Імгненні...
Людміла Лазута
Выдавец: Галіяфы
Памер: 160с.
Мінск 2014
Нястомна Надзея «клапацілася» і аб добрым выхаванні моладзі. 3 гэтай нагоды вельмі цікавілася ўсімі навінамі, якія адбываліся ў школе, ад адказаў на ўроках, да паводзін навучэнцаў пасля школы на вуліцы. Ведала, як ёй здавалася, усё праўсіх. У выніку, спраўна выконвала працу службы «унутранай бяспекі» ва ўсім, што тычылася малых ці вялікіх маладзёжных справаў. Былі ў яе для гэтага і дапаможнікі вясковая дзетвара, якая часцяком забягала да яе, каб за курынае яйка купіць жменьку салодкіх цукерак у прыгожых фанціках, у якія апасля падчас гульні загортваліся жалуды. Бывалі, канешне, моманты, калі цукерак невыцерпна хацелася, ды курыца ніяк не злазіла з гнязда, пазнілася з яйкам, а тыя яйкі, што былі ў запасе, мама ўчора памянялаў магазіне на цукар. Тады Надзея казала: «Нічога, я табе дам цукерак, а яйка прынясеш пазней, толькі зараз збегай пацікаўся, хто там з хлопцаў сёння дапамагае дзяўчатам пасля заняткаў прыбірацца ў класе (графік дзяжурстваў ёй, канешне, быў добра знаёмы)». I так ва ўсім. Інфармацыя ўмомант перадавалася на кантроль бацькам, якія знаходзіліся ў спакойнай несвядомасці. I чым сталейшай станавілася Надзея, тым болей дзейсным быў яе такі амаль нахабны прафілактычны нагляд.
А час ішоў. Вось ужо старэйшая дачушка Кацярына скончыла школу і паступіла вучыцца ў гандлёвы тэхнікум. Радуецца Надзея не кожны можа атрыма-
ць такую патрэбную прафесію. Вучыцца добра, маці ў гэтым упэўнена, бо сама штомесяц наведвае тэхнікум, цікавіцца ў выкладчыкаў справамі дачкі. А там хваляць яе, маўляў, старанная ў Вас дзяўчына, расце харошы спецыяліст. «А чаму ж не? з задавальненнем распавядае пасля чарговай паездкі ўсім у вёсцы аб гэтым Надзя. У каго ж ёй быць не стараннай?»
Вясной вёску ўскалыхнула навіна Каця замуж выходзіць, вяселле праз два тыдні. Усім цікава было, што ж за хуткасць такая? Студэнты ж абодва, хоць бы вакацый дачакаліся. А Надзея і тут тлумачэнне дужае мае: каханне вялікае ў іх, такое як у нас з Пятром, вось і спяшаюцца маладыя, каб хутчэй разам быць, мо куды-небудзь на канікулах пададуцца адпачыць, мы ў сваёй сям’і можам гэта дзецям дазволіць. Да таго, нашыя новыя сваты не абы-хто, таксама не без грошай жывуць, людзі паважаныя, адукаваныя, геолагамі працуюць, ад дзяцей не адвернуцца. Але зараз у экспедыцыі далёкай знаходзяцца, на вяселле пакуль не змогуць прыехаць.
Вясельныя ўборы (хто б сумняваўся), шылі ў самай лепшай майстэрні раёна. На ўрачыстаць запрасілі амаль палову жыхароў вёскі, прыезджай радні таксама каля дзясяці асоб набралася. Так што пад застолле былі скарыстаны абодва пакоі ў хаце. Для танцавальнай праграмы дамовіліся размясціцца ў хаце старэнькай бабулі Ганны, якой музычна-танцавальныя пацехі зусім не перашкаджалі: выпіўшы чарачку для весялосці, яна крыху падзівілася на сучасныя танцы, а потым, як ні ў чым не бывала, прыснула на канапцы за перагародкай. У яе гадоў з пяць кепска чула правае вуха.
