Імгненні...
Людміла Лазута
Выдавец: Галіяфы
Памер: 160с.
Мінск 2014
Выказаўшы ўсё, што мела на сэрцы, Вера супакоілася і, як ні ў чым не бывала, дадала:
- Ну, дзе там твае калясы, вязі. Марыля, пайшлі з табой, бо з гэтага твайго ваякі дапаможца таксама слабы.
Калі яны з’явіліся ў двары Васіля, «адпачынак» яшчэ працягвагваўся. Мікалай з Васілём былі ўжо «шумныя», іх галасы чуліся ад мосту. Яны паважна сядзелі пад навесам ля лазні ў чыстых белых кашулях з чырвонымі ад
пару і медавухі тварамі. Каля стала завіхалася Насця, якраз падносіла ім пульхныя, толькі што з печы, румяныя пышкі. Пачаставаліся ўсе.
3 тым, што дамоў трэба ехаць, а не ісці, Мікалай згадзіўся, хоць і не адразу. Уладкаваўшыся з дапамогай Васіля ў калясы, ён нават прысмірнеў. Стаў цішэй размаўляць, потым трошачкі прыдрамаў. Пры з’ездзе з мосту кола калясаў наехала на камень. Страсянуўшыся, Мікалай прачнуўся, убачыўшы, што Рыгор ідзе побач, ён занепакоіўся за сябрука:
- Слухай, Рыгор, а чаму ты пешу ідзеш? Сядай да мяне, я пацяснюся, мая кабыла дамоў заўжды трапіць.
Ад гэтых словаў Рыгор ажно спыніўся, а Вера з Марыляй адачасова кінулі ручку калясаў.
- Якая такая кабыла? глуха, але надта цвёрда, павярнуўшыся да мужа, вымавіла Вера. Я зараз жа табе...
Дагаварыць ёй Мікалай не даў:
- Ціха, ціха, супакойся, гаспадынька ты мая. I чаго ж ты абразілася? Хіба ж «кабыла» гэта дрэннае слова? Сама раскінь аглоблі ў сваёй бабскай галаве ад кабыл толькі адна карысць і ў полі, і ў брычцы, і ў возе. Каб не яна, на фронце загінуў бы, ты ж ведаеш. Я ж табе распавядаў, як параненага, беспрытомнага мяне кабыла да людзей давезла. А не было б мяне хто б табе мужам быў? Даруй мне, давай падзякуем Богу, што ён некалі стварыў гэтую жывёліну, каб яна ў патрэбны час ратавала такіх, як я, дапамагала набліжаць Перамогу. Супакойся, мая каханая жоначка, дай мне сваю працавітую ручку. Я ўжо адпачыў і сам дамоў дайду. Трэба дайсці, заўтра ж Вялікае Свята, з дзеткамі ў школу на «Урок мужнасці» пойдзем, усе разам радавацца будзем.
He думаючы доўга, Вера прысела на здаровае калена Мікалая, абняла яго і пацалавала ў гарачую (ад пару ці медавухі?) чырвоную лысіну.
Дочкі-матулі
He бойся нарадзіць дзяцей Любімых, родных і жаданых.
У мностве слоў сярод людзей Ратуюць два: Любоў ды Мама.
Стрэлка гадзінніку няспынна набліжалася да лічбы «8». Мы размаўлялі ўжо з паўгадзіны, а яна ўсё гаварыла і гаварыла. Я вельмі ўважліва слухала, старалася яе зразумець, каб знайсці словы, якія дапамаглі б прыйсці да правільнага рашэння.
Ужо з першых хвілін было зразумела, што перада мною дзяўчынка з параненай душой. У яе поглядзе трывожным і хуткім, у напружанай постаці, з якой яна сядзела на акрайку крэсла, адчуваўся недавер і страх чарговага расчаравання. Без доўгіх роздумаў было відаць, якой цяжкай была для яе гэтая размова: бледны твар, патухшыя вочы, нярвовае перакладванне пальцаў рук гаварылі аб зусім не дзіцячых унутраных пакутах.
Ад болю сціскалася сэрца, я ледзьве стрымлівалася, каб не выказаць свае пачуцці гэта ўжо было б зусім не прафесійна. А падумаць было над чым: дзяўчына прыйшла даведацца, дзе і калі можна ёй, 16-ці гадовай, пазбавіцца ад цяжарнасці.
