Іканапіс Заходняга Палесся XVI —XIX стст.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 349с.
Мінск 2005
Распаўсюджанне іканаграфічных сюжэтаў...
325
цыянальным веравызнаннем» (М. Багдановіч), існавала сярод нізоў; «заходнія формы ўрываюцца ў самую цвярдыню візантыйскіх культурных традыцый — царкву»". Гэта не магло не адбіцца на сакральным жывапісе. З’яўленне ва уніяцкіх храмах непрымальнай праваслаўным веравызнаннем драўлянай пластыкі (не толькі ў інтэр’еры, але і на фасадах), нацыянальнае «самавызначэнне» абраза і на ват самога храма недаацэньваць нельга. Уніяцкая царква, якая пасля Брэсцкай уніі імкліва пашыралася, патрабава ла вялікай колькасці адпавядаючых новаму веравызнанню абразоў. I такі абраз быў створаны. Ужо ў сярэдзіне XVII ст. склалася самабытная нацыянальная школа бела рускага іканапісу. Адны даследчыкі звязваюць яе вытокі са зваротам да здабыткаў візантыйскага і старажытнару скага жывапісу, другія да ранпехрысціянскіх узораў мастацтва'. 3 гэтым наўрад пі можна пагадзіцца. Уніяцкі абраз, на нашу думку, арганічна знітаваў дасягненні візантыйскага і заходнееўрапейскага мастацтва. Ён захаваў уласцівую першаму кананічнасць тэмы, сістэму сімвалаў, вялікую адухоўленасць вобразаў, але ўдыхнуў у іх жыц цё. Беларускія іканапісцы ўсё часцен прыглядваюцца да навакольнай рэчаіснасці. Працэс паступовай секулярыза цыі, абміршчэння царкоўнага малярства нагадваў італьян скае трэчэнта і протарэнесанс. Вось чаму беларускі абраз эпохі барока стылістычна блізкі да таго зусім новага ў іканапісе (і жывапісе ў цэлым) напрамку, якому паклалі
6 Максімовіч Р. Важныя моманты кулыурных працэсаў Беларусі // Запісы Бел. Інта навукі і мастацтва. НьюЙорк, 1954. № 2(6).
’ Гісторыя беларускага мастацтва. Т. 2. С. 41, 136.
326
Іканапіс Заходняга Палесся XVI — XIX стст.
пачатак Чымабуэ, Каваліні і, нарэшце, геніяльны Джота. Ад італьянскага трэчэнта і протарэнесансу ідзе своеасаблі вая «натурнасць» уніяцкіх абразоў, з Італіі нярэдка паходзіць і дэкор іх арнаментаваных фонаў.
Уздзеянне Візантыі на мастацтва ўсходніх славян змен шылася пасля заваявання туркамі Візантыі і Балканаў. 3 часоў Фларэнтыйскай уніі (1439) адбываецца паступовая пераарыентацыя на Рым, які прыцягваў увагу вернікаў (не толькі каталіцкіх, але уніяцкіх і нават праваслаўных) як найвялікшы цэнтр хрысціянства, дзе знаходзіліся высокамастацкія абразы. I невыпадкова шэраг помнікаў са кральнага жывапісу, якія пашыраліся на землях Рэчы Паспалітай (у тым ліку на Беларусі), паводле кампазіцыі блізкія да італьянскіх прататыпаў. Гэта, у прыватнасці, датычыцца вядомага на Беларусі абраза «Маці Божая Снежная», які паходзіць ад італьянскага абраза «Пратэк тарка Рымлян» з базілікі Санта Марыя Маджорэ ў Рыме8. Некалькі такіх абразоў знаходзіліся ў цэнтрах Піншчыны (Парахонск, Місяцічы, Антопаль і інш.)9.
У Музеі старажытнабеларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі знаходзіцца абраз «Маці Божая Рымская» (вывезены з праваслаўнай капліцы зпад Пінска), які таксама мае сувязі з італьянскімі перша ўзорамі. Як зазначаюць даследчыкі, іканаграфічны тып Бо жай Маці з рымскай базілікі Санта Марыя Маджорэ на пра
“ Ярашэвіч A. А. Іконаграфічны тып Багародзіцы Рымскай на Беларусі і Украіне ў 17—18 стст. // Волннська ікона: пнтання історіі внвчення, дослідженпя та реставраціі. Луцьк, 1997. С. 64 — 65.
9 Там жа. С. 66.
Распаўсюджанне іканаграфічных сюжэтаў...
327
цягу XVIIXVIII стст. карыстаўся на Беларусі папулярнасцю, з якой мог спаборнічаць хіба што Чанстахоускі абраз .
