• Газеты, часопісы і г.д.
  • Імгненні...  Людміла Лазута

    Імгненні...

    Людміла Лазута

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 160с.
    Мінск 2014
    51.74 МБ
    Маім бацькам прысвячаецца гэтая кніга...
    Людміла Лазута
    ІМГНЕННІ
    Проза
    Мінск «Галіяфы» 2014
    УДК [821.161.3+821.161.1(476)]-821
    ББК 84(4 Бен)
    A17
    Уступны артыкул В. Корбута.
    Лазута, Л. П.
    A17 Імгненні... : проза / Людміла Лазута. Мінск : Галіяфы, 2014. 160 с.
    ISBN 978-985-7021-49-9.
    Першая кніга Людмілы Лазуты «Імгненні..» складаецца з шэрагу невялікіх апавяданняў, нізкі вершаў і некалькіх публіцыстьічных артыкулаў на ўрачэбную тэматыку.
    Як у літаратурных творах, так і ў публіцыстычных аўтар імкнецца да гуманістычных ідэалаў, традыцый нацыянальнага усведамлення існасці жыцця, яго хуткаплыннасці і глыбіні, дзе героі ў розных абставінах імкнуцца быць шчаслівымі і дараваць гэтае пачуццё сваім блізкім людзям.
    У творах Л. Лазуты шмат сюжэтаў будуецца на вясковым побыце беларусаў, і героі маюць уласцівыя ім рысы дабрыні, працалюбства, шчырых адносінаў адзін да аднаго, а таксама падкавырыстага беларускага гумару.
    УДК [821.161.3+821.161.1(476)]-821
    ББК 84(4 Бен)
    ISBN 978-985-7021-49-9	© Лазута Л.П., 2014
    © Корбут В.Я., уступны артыкул, 2014
    © Афармленне. ПВУП «Галіяфы», 2014
    Жыцёвыя імгненні на берегах памяці
    У Вашых руках, шаноўны чытач, першая кніга Людмілы Лазуты «Імгенні...», кніга чалавека, улюбёнага ў літаратуру, лекара па прызванню, сапраўднага грамадзяніна сваёй зямлі па светаадчуванню. I гэтая кансістэнцыя характэрных дадзеных яе, як асобы, здолела нарадзіцца ў невялічкі, але досыць насычаны героямі і падзеямі зборнічак, у якім змешчаны і апавяданні, і нізка вершаў, і руплівы снапок публіцыстычных артыкулаў на медыка-псіхалагічную тэматыку. Такім чынам, аматары паэзіі, прозы ці даследчай літаратуры ў кнізе «Імгненні...» змогуць знайсці для сябе штосьці блізкае, дарагое і роднае, бо кніга пераважна напісана на роднай мове.
    Сёння мы ўсё болей схіляемся да таго, што нацыянальная літатарура чароўная, перш за ўсё, роднай мовай, той магічнай сувяззю з дзесяткамі пакаленняў нашых выдатных продкаў, што змагаліся і ўсквечвалі наш родны кут сваёй працай, духоўнымі і ратнымі подзвігамі, прыгажосцю беларускай душы. Людміла Лазута, як чалавек удзячны і вельмі пачцівы да сваіх каранёў, кнігу прысвяціла сваім бацькам, клапатіва размясціўшы на старонках апавяданняў герояў, блізкіх да ўласна пражытых жыццёвых абставін. Многія аўтары і беларускай, і сусветнай літаратуры будавалі сваю творчую спадчыну на аўтабіяграфічных абставінах. Практычна ва ўсіх апавяданнях Людмілы Лазуты з кнігі «Імгненні...» героі ў большасці рэальныя, так мовіць, з натуры спісаныя, не абдзеленыя гумарам і душэўнай чысцінёй. Амаль усе паздзеі аповедаў адбываюцца ў вясковым асяроддзі, сярод невялікіх беларускіх вёсачак, дзе жыццё мае сваё, у многім таемнае і дзіўнае, аблічча.
    I вось на старонках кнігі чытач акунаецца ў вясковы вадазварот, дзе можна адчуць, як ладзіцца жыццё то адной, то другой сям’і, як нараджаюцца дзеці і праходяць вакацыі студэнтаў і школьнікаў, як святкуюцца вяселлі і закручваюцца новыя любоўныя раманы і многае іншае.
    Героі Людмілы Лазуты амаль усе дюдзі пазітыўная, сярод іх амаль няма гультаёў, злыдняў, ліхвяроў. Добра гэта ці не, меркаваць не бяруся гэта, відаць, своеасаблівая адметнасць кнігі, дзе аўтарка імкнецца паказаць свет больш светлым, пакінуць нам, сённяшнім жыхарам планеты, надзею на грамадства, якое павінна жыць без болю, жахаў, расчараванняў.
