену спірытуалізму і некалькі абстрагаванай сакральнасці прыходзяць рэальныя вобразы тыпы, узятыя быццам бы непасрэдна з канкрэтнага жыцця.
Адзначаныя змены відаць і ў творах Ёсіпа Камінскага. Напрыклад, «Маці Божая з дзіцем» 1836 г. (МСБК НАН Беларусі). Абраз губляе характэрныя для абразоў XVII ст. кананічныя рысы, выяўляючы тэндэнцыю да ўзмацнення «натурнасці». Гэта заўважаецца ў канкрэтызацыі тыпажу Маці Божай, маленькага Хрыста і ў самім жывапісе, спалучэнні чорных, карычнева чырвоных і зеленаватых фарбаў.
Вялікай прафесійнай школай Камінскі не валодаў, яго творы ў нечым сугучныя народнаму прымітыву. Разам з тым яны добра адлюстроўваюць тэндэнцыі абразапісання першай паловы XIX ст. з яго кантактамі з класіцыстыч ным жывапісам.
Аднак, як адзначана, было б спрашчэннем бачыць у творах XIX ст. толькі «разбурэнне» традыцыйнага абраза і нарастанне «карціннасці». Аналіз сведчыць, што многімі ніцямі асобныя помнікі (асабліва ў першай палове XIX ст.) яшчэ не парываюць з традыцыйным абразапісаннем. Так,
Жывапіс Беларусі XII —XVIII стагоддзяў. Мн., 1980. С. 30 32.
280
Іканапіс Заходняга Палесся XVI —XIX стст.
у абразе «Маці Божая з дзіцем» Драгічынскага раёна, які датаваны 1824 г., жывапісная трактоўка твараў Марыі і Хрыста — акадэмічнага характару (абраз, відаць, быў паноўлены ў канцы XIX ст.), але арнаментаваная шата, што закрывае адзенне, накладныя металічныя зоркі вакол Марыі і агульны святочнапрыўзняты настрой твора гавораць пра адчуванне (магчыма, чыста інтуітыўнае) майстрам жывой і непарыўнай традыцыі.
Аналагічная з’ява характэрна і для абраза «Маці Божая Чанстахоўская» Пінскага раёна. Залочаны драўляны аклад з рэльефнымі складкамі выдатна выяўляе пісаныя цёмна карычневай фарбай твары Марыі і Хрыста, іх рукі. Дэкаратыўнасць і рэльефнасць па свойму манументальнага твора сугучныя помнікам XVII ст., але характар ма ляўнічай трактоўкі лікаў гаворыць пра жывапіс XIX ст.
Адзнакі беларускага традыцыйнага іканапісу ў той ці іншай ступені праглядваюцца і ў іншых творах: «Маці Божая Адзігітрыя» Кобрынскага, «Нараджэнне Багаро дзіцы» Лунінецкага, «Маці Божая Чанстахоўская» Пін скага, «Маці Божая з дзіцем» Баранавіцкага раёнаў і інш. (архіў МСБК НАН Беларусі). Асобныя з іх пісаны на палатне, якое, аднак, наклеена на дошку (поўны пераход на палатно адбыўся не адразу). Вобраз досыць часта даец ца ў абкладзе або іпаце, у іканаграфіі Маці Божай істотных змен не заўважаецца. Адухоўленасць, тонкі псіхалагізм — гэтыя традыцыйныя для беларускага абразапісан ня якасці прысутнічаюць і ў шмат якіх творах XIX ст.
У цэлым іканапіс Беларусі XIX ст. істотна розніцца ад рускага. У рускіх абразах класіцызм быў ледзь не адзі
Іканапіс XIX cm.
281
ным накірункам (прынамсі, у гарадскіх храмах). У Беларусі творы больш разнастайныя, прычым сярод іх яшчэ нямала і шмат у чым традыцыйных. Іншымі словамі, у абразах XIX ст. яшчэ прачытваюцца творчыя прынцыпы і тэхніка славутага Пятра Яўсеевіча з Галынца.
Цікава адзначыць, што кантакты з класіцысцкім жывапісам, уздзеянне акадэмізму або рамантызму часцей выяўляюцца ў шматфігурных кампазіцыях: «Пакроў», «Ка ранаванне» Пінскага, «Нараджэнне Марыі» Іванаўскага, «Увядзенне ў храм» Пружанскага, «Дабравешчанне» Бара навіцкага раёнаў і інш. «Карціннасць» гэтых твораў ярчэй за ўсё выяўляецца ў вырашэнні мастаком прасторы (у абразах XVI —XVII стст. яна часцей за ўсё двухмерная).