Існавалі і іншыя прычыны ўплыву Італіі на белару скае сакральнае мастацтва. Як вядома, контррэфармацыя прычынілася да шырокага пашырэння розных ордэнаў (езуітаў, дамініканцаў, францысканцаў, кармелітаў і інш.). Іх цэнтры ў асноўным знаходзіліся ў Рыме. Вось чаму, як слушна піша А. Ярашэвіч, «у канцы XVI — першай палове XVII ст. італьянскія прататыпы зрабіліся крыні цамі новых іканаграфій і сюжэтаў для алтарнага жы вапісу Беларусі»". У каталіцкіх храмах найболып папуляр нымі былі паўторы абраза Божай Маці з рымскай базілікі Санта Марыя Маджорэ (так званая «Божая Маці Снеж ная»). Яны зафіксаваны ў храмах Вільні, Нясвіжа, Ішкаль дзі і інш. Палеская «Божая Маці Снежная» вядома на Піншчыне. У яе кампазіцыі выкарыстана гравюра Ракавецкага з вельмі шанаванага Латычаўскага манастыра, прывезеная з Рыма ў 1606 г. Да італьянскага прататыпу ўзыходзіць і цудадзейны абраз «Божай Маці Падхорнай» (відавочна, барочная пераапрацоўка «Маці Божай Снежнай»).
I зусім невыпадкова шмат якія палескія выявы Божай Маці маюць пэўныя рысы італьянскіх мадоннаў'2. Гэта
10 Ярашэвіч A. А. Іконаграфічны тып Багародзіцы Рымскай на Беларусі і Украіне ў 17 — 18 стст. С. 66.
" Ярошевнч A. А. Западноевропейскне пконографнческне тнпы Богоматерн в белорусской жнвопнсн XVII — XVIII веков // Фнлевскне чтення. Тезнсы Пятой научной конференцнн по проблемам русской художественной культуры второй половнны XVII — начала XVIII в. 22 — 25 декабря 1997. М., 1997. С. 76.
12 Ярошевнч A. А. Западноевропейскне пконографпческне тнпы Бо гоматерн в белорусской жнвоппсн XVIIXVIII веков. С. 78.
328
Іканапіс Заходняга Палесся XVI —XIX стст.
дазваляе сцвярджаць, што ў станаўленні нацыянальнай школы беларускага іканапісу ў XVII ст. адыграла сваю ролю італьянскае мастацтва.
Голькі ў самых агульных рысах мы можам закрануць тут шырокае і складанае пытанне змястоўнасці уніяцкага іканапісу Заходняга Палесся. Адной з яго асаблівасцей бы ла замена «Дэісуса»" (які, відавочна, займаў важнае месца ў праваслаўных іканастасах XVI ст.) апостальскім чынам. Гэта вылучыла на першы план ідэю навучання, асветы, асабістага прыкладу і адказнасці (назіранне Ю. Хадыкі).
3 другога боку, як было паказана вышэй, пашыраецца цыкл багародзічных абразоў, культ Марыі. Апошняе давала іканапісу вялікія магчымасці ў псіхалагічнай распрацоўцы тэмы Маці — Дзіця. Тэма Божай Маці была вельмі пашырана і ў рускіх абразах. Але ў іх паўсюдна дамі наваў тып «Замілаванне»1’. У беларускім жа іканапісе з часоў згаданага абраза «Маці Божай Эфескай (Карсунскай)», які дзякуючы ініцыятыве Ефрасінні ГІолацкай быў прывезены ў Полацк з Візантыі, найбольш папулярным зрабіўся тып «Адзігітрыі»1’. Існуюць яго шматлікія вары янты, атрымаўшыя назву па месцы стварэння («Баркала баўская», «Каложская», «Бялыніцкая». «Супрасльская»,
“ «Дэісус» («маленне» грэч.) выява Хрыста паміж Маці Бо жай і Іаанам Прадцечам, паказанымі ў малітоўным стане.
" Лазарев В. Н. Русская средневековая жнвопнсь. М., 1970. С. 11.
” Адзігітрыя (з грэч. Пуцяводная) — выява Божай Маці з дзіцем, якое сядзіць на левай руцэ з жэстам блаславення. Назва паходзіць ад Канстанцінопальскага манастыра Адзегон (Мскусство Внзантнн в собраннях СССР: Каталог выставкн. М., 1977. Т. 3. С. 175).
Распаўсюджанне іканаграфічных сюжэтаў...