    Ёсць у кнізе жывая, бадзёрая лексіка, роздумы на сур’ёзныя тэмы, спрэчкі паміж героямі, але гэта зроблена вельмі пекна, дасціпна, з павагай да ствараемых вобразаў. Людміла Лазута быццам смакуе тое мінулае, калі чалавек не жыў у такім складаным часе, як сёння, дзе кампутары не замянялі адносіны паміж людзьмі і машыны гэтак хутка не ездзілі. А па-спраўднаму, гэтая кніга аб тым, як чалавек можа быць іншым, калі не цураецца сваіх каранёў, калі ён не губляе сувязь з родам, сваёй спадчынай, сваёй памяццю. I ў новай рэальнасці ён застаецца блізкім па духу да сваіх продкаў, застаецца характарам і паводзінамі годным іх памяці, a значыць, мае болей шанцаў шчасліва і цвёрда стаяць на нагах і існаваць на нашай зямлі.
    Вячаслаў Корбут, паэт, празаік, журналіст.
    Раздзел I
    Вясковыя замалёўкі
    Апавяданні
    
    Дзень Перамогі і кабыла
    Амаль па-летняму цёплая майская ноч павольна згасала, нібы растваралася, губілася на ўсходнім краі неба, які паціху, але няспынна святлеў. Яго шэры колер паступова рабіўся ружова-чырванаватым, і, мяняючыся пахвілінна, шырокай хваляй расплываўся ўсё вышэй і вышэй над гарызонтам. А птушкі стаіўшыся, нібыта гэтага моманту так і чакалі за хвіліну ў ранішняй казачнай цішыні загучаў рознагалосы магутны хор, усе ўдзельнікі якога хацелі пераспяваць адзін аднаго. Нават салавейка не здолеў бы здырыжыраваць гэтудькі зычных спеваў.
    «Як дзіўна, падумала Марыля, выходзячы на ганак. Колькі гадоў прыходзіць вясна, бясконцае мноства разоў узыходзіць сонца а прызвычаіцца да хараства веснавога світанку, аздобленага незгуртаваным, і ад таго вельмі кранальным, птушыным хорам, немагчыма. Кожны раз нанова здзіўляешся і зусім па-новаму адчуваеш гэтае хараство. Слава Богу за ўсё. Вось і Рыгор сёння ўжо з бальніцы вернецца, святкаваць будзем разам». Ідучы да хлява, каб падаіць карову перад ранішнім выпасам, яна азірнула чысты двор, які ўчора дзеці аж да прыцемкаў старанна прыбіралі. Ад пабеленых садовай фарбай ствалоў яблынь і ігрушаў увесь надворак свяціўся святочным настроем. Гаспадарчыя справы пайшлі адна за адной, і Марыля не заўважыла, як пад’ехаў да прыпынку рэйсавы аўтобус і каля веснічкаў ужо стаяў яе Рыгор. Яна хуценька падбегла да мужа.
    -	А як гэта ты так рана прыехаў? Я думала, што толькі дзённым рэйсам з’явішся.
    -	Мне пашанцавала, сёння ноччу дзяжурыў мой доктар, ён агледзеў мяне раненька, усе паперкі падрыхтаваў, дазволіў свята страчаць дома вось я і тут.
    -	Заходзь у хату, а я пайду снеданне гатаваць. Ты пабудзі дзетак, ім у школу ўжо час збірацца, вось жа радасна будзе ім сёння прачынацца.
    Завіхаючыся каля печы, Марыля да аўтаматызму наладжанымі рухамі спрытна налівала на дзве патэльні ўжо гатовае цеста для блінцоў, па чарзе ставіла іх на краі чыгуноў, у якіх ужо варылася бульба для жывёлы. Пачакаўшы, пакуль прыпячэцца адзін бок блінца, яна ўзнімала патэльню, адным рухам пераварочвала яго і зноў адпраўляла на дапяканне па ранейшаму напрамку у печ. Хутка зладзіўшы яечню, яна паклікала ўсю сям’ю снедаць. Абляпіўшы бацьку з усіх бакоў, дзеці з Рыгорам увайшлі ў кухню. Уладкоўваючыся за сталом, яны працягвалі дакладаць бацьку пра свае справы. Старэйшы сын удакладніў, што заўтра пасля ганаровага сходу ў школе для ветэранаў будзе наладжаны канцэрт, які падрыхтавалі вучні разам з настаўнікамі. «Так добра, тата, што ты падлячыўся і прыехаў акурат да свята,» сказаў ён. Хутка ўсе трое, разабраўшы свае партфелі, задаволена падскокваючы, пабеглі са двара.
