Імгненні...
Людміла Лазута
Выдавец: Галіяфы
Памер: 160с.
Мінск 2014
Пра тое, што я пачала пісаць невялічкія апавяданні «пра жыццё» не ведае яшчэ ніхто. «Добра, што пра сваю задумку сёння толькі сабе прагаварылася, вельмі ўжо перад гэтай лагоднай жанчынай пахваліцца хацелася, язык свярбеў, утаймоўваць яго воляй давялося,» па-
ІМГНЕННІ... думала я і пра ўсё забылася, бо хваля сну накаціла на мяне адразу, як толькі я апусціла галаву на пахнучую сонцам і свежым паветрам падушку, не даўшы нават часу зняць з вуснаў усмешку прыкмету радасці быцця сённяшняга дня. А, па вялікаму ліку, чаму і не заснуць з расцягнутымі вуснамі, хто мяне, такую не сур’ёзную, убачыць ноччу, акрамя месяца ў акне? (А што зробіш?) Заснула...
Як добра, што сёння субота, паспею прывыкнуць спачатку да новых жыццёвых абставін, а з панядзелка ўжо займу пасаду, пачну прывыкаць да новай работы. Паслядоўныя змены лепш пераносяцца, чым раптоўныя. Ганна Сяргееўна з першым аўтобусам паехала да сястры мужа ў суседню вёску, мяне даручыла сваім няўрымслівым унукам, а іх мне. Ужо з сямі гадзін раніцы адчувалася іх гарачае жаданне хутчэй са мной павітацца перыядычна за дзвярамі майго пакою паскрыпвалі палавіцы. Трэба ўставаць, тут табе не сталіца, у ложку часопіс не пагартаеш.
Вырашылі, што хлапчукі мне пакажуць рэчку. Чаму б не? Гэта цудоўна, можа яшчэ і паплаваем. Паціху зрушыліся. Звычайна ісці па сцяжынцы ў іхнім узросце немагчыма, іх фізіялогія патрабавала выхаду энергіі. Браты то падскоквалі вакол мяне, распавядаючы аб сваіх прыгодах, то пераганялі і хаваліся наперадзе ў хмызняку, які свежай зелянінай дзівосна аздабляў сцежку да ракі. 3 гэтай нагоды рухацца мне давялося амаль што подбегам. Яно і добра, a то ўжо засядзелася.
А рака аказалася сапраўднай прыгажуняй. 3 нашага боку бераг круты, адразу глыбіня, супрацьлеглы пакаты, з дробным пясочкам уздоўж, ляжы сабе і грэйся, калі маеш жаданне пераплысці раку. Адпачнем, падумаем. Селі на траву і пачулі, як маладыя дубочкі з красунямі соснамі шапочуць. Ну, і няхай сабе пашэпчуцца, мы перашкаджаць не будзем, пасядзім трошкі,
Людміла Лазута на рачныя хвалі паглядзім, ды і дамоў заварушымся. Купацца ніхто не асмеліўся, надта ж вада халодная.
Вяртацца хлапчукі прапанавалі іншай дарогай, лясной. «Ісці далей прыйдзецца, але там вакол дарогі вельмі прыгожы лес, Вам спадабаецца. Ягад пашукаем, мо ўжо і паспелі,» наперабой трашчалі яны. Што заставалася рабіць згадзілася, не кожны ж дзень дзетвара хоча прадэманстраваць хараство свайго краю, зрабіць чалавеку тое, што яму спадабаецца. Канешне, дамовіліся, што не заблудзімся, і тыя рашуча паабяцалі.
Хлопцы праўду казалі прыгожыя тут мясціны. Лес змешаны, але перавага быда за соснамі. Яны растуць не надта густа, роўныя, як салдаты на парадзе. Пад нагамі шмат ягадніку, лясных кветак. Галава ажно кружылася ад непараўнальных дрэва-травяна-квяточных водараў, якія не проста адчуваліся носам, а захапілі нас цалкам, сталі на хвіліны часткай істоты, як быццам шапталі кожнай клетачцы: «Усё для цябе, пі асалоду, радуйся». Радаваліся. Якія цудоўныя дні неспадзявана дае нам лёс!.. Можна зразумець Ганну Сяргееўну: ад такой прыгажосці адарвацца складана.
Праз якую гадзіну мы з падсіненымі губамі (пакаштавалі задобра спелых чарніцаў) ужо крочылі па лясной гравейцы. Размаўляць чамусьці не хацелася, слухалі птушыныя спевы. Пачулі гук матора. За хвіліну з намі параўнялася бліскучая сіняя «Audi», спынілася. Браты, на момант зусім забыўшыся на мяне, павіслі на ўладальніку машыны, які лёгка выпрастаўся побач, нібы саскочыў з сядзення, трымаючы пад пахамі абодвух хлапчукоў.
