Іканапіс Заходняга Палесся XVI —XIX стст.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 349с.
Мінск 2005
" Довгялло Д. й. Леіцннскнй монастырь по ннвентарю 1588 г. // Мннская старнна. Вып. 1. Мн., 1909. С. 97 — 113.
11 Паевскнй Л. Город БрестЛнтовск н его древнне храмы. Гродно, 1894. С. 26, 63. 64.
15 Мнловндов А. Церковноархеологнческне памятннкн города Пннска // Мннскне губернскне ведомостн 1898 года. № 17. С. 2.
16 ЦДГА Літвы (Вільнюс), ф. 634, воп. 1, адз. зах. 48, 50.
17 Акты, нздаваемые Внленскою археографнческою Комнссней (АВАК). Т. VI. Внльна, 1872. С. 148, 149, 494, 519, 535, 536 і LXY.
18 Гродненскнй православный календарь. Т. 1. Воронеж, 1899. С. 70.
88
Іканапіс Заходняга Палесся XVI — XIX стст.
Такім чынам, на аснове дакументальных і літаратурных крыніц можна зрабіць вывад аб шырокім распаўсюджанні іканапісу на Беларускім Палессі яшчэ ў часы ранняга феадалізму. Але аналізаваць асаблівасці гэтага віду мастацтва тут можна толькі з XV — пачатку XVI ст., г. зн. з таго часу, ад якога захаваліся сапраўдныя творы.
Ад XV — пачатку XVI ст. на Беларускім Палессі захаваліся высокамастацкія творы, але з прычыны малой колькасці і стылістычнай неаднароднасці яны не падуладны абагульняючаму аналізу. He хапае матэрыялу для таго, каб зрабіць высновы наконт мясцовай мастацкай школы, але дастаткова, каб вызначыць асноўныя тэндэн цыі і агульны ўзровень развіцця жывапісу ў цэлым.
Найбольш адметнай рысай вобразнавыяўленчага ладу твораў гэтага часу з’яўляецца яскравая сувязь з традыцыямі візантыйскага і старажытнарускага мастацтва. Яна праглядваецца ў іканаграфіі, сістэме выяўленчых сродкаў і, што асабліва важна, у характары вобразна паэтычных уяўленняў. Творы вызначаюцца глыбокай пранікнёнасцю пачуццяў і поўнай адсутнасцю прыкмет апавядальнасці. Самаму ранняму твору «Маці Божай Замілаванне» (Елеуса) уласцівы лірызм і нават некаторая інтымнасць настрою, што выяўлена праз пластычнасць сілуэта і мадэліруючых ліній, праз мяккасць каларыту. Абраз па стылю можна аднесці да палеалогаўскага адраджэння і на гэтай падставе, а таксама па аналогіі з аднайменным датаваным сербскім абразом у музеі Нікасіі”, да канца XIV — першага дзесяці годдзя XV ст. Як і сербскі абраз, «Замілаванне» з Палес
'” Сокровніце Кнпра. М., 1976. Табл. XIII, ХІІІа.
Іканапіс XVI cm.
89
ся мае стрыманы густы колер з перавагай прыглушанага пурпуровага, які суцэльным слоем пакрывае мафорый Марыі. У абодвух творах складкі адзення драпіраваны зусім аднолькава, крысо мафорыя ўпрыгожана залатымі махрамі і арнаментавана грэчаскім надпісам. Вельмі падобна, светлымі штрышкамі, мадэліраваны і твары. Характэрна форма міндалепадобных вачэй і шчыльна сцятых вузкіх вуснаў.
Візантыйскія традыцыі яўна адчуваюцца і ў абразе «Маці Божая Іерусалімская». Магчыма, гэта той самы знакаміты твор, які краязнаўцы А. Мілавідаў і Л. Паеўскі20 называюць рэліквіяй найбольш старажытнага Ляшчынскага манастыра ў Пінску. Ён прываблівае незвычайнай манументальнасцю кампазіцыі і падкрэсленай экспрэсіўнасцю выяўленчай мовы. 3 познепалеалогаўскім адраджэннем яго яднаюць вытанчаны малюнак, класічна правільныя рысы твару, багаты і даволі жорсткі асіст (штрышок золатам) і, урэшце, густы колер нешырокага дыяпазону. Але разам з тым жывапіс лікаў цёмнай карнацыі тут настолькі трапяткі і далікатны, што нагадвае працы Дыяні сія. Блізкі аналаг пінскага абраза — «Маці Божая Адзігітрыя» старажытнарускі твор XV ст. у калекцыі Трац цякоўскай галерэі, што даследаваны В. Н. Лазаравым21. ГІадабенства прыкметна ў кампазіцыі, спосабе мадэліроўкі
20 Мнловндов А. 14. Архнв упраздненного пннского Леіцпнского монастыря. М., 1900. С. 3; Церковноархеолопіческне памятннкн города Пннска // Нзвлечення нз Мпнскнх епархпальных ведомостей. Мн., 1898. № 17.
21 Лазарев В. Н. Впзантнйская жнвопнсь. М., 1971. С. 376.
