• Газеты, часопісы і г.д.
  • Іканапіс Заходняга Палесся XVI —XIX стст.

    Іканапіс Заходняга Палесся XVI —XIX стст.


    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 349с.
    Мінск 2005
    103.84 МБ
    Своеасаблівасць абразоў ярка выяўляецца і ў каларыце. Беларускі іканапісец адносна рэдка захапляецца звонкімі чыстымі лакальнымі фарбамі, якія мы бачым на сла вутых Наўгародскіх абразах, часцей ён аддае перавагу гармоніі колераў, тонка і гарманічна спалучаючы прыглушаныя чырвоныя. сінія, зялёныя, залаціставохрыстыя колеры. Іншымі словамі, ён не «фарбуе», а менавіта піша, вырашаючы ў іканапісе праблемы, якія ў эпоху Рэнесанса ставілі перад сабой жывапісцы Венецыі, а на тры ста годдзі пазней французскія імпрэсіяністы («Святая Вар вара», XVIII ст., МСБК НАН Беларусі).
    He менш арыгінальна вырашаюць заходнепалескія іканапісцы і праблему перспектывы. У той час як рускія майстры іканапісу «не прымаюць трэцяга вымярэння... раз гортваюць кампазіцыю не ў глыбіню, а ў вышыню, падпа радкоўваючы выяву плоскасці дошкі» , беларускія мастакі выкарыстоўваюць перспектыву больш йіырока. Яны разгортваюць яе не толькі па вертыкалі, але і ў глыбіню,
    19 Лазарев В. Н. Русская средневековая жнвопнсь. С. 10.
    11а*
    332
    Іканапіс Заходняга Палесся XVI —XIX стст.
    дасягаючы пэўнай прасторы («Нараджэнне Багародзіцы» з в. Ляхаўцы. Другая палова XVI ст.).
    3 фармальнамастацкага боку беларускія абразы Заходняга Палесся адрозніваюцца сінтэтычным характарам. Жывапіс у іх арганічна спалучаецца з рэльефам па ляўкасе (высокім слоі грунту, на якім даваўся аб’ёмны арнамент з пазалотай ці серабрэннем). Дэкор узмацняе сярэбраная або «залатая» чаканеная шата — палескі абраз дэманструе трывалы саюз жывапісу, графікі (лініі, контуры), чаканкі, рэльефнай разьбы, каштоўных камянёў, а часам і скульп туры (фігура Саваофа або анёлаў на асобных помніках). Нарэшце, колькі слоў пра тэхніку абразоў. Раннія абразы пісаліся тэмперай на довіках (хваёвых, ліпавых, радзей дубовых). Спачатку на іх наклейвалася «павалока» (тон кае палатно), затым наносіўся ляўкас, фон пакрываўся рэльефным арнаментам (яго «рэзалі» або ляпілі па ляўкасе), які нярэдка ўпрыгожвала пакрыўное золата альбо серабро’". У канцы XVIII ст. тэхніка выканання абраза спрашчаецца, ляўкасны пласт знікае, рэльеф губляе сваю выразнасць або адсутнічае зусім. Іканапісцы паступова пачынаюць працаваць алейнымі фарбамі на палатне. Аднак у аддаленых ад адміністрацыйных цэнтраў мястэчках і вёсках Палесся беларускі абраз нават яшчэ ў пачатку XIX ст. нярэдка захоўвае глыбокую традыцыйнасць.
    Неад’емным атрыбутам абразоў Заходняга Палесся з’яўляюцца абклады (або шаты). Яны аздобілі шматлікія помнікі і сваім дэкорам надаюць ім вельмі адметны своеасаблівы выгляд. Выконваліся шаты з серабра, залачонага
    “ Гісторыя беларускага мастацтва. Т. 1. С. 189.
    Распаўсюджанне іканаграфічных сюжэтаў...
    333
    серабра, пасярэбранай медзі, парчы, скуры, аксаміту, дэка рыраваліся чаканкай, гравіроўкай, чарненнем, эмалямі, філі гранню, каштоўнымі і паўкаштоўнымі камянямі, жэмчугам.
    Сваім паходжаннем абклады звязаны са злотніцтвам, чаканкай, гравіроўкай, разьбой па дрэву і іншымі тэхнікамі апрацоўкі матэрыялаў. На Беларусі гэтыя тэхнікі вядомы са старажытных часоў. Але асаблівага росквіту яны дасягнулі ў Вялікім княстве Літоўскім, калі гарады Літвы і Беларусі (Вільня, Мінск, Навагрудак, Брэст, Пінск і інш.) здабылі славу агульнаеўрапейскіх злотніцкіх цэнтраў побач з Нюрнбергам, Кракавам, Львовам і інш. 3 дакументаў вядомы дзесяткі майстроў, якія бездакорна ва лодалі майстэрствам злотніцтва, чаканкі, арнаментацыі • •	21
    1	ІНШ.
