• Газеты, часопісы і г.д.
  • Імгненні...  Людміла Лазута

    Імгненні...

    Людміла Лазута

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 160с.
    Мінск 2014
    51.74 МБ
    Марыля, хоць і была родам з суседняй вёскі, але на новым месцы хутка прыжылася, ды сваім і чужым прыйшлася даспадобы, бо характар мела памяркоўны. А якой прыгожай парай Марыля з Рыгорам у маладосці былі! Яна танклявая, чарнявая, з доўгай тоўстай касой, цёмнымі вачыма, а бровы ажно дугой на высокім ілбе. Пасля вайны працавала справаводам у сельсавеце, дапамагала старшыні, вельмі сталаму і хвораму чалавеку. Там яе Рыгор і ўбачыў упершыню, калі на вайсковы ўлік станавіўся, адразу закахаўся. Ды і сам ён быў варты такой дзяўчыны: высокі, на цэлую галаву вышэйшы за Марылю, меў русыя валасы, блакітныя вочы. Уражвалі яго рукі з вузкімі далонямі і доўгімі тонкімі пальцамі, якімі ён вельмі здатна плёў вялікія і
    маленькія прыгожыя кошыкі з лазы. Рыгор так хораша і задушэўна спяваў, што ў асяродку яго людзі «салаўём» клікалі. Марыля ўсім казала, што і пакахала Рыгора за гэтыя яго песні, замуж за яго пайшла, адмовіўшы суседу, хоць той і марыў аб ёй ужо некалькі гадоў усе пра тое ведалі. Сямейнае жыццё складвалася добра, трое дзетак раслі разумнымі і паслухмянымі.
    «Можа, у Мінск пасля святаў з Рыгорам з’ездзіць, трэба будзе ў цёткі Алены адрас яе пляменніка запытацца, ён жа, яна казала, у ваенным шпіталі працуе, можа там больш магчымасцей, каб дапамагчы адолець застарэлую хваробу Рыгора,» за гэтымі думкамі Марыля не пачула, як рыпнулі дзверы.
    Хто ёсць у хаце? Гаспадынька, ты дзе? суседка Вера, як заўсёды, гучна і бадзёра адчыніла дзверы.
    «Трэба страчаць. Пайду даведаюся, што Веры патрэбна, а потым гэтую шыбіну хуценька дамыю. Паспяшаюся, святы ўжо ля парога,» падумала гаспадыня.
    Ну, што ты тут робіш? не чакаючы запрашэння, Вера ўжо заходзіла ў пакой. Ёй-ёй, якія ж вы з дачкамі працавітыя: у двары прыбралі, у кухні ўсё зіхаціць, што, апошні пакой зваёўваеш? як з кулямёта, страчыла яна словамі, паспеўшы ўмомант усе парадкі заўважыць.
    Невысокая, але вельмі зграбная, як заўсёды акуратна апранутая (як быццам, і ў хлеў не ходзіць, і ў агародзе не працуе), Вера стаяла ў дзвярах, і нельга было не заглядзецца на яе так хораша яна выглядала ў завязанай пад туга закручанай на патыліцы касой, блакітнай хусцінцы. Бліскучыя цёмныя валасы, гладка прычэсаныя над ілбом, вельмі дбайна адцянялі глыбокую сіняву яе яшчэ маладых вачэй, хоць было ёй ужо амаль што пяцьдзесят гадоў і жыццё яна мела цяжкае, не пазайздросціш. Яе муж, Мікалай, пасля вайны вярнуўся з адной нагой, і таму хадзіць яму было склада-
    Людміла Лазута	 на, хоць і на кастылях. Потым яму пратэз прыладзілі, канешне, ён не быў такім тэхнічна прыстасаваным, каб лёгка хадзіць, але ўсё ж не кастыль. Каб не быць без справы, Мікалай вывучыўся на майстра па рамонту абутку, працы хапала, бо быў ён адзіны майстар у наваколлі. Вера яго ведала з дзяцінства, ён да бабулі, іхняй суседкі, прыязджаў. Калі пасля вайны паклікаў замуж згадзілася, не спалохалася, што інвалід. Жылі дружна, хоць часамі было вельмі не проста. Чацвёра дзяцей нарадзілі. Радні ў іх на той час ужо аніякай не было усіх вайна пабрала. Дык жа з суседзямі пашчасціла, вельмі добрыя былі адносіны з Рыгорам і Марыляй, дапамагалі адныя адным. Рыгор для ўсіх суседскіх дзяцей быў хросным бацькам. Як і ў бацькоў, між дзяцей панавала сяброўства. Хаты стаялі побач, жыццё гэтых сямей праходзіла пад няспынным суседскім наглядам, так павялося на сяле. Вось і сёння раніцай хатнія справы не пашкодзілі Веры заўважыць прыезд Рыгора, і яна завітала да сваіх суседзяў.