    -	Мо адпачнеш з дарогі? запыталася ў мужа Марыля.
    -	He, я ў бальніцы так «наадпачываўся». Пайду пагляджу, як мой матацыкл перазімаваў, з восені яго не заводзіў.
    -	Добра, а я пайду вокны ў пакоі памыю, учора дачушкі не паспелі: у двары прыбіраліся.
    Да заўтрашняга дня Дня Перамогі і да Вялікадня, які ўжо адбудзецца ў наступную нядзельку, рыхтаваліся ўсе. Каляды і Вялікдзень у гэтай вёсцы, як і Дзень Перамогі, таксама святкавалі ўсе. Ніякімі мерамі нельга было забараніць той узнёслы настрой, які апаноўваў людзьмі і выклікаў неабходнасць навесці паўсюдную чысціню, абнавіць вопратку святочнымі ўборамі, прыгатаваць смачную ежу, каб было чым пачаставаць і
    Людміла Лазута	 родных, і суседзяў. Гэтыя акалічнасці асабліва радавалі дзяцей, бо для іх купляліся новыя сукенкі, штаны, зімовы абутак мяняўся на новыя туфлі ці сандалікі дзеці ж за зіму падрасталі. Ды і смачныя пачастункі, якія іх чакалі ў кожнай хаце, былі вельмі да спадобы. Ад гэтых прыемных клопатаў нешта мянялася ў душы кожнага чалавека, хацелася думаць аб вечнай прыгажосці жыцця, штосьці рабіць незвычайнае дзеля шчасця свайго і тых, аб кім ты клапоцішся. Перад усім здавалася, што наступае час аднаўлення ў прыродзе і ў сэрцах людзей, і так на пэўны час сярод іх пачынала панаваць усеагульнае замілаванне. Гэтыя святы былі асаблівымі і самымі галоўнымі ў календары вяскоўцаў, ды і цяпер гэтае ўсведамленне таемнаці светлага ў душы нікуды не падзелася.
    Марыля, як і яе суседкі, актыўна рыхтавалася да святаў. Ёй падабалася займацца святочнымі ўбраннямі ў хаце. Нанова бяліліся сцены, засцілаліся рознакаляровыя вясёлкавыя дываны на ложках, клаўся вышыты абрус на стале. Асабліва гаспадыні падабалася мыць вокны. Змыць шыбіны вадой, потым выцерці насуха кавалкам размытага да мяккаты старога рушніка, a напрыканцы пацерці старой газетай. А вынік выдатны: здавалася, што шыбіна дзесьці знікла, нішто больш не перашкаджае назіраць жыццё за акном.
    Сёння Марылі было радасна, найбольш ад таго, што Рыгор паправіўся, заўтра разам з усімі можна будзе пайсці на школьны канцэрт. Апошнім часам хваляванняў у яе хапала. Рыгор часта хварэў, трапляў у бальніцу. Ён з дзяцінства меў слабое сэрца пасля рэўматызму, па ўзросту быў прызваны ў войска толькі ў апошні год вайны. Ваяваць яму не давялося: разам з другімі маладымі хлопцамі, якія таксама мелі адхіленні па стану здароўя, працавалі на вайсковую гаспадарку. Яны займаліся нарыхтоўкай харчавання для вай-
    Людміла Лазута	 скоўцаў: квасілі капусту, сушылі яблыкі, дапамагалі на млыне. Іншым часам іх адвозілі бліжэй да фронту капаць акопы, і там яны працавалі многа і цяжка, а спалі і елі мала. Усе гэтыя клопаты здароўя хвораму сэрцу не дадавалі. Вось і зараз яму часам бывае дрэнна, цяжка дыхаць пры хадзьбе, а ногі робяцца набрынялымі. Рыгор тады адразу едзе ў раённую бальніцу, там яго падлечваюць. Ад хваробы ён у паніку не кідаецца, a вяртаецца дамоў вясёлы і бадзёры.
    Марыля мужа шанавала, імкнулася амаль усю гаспадарку весці сама. Здаецца, што не было справы, якую яна не ўмела рабіць: шыла сукенкі, кашулі, касіла траву, спрытна запрагала каня, гатавала на святы вельмі смачны квас і нават магла чытаць, пісаць і бегла размаўляць па-польску (скончыла чатыры класы польскай школы). Калі-нікалі прыязджаў з суседняй вёскі на падмогу ў гаспадарчых справах яе брат, а цяпер ужо і сын падрос ладны такі хлопец паспяваў ва ўсім і ў школе, і ў полі. Дачушкі таксама не адставалі: абедзьве дзялілі з мамай хатнія клопаты. У сям’і панавалі павага і любоў паміж бацькамі і дзецьмі.