У цэлым іканапіс Брэстчыны XIX ст., несумненна, новая, вельмі цікавая старонка нашай выяўленчай творчасці. Барацьба, што вялася вакол уніі, адбілася ў ім вельмі выразна. Новыя з’явы эпохі (развіццё рэалістычных традыцый у жывапісе, пашырэнне лубка, рэпрадукцыйнай тэхнікі і інш.) не маглі быць пакінуты майстрамі абразоў па за ўвагай: выяўленчавобразная стылістыка шэрагу твораў XIX ст. прыкметна змянілася; ніколі ра ней кантакты абраза і свецкага мастацтва не былі такімі шчыльнымі, як у XIX ст. Адначасна ў шмат якіх помніках заходнепалескай школы іканапісу яшчэ і ў XIX ст. захоўваюцца адметны стыль, тыя веліч, адухоўленасць і кра нальная чалавечнасць, якія ўласцівы традыцыйнаму сакральнаму мастацтву Беларусі ў цэлым.
282
Іканапіс Заходняга Палесся XVI — XIX стст.
99. Евангеліст Лука. Пачатак XIX ст. Пінскі рн
Іканапіс XIX cm.
283
100. Дабравешчанне. Пачатак XIX ст. Камянецкі рн
284
Іканапіс Заходняга Палесся XVI —XIX стст.
101. Князь Аляксандр Неўскі. 1829 г. Іванаўскі рн
Іканапіс XIX cm.
285
102. Маці Божая Чанстахоўская. Пачатак XIX ст. Пінскі рн
286 Іканапіс Заходняга Палесся XVI— XIX стст.
103. Спас. XIX ст. Маларыцкі рн
Іканапіс XIX cm.
287
104. Архідыякан Стэфан. Пачатак XIX ст. Кобрынскі р н
288
Іканапіс Заходняга Палесся XVI — XIX стст.
105. Апосталы Павел і Філіп. Пачатак XIX ст. Брэсцкі рн
Іканапіс XIX cm.
289
106. Хрыстос з выбранымі святымі. Пачатак XIX ст. Жабінкаўскі р н
290
Іканапіс Заходняга Палесся XVI ^ XIX стст.
107. Першасвятар Аароп. Пачатак XIX ст.
Бярозаўскі рн
Іканапіс XIX cm.
291
108. Маці Божая Адзігітрыя. Пачатак XVIII ст. Шата пачатак XIX ст. Піпскі рн
292
Іканапіс Заходняга Палесся XVI —XIX стст.
109. Св. Апуфрый. Пачатак XIX ст. Кобрынскі рп
Іканапіс XIX cm.
293
110. Мроя Святых Кірылы і Уліты. Псршая палавіпа XIX ст. Брэст
294
Іканапіс Заходняга Палесся XVI ~ XIX стст.
111. Святыя Барыс і Глсб са Св. Хрысціпай. Псршая палавіна XIX ст. Лупіпсц
Іканапіс XIX cm.
295
112. Св. Мікола. 1812 г. Івапаўскі рн
296
Іканапіс Заходняга Палесся XVI— XIX стст.
113. Цуд Юр’я аб цмоку. Псршая палавіна XIX ст. Лупіпецкі рп
297
Іканапіс ХІХст.
114. Нараджэппе Хрыстова. Першая палавіпа XIX ст. Лупінсцкі рп
298
Іканапіс Заходняга Палесся XVI XIX стст.
115. Тайпая вячэра. Першая палавіпа XIX ст. Івапаўскі рп. МСБК
299
Іканапіс ХІХст.
116. Св. Мікола. XIX ст. Кобрыпскі рн
300
Іканапіс Заходняга Палесся XVIXIX стст.
117. Парасксва Пятпіца. 1850я гады. Кобрыпскі рп
Іканапіс XIX cm.
301
118. Апостал Сімон. XIX ст. Драгічынскі рн
302
Іканапіс Заходняга Палесся XVI — XIX стст.
119. Апостал Іакаў Алфеяў. XIX ст. Драгічынскі рн
Іканапіс XIX cm.
303
120. Мроя Святой Людзмілы. Псршая палавіпа XIX ст. Брэст
304
Іканапіс Заходняга Палесся XVI — XIX стст.
121. Маці Божая Адзігітрыя. XIX ст. Піпскі рн
Іканапіс XIX cm.