90
Іканапіс Заходняга Палесся XVI — XIX стст.
форм і каларыце, хоць абраз з Пінска і адрозніваецца большай экспрэсіўнасцю.
Пазнейшыя творы XVI ст. больш суровыя па эмацыя нальным ладзе. Яны графічней за папярэднія, маюць вельмі жорсткую, падобную на арнамент размалёўку складак адзення і рэзкія бялільныя штрышкі на тварах. Да таго ж яны больш дэкаратыўныя па колеры. Усе пералічаныя асаблівасці дазваляюць аднесці дадзеныя працы да палеалогаўскага маньерызму.
Нягледзячы на пэўны схематызм форм, адзін з гэтых абразоў — «Маці Божая Смаленская» (з Дубянца) надзелены незвычайнай палкасцю пачуццяў. Ён манументальны па кампазіцыі і мае вельмі насычаны колер, які грун туецца на спалучэнні чырвоных, карычневавішнёвых і цёмнаблакітных таноў, адцененых золатам дэталяў. Арыгі нальнасцю выканання і незвычайнасцю псіхалагічнай характарыстыкі надаецца яму асаблівая сіла ўздзеяння.
Наступны твор — абраз «Знаменне» адзначаны падкрэсленай вытанчанасцю пругкага абрысу, але поўнасцю па збаўлены аб’ёмнасці выявы. Тут у мадэліроўцы форм і ў жывапісе зусім знікла адчуванне фактуры, што надае твору пэўны схематызм. У сувязі з гэтым згаданы абраз можна аднесці да пазнейшага перыяду палеалогаўскай традыцыі, г. зн. да пачатку XVI ст.
Ва ўсіх названых творах німбы ўпрыгожаны арнаментам у выглядзе спіраляў і парасткаў. Напрыклад, на аб разе «Маці Божай Іерусалімскай» арнамент выкананы толькі ажурным гравіраваннем, ён не супярэчыць плоскаснай трактоўцы форм і надае выяве лёгкасць і празрыстасць. Аналагічны па матыву і тэхніцы выканання арна
Іканапіс XVI cm.
91
мент злучае беларускае мастацтва XV ст. з традыцыямі візантыйскага22 і паўднёваславянскага2' жывапісу, а таксама з мастацтвам Сіенскай школы ў Італіім. Ён сведчыць аб пераемнасці традыцый і развітым культурным узаемааб мене паміж мастацтвамі суседніх народаў.
Згаданыя вышэй творы дазваляюць меркаваць аб вель мі высокім узроўні развіцця сярэднявечнага мастацтва на землях Беларускага Палесся. Але, на жаль, гэта толькі лічаныя ўзоры некалі развітых традыцый. 3 прычыны малой колькасці захаваных твораў гэтага часу немагчыма скласці цэласнае ўяўленне аб мясцовай школе аж да ся рэдзіны XVI ст. Відавочна толькі, што мастацтва канца XIV —XV — пачатку XVI ст. яшчэ непарыўна было звя зана з візантыйскай і старажытнарускай культурай і цал кам захоўвала спосаб мыслення і пачуццяў, уласцівых сярэднявеччу, хоць і меліся ўжо асобныя адзнакі, характэрныя для наступнай эпохі. Гэта, напрыклад, праявілася ў дэкарыраванні згаданага абраза «Маці Божая Смален ская» (з Дубянца), манаграмы якога ўпрыгожаны рэльеф ным арнаментам рэнесанснага характару.
XVI ст. — найбольш плённы і вызначальны перыяд у развіцці культуры на Беларускім Палессі. Менавіта ў гэты час сфарміравалася агульнанацыянальная беларуская іканапісная школа, у рэчышчы якой традыцыйны жыва піс Палесся вылучаецца яскравай самабытнай плынню.
22 Лазарев В. Н. Внзантнйская жнвопнсь. С. 261, 262.
23 Львова Е. й. йскусство Болгарнн. М., 1970. С. 45; Божков А. Бьлгарската нсторнческа жнвопнсь. Ч. 1. Софня, 1972. С. 36, табл. 13.
24 Лазарев В. Н. Старые нтальянскне мастера. М., 1972. Табл. 22, 25, 26.
92
[канапіс Заходняга Палесся XVI —XIX стст.
Новая праслойка гарадскога гандлёварамесніцкага насельніцтва была ў стане ўспрыняць перадавыя настроі еўрапейскага Рэнесанса, што спрыяла абуджэнню вострай цікаўнасці да акаляючай рэчаіснасці і як вынік — пранікненню ў рэлігійны жывапіс народных густаў і бытавых этнаграфічных элементаў. Жывапіс сталага XVI і пачатку XVII ст. вызначаецца імкненнем да канкрэтызацыі выявы, да перадачы ўзнёслых пачуццяў праз звыклыя, блізкія да рэальных формы. Абраз убірае ў сябе прыкметы рэаль нага жыцця і адлюстроўвае ў пэўнай ступені традыцыі народнабытавой творчасці, што і надае яму мясцовы каларыт. Трэба ўлічыць, што асноўным сацыяльным заказчыкам і спажыўцом іканапісу быў просты народ, «усе людзі паспаліты». Але перамены адбываюцца не адразу. Маюцца творы, у якіх спалучаюцца прыкметы і старога, і новага стылю.
