• Газеты, часопісы і г.д.
  • Іканапіс Заходняга Палесся XVI —XIX стст.

    Іканапіс Заходняга Палесся XVI —XIX стст.


    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 349с.
    Мінск 2005
    103.84 МБ
    3 Гісторыя беларускага мастацтва. Т. 1. С. 89—90.
    Гістарычныя ўмовы развіцця...
    59
    кім княстве Літоўскім. Вітаўту прыпісваюць аднаўленне разбуранай пры татарскіх набегах Тураўскай кафедры. На працягу XV  XVI стст. з гістарычных крыніц вядомы шэраг імёнаў туравапінскіх епіскапаў: да прыкладу, Ар сеній удзельнічаў у Віленскім саборы 1509 г., Макарый (1522— 1528)  сначатку архімандрыт Ляіпчынскага ма настыра, а пасля Турава стаў луцкім епіскапам, Іона Пра тасовіч (у 1568 1576 мітрапаліт), служыў тут Кірыл Цяр лецкі (15761585, пазней ужо як епіскап луцкі, вядомы дзеяч Брэсцкай уніі).
    Старажытнейшым горадам Палесся пасля Іурава было Берасце (першае ўпамінанне ў 1019 г.), якое пэўны час залежала непасрэдна ад вялікага князя Кіеўскага, зрэдку трапляючы ў сферу палітычных інтарэсаў польскіх каралёў. Пры Ізяславе Мсціславічу Берасцейская зямля пераходзіць пад уплыў Валынскага княства, час ад часу імкнучыся ўтварыць асобны ўдзел, у гэты час узнікаюць гарады Драгічын, Мельнік, Бельск, Кобрын, Камянец. 1 аліцкаВалынскі летапіс асабліва адзначае дзейнасць Уладзіміра Васількавіча ў пабудове храмаў і іх аздабленні: у Ка мянцы «церковь поставн Благовешчення Пресвятыя Богороднцы н украсн ю нконамн златымн, п сьсуды скова служебные сребрены, н еуангелнеапракос, оковано сребром, іі апостолапракос, м паремья, н сьборнік отца своего тутож положн, н крест в'ьздвнзальный положн» . Гаксама і ў Бельску «церковь снабднл нконамн н кннгамн... в Берестье поставнл церковь святого Петра, м Евангелне
    1 ГаліцкаВалынскі летапіс // Памятннкн лнтературы Древней Русн. XIII век. М., 1980. С. 243.
    60
    Іканапіс Заходняга Палесся XVI —XIX стст.
    апракос, окованное серебром, дал н церковные сосуды новые серебряные, м каднльннцы серебряные н крест воз двмзальный тоже положмл...» (царква Благавешчання яшчэ ўпамінаецца ў 1562 г., аднак у 1654 г. ужо не існа вала, а яе маёмасць падзелена паміж трыма іншымі цэр квамі Камянца — Сімяонаўскай, Уваскрэсенскай і На раджэння Багародзіцы). Магчыма, Уладзімір Васількавіч заснаваў царкву ў Бельску, а ў Кобрыне — Спаскі мана стыр, гэта вынікае з завяшчання князя, якім ён пакідае Кобрын з манастыром жонцы Алене (1288). Аб існаванні на Берасцейшчыне старажытнага іканапісу ад першых вя коў хрысціянства сведчыць паведамленне з таго ж летапісу, як князь Данііл Раманавіч пасля каранацыі ў Драгічыне на караля паехаў у Мельнік, каб пакланіцца ў царкве Св. Багародзіцы іконе Св. Спаса («которая н ны не в честн велнкой», — піша летапісец), і абяцаў кароль Данііл украсіць яе ўсялякімі аздобамі. Землі Берасцей скага і Падляшскага паветаў належалі ў царкоўных адносінах у самым пачатку да Валынскай епархіі (заснавана ў 992 г.) з кафедрай ва Уладзіміры Валынскім. Епіскапы ў больш познія часы часта тытулаваліся «ўладзімірскімі і берасцейскімі». Некаторы час Берасце належала да Тураўскай епархіі, затым існавала самастойна ці злучалася з Уладзімірскай (1405), уключаючы гарады Горадна, Драгічын, Мельнік, Бельск, Сураж, Камянец, Кобрын, Бранск5. Згасанне лініі праваслаўных валынскіх князёў (1324) і ўва ход Берасцейшчыны ў склад «язычніцкага» Вялікага княст
    Паевскнй Л. Город БрестЛнтовск'ь н его древніе храмы // Тр. девятаго археологнческаго сьезда в Внльне. 1893. Т. 1. М., 1895. С. 314.
    Гістарычныя ўмовы развіцця...