- Гэта наш хросны дзядзька Іван, не хвалюйцеся, ён харошы, наперабой крычалі яны, дрыгаючы нагамі ў паветры.
- Каб не хвалявацца, хутчэй трэба знаёміцца, сказаў хросны, паставіўшы дзяцей на ногі.
- Мяне Вы ўжо ведаеце, а як Вас завуць? я яшчэ і рот не паспела адкрыць, а непаседлівая моладзь ужо гучна дакладала.
- Гэта цёця Света, бібліятэкарка, у бабулі жыве, учора прыехала. Мы на рэчку хадзілі.
Вычарпальная інфармацыя, дапаўняць не давялося.
Ехаць у добрай машыне з прыгожым чалавекам, па чароўнай дарозе, з мілай дзятвой было прыемна (злавіла сябе на думцы аб невытлумачальным мностве прыгажосці ў бягучы момант і, аднёсшы гэты парыў душэнай радасці на ўздзеянне пахаў траў, супакоілася).
Сядзячы на заднім сядзенні побач з Сашкам, я ўвесь час намагалася думаць аб чымсьці важным, але ўсе думкі ляцелі прэч, і так хацедася проста глядзець на дарогу і ўсміхацца. Глянула ў люстэрка на вадзіцеля, заўважыла, што ў яго вельмі бліскучыя вялікія цёмныя вочы (у каго ж я такія бачыла?) і тое, што ён гэтымі вачамі штораз усхвалявана зыркае ў мой бок. Крыху прыгладзіўшы свае разгуляўшыяся за дзень валасы, вырашыла надалей не ўсміхацца, каб скласці ўражанне сур’ёзнай, нечакана з’явіўшайся пасажыркі. Даехалі спрытна і хутка. Гаспадыня яшчэ гасцявала, а чаму ж не пагасціць, унукі пад наглядам, а апошні аўтобус будзе а шостай гадзіне вечара. Мы з маладым пакаленнем таксама галадаць не збіраліся яешанька з цыбулькай толькі мільганула, добра знайшла дарогу да страўнікаў, тым больш апасля нашага невялікага падарожжа. Анікога ўгаворваць не спатрэбілася. На вуліцы прыцямнела ад хмараў дождж, відаць, будзе. Вырашылі трошкі на канапах паляжаць, у тэлевізар паўглядвацца. Паснулі...
Ганна Сяргееўна агучыла, што сённяшні вечар аб’яўляецца святочным, бо да нас прыйдзе паважаны госць Іван, хросны бацька ўнукаў. «Ён ненадоўга завітаў па справах, вячэраць будзем разам. Вось жа,
даседзелася да вечара, старая недарэча, зараз ужо часу зусім мала, «цопу-лопу» нічога асаблівага не прыгатуеш,» бедавала з гэтай нагоды мая гаспадыня, заглядаючы ў халадзільнік. I тут святочнае хваляванне агарнула і мяне. Пасля хвіліннага роздуму прапанавала спячы смачны пірог з вішняй, якая, ужо размарожаная для кампоту, стаяла ў халадзільніку. На пытлівы позірк Ганны Сяргееўны ўпэўнена адказала: «Паспею, смачны, мой каронны нумар, не падвяду. Дапамажы, святы Мікалай Цудатворца!»
Праз гадзіну за сталом, накрытым прыгожым саматканым вышытым абрусам, трое дарослых і двое хлапчукоў мірна размаўлялі, смяяліся, паспеўшы ўжо паласавацца смажанай сялянскай каўбаскай з бульбачкай. I вось, нягледзячы на позні час, усе мірна і уважліва чакалі пірага, які цудоўным чынам мужнеў і пунсавеў у духоўцы. Амаль адначасова яго усе спрабавалі, і той, як я і меркавала, аказаўся вельмі смачным. Пасля шчыра хвалілі мяне, дзякавалі, асабліва новы знаёмы Іван, які сядзеў насупраць, і яго чорныя вочы часцяком заглядаліся на мой твар. Было прыемна такая ўжо мая залежная ад агульнага адабрэння натура. Усе разам правялі нашага госця да веснічкаў, а Ганна Сяргееўна клапатліва паклала на сядзенне ягонай машыны ўпакаваныя рэшткі пірага: «Паснедаеш раніцай, табе ж ніхто не прыгатуе».
Паехаў. 3 палёгкай уздыхнула. Здаўна падабаюцца моманты ад’езду задаволеных гасцей. Спаць, аб’еўшыся, не хацелася. Саша з Дзімам улягліся. He уключаючы святла, мы сядзім на верандзе з адкрытымі дзвярамі, размаўляем, удыхаючы пах летняй ночы. «Як калісьці дома з мамай,» падумалася з болем.