    На Заходнім Палессі гэта майстэрства таксама было вядома. У 1970 я гады экспедыцыі Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук выявілі аздоблены чаканкай з эмалевымі выявамі евангелістаў ме талічны абклад Евангелля з г. Ляхавічы (Х\ III ст.), паза лочаны, металічны, гравіраваны абклад Евангелля з Жабінкаўскага раёна (1838), скураны абклад Статута Вялікага княства Літоўскага XVII ст. (усе зберагаюцца ў МСБК), абклад Евангелляў сярэбраны (1771), медны (1657) і парчовы (1746), упрыгожаны пасярэбранымі пласцінкамі (Брэсцкая і Віцебская вобл.). Абклады (шаты) абразоў рабіліся таксама з дрэва, часам з пап’емашэ. Яны закрывалі адзен
    21	Максімава Э. С. Матэрыялы да гісторыі беларускага злотніцтва // Помнікі культуры: Новыя адкрыцці. Мн., 1985. С. 93.
    334
    Іканапіс Заходняга Палесся XVI — XIX стст.
    не, галаўныя ўборы, радзей фон на абразах. Вядомы сярэбраны пазалочаны абклад да абраза «Маці Божая Адзігітрыя» (г. Кобрын, XVIII ст.), медныя пасярэбраныя абклады да абразоў «Маці Божая Адзігітрыя» (Нясвіжскі раён, XVIII ст.; г. Глыбокае, XIX ст.), «Пакланенне вешчуноў» (Браслаўскі раён, XVIII ст.), «Маці Божая Апека» (Пінскі раён, XVIII ст.), «Маці Божая з данатарамі» (Ляхавіцкі раён, XVIII ст.), «Маці Божая Адзігітрыя Сма ленская» (Міёрскі раён, 1774), «Маці Божая Замілаванне» (Пінскі раён, 1803), металічны абклад, аздоблены граві раванай і чаканенай выявай Святога Міколы (Бярозаўскі раён, XIX ст.), разны драўляны абклад «Маці Божая Адзі гітрыя» (Драгічынскі раён, другая палова XVII ст., усе зберагаюцца ў МСБК), калекцыя разных драўляных аб кладаў XVIII ст. з Ляхавіцкага, Маларыцкага і Камянец кага раёнаў22.
    Асобны артыкул прысвяціла Э. С. Максімава давыдгарадоцкім злотнікам. Яна піша, што большая частка твораў давыдгарадоцкіх злотнікаў была ананімнай, што характэрна для сярэднявечнага мастацтва. Але існуе некалькі падпісаных злотніцкіх вырабаў давыд гарадоцкага паходжання. У мясцовым радзе іканастаса Георгіеўскай царквы знаходзіцца абраз «Маці Божая Адзігітрыя» ў чака ненай пазалочанай шаце (медзь, чаканка, серабрэнне, част ковае залачэнне). У ніжняй частцы шаты чаканены подпіс у восем радкоў: «Рок^ афнв 1752. Э. М. // ~мць іалн днліа 11. — Э. М. // Семен // s Мігалер 1 //
    “ Яніцкая М. Абклад // Энцыклапедыя літ. і мастацтва. 1984. Т. 1. С. 1112.
    Распаўсюджанне іканаграфічных сюжэтаў...
    335
    воітьнікін // Васнль Л'Ьпар'ь / Клнмь Іречка». Да лей, пад рысай: «Мікіта Злотнік // Пархомь золотнікь». Унікальнасць гэтага подпісу ў тым, што майстры не толькі назвалі свае імёны, але і акрэслілі характар удзелу кож нага ў вырабе віаты: Мікітазлотнік выконваў чаканены рэльеф, а Пархом — залачэнне’ .
    Паводле Э. Максімавай, важная асаблівасць давыдгарадоцкіх шатаў — у арыгінальнай трактоўцы арнамен ту: бутоны кветак, як правіла, закрытыя, па вышыні і маштабах яны не адрозніваюцца ад лісця, што пакрывае кароткія сцябліны. Асноўны элемент арнаменту — галінка (парная ці адзінкавая) са спіралепадобным канцом і завязанымі ў дэкаратыўны вузел сцяблінамі. Малюнак гэтых сцяблін невыпадковы. Ён падкрэслівае рытм абрысаў складак і з’яўляецца быццам другасным сродкам мадэлі роўкі аб’ёму фігур. Шмат варыяцый аднаго элемента, яго маштабнае скарачэнне для перадачы перспектыўнага аддалення асобных складак, высокая якасць залачэння станоўча адрозніваюць гэтую групу шатаў ад іншых вырабаў другой паловы XVIII ст." Адзначаныя асаблівасці дэкору шатаў уласцівы і іншым абразам.