Бадай, найбольш раннім творам, у якім ужо адчува ецца новая тэндэнцыя развіцця, з’яўляецца абраз «Маці Божая Іерусалімская» (МСБК). Раней ён быў запрастоль ным у здзітаўскай Мікіцкай царкве, і, паколькі вядома, што гэта царква збудавана ў першай палове XVI ст. па функцыі 1510 г.2’, можна меркаваць аб часе стварэння галоўнага запрастольнага абраза. Хутчэй за ўсё апошні быў напісаны да моманту асвяшчэння царквы, г. зн. у першай палове — сярэдзіне XVI ст.
У параўнанні з апісанымі вышэй творамі гэты абраз незвычайна светлы, мяккі па каларыце з пявучым рытмам
“ Археографпческнй сборннк документов, относяіцнхся к нсторнн СевероЗападной Русн (АСЗР). Т. 6, док. 128. Внльна, 1869. С. 306, 314.
Іканапіс XVI cm.
93
ліній, што надае яму ўнутраную прасветленасць. Да новых прыкмет належыць таксама сакавітая рэльефная разьба па ўсяму фону, якая нагадвае чаканку. Па сваім характары такая сістэма арнаментацыі бліжэй усяго да рэнесанснай лепкі і разьбы*. Яна, безумоўна, істотна адрозніваецца ад лёгкіх штрыхаваных, прадрапаных іголкай малюнкаў на творах XV ст. А яе матыў — буйныя пераплеценыя сцябліны і лісце — характэрны для заходнееўрапейскага алтарнага жывапісу канца XV пачатку XVI ст/
Значэнне Адзігітрыі са Здзітава не толькі ў некаторых новых адзнаках, але перш за ўсё ў тым, што яны (гэтыя адзнакі) папярэджваюць зараджэнне мясцовай школы жывапісу. Такія асаблівасці нісьма, як спалучэнне аранжавых, вохрыстых, чырвоных і зеленаватых тонаў у колеравай гаме, мяккасць форм, сакавітая арнаментацыя фо ну, атрымалі яскравае развіццё ў творах XVI— XVII стст. Апрача таго, гэты твор прываблівае высокім майстэрствам і натхнёнасцю выканання: манументальнасцю кампазіцыі, пластычнасцю малюнка і самае галоўнае — адухоўленасцю вобраза.
Такім чынам, нягледзячы на шэраг прыкмет, якія знітоўваюць гэты твор з сярэднявечным мастацтвам — умоў насць тыпажу і плоскаснасць форм, мадэліраваных вопі самі, — увогуле ён належыць ужо Новаму часу, падуладнаму філасофіі Еўрапейскага Рэнесанса.
211 Козлннскнй В. К., Фрэза Э. П. Художннк н театр. М., 1975. С. 177, 178.
27 Вег Я. Немецкая н чешская станковая жнвопнсь XV в. Будапешт, 1967. С. 9, 15.
94
Іканапіс Заходняга Палесся XVI — XIX стст.
Рэнесансныя настроі ўкараніліся ў беларускім мастаіі' тве прыкладна на сто гадоў пазней, чым у Заходняй і Паўночнай Еўропе. Гэта тлумачыцца тым, што тут феа дальныя адносіны былі больш трывалымі, чым у заходніх суседзяў. У XVI ст. характэрныя рысы эпохі Адраджэння ярка праявіліся ў літаратуры, кніжнай гравюры і алтар ным жывапісе. Некалькі менш — у іканапісе, дзе адбілася звычайная для гэтага віду мастацтва традыцыйнасць т.эма тыкі і выяўленчай мовы. Новыя павевы заўсёды ўспры маліся іканапісам вельмі асцярожна і з адборам. Але харак тэрная для мастацтва Новага часу ўвага да зямной пры гажосці звычайнага чалавека, да яго пачуццяў і турбот была ўласціва і беларускаму традыцыйнаму мастацтву, асабліва на Палессі. Тут персанажы абразоў надзяляюцца індывідуальнымі рысамі, а ў сюжэтнай канве з’яўляюцца элементы апавядальнасці. Пэўная жанравасць пакуль што не перашкаджае глыбіні пачуцця і ўзнёсласці вобраза, г. зн. асноўным якасцям, захаваным ад мастацтва папярэдняга часу. Больш таго, прыкметы жыццёвай назіральнасці ўзбагачаюць сакральны жывапіс, надаючы яму непаўторны мясцовы каларыт. Змяняюцца і фармальныя сродкі. Кам пазіцыя робіцца больпі прасторавай, выява твараў і асоб ных рэчаў больш аб’ёмнай. З’яўляюцца такія адзнакі, як разлічанасць і архітэктанічнасць кампазіцыйных мас, ураў наважанасць іх гарызантальных і вертыкальных элементаў, наяўнасць рапорта28 ў арнаменце. Такім чынам, паступова фарміраваўся новы стыль.