He чакаючы маіх пытанняў, яна адразу ж аб’явіла аб надзеі на тое, што размова застанецца паміж намі, бо маме зусім нічога сказаць нельга. На маё пытанне: «А бацьку?» яна ўзбуджана загаварыла: «Не, не, не, ні ў якім разе ён наогул з намі не жыве». Пры гэтым яе вялікія прыгожыя сінія вочы сталі зусім сумнымі і вільготнымі ад наплываючых слёз. He ведаю, чаму раптам захацелася расказаць гэтай дзяўчынцы кароткую
ІМГНЕННІ... гісторыю, якую мне, ужо дарослай дзяўчыне, калісьці расказала мая мама:
«Мы жылі ў невялічкай вёсачцы усяго 60 хатаў. Навокал лес, вялікі і прыгожаы настолькі, что часам, набраўшы поўныя вёдры чарніцаў, мы, маладыя дзяўчаткі ўладкоўваліся на адпачынак на якой-небудзь палянцы і пачыналі, нібы тыя нябесныя птушкі, спяваць ад паўнаты захаплення наваколлем і радасцю жыцця.
А калі адысці ад вёскі кіламетра на паўтара, то якраз апынішся каля ракі. I ніякія марскія купанні не могуць прынесці такой асалоды, якую мы атрымлівалі, бухаючыся летняй спёкай у павольныя сіне-зялёныя хвалі нашай лясной прыгажуні. Зімой гэтае прыроднае хараство было таксама не менш уражлівым. Можа, таму і дзяўчаты ў нашай вёсцы раслі, гледзячы на наваколле, усе, як на падбор, прыгажуні. Так што вяселлі ў нас былі з’явай частай. Жаніхі з’язджаліся з усёй акругі.
На адным такім вяселлі спадабалася Ліда, сяброўка нявесты, прыезджаму хлопцу Мікалаю, шаферу жаніха. Вось і стаў ездзіць ён пасля вяселля да нас у вёску, кожную субботу чуўся лопат яго матацыкла. Усе ведалі: да Ліды прыязджае, разам ходзяць і ў кіно, і на танцы. А ўжо-ж і ладненькай красуняй яна была! Працавала ў нашай вясковай бібліятэцы. Заўсёды з дабрынёй кожнага чалавека сустракала, хто да яе звяртаўся. Параду магла даць і школьніку, і даросламу, хоць і сама была зусім маладая. А бабулі, іхняй суседцы, усю работу зрабіць дапаможа: падлогу памые, двор падмяце, у магазіне што трэба купіць. Адным словам, было тут, у каго закахацца...
Перад восенню моладзі стала менш хто на работу, хто на вучобу, а Мікалай і зусім перастаў з’яўляцца. Ліда сумавала, гэта было відаць па ўсім: кудысьці падзеліся
Людміла Лазута смяшынкі з яе прыгожых зеленаватых вачэй, на шчочках больш ужо не з’яўяліся ямачкі, і ўся яе постаць стала, як быццам, трохі ніжэйшай. Акрамя бібліятэкі, Ліду нідзе больш не было бачна. I чамусьці пераглядваліся жанчыны, убачыўшы Ліду на вуліцы, а потым паціху шапталіся. Пазней ужо ва ўсіх на вуснах была навіна: Ліда цяжарная. Сяброўка яе, мабыць, камусьці сказала у вёсцы ж нічога не схаваеш. А самых няўрымслівых вельмі хвалявала пытанне: «Што ж гэта Антаніна, маці Ліды, маўклівая і спакойная, як заўсёды, хіба ёй не сорамна?»
I вось аднойчы, у нядзельку, стоячы каля калодзежа, адна з суседак не ўтрымалася і запыталася ў падышоўшай з вядром Антаніны: «Суседка, чаго маўчыш, няўжо не бачыш, што з дачкой робіцца? Жывот жа расце, захварэла, ці што?» I... засмяялася. Антаніна, высокая і статная, калісьці першая прыгажуня ў наваколлі, паставіла вядро, выпрасталася, як быццам хацела стаць яшчэ вышэйшай, і ціха, але цвёрда адказала: «Можна сказаць і так: захварэла. Толькі хвароба гэта ні з лесу ўзялася, яна сярод людзей ходзіць. Ачуняе і мая дачушка, я ж каля яе буду. А куранятак, суседачка, восенню лічаць». Узяла вядро і пайшла ўпэўненай паходкай. I неяк адразу ва ўсіх жанчын вёскі знікла жаданне да шэптаў наадварот, пры сустрэчы з Лідай кожная хацела прыветна ўсміхнуцца.
Вось так і з’явіўся вясной у нашай вёсцы Вася-Васілёк з сінімі вачыма і ямачкамі на шчочках, добры і разумны хлопчык. Цяпер у горадзе працуе, маме і бабулі апора яны на яго нарадвацца не могуць. А Ліда пазней замуж выйшла, дачушку яшчэ нарадзіла шчаслівая і па-ранейшаму прыгожая.
