• Газеты, часопісы і г.д.
  • Іканапіс Заходняга Палесся XVI —XIX стст.

    Іканапіс Заходняга Палесся XVI —XIX стст.


    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 349с.
    Мінск 2005
    103.84 МБ
    15 На думку С. Падокшына, непрыманне Арцёміем ідэй Рэфармацыі было прадыктавана А. Курбскім, з якім першы вёў перапіску (Очеркн нсторнн фнлософской н соцнологйческой мыслн в Белорусснн. С. 53).
    Сакральны жывапіс Беларусі
    19
    альных падстаў для выявы Бога, бо малююць тое, чаго самі ніколі не бачылі"’.
    Спрэчка паміж Будным і Арцёміем аб іконапісанні з’яўляецца водгукам вядомай рэлігійнафіласофскай і эстэтычнай дыскусіі, якая вялася ў Візантыі ў эпоху іканаборства. Адназначна ацэньваць яе нельга. У палеміцы з Будным Арцёмій даводзіў, што Бог «з’явіўся ў плоці і аказаўся чалавечым вобразам», таму іканапісцы заканамерна адлюстроўваюць яго на абразах. Тое ж датычыцца анёлаў, херувімаў і іншых персанажаў хрысціянскага пантэона. С. Будны займаў супрацьлеглую пазіцыю.
    Іканаборцы, як вядома, жадалі ачысціць культ ад грубага фанатызму, захаваць за боскасцю яе ўзвышаную духоўнасць; яе выява здавалася ім прафанацыяй лепшых рэлігійных пачуццяў, Малюючы Хрыста, казалі яны, мы малюем толькі яго чалавечую прыроду, у той час дк ягоную Боскую сутнасць немагчыма адлюстраваць у зрокавых формах. А калі мы не можам выявіць Боскую прыроду Хрыста, мы тым самым «дзелім» адзінства яго асобы. Усялякая спроба ў гэтым накірунку з’яўляецца фальсіфі кацыяй17. Такога пункту гледжання ў прынцыпе трымаўся і Будны. Аднак яго іканаборства дыктавалася не столькі барацьбой супраць іконашанавання, колькі сцвярджэннем у мастацтве свецкіх пачаткаў. У гэтым погляды Буднага прынцыпова розняцца ад артадаксальных выказванняў Арцёмія, які адвяргаў антычную спадчыну (Будны, наадварот, яе высока цаніў) і ў якасці аб’екта творчасці бачыў
    "' Адмоўныя адносіны рэфарматараў да іканапісу, магчыма, у некаторай ступені тлумачаць сціплую колькасць беларускіх абразоў XVI ст.
    ” Лазарев В. Н. Нсторпя внзантнйского нскусства. М., 1986. С. 54.
    20
    Іканапіс Заходняга ГІалесся XVI — XIX стст.
    толькі створаны фантазіяй абстрагаваны свет. Іншымі сло вамі, для Буднага характэрны рэнесансны погляд на мастацтва, у той час як Арцёмій сцвярджаў эстэтычныя прын цыпы сярэднявечча.
    Палеміка паміж Будным і Арцёміем дазваляе меркаваць, што Рэфармацыя прычынілася да пэўнага заняпаду абразоў на Беларусі (як адзначалася, колькасць помнікаў, што дайшлі да нашага часу ад гэтага складанага перыяду, вельмі нязначная).
    Водгукі палемікі, якая ў часы Рэфармацыі адбывалася паміж прыхільнікамі розных канфесій, адчуваюцца і ў іншых тагачасных публікацыях. Так, іераманах Еўстафій з Супрасля ў сваім «Спісанні супраць лютэраў» (1580) прыводзіць шматлікія доказы на карысць іконашанавання. Ён спасылаецца на творы Васіля Вялікага, Івана Дамаскіна і інш., прыгадвае цуды, якія суправаджалі з’яўленне ранніх абразоў з выявай Божай Маці і інш. На думку Еўстафія, «учалавечанне Божае» ў абразах не супярэчыць адлюстраванню Боскай сутнасці святых, якіх «яко вндехом во плотн тако н малюем»'*.
    Дагэтуль грунтоўна не прааналізаваная публікацыя Еўстафія'" зноў вяртае да праблемы спецыфікі абразоў. Іераманах з Супрасля, па сутнасці, паўтарае доказы пра ціўнікаў рэфарматараў. Іконашанавальнікі звязвалі зада чы мастацтва з заканамерным адлюстраваннем багаслоўскіх ідэй, выхаваннем у грамадстве царкоўнай набожнасці.
    '“ Св. Евстафнй. Спнсанне протнв лютеров // Русская нсторнческая бнблнотека. Т. 19: Памятнпкп полемнческой лптературы в Западной Русн. Кн. 3. СПб., 1903. С. 47180.