329
«Ляснянская» і інш.)"\ але дагэтуль ніхто не зрабіў спро бу растлумачыць рэдкую папулярнасць «Адзігітрыі» на Беларусі. На нашу думку, яна найбольш адпавядае ўсяму зместу беларускага народнага жыцця, нашай шматпакут най гісторыі, лёсу людзей. Адзігітрыя — тып узнёславелічны і высакародны, трагічны і гераічны адначасна. У ім Маці Божая быццам прадбачыць пакуты Сына; яна смуткуе і адначасна гатовая прынесці Яго ў ахвяру дзеля вы ратавання людзей. Высокая вобразная змястоўнасць Адзігітрыі, пераасэнсаванай Рафаэлем у Сікстынскай мадонне — адным з самых вялікіх шэдэўраў сусветнага мас тацтва, — відавочная. Прыгадаем тут толькі адзін абраз «Адзігітрыю Іерусалімскую» з Пінска (XVI ст.). Па дасканаласці кампазіцыі, прыгажосці і мілагучнасці сілуэта, рэдкай гармоніі насычаных карычневых, прыглушаных чырвоных і залацістых фарбаў, а галоўнае — асобай ча лавечнасці, задуменнасці вобраза — лірычнага і гераічна га адначасна — твор амаль не мае сабе роўных у тагачас ным сакральным мастацтве. Н. Ф. Высоцкай ён нагадвае працы вялікага Дзіянісія1'. Але Дзіянісій жыў у часы, калі ўсё большае значэнне набывала царкоўная догма, a ра сейская дзяржаўная ўлада пачала праводзіць палітыку паслядоўнай рэгламентацыі культавага мастацтва. Гэта не магло не адбіцца на жывапісе.
Як слушна заўважыў В. Лазараў, мастацтва Дзіянісія недастаткова індывідуальнае, «у тварах яго святых ёсць
16 Высоцкая Н. Ф. Тэмперны жывапіс Беларусі канца XVXVIII ста годдзяў. Каталог. Мн., 1986. С. 38.
17 Іканапіс Беларусі XV —XVIII стагоддзяў. С. 8.
На Зак. 143
330
Іканапіс Заходняга Палесся XVI —XIX стст.
стамляючая паўтараемасць тыпаў з маленькімі носікамі і вочкамі, з акруглым абрысам галавы. I такія ж стандартныя выцягнутыя прапорцыі фігур і маларазнастайныя матывы рухаў»'в. Нічога гэтага мы не знойдзем у «Адзігітрыі Іерусалімскай» з Пінска. Напісаны ў часы княжання Вітаўта Вялікага. абраз у сваёй вобразнасці і выяўленчай стылістыцы захаваў вольны дух народнага жыцця сярод велічных палескіх пушчаў. Трэба душой адчуць, якое таямнічае святло спрамяняе золата фону Божай Маці (асабліва ля абрысаў яе фігуры), колькі непадробнага настрою ў лёгкім нахіле яе галавы, задуменных вачах, музычных лініях сілуэта. Гучныя фарбы гарачага каларыту «Адзігітрыі Іерусалімскай» з Пінска падказаны майстру непаўторнай прыродай Палесся; залаты фон выклікае аса цыяцыі з жытнёвымі палямі чароўнага края, а карычневавішнёвы гімацій Божай Маці, вытанчаны малюнак яе твару, багаты асіст (штрышок золатам) наўрад ці маглі быць створаны без уяўлення іканапісца пра прыгажосць палескіх сялянак і сакавітую, нястрыманую ў сваёй ар наментальнасці і колернасці народную творчасць. Такая жыццёвасць майстэрства кампазіцыі, пластыкі малюнка, псіхалагічнай напоўненасці вобраза і гармоніі каларыта для Дзіянісія была недасягальнай.
Як адну з найбольш характэрных рыс абразоў Заходняга Палесся неабходна адзначыць творчую свабоду іканапісца, які працуе не «па ўзорах», не па схеме (так званыя «лнцевые» і «толковые подлннннкн, прорнсн», якімі ка рысталіся рускія іканапісцы), а чыста творча, чэрпаючы
Нсторня русского нскусства. Т. 3. М., 1955. С. 496 — 497.
Распаўсюджанне іканаграфічных сюжэтаў...
331
натхненне ў навакольнай рэчаіснасці. Таму кожны бела рускі абраз вельмі адметны, індывідуальны; гэта быццам бы «абразпартрэт» або «абразкарціна». У яго аснове на турныя назіранні іканапісца, які канкрэтызуе тыпаж і часам апранае святых у народнае адзенне: андаракі, кабацікі, фар тухі ці нават капелюшы («Нараджэнне Марыі» з Брэст чыны. XVII ст., МСБК НАН Беларусі). Глыбокі дэмакратызм, абміршчэнне вобразаў, іх фалькларызацыя характэрныя для многіх помнікаў, у якіх святыя нярэдка нагадваюць простых беларускіх сялян.