Цяжка вызначыць, колькі прайшло часу, неяк адразу стала адчувацца напружанасць маўчання. Першай загаварыла Ганна Сяргееўна яна ж амаль нічога
Людміла Лазутпа пра мяне не ведала: «Бачу, што ты ладная жанчына і душа ў цябе, па ўсім відаць, харошая. Ды, як тая цыганка, бачу сум у вачах, нават, калі ты смяешся. Вось і сюды прыехала не на дзень. На каго сям’ю пакінула, ці чакае хто цябе дома?» Хоць і было зразумела, што на гэтае пытанне новым знаёмым мне абавязкова прыйдзецца адказваць, а ўсё ж працягваць доўга размову аб сабе зараз не хацелася, таму я хутка адказала: «Не, муж мяне не чакае, мая сям’я двое дарослых дзяцей, ужо маюць свае сем’і, а я унукаў. Я абавязкова распавяду аб сабе болей, але не сёння». Пагадзіліся.
На правах добра выхаванай гаспадыні Ганна Сяргееўна пачала гаварыць праз сваю сённяшнюю паездку, потым пра нашага госця. Такя даведалася, што здароўе ў залоўкі яшчэ не дрэннае, хоць мае яна ўжо амаль восемдзесят пяць гадоў. А наш неспадзяваны наведвальнік Іван сябра зяця, разам служылі на Далёкім Усходзе. Ён у мінулым спартовец, цудоўны трэнер, але зараз ужо яму зусім не да спорту, бо аднойчы атрымаў цяжкую траўму. Цяпер шчыльна і паспяхова займаецца конегадоўляй, для гэтага спецыяльна за мяжой вучыўся. Прыстойны чалавек, толькі адзінокі яму жонка здрадзіла, знайшла замену, пакуль пасля траўмы лячыўся. 3 параненым сэрцам быў доўгі час. Зараз з маці жыве, паступова адыходзіць душой стаў: можа, коні яму добрую энергію даюць, надта ж ужо ён аб іх клапоціцца. Наведваецца сюды час ад часу, асабліва, калі дзеці тут гасцююць. «Ой, загаварыла я цябе зусім,» глянуўшы на гадзіннік, занепакоілася мая апавядальніца. I мела рацыю была палова другой гадзіны ночы.
Мяне зноў чакаў прыемны адыход да сну (мабыць, магічная падушка). Перад самай раніцай прысніла, як стаяла каля сасны на высокай гары дзённыя лясныя харашуні, відаць, моцна сэрца кранулі. На снеданне былі варэнікі з тварагом і смятанай смаката. Цудоў-
Людміла Лазута на пачалася вясковая нядзелька. Агульнай дамовай вырашылі, што на наступым тыдні спаць будзем уладкоўвацца своечасова, а ў нядзельку паедзем раненька першым аўтобусам у царкву ўсе разам. Пагадзіліся адзінагалосна і дарослыя, і дзеці. А сёння мне пакажуць вясковую новабудоўлю. Запрашалі на агляд бабуля з унукамі ведьмі натхнёна, і я западозрыла, што ўбачу нешта зусім незвычайнае. Пайшлі. Будоўля, канешне, вялікая, але на нейкі момант я нават пашкадавала, што праз колькі гадоў тут ужо будзе зусім не такая ціхая вёска. Думку вырашыла не агучваць. Назад вярталіся няспешна, сёння ж спяшацца няма куды. Калі ўжо звярнулі на сваю вуліцу, то ўбачылі каля варот Іванаву бліскучую машыну. Занепакоілася Ганна Сяргееўна, дзеці пайшлі хутчэй, штосьці непрыемнае свербанула і па маім сэрцы можа, што здарылася? Відаць па прадчуванню здарылася, але нават сам лёс ніяк пакуль што не мог уцяміць калі тое паспела?..
Павітаўшыся, накіраваліся да ганку. Перад уваходам Іван, штосьці ўспомніўшы, затрымаўся, потым вярнуўся да машыны. Было вельмі бачна, што той хвалюецца, напружана сам для сябе нешта вырашае. Вярнуўся з пакетамі і двума вялізнымі букетамі кветак белыя ружы і ліліі. Умомант пакой напоўніўся чароўным водарам. «Саша, Дзіма, хадзіце сюды, тут вас чакаюць шакаладныя конікі. Малайцы, што павялі цёцю Свету па лясной дарозе,» сказаў мяккім голосам, у якім усё ж адчувалася нейкае хваляванне. Падзякаваўшы за неспадзяваныя падарункі, здзіўленыя хлопчыкі пабеглі ў свой пакой. Мы з гаспадыняй пераглянуліся, адчуўшы, што гэта толькі пачатак якойсьці вельмі важнай для Івана гісторыі, бо ён з букетам ужо стаяў перад Ганнай Сяргееўнай. He дазволіўшы ёй устаць, ціхім голасам вымавіў: «Дзякуй, што Вы ўмееце прыцягваць да сябе добрых людзей і што я маю магчымасць быць