Імгненні...
Людміла Лазута
Выдавец: Галіяфы
Памер: 160с.
Мінск 2014
Пакрысе рухаючыся на каленках, набліжаюся да маёй любімай кветкі. «Якая ж яна шчаслівая, так незвычайна гучыць яе імя «Не-за-буд-ка»,» думаю я, кранаючы маленькія блакітныя пялёсткі, і чую чароўную мелодыю, падобную на павольны вальс, так выразна, што нават пачынаю ў рытм паводзіць плячыма. Ціха і асцярожна ў гэты момант прыходзіць адчуванне ўнутранай радасці ад магчымасці ўсё гэта бачыць, пазнаваць і адначасова нараджаючагася незнаёмага і хвалюючага суму ад усведамлення жадання падзяліць гэтую радасць з кімсьці, яшчэ далёкім і незнаёмым, але адзіным у свеце, абавязкова неабходным у жыцці. Хто ён, які, ці ёсць ён наогул?..
А сонейка, усміхаючыся, прыпякае. Горача! Ускокваем і подбегам імчымся далей. Хутка дабягаем да велізарных хвояў на беразе нашай прыгажуні-рэчкі. Яны ўвесь час любуюцца сваім адлюстраваннем у павольных водах ракі і здаюцца нам вельмі мудрымі і важнымі, зусім не такімі, як простыя хвоі ў лесе.
Пакідаўшы на хаду сукенкі, бухаемся ў абдымкі асвяжальнай вады. Плаваем, любуючыся перасветамі капель на нашых тварах і валасах. Здаецца,
ІМГНЕННІ.
Людміла Лазута што нават сонейка весела ўсміхаецца і ярчэй свеціць, любуючыся намі і прыгажосцю ракі.
Потым сядзім моўчкі на беразе, адпачываем. I чамусьці ў сэрца прыходзіць упэўненасць, што ўсё ў нашым жыцці атрымаецца, бо вось яно, шчасце, побач, яно ж ва ўсім: у лузе з незабудкамі, у мудрых соснах, у ласкавай рэчцы, у клапатлівай божай кароўцы. Шчасце ва ўсіх нас, і ў кожнай асобна, у нашых бацьках і ў тых, аб кім мы марым і з кім абавязкова сустрэнемся. Ад гэтага ўсведамлення ўзнікае чароўнае адчуванне свабоды, радасці і жадання пранесці іх праз усё жыццё, дзелячыся з тымі, каго ведаем і аб кім марым. I так хочацца надаўжэй заставацца ў гэтай еднасці душы з прыгажосцю наваколля, слухаць і нічым не парушаць гармонію вялікага, мудрага і спагаднага сусвету...
Спыніся, калі ласка, хоць на хвіліну супакойся і прыслухайся. Чуеш?..
Мужчынская салідарнасць
Большасць людзей лічыць, што ўсе дзеці нараджаюцца аднолькава, таму што ў рэшце рэшт створаная тысячагоддзі таму назад сістэма ўсё яшчэ дзейнічае. I маюць рацыю, як, дарэчы, і тыя, хто лічыць, што ў кожнага немаўляткі свой шлях і свае вароты для ўваходу ў наш цудоўны свет. Але, мабыць, прыхільнікаў абодвух поглядаў аб’ядноўвае тое ўразуменне, што гэтая з’ява дагэтуль застаецца самым хвалюючым момантам выпрабаваннем для жанчыны, часам славы і сапраўднай мужнасці для мужчыны і, наогул, самай важнай справай у чалавечым жыцці. Можа, гэта таму, што нараджаюцца адразу двое Дзіця і Маці. Вялікая з’ява сусвету, а ад вялікага да смешнага, як вядома, адзін крок, не я гэта прыдумала...
У перадродавай палаце радзільнага аддзялення невялікага райцэнтра знаходзіліся чатыры жанчыны-парадзіхі. Яны былі рознага ўзросту, з розным сямейным стажам, мелі розныя характары, але па нейкаму, нікому не вядомаму, загаду лёсу апынуліся суседкамі па палаце, дзе «бавілі» свой час перад тым, як настане доўгачаканы момант перавод у радзільную залу, дзе з’явіцца на свет новы чалавек. Звычайна, у стане пачатага працэсу родаў адразу чатыры жанчыны не паступалі, а тут як з «рога ўсяго многа», адна за адной на працягу дзвюх гадзін толькі паспявай паперы афармляць. Як быццам, чакалі ўсе панядзелка, каб у выхадныя дні не ствараць лішніх клопатаў медыкам. А можа, дзень быў такі спрыяльны цёплы, без ветру, пачатак наступіўшай восені.