    61
    ва Літоўскага пазбавілі царкву і такіх апекуноў, як Ула дзімір Васількавіч, праўда, трэба сказаць, падобных яму сапраўдных хрысціян было не так многа і сярод праваслаўных князёў. На жаль, царкоўнае жыццё Берасцей шчыны да уніі 1596 г. амаль не даследавана зза адсутнасці адпаведных гістарычных крыніц, але можна меркаваць, што было яно дастаткова інтэнсіўным, калі ўспом ніць, што, згодна з вопісам 1562 г., нават у невялікім блізкім Камянцы было чатыры царквы. У Брэсце апрача зга данай царквы Св. Пятра здаўна існавала мураваная Міка лаеўская царква (упамінаецца ўжо ў 1392 г.), у якой быў, як вядома, заключаны акт Брэсцкай уніі. Яшчэ ў пачатку XX ст. у Брэсцкім саборы захоўваўся яе старажытны храмавы абраз Св. Мікалая з жыціем, намаляваны на дошцы. Заснаванне Крыжаўздзвіжанскай царквы прыпісваюць жонцы вялікага князя Вітаўта, смаленскай князёў не Анне Святаславаўне. 3 1427 г. вядома царква ў Мале чы, з 1431 г. — у Сямяцічах і Мельніку, Петрапаўлаўская — у Кобрыне (раней 1465 г.), Нараджэння Хрысто вага — у Дабучыне (Пружаны), Казьмы і Даміана, а так сама Сергія і Вакха — у Брэсце (1485)6. 3 XV ст. вядо мы Спаскі манастыр у Кобрыне, Троіцкі і Спаскі — у Драгічыне над Бугам. У ваяводскім горадзе, верагодна з XVI ст., існаваў Сімяонаўскі манастыр, які застаўся праваслаўным і ў часы уніі. Аб развіцці кніжнай пісьмен насйі на Берасцейшчыне сведчыць шэраг рукапісаў не толькі літургічнага, але і павучальнаапавядальнага ха
    6 Белоруссня н Лнтва. Нсторнческне судьбы СевсроЗападного края. С. 17.
    62
    Іканапіс Заходняга Палесся XVI  XIX стст.
    рактару. 3 іх найбольш каштоўным помнікам з’яўляецца «Чэццямінея» з асаблівасцямі беларускай мовы, перапісаная ў 1489 г. у Камянцы Літоўскім паповічам Бярозкаю з Наваградка. На Берасцейшчыне даволі рана з’явілася магдэбургскае права (Брэст — 1408 ці 1391 г., Бельск 1495 г.), што сведчыць аб эканамічнай значнасці і сацыяльнай развітасці гэтых гарадоў.
    Трэцім старажытным палітычным і культурным цэнтрам Палесся, пераемнікам Турава як цэнтра старажытнай епархіі, стаў Пінск, вядомы з 1097 г. У канцы XII ст. тураўскі князь Юрый Яраславіч выдзеліў Пінск сыну Яраславу. Яго нашчадкі валодалі Пінскім удзелам да канца XIII ст. Пры Дзмітрыі ІОр’евічу ІІіншчына ўвай шла ў склад Вялікага княства Літоўскага. Яго сын атрымаў Астрог на Валыні і стаў родапачынальнікам князёў Астрожскіх, якія пазней ужо ад літоўскіх князёў вало далі Туравам. Важным асяродкам царкоўнага і культурнага жыцця Шнскага Палесся быў Лешчынскі манастыр, заснаванне якога царкоўная традыцыя прыпісвае апоста лу Русі Уладзіміру Святаславічу. Сюды збег пасля забойства Міндоўга Войшалк, тут вялося летапісанне, пісалі царкоўныя кнігі (захаваўся пінскі «Апостал» XIV ст.), напэўна, малявалі абразы, час ад часу (а пасля пераносу ў сярэдзіне XV ст. у Пінск Тураўскай кафедры пастаянна) жылі епіскапы.
    Як наогул на беларускіх землях, на Пінскім Палессі не захаваўся старажытны жывапіс раней XV ст., аб існаванні тут мясцовага царкоўнага мастацтва з пачатковых вякоў хрысціянства сведчыць каменны абразок «Хрыстос Эмануіл» пачатку XII ст., адно з самых ранніх адлюстра
    Гістарычныя ўмовы развіцця...