Зусім іншы інтарэс да гэтай праграмы быў у астатніх жыхароў вёскі. Людзей набілася поўная Ганніна хата. Усім вельмі ўжо хацелася дэталёва разгледзець: па-першае, гарадскога мужа Кацярыны, па-другое, яе
сукенку і вэлюм, пра прыгажосць першага і апошніх ужо колькі дзён «трашчала» яе маці. Першы выхад вясельнікаў пасля застолля на танцы адбыўся толькі пасля дзевяці гадзін вечара, але ніхто не здаўся, цярпліва чакалі гэтага моманту. 3 іншага погляду яно і лепш, бо гаспадыні паспелі не толькі ўправіцца з гаспадаркай, але і апрануцца па-святочнаму (хто ж яго ведае, можа і самім пайсці ў карагод захочацца, ці на танец хто запросіць, быць нагатове тут зусім не пашкодзіць). Першай перад усімі з’явілася сястра Пятра, несучы перад сабой вялізныя міскі: адна з кавалкамі пульхнага вясельнага пірага, другая з нарэзанымі мяснымі прысмакамі. За сястрой з’явіўся сам Пятро з бутэлькай гарэлкі і шкалікамі. Яны з сястрой падыходзілі да кожнага ў хаце, ветліва і з павагай звярталіся запрашалі пачаставацца за шчасце маладых. Хто жадаў шчасця многа мог частавацца некалькі разоў. Паступова па хаце расплываўся непараўнальны пах часныку з перчыкам, аздоблены вабным пахам выпечкі і не менш вабным, асабліва для мужчынскай часткі прысутных, здаровым хлебным пахам вясельнага напою.
Неўзабаве пачуліся гукі баяна і на парог ступілі сват са сваццяй, за імі маладыя і іхняя «дружба» хлопцы і дзяўчаты, упрыгожаныя кветкамі, замацаванымі з левага боку на грудзях. У Кацярыны і Алега (так зваўся жаніх) букецікі красаваліся ўжо з правага боку. Гэта азначала, што з сённяшняга дня яны перайшлі ў стан сямейных людзей ні больш, ні менш. Першымі таньчылі вясельны вальс маладыя. Да чаго ж прыемна было бачыць, як добра русавалосай Кацярыне пасавалі да твару бялюткі вэлюм і сукенка, прыгожа расшытая бліскучымі бусінамі, што надавала веліч усім танцавальным рухам маладой. Праўда, некаторым уважлівым жанчынам падалося, што сукенка была вузкаватай на таліі, ды і твар у маладой неяк трошкі па-
Людміла Лазута круглеў. А яна і сапраўды была нейкай зусім інакшай побач з каханым. Штосьці таямнічае і незвычайнае выдаваў яе загадкавы погляд, скіраваны на Алега. A калі ён, мужны і шчаслівы, углядваўся ў яе вочы, то адчуваў, як струменьчыкі кахання, выплываючы з іх глыбіні, агортвалі яго хвалямі пяшчоты і выклікалі жаданне кружыць сваю маладую жоначку на руках, што ён перыядычна і рабіў пад гучныя апладысменты моладзі. Пятроў пачастунак таксама зрабіў сваю справу, вельмі паўплываў на настрой прысутных вяселле загудзела і закруцілася ў той асаблівай весялосці, калі незаўважна вальс мяняўся на польку, тая на танга, музыкі не лянаваліся, гралі ахвотна і сучасныя мелодыі па заяўках, прыпяваючы разам з мясцовымі салістамі. I нават тое, што вясновая ноч кароткая і раніцай трэба будзе ўправіць гаспадарку, бо жыўнасць і ў нядзельку патрабуе клапоту аб сабе, зараз нікога не хвалявала. Вяселле ў вёсцы свята для ўсіх, і тут няма ніякай размовы...
Развагі пачаліся раніцай паміж жанчынамі каля Ганнінага калодзежу, бо іх хлебам не кармі, а дай толькі магчымасці падзяліцца ўражаннямі. Языкі ж свярбяць так, што маўчаць і сапраўды пакута. Агульна вырашылі, што Каця малайчына, добрага сабе жаніха знайшла. I музыкі і дружбаны таксама ўсе, як на падбор, вяселле па вышэйшай катэгорыі. А што тычыцца пірагоў, то яны атрымаліся на дзіва мяккія, зусім без прыпёку. Вяндліна якраз, як належыць, сакавітая, a калі ўспомніць пра каўбаску, тоненькую, з умеранай колькасцю солі і часнычку, то і зараз бы елі, не гледзячы, што зусім ранні час. Ад гэтых словаў суседак у Надзеі, якая таксама падышла з вядром, усмешка расквеціла твар, хоць у душы яна і без іх ведала, што ў яе дачкі вяселле будзе лепшым у акрузе. Але ж надта прыемна чуць, калі аб гэтым кажуць іншыя. Ад паўна-
ты пачуццяў яна запрасіла ўсіх сёння зноў прыйсці a палове дня ў хату да Ганны пачаставацца, бо да вяселля падрыхтаваліся добра, нагатавалі столькі, што частавацца можна будзе яшчэ колькі дзён, і не выцерпела, сказала, што і сённяшняя сукенка Каці таксама будзе незвычайнай прыгажосці: блакітная, з залатой вышыўкай на рукавах першы раз у горадзе такі фасон шылі, самі ўбачыце. У знак згоды жанчыны весела заківалі галовамі. А чаму не згадзіцца, справа добрая, вяселлі ж не кожны месяц здараюцца.
