Іканапіс Заходняга Палесся XVI —XIX стст.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 349с.
Мінск 2005
Іканапіс XVI cm.
81
сюджанне рэфарматарскага руху розных адценняў. Me навіта рэфармацыя садзейнічала пранікненню і пашырэнню тут філасофіі заходнееўрапейскага адраджэння, асаб ліва ў паўночным варыянце (Польшча, Нідэрланды, Ганзейскія гарады). Кальвінізм зрабіўся рэлігіяй многіх уплывовых магнатаў і шляхты на чале з Радзівіламі. У пачатку свайго развіцця рэфармацыя мела шмат прывабных станоўчых момантаў. Яна садзейнічала развіццю рацыяналізму ў светапоглядах і ва ўзаемаадносінах людзей, спрыяла навуцы, асвеце і ўмацаванню нацыянальнай свядомасці, таму што выкарыстоўвала ў пэўнай ступені нацыянальныя мо вы ў царкоўнай практыцы. Менавіта ў гэты час былі крыху пасунуты латынь і царкоўнаславянская — «высокія», але далёкія ад народнага разумення мовы на карысць роднай, гутарковай. Гэта пэўным чынам адбілася на дзейнасці асветніка Сымона Буднага, які ў Нясвіжы надрукаваў Катэхізіс на беларускай гутарковай мове. Але разам з тым пратэстантызм утойваў у сабе разбуральныя пачаткі. У другой палове XVI ст. выявіліся яго іканаборчыя тэндэнцыі, што выклікала народнае незадавальненне. У той жа час моцна нарастала супраціўленне пратэстантызму з боку абедзвюх цэркваў, як праваслаўнай, так і каталіцкай. Яны баранілі свае ўстоі. Усё гэта адлюстравала вельмі распаўсюджаная ў канцы стагоддзя палемічная літаратура*, якая садзейнічала развіццю контррэфармацыі.
Такім чынам, барацьба супраць рэфармацыі па пэўны час аб’ядноўвала нават канфесіі саперніцы: праваслаўе і ка
2 Памятннкн полемнческой лнтературы в Западной Русн. Кн. 11. СП6., ймпер. археологнч. комнссня, 1882.
82
Іканапіс Заходняга Палесся XVI —XIX стст.
таліцызм, іх саперніцтва мела свой станоўчы момант яно садзейнічала развіццю асветы. Кожная з канфесій імкнулася прывабіць народ сваёй высокай культурай, што вельмі спрыяла ўтварэнню адукацыйных школ, а таксама шпіталяў. Але разам з тым гэта саперніцтва раз’ядноўвала і аслабляла грамадства, г. зн. і дзяржаву. Многія палітычныя дзеячы разумелі неабходнасць адзінай нацыянальнай рэлігіі, што і нарадзіла імкненне да царкоўнай уніі. Такая унія была падпісана ў Брэсце ў 1596 г. і адыграла сваю ролю ў культурным развіцці Беларусі XVI —XVIII стст.
Такім чынам, мастацтва, і ў тым ліку жывапіс, на Беларускім Палессі развівалася ў варунках вельмі складанага сацыяльнапалітычнага і рэлігійнага жыцця, што і надало яму яскравую непадобнасць на мастацтва як усходніх, так і заходніх суседзяў.
Аб арганізацыі і ўмовах працы мастакоўжывапісцаў на Беларускім Палессі, на жаль, мала захавалася звестак. Напрыклад, не знойдзена апісанняў матэрыялаў і тэхнікі працы, амаль няма сведчанняў здабывання і прыгатавання фарбаў (царкоўныя архівы на беларускіх землях у вялікай ступені разрабаваны і знішчаны). Аб гэтым можна меркаваць толькі па ўскосных дадзеных і выніках рэстаўрацыйных даследаванняў.
Ёсць меркаванні, што жывапісцы (малеры) гуртаваліся ў свае прафесійныя цэхі, як і іншыя рамеснікі. Але поўная адсутнасць сведчанняў пра існаванне менавіта жывапісных цэхавых аб’яднанняў пры агульнай вельмі разві тай цэхавай сістэме наводзіць на думку, што мастакііканапісцы мелі асобны сацыяльны статус. Можна дапусціць,
Іканапіс XVI cm.