    63
    ванняў гэтага сюжэта на ўсходнеславянскіх землях. Зра зумела, што ва ўмовах частых войн і пажараў драўляных храмаў іконы на дошках не маглі ацалець, таму да наіпа га часу дайшлі толькі творы дробнай пластыкі з трывалых матэрыялаў. Найбольш вядомым старажытным цудатворным абразом на Палессі лічыўся крыжэнкалпіён з Купяціч на Піншчыне, які набыў вядомасць у першай налове XVII ст., амаль адначасова з цудатворным Жы ровіцкім рэльефам. У 1638 г. у Кіеве была надрукавана кніга Афанасія Кальнафойскага «Тэраргіум» з апісаннем гісторыі з’яўлення і цудаў абраза, там жа змешчана гра віраваная яго выява, а таксама прыведзены тэксты шмат лікіх вершаваных эпітафій на польскай мове на нахава ных у склепах пад драўлянай царквой праваслаўнага манастыра, заснаванага тут у 1628 г. Апалопіяй Войнай з сынам Васілём Копацем. Медны энкалпіён XII ст. у форме грэчаскага крыжа, з рэльефнай выявай Маці Божай у рост, з дзіцем на левай руцэ, меркавальна, быў адліты ў Кіеўскай майстэрні. Згодна з царкоўным падапнем, кры жык з’явіўся пры цудоўных абставінах у лесе каля Купя ціч у 1182 г. (дата вылічана вучоным кіеўскім мітрапалі там Яўгенам Балхавіцінавым), ён ацалеў пры пажары царквы пад час татарскіх набегаў. Афанасій Філіповіч, які жыў у Купяцічах у 1630 я гады, усхваляў абразок як галоўную праваслаўную святыню на землях Рэчы Пасналітай. Аднак неўзабавв ва ўмовах праваслаўнауніяцкан канфрантацыі і пачатку казацкай вайны манахі з Купяціч гіайшлі ў Кіеў, забраўшы з сабою святыню . На працягу
    Купяціцкі Увядзснскі манастыр // Энцыклапедыя гісторыі Бе ларусі. Т. 4. Мн., 1997. С. 313.
    64 Іканапіс Заходняга Палесся XVI — XIX стст. XVIII —XIX стст. крыж знаходзіўся ў Сафійскім саборы, у паўднёвым прыдзеле Св. Андрэя Апостала, у мясцовым радзе іканастаса. У Купяціцкай царкве захавалася медная гравіраваная табліцаківот, зробленая для энкалпіёна ў 1630 я гады.
    Незакончаны рельефны абразок на косці, знойдзены П. Ф. Лысенкам у Тураве і датаваны XV —XVI стст., з вы явамі «Дэісуса», Св. Міколы і Нікана сведчыць аб дзей насці ў гэты час мясцовых разьбяроў. Выразным пацвярджэннем высокага ўзроўню рэльефнай разьбы па дрэве пінскіх майстроў з’яўляецца мініяцюрны двухбаковы абразок разьбяра Ананія «Прамудрасць стварыла сабе храм», які належыў пінскаму князю Фёдару Іванавічу Яраславі чу”. На адвароце абразка выразаны чатыры святочныя сюжэты: «Нараджэнне Хрыста», «Праабражэнне», «Узня сенне», «Успенне Багародзіцы», якія з’яўляюцца унікаль ным іканаграфічным матэрыялам для вывучэння загінуўшага палескага іканапісу XV —XVI стст., ад якога заста лося толькі два творы. Найбольш верагодна, з Пінскам звязаны адзін з самых цікавых і загадкавых старажытнарускіх абразоў — так званае «Блакітнае Успенне» XV ст. Есць падставы спадзявацца, што гэта і ёсць цудатворнае «Успенне», аб якім пісаў паводле архіўных звестак да следчык царкоўнай гісторыі Пінска A. I. Мілавідаў”. Ся род самых значных рэлігійных святынь Палесся побач з епіскапскай кафедрай і Купяціцкім абразом A. I. Мілаві
    “ Пластыка Беларусі XII —XVIII стагоддзяў. Мн., 1983. С. 21—22.
    “ Мнловндов A. Н. Церковно археологнческне памятннкн Пннска. М„ 1898.
    Гістарычныя ўмовы развіцця...
    65
    даў паставіў Лешчынскі манастыр з шанаваным абразом Успення Багародзіцы. У інвентары 1588 г. новазбудава най (1580 — 1584) Успенскай царквы ў намесным радзе іканастаса згадваецца «образ Успення Пречнстое Богоро днцы позлотнстый велнкпй»"1. Звяртае на сябе ўвагу тое, што папярэдні храм быў асвечаны ў гонар свята Нараджэння Багародзіцы. Змена назвы храма патрабуе важкай падставы, на наш гюгляд, гэтая перамена сімвалізуе канчатковы перанос у Пінск з Турава епіскапскай кафедры, храм якой насіў здаўна тытул Успенскага, разам з тым мог быць перанесены адтуль і старадаўні храмавы абраз «Успенне». Hi Мілавідаў, ні іншыя царкоўныя гісторыкі XIX ст. не паведамляюць аб лёсе абраза. У новай (1746), ужо уніяцкай, царкве Лешчынскага манастыра «цудатворнай» лічылася разьбяная фігура Ісуса, некалі шанаваны абраз ці загінуў, ці страціў ранейшае значэнне. Пасля да лучэння беларуекіх зямель да Расіі ў 1794 г. як пераемніца старадаўпяй Тураўскай епіскапіі была створана Мінска Тураўская епархія і ў 1799 г. пры рэзідэнцыі епіскапа ў Мінску пабудавана Успенская царква. Дакументы пер шай паловы XIX ст. з Мінскага архірэйскага дома згадваюць храмавы абраз Успення, які час ад часу ахвярна аздаблялі мінскія грамадзяне.