I гэта ўсё, што я табе хацела пераказаць».
У пакоі было ціха. Мы глядзелі ў вочы адна адной: дзяўчынка-жанчына і доктар-жанчына і мама, і абе-
Людміла Лазута дзве, чамусьці, ужо не сароміліся слёз. Здавалася, што цішыню парушаюць толькі гукі нашых сэрцаў.
«Я пайду дамоў,» сказала яна і ціха пайшла, не развітаўшыся. Потым вярнулася ад дзвярэй і паклала на стол картку з нумарам тэлефона: «Патэлефануйце маёй маме, калі ласка, ёй вельмі падабаюцца вясковыя гісторыі, але няхай гэта будзе заўтра. А сёння я пайду сустрэну яе на прыпынку, з другой змены яна вяртаецца позна. Да пабачэння».
Зімой у нашай дзіцячай паліклініцы з’явілася яшчэ адна дзяўчынка усмешлівая і трошкі кучаравая прыгожая, як яе мама.
He так даўно я іх сустрэла ўдзвюх прагульваліся ў скверы. Вельмі радасна і з даверам маладая мама сказала, што ў яе дачушкі з’явіўся дзядуля: тата прыехаў на свята, пабачыў унучку і застаўся, з мамай памірыліся.
Калі мне ўспамінаецца гэты выпадак, то часам здаецца, што абставінаў для гонару за гераінь гэтай гісторыі не надта многа, тым болып, што іх лёсам не пазайздросціш. Але ж так ужо ў жыцці здараецца, што памыліцца можа кожны. I таксама ў кожнага здараецца магчымасць дапамагчы, толькі яе пазнаць трэба. А што кожнае дзіцятка мае права на жыццё, яно як падарунак Бога для тых, хто ўмее быць за ўсё ўдзячным аб гэтым і так людзям даўно вядома.
Імгненне
Будзільнік, душ, кава, метро, работа. Усё паспець, усё сказаць, не спазніцца, не запамятаваць, не спыніцца, не адстаць... Чаму, дзеля чаго, навошта?
А вакол усё той жа вечны, адзіны і непаўторны свет, тыя ж зоркі і нябёсы, тыя ж ціхія світанні, і гучныя навальніцы, і сонца ласкавае і аднолькавае для ўсіх. Кожнае імгненне гэты свет дасылае нам свае пасланні, а наша трапяткая і неспакойная душа хоча і патрабуе іх абавязкова пазнаваць, каб не развучыцца: слухаючы, чуць; углядваючыся, бачыць так, як калісьці гэта было ў той адзінай для ўсіх краіне з прыгожай назвай «Дзяцінства»...
Вось мы, пятнаццацігадовыя дзяўчынкі-падлеткі басанож, з рогатам падштурхоўваючы і абмінаючы адна адну, імчымся па вузкай сцяжынцы да ракі. Нам нават і не да галавы, каб бегчы па вясковай вуліцы (было б карацей), нас вабіць зусім іншая сцежка бяжым па прымятай траве, з асалодай наступаючы на яе босымі пяткамі. Ад радасці і прадчування шчасця хтосьці дэкламуе радкі любімых вершаў, хтосьці спрабуе напяваць. Хораша!
Абмінуўшы, нарэшце, апошнюю вясковую агароджу, раптам спыняемся, уражаныя з’явіўшайся перад вачыма прыгажосцю летняга луга. Змаўкаем і, як па камандзе, дружна прысядаем на вабны, да галавакружэння духмяны, мяккі лугавы дыван. Ён так ладна ўпрыгожаны роспісам растучых на ім кветак, што пачынаеш на імгненне страчваць адчуванне рэальнасці. Здаецца, што сам Бог з нябёсаў, пасля размалёўвання сусвету, строс каплі фарбаў са свайго пэндзля на гэтае месца, і яны расквецілі траву непаўторным прыродным роспісам.
Як зачараваныя, мы трапляем цяпер у свой хвалюючы і цудоўны свет мар і надзей, казачны і адначасова рэальны, сапраўдны, адчуваемы...
Божая кароўка павольна рухаецца па травінцы, спыніцца, паслухае і паўзе далей. Ціха, яе нельга спалохаць, у яе «на небе дзеткі». Заплюшчваю вочы, баюся глядзець на жоўтыя кветкі кажуць, што яны забіраюць зрок. Поглядам шукаю над імі рамонак, каб паспытаць шчасця, паўтараючы «любіць не любіць», з уздыхамі адрываючы пядёсткі. Мабыць, тады мы і не зусім разумелі, хто гэты «любіць не любіць», але, гледячы адна на адну, думалі, што ў кожнай з нас ёсць свая маленькая таямніца...