83
што яны аб’ядноўваліся пры манастырах хутчэй за ўсё ў традыцыйныя арцелі, як, напрыклад, пры Куцеінскім ма настыры ў Оршы', і мелі свае навучальныя ўстановы, як у тым жа Куцейне або на Украіне ў Пячэрскай Лаўры і Пачаеўскім манастыры’. Магчыма, што ў некаторых мес цах працавалі непасрэдна пры княжацкіх дварах, а ў вя лікіх гарадах уваходзілі ў цэхі сумежных прафесій, на прыклад цесляроў, пазументнікаў, або ў цэхі і арцелі сні цараў (разьбяроўскульптараў). Дакладна вядома толькі тое, што мастакі карысталіся павагай і пашанай сваіх суайчыннікаў. Гісторык А. Грушэўскі сведчыць, напрыклад, аб тым, што «князь Фёдар даў зямлю малеру Навошы і залатару Дзмітровічу ў Жытчы» (пад Пінскам)5. Гаворка ідзе аб тым самым Навошы, які ў XVI ст. размаляваў Пінскі замак6. 3 дакументаў вядома таксама, што ў Брэсце ў XVI ст. вялікім надзелам зямлі валодаў «іконнік Андрэй»7. Аб павазе да майстроўжывапісцаў гаворыцца ў дакументах Міхайлаўскай царквы, што ў Тураве, дзе яны малявалі абразы і царскую браму8.
3 Харламповнч К. В. Малороссейское влнянне на велнкорусскую церковную жнзнь. Т. 1. Казань, 1914. С. 268.
4 Мстомян Н. П. Обученне жявопнсн в КневоПечерской лавре в XVIII в. // Лскусство н художественная промышленность. СПб., 1901. № 10. С. 291.
5 Грушевскнй А. Пннское Полесье. Кяев, 1903. С. 133—134.
6 Ревязня пуш я переходов зверяных в бывшем Веляком княжестве Лнтовском. С. 256, 257.
7 Опнсь староства Берестейского 1566 г. // Документы архнва Мпнн стерства юстнцян. Т. 1. М., 1897. С. 206, 216.
“ НАРБ, ф. 953, воп. 1, адз. зах. 3, л. 3 — 5.
84
Іканапіс Заходняга Палесся XVI — XIX стст.
Важным фактарам развіцця рамесніцкай і мастацкай вытворчасці быў звычай пасылаць будучых майстроў «у вандроўку», г. зн. у вядомыя мастацкія цэнтры’ на ўдасканальванне майстэрства. Мяркуючы па творах беларускага станковага жывапісу XVI ст., уплывы еўрапейскага, асаб ліва паўднёваславянскага, а таксама польскага, нямецкага і нідэрландскага мастацтва кранулі і яго. Можна думаць, што здарылася гэта не толькі з прычыны развітых у той час гандлёвых зносін, але і ў сувязі з непасрэдным культурным абменам і, магчыма, у выніку «вандровак». Пры культурным абмене ішоў і адваротны працэс, а менавіта ўплыў беларускага мастацтва на мастацтва іншых краін"’.
Трэба адзначыць, што менавіта ў выніку рамесніцкага навучання, калі вучань непасрэдна ад майстра пераймаў уменне пісаць абразы, спасцігаліся складаныя тэхналагічныя асаблівасці іканапісу. У XV— XVI стст. абразы і партрэты свецкіх асоб пісаліся пераважна на дошках па ляўкасе (крэйда на клеявой аснове) тэмпернымі, радзей алейнымі фарбамі. Сустракаецца і змешаная тэхніка, калі па тэмпернаму жывапісу асобныя дэталі, напрыклад складкі адзення, прапісваліся алеем. Дошкі, часцей сасновыя, лі павыя або дубовыя, змацоўваліся паміж сабой скразнымі шпонамі (сустрэчныя і аднабаковыя ўжываліся рэдка). Большасць абразоў мае павалаку — палатняную насцілку,
9 Копысскнй 3. Ю. Соцналыюполнтнческое развнтне городов Белорусснн в XVI — первой половпне XVII в. Мн., 1975. С. 51—54.
'° Крыжановскнй С. М. Славянсш Краков // Древностн. Тр. Моск. археол. обва, 1875—1876. Т. 2, вып. 1 — 2. С. 120 — 134; Этннгер П. Русская церковная стенопнсь в средневековой Польше // Старые годы. М., 1915. № 1, 2.
Іканапіс XVI cm.
85
якая наклейвалася з вонкавага боку на дошку перад тым, як нанесці на яе ляўкас. Накладвалася павалака ў месцах сутыкнення дошак, а ў некаторых выпадках прыкрывала ўсю паверхню і такім чынам надзейна змацоўвала тоўсты пласт ляўкасу з дошкамі. Пачынаючы з другой паловы XVI ст. фон палескага абраза ўпрыгожваўся рэльефным арнаментам, які ў сваю чаргу пакрываўся золатам або серабром, а часам і проста вохрай. Часта ўжываліся металічныя або драўляныя пазалочаныя накладныя рызы (шаты) на выяве ўбранпя ці на яго дэталях.