    -	А гаспадар дзе? пакруціўшы па баках галавою, запыталася яна. Няўжо сышоў кудысьці, што я не заўважыла?
    -	He, куды там, ён на двары матацыклам займаецца ну, і як жа гэтага ты не прыкмеціла? А што ты хацела, што-небудзь трэба дапамагчы?
    Вера крыху задумалася і прамовіла:
    -	Пакуль што не, я на ўсялякі выпадак пытаюся. Мой жа герой у лазню да Васіля падаўся.
    Пачуўшы пра лазню, Марыля сур’ёзна, з трывогай у вачах глянула на Веру і хутка пайшла з хаты, тая за ёй хвастом. Праз некаторы час яны зноў ужо адчынялі дзверы ў кухню і ўзбуджана размаўлялі, маўляў, дзе ён мог падзецца? Глянуўшы адна на адну, зразумелі, што думаюць пра сітуацыю аднолькава: Рыгор, відаць, таксама з сябрамі знаходзіўся ў лазні.
    -	Ну, чаму ж ён так робіць? расхвалявана мовіла Марыля, я ж не зламысна яго ў тую лазню не пускаю, яму ж нельга ў парыльні доўга знаходзіцца, сэрца ж хворае.
    -	Ды супакойся ты і паглядзі лепш, ці рушнік і сподняе забраў.
    -	I то праўда, Марыля ўмомант глянула ў шафу, якая знаходзілася за дашчатай сцяной, і хутка вярнулася.
    -	Дзякуй, Божа, ад сэрца адлягло, нічога не браў, мо і не ў лазні ён зусім, а я ўжо расхвалявалася.
    -	Ну, вось і добра, пайду пакуль што дамоў, сказала Вера і накіравалася да дзвярэй.
    Па дарозе глянула на чыста памытае шкло ў шыбе акенца, праз якое, быццам на далоні, была відна амаль што ўся галоўная вуліца вёскі.
    -	Ідзі, падзівіся, ды страчаць рыхтуйся твой Рыгорка ўжо мост мінае, сказала яна Марылі.
    Падышоўшы бліжэй да акна, Марыля з паўхвіліны ўглядвалася ў постаць мужа, а потым упэўнена так сказала:
    -	He, у лазні ён не быў, а медавухай-та паласаваўся.
    -	I як жа ты аб гэтым даведалася? з усмешкай і недаверам запытала Вера. Ідзе шпарка, роўна, не віхляецца, а каб па паху пачуць, дык таго... ён яшчэ далёка (да мосту было метраў трыста).
    -	Навошта мне той пах? Ты ж зірні на яго рукі размахвае імі шпарка і ўпэўнена, але мезенцы на абедзвюх адтапырыліся, і гэта самая першая прыкмета, што дзве чарачкі медавухі ўжо пасмакаваў, калі не тры.
    -	He дзіві ты мяне цудамі яна мезенцы адгэтуль бачыць, ды яшчэ й адтапыраныя. А калі і так, то якая тут сувязь з медавухай?
    -	А вось гэтага я і не ведаю, якая. Але яна ёсць, і ўсё тут! з усмешкай прамовіла Марыля.
    Пасля гэтай размовы абедзве накіраваліся да дзвярэй. Вышаўшы з хаты, паважна прыселі на лаўку ля ганку, чакалі. Неўзабаве і Рыгор падышоў. На такую «ганаровую» сустрэчу ён, канешне, не разлічваў. Убачыўшы абедзвюх кабет, асабліва ўзважыўшы рашучы, многаабяцальны погляд жонкі, прыпыніўся, патаптаўся трошкі каля веснічкаў, нібы ў роздуме, ці варта заходзіць, а потым рашуча накіраваўся да іх напярэдадні Дня Перамогі ён палохацца наступстваў не стаў і адступаць не збіраўся.
    -	Здаровы былі, сяброўкі! весела павітаўся ён з жанчынамі.
    -	I табе здароўя! у тон яму адказала Вера, уважліва прыглядаючыся да твару Рыгора, каб убачыць хоць які-небудзь след чарачак, пра якія казала яго жонка, але, акрамя хітрых іскрынак у вачах, так нічога і не заўважыла. А вось мезенцы дык тыя сапраўды якімсьці зусім незвычайным чынам узвышаліся над астатнімі пальцамі рук і з гэтай нагоды, відаць, вельмі ганарыліся, бо надта важна, паўкругам адтапырыліся.