    19 На яе адзін з першых звярнуў увагу Ю. Хадыка (Гл.: Гісторыя беларускага мастацтва. Т. 2. С. 136).
    Сакральны жывапіс Беларусі
    21
    Як сведчыць праца Еўстафія «Спісанне супраць лютэраў», яны адчувалі ўмоўную прыроду мастацкай творчасці і ў своеасаблівай форме сцвярджалі ідэю пераемнасці мастацкаэстэтычнага вопыту антычнасці і сярэднявечча2".
    Для нашай тэмы асабліва вялікую цікаваць уяўляюць тэарэтычныя гірацы Сімяона ІІолацкага, у якіх разглядаюцца праблемы іканапісу: «Слова да рупліўца іконнага пісання» (70я гады XVII ст.), «Прашэнне да цара Аляксея Міхай лавіча аб мерах па паляпшэнню іканапісу» (да 1669 г.) і «Акружная царская грамата аб іканапісу» (1669)21. У нашым мастацтвазнаўстве яны закраналіся мімаходзь". Тым часам больш глыбокіх тэарэтычных доследаў пра культавы жы вапіс на ўсходнеславянскіх землях не існуе. Яны адлюст роўваюць барацьбу, якая ў XVII ст. вялася вакол праблем мастацтва, і ўзнімаюць шмат у чым новую тэму — мастацтва Захаду. Пафас прац Полацкага (перш за ўсё «Слова...»)‘‘ накіраваны супраць старых «даніканаўскіх» прыёмаў ікана
    211 Пра гэта гл.: Подокшнн С. Скорнна н Будный. Мн., 1974. С. 117.
    21 Гл.: Майков Л. Н. Снмеон Полоцкнй о русском нконопнсанпн. СПб., 1899.
    22 Гісторыя беларускага мастацтва. Т. 2. С. 147—148.
    23 «Слова да рупліўца іконнага пісання» («Слово к люботіцательному нконного пнсання»), аб якім існуе немалая літаратура (публікацыі Ф. Бу слаева, Г. Філімонава, М. Пакроўскага, Д. Айналава і інш.), большасць даследчыкаў прыпісвалі рускаму мастаку Сімону Ушакову. Аднак К. Ф. Харламповіч яшчэ да рэвалюцыі знайшоў рукапіс «Слова...», пісаны рукой Сімяона Полацкага (Гл.: Харламповнч К. В. Малороссейское влнянне на велнкорусскую жнзнь. Т. 1. Казань, 1914. С. 392). У наш час прыналежнасць гэтага твора Полацкаму даказаў В. М. Пузікаў (Пузікаў В. Новыя матэрыялы аб дзейнасці Сімяона Полацкага / / Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. 1957. № 4. С. 78).
    22
    Іканапіс Заходняга Палесся XVI — XIX стст.
    nicy, у абарону яго рэалістычных форм2\ Яны пераконваюць, што Полацкі дасканала ведаў тагачаснае беларускае, рускае і заходнееўрапейскае мастацтва, валодаў рэдкай па тым часе эрудыцыяй, пільна сачыў за мастацкімі працэсамі.
    Мастацтвазнаўчыя працы Сімяона Полацкага заслугоўваюць асобнага даследавання. Ён першы ва ўсходнеславянскім мастацтвазнаўстве даў досыць пераканаўчую класіфікацыю выяўленчых мастацтваў. На яго думку, яны дзеляцца на шэсць відаў: мастацтва статуарнае, вытачанае з каменя, дрэва, косці і іншых матэрыялаў (у тым ліку ліццё з золата, срэбра, медзі), разьбярства на шкле, каштоўных камянях; гравіраванне на медных дошках (для друку) і, нарэшце, жывапіс фарбамі. Полацкі аддае яму перавагу, бо жывапіс (у тым ліку іканапіс) пераўзыходзіць іншыя віды таму, што танчэй і жывей выяўляе прадмет адлюстравання і «падабенства ўсіх якасцей перадае ясней».
    Класіфікацыю мастацтва, якую даў Полацкі, нельга, вядома, лічыць дасканалай. Разам з тым тры яго асноўныя віды — скульптуру, графіку, жывапіс — ён назваў выразна. У вылучэнні мастацтва жывапісу (як і ў сваёй класіфікацыі ў цэлым) Полацкі блізкі да рэнесансных тэарэтыкаў, у прыватнасці Леанарда да Вінчы і асабліва Джорджа Ва зары. У адрозненне ад сярэднявечча, калі выяўленчае мастацтва прыраўноўвалася да звычайнага рамяства, Полацкі, як і рэнесансныя дзеячы, узвышае яго да «сямі вольных мастацтваў». Спасылаючыся на антычных аўтараў, у пры
    21 Аб ім гл.: Дмнтрнев ІО. 14. Теорня нскусства н взгляды на пс кусство в пнсьменностп Древней Русн // Труды отдела древнерусской лнтературы AH СССР. Т. IX. М.; Л., 1953. «Слова...» Полацкага цалкам надрукавана ў кн.: Нсторня эстетнкн: Памятннкн мнровой эстетнческой мыслн. Т. 1. М., 1962.