Яркая асаблівасць беларускага станковага жывапісу (у тым ліку на Палессі) шырокае ўжыванне ў яго дэкаратыўнай сістэме пластычных сродкаў: разьбы і лепкі па ляўкасе, накладных элементаў, разьбяных ліштваў, кіётаў, фератронаў (невялікія разьбяныя алтарыкі), чаканеных шат — усяго таго, што надавала твору падкрэсле ную дэкаратыўнасць. Гэта сведчыць аб пранікненні ў беларускі іканапіс тэхнічных прыёмаў і густаў народнага мастацтва.
Фарбавая паверхня абразоў, выкананых на дошках, пакрывалася ахоўным лакам з яечнага бялку або смалы. У адрозненне ад тэхнікі рускага іканапісу накост у якасці пакрыцця ў Беларусі, асабліва на Палессі, ужываўся рэдка. Таму колер з цягам часу хоць і цямнеў, але не пакрываўся суцэльнай чорнай плеўкай, што адбывалася пры выкары станні пакосту. Многія абразы на працягу свайго шматвяковага існавання абнаўляліся і перапісваліся ў адпаведнасці са зменай густаў. Зараз яны рэстаўруюцца, раскрываюцца ад пазнейшых напластаванняў.
86
Іканапіс Заходняга Палесся XVI — XIX стст.
У XVII —XVIII стст. распаўсюдзілася тэхніка іканапісу на палатне алейнымі фарбамі. У некаторых выпадках палатно нацягвалася на дашчаты шчыт накшталт павалакі, хоць і не наклейвалася, часцей выкарыстоўваўся падрамнік.
Пачынаючы з XVI ст. абразы на Палессі рабіліся звы чайна без дакладных графічных узораў — «прорысяў» (малюнкаў для капіравання) і вызначаліся даволі свабоднай трактоўкай кампазіцыі, тыпажу, дэталяў. Можна мерка ваць, што накірункам у працы мастака былі не графічныя ўзоры, а агульныя славесныя рэкамендацыі, якія меліся ў асобных зборніках". Гэта абумовіла пэўную свабоду творчасці і спрыяла раскрыццю творчай індывідуальнасці.
Ад XI —XIV стст. у Беларускім Палессі, на жаль, не захавалася аўтэнтычных твораў. Агульную карціну развіцця іканапісу ў гэты перыяд можна ўявіць сабе толькі па згадках у дакументах, летапісах і апісаннях краязнаўцаў мінулага стагоддзя. Напрыклад, з краязнаўчай літаратуры вядома, што ў Купяціцкім манастыры на Піншчыне ў XII ст. быў створаны крыж з рэльефнай выявай Маці Божай Купяціцкай, які шанаваўся за цудатворны (у XVII ст. ён быў перададзены ў Сафію Кіеўскую)1'. Дарэчы, у су часнай царкве в. Купяцічы захоўваецца копія гэтага крыжа, зробленая ў XVII ст. Яна карыстаецца асаблівай па шанай ва ўсім наваколлі. Другі прыклад: у найбольш ста
" Труды Кневской духовной академнн. Т. 11. Кнев, 1868.
12 йсторнкостатнстнческое опнсанпе Мннской епархпн, составленное архнмандрнтом Ннколаем. СПб., 1864. С. 9, 63; Петров Н. й. Купя тнцкая нкона Богородпцы, в связн с древнерусскпм энкалплоном // Тр. 9 археологлч. сьезда в Впльне 1893 года. Т. 2. М., 1897. С. 71 — 78.
Іканапіс XVI cm.
87
ражытным на Палессі пінскім Ляшчынскім манастыры знаходзіўся вядомы і вельмі шанаваны абраз «Успенне Багародзіцы» XIV ст.1! А ў працах краязнаўцаў Льва Паеўскага14 і Аляксандра Мілавідава'5 згадваецца шмат абразоў у храмах Брэста і Пінска, якія ўжо ў XVII —XVIII стст. лічыліся старажытнымі. У гэтым плане асабліва ўражваюць вопісы прыходаў Брэсцкай дэцэзіі за 1759 і 1773 гг., у якіх пералічаны сотні абразоў і іншых рэчаў мастацтва, многія з якіх шанаваліся як старажытныя рэліквіі"’. Толькі некаторыя з іх дайшлі да нашых часоў. Тое ж можна сказаць і аб вопісу Спаскага манастыра ў Кобрыне, усе скарбы якога адносіліся да XIV —XVI стст.” і поўнасцю страчаны. Асабліва важнымі як гістарычны матэрыял з’яўляюцца звесткі пра творы з подпісамі аўтараў або фундатараў (данатараў). Напрыклад, у Мікольскай царкве в. Азяты (зараз Жабінкаўскі раён) захоўваўся абраз Св. Міколы XV ст. з датай данатарскага ўкладу і партрэтамі саміх данатараў мужа і жонкі Гайкаў. Партрэты змешчаны ў ніжніх кутах абраза: «3 правага боку мужчына з сівымі валасамі і барадой у казацкім убранні, а з левага — жанчына ў белай хустцы»’".