    Глянуўшы адна на адну, жанчыны гучна засмяяліся. Гэты вясёлы момант і наступаючае пацяпленне становішча тут жа скарыстаў Рыгор, падсеў на лаўку да жонкі і сказаў:
    -	Ну, не сярдуй, прабач, я ж толькі да дзядзькі Васіля па ключ да матацыкла хуценька збегаць задумаў, але трошкі затрымаўся заўтра ж Дзень Перамогі. Ты ж і сама дзядзьку добра ведаеш і паважаеш.
    I сапраўды, Васіля ў вёсцы ведалі і любілі ўсе: старыя, малыя, моладзь. Ён быў сярэдняга росту, каржакаваты, хадзіў мякка, ніколі не спяшаўся. Ад іншых мужчынаў у вёсцы ён адрозніваўся тым, што меў прыгожыя, з закручанымі канцамі вусы і быў добрым і вясёлым штукаром, мастаком распавядаць пра розныя
    незвычайныя здарэнні. Рабіў гэта з ахвотай пры любых адпаведных абставінах. Пры гэтым у яго невялікіх, але глыбока пасаджаных вачах часта мільгалі агеньчыкі з хітрынкаю. Вось тады і здавалася, што ўсё самае цікавае ў аповедзе яшчэ наперадзе, чакайце.
    Жылі яны ўдваіх з жонкай, Бог дзетак не даў. На лёс не скардзіліся, паважалі адзін аднаго, а гаспадарку мелі добрую, ды і пчаліная пасека ў вёсцы толькі ў іх і была. А медавуха! Ды гэта рэч спраўная, вясёлая, якую таксама толькі яны варылі. У справе прыгатавання медавухі, квасу і іншых напояў з мёду роўных цётцы Насці, яго жонцы, на вёсцы не было. Рэцэптуры прыгатавання пітва яна не хавала, з задавальненнем дзялілася ўсімі тонкасцямі працэсу з жанчынамі, але ў гэтым майстэрстве пераўзысці яе нікому не давялося вышэйшы пілатаж, і ўсё тут сказана. Рыгор сцвярджаў, што гэта залежыць ад характару гаспадыні.
    Калісьці пасека належала бацьку Васіля, а квас і медавуху гатавала яго маці. I хоць у яе былі тры нявесткі, здатнай да гэтай справы змагла стаць толькі самая малодшая з іх Насця. Яна была невялікага росту, нават у сталым узросце выглядала, як падлетак, але характар мела залаты. Здавалася, што яна не ведала, як казаць «не». Ці што пазычыць, ці ў якой справе дапамагчы найперш звярталіся да яе. I ўсюды яна паспявала, і любая работа ў яе атрымлівалася. Нават іхнія куры несліся самымі вялікімі яйкамі, якіх яна заўжды шмат фарбавала на Вялікдзень і частавала імі ўсіх дзяцей.
    Калі-нікалі дзяцька Васіль запрашаў сваіх сяброў у лазню, каб добра пагрэцца, паганяць венікам хваробы і потым за чарачкай медавухі прагутарыць некалькі гадзін, абмеркаваць грамадскія тэмы, новыя гісторыі-прыгоды паслухаць. Але ж сёння гэтае паседжанне распачалося нейк зарана.
    Мікалай, муж Веры, першы сябра Васіля (на адным фронце ваявалі), нават і папалуднаваць як трэба не паспеў, так спяшаўся ў лазню. Дамоў, відаць па ўсім, не рупіўся. Веру, канешне, гэтая акалічнасць пачынала хваляваць.
    -	Але што я вам мушу сказаць, мае вы сакатушкі, гарэзліва паглядаючы на жанчын, працягваў размову Рыгор. Трэба нам з вамі важнае заданне выканаць: Мікалаю дапамагчы. Ды не хвалюйся ты гэдак, Вера, супакоіў ён суседку, бо тая пасля яго слоў ужо прыўзнялася з лаўкі. Усё добра, проста сёння лазня занадта нагрэлася. Мабыць, пазней трэба было дзядзьку Васілю завіхацца, але што ўжо зробіш, калі так атрымалася, стараючыся размаўляць упэўнена, працягваў Рыгор. Вось як я за ключом зайшоў, то яны ўжо і папарыліся, і венікамі намахаліся, якраз адпачывалі. Але ж як цяпер Мікалаю з яго драўлянай нагой такому распаранаму дамоў ісці? Я і кажу давайце зараз возьмем калясы і паедзем дапамагаць Мікалаю дамоў прычаліць.
    У Веры ад гэтых слоў вочы спачатку акругліліся, a дакладней кажучы, вылупіліся, потым паціху звузіліся і зноў сталі на месца.
    -	Дык што ж гэта вы там надумалі парыцца зранку. Ужо ж не маладыя дзівакі, а паджылыя мужыкі, a розуму нямашака. Я вось зараз усё хутка высветлю, што там пар ці медавуха чалавеку ісці дамоў не дазваляе.