Самай першай, зранку, а дзявятай гадзіне ў палату засялілася Гэля. Напалову літоўка, яна мела спакойны і разважлівы характар. Агледзелася, выбрала ло-
Людміла Лазута жак ля акна, перад гэтым паспытаўшы ўсе астатнія на трываласць матрацаў, нібыта думала тут заставацца надоўга. Хударлявая з твару, высокая, з гладка прычэсанымі валасамі, яна выглядала прыгожа, нават бальнічны халат ёй не шкодзіў. Дома засталіся два сыны, a яна спадзявалася, што трэцяй будзе дачка. Лежачы на ложку, чытала апавяданні Буніна, калі наступаў боль спачатку садзілася, потым уставала, бралася рукамі за спінку ложка і стагнала, прыгаворваючы з прыдыхам: «Гху, гху, гху,» нібы той глухір на таку. Калі ў палату заходзіла акушэрка, Гэля махала рукамі, паказваючы гэтым, маўляў, што ўсё добра, можаце ісці, грамадзяначка, не перашкаджайце.
Потым, прыкладна праз гадзіну, амаль адначасова «Хуткая дапамога» прывезла Іру і Наталлю. Іра працавала ў магазіне, была з усімі знаёмай. Вельмі хвалявалася, бо дома засталася пяцігадовая дачка, у якой якраз сёння разбалелася вушка. 3 гэтай нагоды ёй дазвалялі карыстацца службовым тэлефонам аддзялення, і ў час кароценькіх перадыхаў, калі боль адступаў, яна размаўляла са сваёй дачушкай. Здавалася, Іру зусім не хвалюе момант родаў, яна акуратна перасцілала ложак пасля чарговых схваткаў, у час якіх лажылася на правы бок і пачынала глыбока дыхаць, сапці, як быццам цягнула воз. Часам яшчэ і размахвала пры гэтым рукамі, як спартсменка невядомага віду спорту, перыядычна прыкусваючы губы. Потым хадзіла па палаце, услых разважаючы аб тым, калі ў яе грудзях з’явіцца малако і ці дастаткова яго будзе для дзіцяці. Гэлі, відаць, ужо было не да малака: набліжаўся час родаў, і таму пры чарговых словах Іры яна неяк зусім не ветліва сказада: «Што ты завялася са сваім малаком, нельга наперад «пад руку» нічога казаць, лепш адпачні спакойна». Іра паслухалася, села на ложак і пачала штосьці шукаць у сумцы. Агледзеўшы нярвова ўсе кішэні сумкі, слязліва
вымавіла, што не ўзяла патрэбных ей шкарпэтак. На правах старэйшай па ўзросту і па часу знаходжання ў гэтай палаце, Гэля паспрабавала яе супакоіць, але нічога не атрымалася. Па словах узбуджанай Ірыны выходзіла, што цяпер, без шкарпэтак, усё пойдзе не так. Чарговыя схваткі ў яе ўжо былі не толькі з глыбокім удыхам, але і з горкім плачам. Гэля з ўсіх гэтых «нэрваў» ужо моцна сціскала спінку ложка і спрабавала яго падняць, што было небяспечным не толькі для жанчыны, але і для ложка.
Становішча ўратавала акушэрка, якая якраз прывяла Зою, зусім маладзенькую, невысокую і круглую ад вялікага жывата, здзіўленую пачаўшыміся падзеямі і нібы спалоханую жанчынку. Падыходзячы да кожнай ражаніцы, акушэрка загадвала ёй легчы, мацала знізу жывот, сама сабе, відаць, казала: «Добра,» бо на самой справе, добра нікому болып не было і пераходзіла да іншай. У выніку агляду, Іра накіроўвалася ўжо ў радзільную залу, астатнія заставаліся чакаць свайго часу. Амаль каля самых дзвярэй, павярнуўшыся да Наталлі, акушэрка сказала: «Вам, доктар, мабыць, да вечара чакаць». Так цяжарныя суседкі даведаліся, што ў палаце ёсць свой дзіцячы ўрач, што вельмі падбадзёрыла ім настрой.