Ужо і за восілкі вёдзер некаторыя ўзяліся, каб разысціся па сваіх дварах, а вось на табе суседка Здановічаў з правага боку, весялуха Шура не ўтрымалася і запытала аб тым, што са ўчарашняга вечару круцілася на языку ў многіх: «А што гэта вы цеснаватую вясельную сукенку Каці пашылі, ці мо цяжарная? To ўжо ж не маўчы, гэта не схаваеш, усё роўна вылезе, не толькі ў тваёй дачкі так здаралася». Тыя словы, што ў яе дачушкі здарылася тое, што бывала ў другіх, на якісьці момант прымусілі пабялець твар Надзеі, дайшлі ажно да сэрца. Ды раптам яна ўсвядоміла, што ў гэтым выпадку яно, можа, і лепей, што так жыццё гутарку павярнула. Няспешна падціснула хустку на галаве, усміхнулася і адказала, гледзячы на Шуру: «А мы з Пятром і не збіраліся нічога хаваць, так, на трэцім месяцы наша Каця. Наадварот, я вам зараз распавяду, чаму так здарылася. Ведаеце, нашы сваты толькі дзесяць гадоў жывуць у райцэнтры. А на самой справе, яны сібіракі, там і да сённяшняга дня ўся іх радня жыве. Дык у іхняй мясцовасці дзяўчыну бяруць замуж тады, калі жаніх упэўнены, што нявеста цяжарная, правераная значыць, толькі ў такім выпадку бацькі даюць згоду на вяселле. Алег вельмі закахаўся ў нашу дачушку, яна у яго. Што ж заставалася Каці рабіць? Бедная, пакутавала. Хочаш замуж паважай і прымай законы жыцця буду-
Людміла Лазута чай радні ад самага пачатку. Яна і пагадзілася, выхавалі ж мы яе паслухмянай. Вы зараз і самі разумееце, нельга ж ураз змяніць мясцовыя звычаі...»
Раптоўна гучны і дружны рогат жанчын каля калодзежа парушыў ранішнюю цішыню. Яны такой версіі «залёту» яшчэ не чулі. Гледзячы на іх, зарагатала і Надзея, бо яна адчула свабоду ад таямніцы і радасць ад таго, што аніякай абразы не адчувалася ў рогаце суседак, гэта была проста высокая адзнака яе майстэрства быць таленавітай маці. Ад такога зычнага шуму прачнулася нават цётка Ганна. «Што з жанчынамі робіцца, няўжо так учора пагулялі, што за ноч не працвярозелі? I чаму ж гэта я так рана заснула, усё самае цікавае праспала. Сёння я нічога не прапушчу,» падумала яна і павярнулася на другі бок. Але заснуць болей ужо не змагла пеўні, напалоханыя несвоечасовымі і незразумелымі гукамі смеху, сваім разгалоссем пачалі абуджаць наваколле. Пачынаўся новы прыгожы вясновы дзень у невялікай беларускай вёсачцы, у якой сёння будуць святкаваць другі дзень вяселля, радуючыся шчасцю маладых...
Пасхальная песня соловья
У нас у всех нногда бывают недолгне мннуты, когда вдруг наплывают воспомннання. Событня пз прошлого далекого н блнзкого вновь почему-то выходят на первый план, а сказанные нлн услышанные слова, ннтонацнн н звукн, пережнвання вновь будоражат сердце н ум. Становнтся нестерішмо больно нлн, наоборот, тепло н радостно. М хотя ты отчетлнво поннмаешь, что всё было давно, поменять н вновь прожнть те мннуты нельзя, всё еіце долго не покндает ошуіценне непостнжнмостн прнхода этнх воспомннаннй н абсолютной уверенностн в том, что это совсем не случайно.