305
122. Пакланспне пастухоў. Фрагмспт. Пачатак XIX ст. Кобрылскі рн
306
Іканапіс Заходняга Палесся XV/XIX стст.
123. Зпяццс з крыжа. Пачатак XIX ст. Пінскі ріі
Іканапіс XIX cm.
307
124. Сабор архангсла Міхаіла. Пачатак XIX ст. Камяпсцкі ріі
308
Іканапіс Заходняга Палесся XVI~XIX стст.
125. Архангсл Міхаіл. XIX ст. Піпск
Іканапіс XIX cm.
309
126. Маці Божая Адзігітрыя. Другая палавіна XIX ст. Іванава
310
Іканапіс Заходняга Палесся XVI — XIX стст.
127. Цуд Юр’я аб цмоку. XIX ст. Маларыцкі рн
Іканапіс XIX cm.
311
128. Маці Божая з дзіцем і Іааііам Хрысціцслем. Другая палавіпа XIX ст. Брэст
312
Іканапіс Заходняга Палесся XVI — XIX стст.
129. Укрыжаванпе з прадстаячымі. XIX ст. Івацэвіцкі рн
Іканапіс XIX cm.
313
130. Маці Божая Пачасўская з выбранымі святымі. Другая палавіна XIX ст. Брэст
314
Іканапіс Заходняга Палесся XVI — XIX стст.
131. Св. Мікола. Капсц XIX ст. Лунінсцкі рп
I АСПАУСЮДЖАННЕ ІКАНАГРАФІЧНЫХ СЮЖЭТАЎ I МАСТАЦКІЯ АСАБАІВАСШ ІКАНАПІСУ ЗАХОДНЯГА ПАЛЕССЯ
У папярэдніх раздзелах прааналізавана развіццё іка напісу Заходняга Палесся ў XVI —XIX стст. Аднак цэ ласная карціна гэтага захапляючага, цікавага і складана га працэсу будзе няпоўнай без ведання іканаграфічных сюжэтаў і мастацкіх асаблівасцей абразоў. Яно зрабілася магчымым дзякуючы шматгадовай экспедыцыйнай ра боце супрацоўнікаў Аддзела старажытнабеларускай культуры ІМЭФ імя К. Крапівы НАН Беларусі па вывучэнню помнікаў іканапісу ў культавых храмах, якая пра водзілася з 1970 х па пачатак 1990 х гадоў XX ст. Як адзначана вышэй, у выніку гэтых экспедыцый упершыню быў сабраны унікальны матэрыял, што ўключае пашпарты з дэталёвым апісаннем абразоў, а таксама фотаматэрыялы (агульнай колькасцю каля 30 тыс. адзінак)1. Прароблены аналіз распаўсюджання іканаграфічных сюжэтаў, паводле нашага меркавання, ахоплівае каля паловы ўсяго наяўнага матэрыялу. Са створанага «Спісу бела рускіх абразоў» выбрана звыш 5000 мастацкіх помні
‘ Захоўваецца ў архіве МСБК ІМЭФ імя К. Крапівы НАН Беларусі.
Распаўсюджанне іканаграфічных сюжэтаў...
317
каў, большасць якіх (каля 4500) знаходзіцца ў дзеючых храмах2.
Агульная колькасць іканаграфічных сюжэтаў на агг рацаваных абразах налічвае 656, з якіх у цэрквах зна ходзіцца 479, у касцёлах — 177. Больш паловы з іх прадстаўлена ў адзіночным ліку і таму не падлягае статыстычнаму аналізу. Звыш 100 сюжэтаў прадстаўлены пяццю і больш абразамі. Яны і выкарыстоўваліся намі для апрацоўкі.
Статыстычны аналіз праваслаўных абразоў дадзены па двух паказальніках. Першы геаграфічны (г. зн. па месцы знаходжання абразоў) і другі — храналагічны. На тэрыторыі Брэсцкай вобласці абследавана 177 цэркваў і 13 касцёлаў і зафіксавана 5443 абразы (38,0% — на дошцы, 53,8% — на палатне, 3,7% — на метале, 2,1% — на фанеры), якія ўключаюць у сябе каля 640 іканаграфічных сюжэтаў. Па тэхніцы выканання яны размеркаваны наступным чы нам: 90,0% — алей, 8,7% — тэмпера. Трэба адзначыць, што на ўлік браліся абразы, якія, на погляд спецыялістаў, маюць гісторыкакультурнае і мастацкае значэнне.