    Падводзячы вынікі даследавання іканапісу Заходня га Палесся, прыходзім да высновы пра існаванне ў гэ тым рэгіёне невядомай мастацтвазнаўству самабытнап Па лескай школы з яе цэнтрамі ў Брэсце, Пінску, Кобрыне, Століне, Давыд Гарадку. Відаць, самай характэрнай ры
    в Максімава Э. С. Давыдгарадоцкія злотнікі XVIIXVIII стст. // Помнікі мастацкай культуры Беларусі. Мн., 1989. С. 71—72.
    21	Там жа. С. 74.
    336
    Іканапіс Заходняга Палесся XVIXIX стст.
    сай гэтай школы з’яўляецца яе непаўторны дэмакратызм. Як і ў іканапісе іншых рэгіёнаў нашай краіны, яе генезіс адбываўся на трывалым падмурку візантыйскай мастац кай традыцыі, палеалогаўскага Адраджэння. Складаная і супярэчлівая Брэсцкая унія (1596) прычынілася да шы рокіх кантактаў заходнепалескіх іканапісцаў з Захадам (найперш Італіяй); трэчэнта і протарэнесанс з’явіліся, на нашу думку, галоўнымі чыннікамі фарміравання адметнага стылю заходнееўрапейскага іканапісу (перш за ўсё уніяцкага). Апошняе садзейнічала секулярызацыі абраза, паступоваму пераадольванню візантыйскага спірытуалізму, узмацненню шырокіх кантактаў іканапісцаў з навакольным жыццём.
    Важным фактарам фарміравання заходнепалескай школы іканапісу з’явілася таксама народнае мастацтва; багатая арнаментацыя, якую бачым на фонах абразоў, дэкор і чаканка, што нярэдка ўваходзяць у іх выяўленчую сістэму (шаты), фалькларызацыя тыпажу (заўсёды жывога, інды відуальна непаўторнага, «канкрэтнага»), нарэшце, асабліва прыўзняты эмацыянальны тон, «унутраны голас» абразоў, іх здзіўляючая пачуццёвасць і чалавечнасць — усё гэта наўрад ці было б магчымым без уздзеяння на іх стылістыку неўміручай народнай творчасці Заходняга Палесся, якая і сёння чаруе сваім багаццем.
    У выніку адзначанага сінтэзу і нарадзілася тая значная, дагэтуль пасапраўднаму не ацэненая мастацкая з’ява, якую мы называем Заходнепалескай школай іканапісу.
    ЛІТАРАТУРА
    Быцева I. М. Стылістыка і характар розных арнамента ваных фонаў у старабеларускім жывапісе // Помнікі старажытнабеларускай культуры: Новыя адкрыцці. Мн., 1984. С. 43 — 50.
    Б ы ц е в a I. М., X а д ы к a IO. В. Разьба на фонах абразоў як датуючая прыкмета // Помнікі культуры: Новыя адкрыцці. Мн., 1985. С. 44 — 49.
    В е ц е р Э. I. Асаблівасці жывапісу Столінскага рэгіёна // Помнікі культуры: Новыя адкрыцці. Мн., 1985. С. 39 — 44.
    В е ц е р Э. I. Атрыбуцыя групы твораў жывапісу канца XVI — першай палавіны XVII ст. // Помнікі мастацкай культуры Беларусі. Мн., 1989. С. 24 — 26.
    В е ц е р Э. I. Беларускі жывапіс XIV —XVIII стст. // БелСЭ. Т. 12. Мн., 1975. С. 603604.
    В е ц е р Э. I. Літаратурныя і дакументальныя крыніцы для вывучэння беларускага старажытнага жывапісу XII —XVIII стст. // Бнблнотечное дело н бнблнографня в Белорусснн. Мн., 1974. С. 236250.
    В е ц е р Э. I. Прыклад атрыбуцыі абраза XVI ст. па ўскосных сведчаннях // Помнікі мастацкай культуры эпохі Адраджэння. Мн., 1994. С. 71—74.
    В е ц е р Э. I. Рельефныя абразы як прыклад адлюстравання народных густаў у культавым мастацтве // Помнікі
    338
    Літаратура
    старажытнабеларускай культуры: Новыя адкрыцці. Мн., 1984. С. 3743.
    В е ц е р Э. I. Станковы жывапіс XIV —XVI стст. // Гісторыя беларускага мастацтва. Т. 1. Мн., 1987. С. 188 — 204.
    В е ц е р Э. I. Станковы жывапіс першай паловы XVII ст. // Гісторыя беларускага мастацтва. Т. 2. Мн., 1988. С. 41—52.