Адвярнуўшыся да сцяны, Наталля гучна ўздыхнула. «Калі яшчэ той вечар, я ж з ночы гэтыя мукі цярплю!» падумала яна. Хацела быць мужнай, моцна не стагнаць, бо ведала, што апасля ёй прыйдзецца працаваць у гэтай больніцы і што яе паводзіны нават у гэты адказны час павінны быць скіраваныя на здабыццё аўтарытэту. Яна ведала, што ва ўсіх падручніках напісана, што роды працэс фізіялагічны, значыцца, трэба трымацца належным чынам, так што «выгуквацца» урачу не да твару. Зусім па-іншаму думала Гэля. Ёй прыйшло да галавы, што, відаць, урачы ўрачам дапа-
Людміла Лазута магаюць лягчэй пераносіць схваткі, ведаюць нейкія лекі «не для ўсіх», бо хіба ж можна проста так быць такой цярплівай, ды яшчэ ў першых родах? Але пазней засаромелася сваіх думак, убачыўшы, як з заплюшчанымі вачыма, нібы ўціскаючыся ў жорсткі матрац, Наталля шэптам клікала мамачку ў час чарговай схваткі. Выгінаючыся ад падплываючага новага болю, Гэля гучна сказала: «Во трасца на яго, усім баліць, а мне, мабыць, найгорш». Нясмела падыходзячы да яе, нібы баючыся, кругленькая Зоя запыталася: «Пра каго Вы кажаце? Я не зразумела». Трошкі памаўчаўшы (боль якраз адступіў), Гэля адказала: «Ну, што тут разумець, дарослая ж ужо. Пра мужа кажу, пра свайго, пра Наталлінага, пра твайго таксама. Лёгка ім усім дзеці даводзяцца». Далей разважаць яна ўжо не мела магчымасці прыйшла лабарантка забраць аналізы крыві.
Так-сяк дачакаліся дванаццаці гадзін. Папалудналі, як тыя пташкі, елі амаль пад прымусам, толькі каб набрацца сілы. У дзве гадзіны прыйшла добрая навіна: Іра нарадзіда дачку. Гэля, назіраючы як санітарка забірала сумку Іры, каб аднесці ў пасляродавую палату, задумёна заўважыла: «Во, на табе, навіна. Яны ж сына чакалі. Цяпер ва ўсім будуць вінаватыя шкарпэткі». Усе гучна засмяяліся, упершыню за дзень. У гэты момант санітарка якраз падняла падушку, трэба было змяніць пасцельную бялізну на былым Ірыным ложку, пад ёй ляжалі новенькія, з рознакаляровымі палоскамі, шкарпэткі...
Сонца павярнулася, набліжаўся вечар. «Хутка ўжо людзі з работы дамоў будуць ісці. Як добра, што я Колю ноччу катлет нагатавала, усё роўна спаць не магла, павячэрае без мяне, думала Наталля. Трэба акно адчыніць, на вуліцы ўжо не горача». Так і зрабіла. Схваткі былі ўсё часцей, як, дарэчы, і ў Гэлі. Пры чарговым аглядзе акушэрка сказала, што чакаць ужо нядоўга.
«Будзем ражаць, я вас на начную змену пакідаць не збіраюся,» бадзёра запэўніла яна жанчын, як быццам яны з ёй спрачацца збіраліся.
У гэты час Зоя, прытрымваючы рукамі жывот, хадзіла туды-сюды па палаце, падыходзячы да акна, кожны раз выглядвала праз яго відаць, вельмі хацелася ёй палюбавацца на прыгожыя восеньскія мілавіды, якія добра было разглядваць з вышыні другога паверху. Адпачывала яна паміж схваткамі, лежачы ці седзячы на ложку. Чым мацнейшым станавіўся боль, тым хутчэй яна перабірала нагамі, прасторы для прабежкаў стала не хапаць. Нават адным разам выскачыла на калідор, але, натыкнуўшыся на строгі погляд акушэркі, хуценька вярнулася ў палату. 3 далейшым развіццём працэсу родаў, на пачатку чарговай схваткі яна падхоплівалася з ложку і з гучным: «Ой-й-й-й-й-ій!» дабягала да акна, паварочвалася і назад да дзвярэй. Гэля з Наталляй спрабавалі раіць ёй не бегаць, у выніку яе: «Ой-й-й-йй-ій!» змяняўся на перыядычнае: «Не ма-гу-у-у-у-у!» і бег працягваўся.
На якой «прабежцы» Зоі ў ходзе палатных справаў з’явіўся яшчэ адзін удзельнік, ніхто не заўважыў, але усе раптам пачулі: «Што ж ты так, даражэнькая, крычыш? Вельмі баліць? Веру. Але ж гэта не гора, бо ў цябе «балюча, але мінуча». Вось у мяне сапраўднае гора ровар згубіў. Ведаеш, выпіў трошкі піва і не памятаю, дзе ровар пакінуў». Гэля выглянула за акно. Унізе, якраз пад расчыненым акном палаты, стаяў мужчына, на погляд гадоў пад шэсцьдзесят. Праз бальнічны двор многія хадзілі, змяншаючы шлях да свайго дому. Чырвоны твар, вылезшая з аднаго боку кашуля сведчылі аб тым, што пра колькасць піва ён казаў не ўсю праўду. Падкупляў спачувальны выраз яго вачэй відаць, ён сапраўды вельмі спачуваў Зоі. Разважаючы сам з сабою наконт ровара, ён прысеў