    Сакральны жывапіс Беларусі
    23
    ватнасці на Плінія, выхавальнік царскіх дзяцей узводзіць мастацтва (перш за ўсё жывапіс) у ступень «началодержательного» (першаснага). На яго думку, першым «образатворцам» (мастаком) быў сам Бог, які намаляваў свой вобраз на скрыжалях душы чалавека. Мастацтва, паводле Полацкага, служыць пазнанню прыгажосці і духоўнай карысці. Ён піша аб вобразах, «красоту прнносяіцнх, духовную пользу даюіцііх іі божественная нам смотренпя являюіцйх».
    He менш каштоўнае для нас «Прашэнне да цара Аляксея Міхайлавіча», а таксама састаўленая Полацкім жа «Акружная царская грамата аб іконным пісанні». Абедзве працы захаваліся ў рукапісах25. У «Прашэнні...» Полацкі настойвае, каб абразы пісалі толькі кваліфікаваныя, таленавітыя мастакі, а не «грубапісацелі», якія возяць свой тавар па глухіх вёсках, мяняюць іконы на цыбулю, яечкі і на ўсялякі хлам. Полацкі прапануе цару заснаваць нешта накшталт «іконнага цэха», дзе будуць тварыць толькі таленавітыя мастакі. Як пісаў Л. Майкоў, «думка аб цэхавай арганізацыі мастакоў належыць XVII ст.», і аўтарам яе быў Полацкі, які першы хацеў паставіць жывапіснае мастацтва «на глебу дзяржауную і грамадскую» .
    Зусім верагодна, што Полацкі ў сваіх працах зыходзіў з таго стану іканапісу (і мастацтва ўвогуле), які ў яго часы існаваў у Беларусі. Яго погляды на жывапіс (асабліва «заходні») сугучныя мастацкім працэсам на ра дзіме Полацкага ў другой палове XVII ст., калі актыўна
    25 Майков Л. Н. Очеркн по нсторнн русСкой лнтературы XVII н XVIII столетнй. СП6., 1889. С. 138—148.
    26 Майков Л. Н. Снмеон Полоцкнй о русском нконоппсаніш. СПб., 1889. С.28.
    24
    Іканапіс Заходняга Палесся XVI — XIX стст.
    фарміравалася беларуская жывапісная вікола. Беларусь у мастацтве ў тыя часы ішла наперадзе, і Полацкі, падагульніўшы творчы вопыт Радзімы, сфармуляваў яго ў «Сло ве...», прашэнні да цара і іншых сваіх доследах.
    У цэлым творы Полацкага пераканаўча сведчаць, што ў тэарэтычнай распрацоўцы праблем іканапісу Беларусь яшчэ ў сярэдзіне XVII ст. займае вядучыя пазіцыі сярод усходніх славян. Аднак далейшыя падзеі не спрыялі развіццю беларускай навукі пра мастацтва. Стаўшы ў эпіцэнтры інтарэсаў супрацьборствуючых бакоў (Польшчы і Расіі), Беларусь, яе народ і культура зрабіліся аб’ектам не толькі тэрытарыяльнай, але і этнічнай экспансіі. Самабытнасці беларускай культуры (у тым ліку выяўленчай) дарэвалюцыйная руская і польская навука фактычна не прызнавалі: рускія вучоныя разглядалі гэтую культуру як ра сейскае мастацтва «в западных губерннях», а польскія, наадварот, як польскае мастацтва «на крэсах усходніх».
    Такі падыход да беларускага мастацтва не мог абумовіць сур’ёзныя навуковыя вынікі прац рускіх і польскіх аўтараў, бо творчасць нашага народа разглядалася ў іх як несамастойная (паказальна, што самога тэрміна «беларускае мастацтва» да пачатку XX ст. у навуцы не існавала).
    Некаторая цікавасць да беларускіх помнікаў з боку рускіх вучоных намецілася ў другой палове XIX ст. ГІасля паўстання 1863 г. «попечшель» Віленскай навучальнай акругі I. II. Карнілаў нры садзеянні сумна вядомага графа Мураўёва арганізуе ў 1865 — 1867 гг. шэраг экспедыцый на Беларусі. Але збор матэрыялаў быў вельмі аднабаковы. Паводле М. Шчакаціхіна, «... аб выяўленні гыповых для Беларусі элементаў не было, зразумела, і гу