Імгненні...
Людміла Лазута
Выдавец: Галіяфы
Памер: 160с.
Мінск 2014
Вялікая ты ўжо стала, дачушка, многа ведаеш. Малайчына, што любіш чытаць. Вучоныя шмат працавалі, каб дасканала пра гэтыя плямы растлумачыць. Давай і мы разгледзім іх уважліва, бачыш, яны маюць пэўныя формы. Прыглядзіся, знізу адзін чалавек падае, амаль зусім ляжыць, а вышэй відаць, як над ім стаіць другі, які яго забівае, трымае вілы. Гэта браты. Адзін з іх, Каін, займаўся земляробствам, другі Авель, пасвіў статкі. Авель быў не ганарлівы і памяркоўны, Каін меў жорсткі і зласлівы характар. Па біблейскім праданні, яны аднойчы прыносілі ахвяру Богу. Авель рабіў гэта ад чыстага сэрца, з надзеяй і малітвай аб міласці, Каін жа проста выконваў звычай, без любові і страху Божага. Гасподзь бачыць сэрца кожнага, ахвяру Авеля ён прыняў, дым ад яе паднімаўся ў нябёсы. Каін жа, убачыўшы, што ад яго ахвяры дым рассцілаўся па зямлі, зразумеў, што яна Богу не патрэбна. Пасля гэтага Каін стаў зайздросціць свайму брату, выклікаў яго ў поле і забіў. Перад Богам у сваім граху не прызнаўся, быў пракляты. Сумленне яго мучыла ўвесь час, нават на зямлі бацькоў ён не змог спакойна жыць. Жыццё чалавека найвялікшая каштоўнасць, яго шанаваць патрэбна. Каб людзі не забываліся на гэта, быў пакінуты вечны напамін, які мы бачым кожны раз, калі сходзіць поўня.
«Мабыць, і фашысты былі ад Каіна,» вырашыла я пасля нядоўгага роздуму і сказала пра гэта маме. Яна згадзілася са мной, трошкі памаўчаўшы, дадала: «Вайна заўсёды супраць Бога, бо забірае чалавечыя жыц-
ці. Але ж, бачыш, Каін і без вайны гзта зрабіў». Так у маё, яшчэ амаль дзіцячае сэрца, гэтым вечарам увайшоў зусім незнаёмы і дарослы боль ад усведамлення таго, што людзі здольны забіваць адзін аднаго, нават брат брата. Аб тым, што зайздрасць вельмі цяжкае для чалавека пачуццё, яна тым і небяспечна, што адразу іншаму чалавеку і не бачна, асабліва, калі яна квапіцца не на фізічнае чалавечае жыццё, а палюе за яго душой, забіраючы спакой, веру, надзею, я, канешне, усвядоміла значна пазней. Як, дарэчы, і тое, што здрадзіўшы ці забраўшы, што яму не належыць, чалавек, нібы той Каін, таксама жыць не можа поўня, мабыць, нідзе не дае набыць спакой...
«Трэба сухое лісце вынесці,» падумала я, аглядзеўшыся. Выходзячы за агароджу могілкаў, заўважыла чырвоны аўтамабіль, з якога якраз выходзіў невысокага росту мужчына. Ен быў па-спартыўнаму апрануты і выглядаў моладцавата. У якісьці момант нашы вочы сустрэліся, я здзівілася, бо ўбачыла ў яго позірку разгубленасць адначасова з дзіцячай радасцю. «Такая рэдкая з’ява ў сталага мужчыны,» прамільгнула ў галаве. Праз хвіліну ён ўжо падыходзіў да мяне.
- Добры дзень, яго словы прагучалі неяк не па абставінах радасна. Я ж павіталася зусім стрымана. Мабыць, адчуўшы мой настрой, ён хутка прадоўжыў:
- Вы, пэўна, дачка цёткі Марыі, я Вас пазнаў, падобныя на яе. Як жа мне сёння пашчасціла сустрэць Вас, даўно патрэбна было пабачыцца. Цётка Марыя і тут дапамагла. Пасля гэтых словаў я зразумела заўважаныя асаблівасці ў яго позірку, падумала, што, магчыма, яго дзецям, як і мноству знаёмых мамы, неабходна мая дапамога як урача-педыятра, і ўнутрана гатавалася слухаць.
- Вам патрэбна мне штосьці распавесці? Мы паразмаўляем, толькі мне неабходна тут лісце прыбраць.
Ён падбег да машыны і вярнуўся з венікам у руках: Я дапамагу, вось і венік з сабою ўзяў.
Працавалі моўчкі, кожны, мабыць, думаў пра сваё. Праз гадзіну помнікі былі чыстыя, усё лісце вынесена. Мне нават здавалася, што час расцягнуўся, так хутка ўсё здарылася зрабіць.
- Мяне Сашам завуць, Вы не спяшайцеся на аўтобус, я Вас да горада давязу. Пачакаю, калі патрэбна з кім пабачыцца, клапатліва адказаў мой новы знаёмы, такімі адносінамі выклікаўшы нечаканы давер з майго боку. Мы прыселі на лаўку ля сасны, я падрыхтавалася слухаць. Старалася быць уважлівай, было відаць хваляванне Аляксандра...
- Ведаеце, каб Вы ўбачылі мяне гадоў восем назад, то мабыць, і слоўца ад мяне не захацелі б пачуць... Я вайсковую службу праходзіў у Афганістане. Вярнуўшыся пасля вайны, ажаніўся, нарадзілася дачка, мы былі шчаслівыя. Усё было добра, пакуль я не застаўся без працы. У нашым будаўнічым упраўленні скарачалі штаты, пакідалі толькі кваліфікаваных і здаровых, ды і тым па тры месяцы заробак не плацілі. Многія мае знаёмыя падаліся на заробкі ў Маскву, а я меў надзею знайсці работу дома, мне зусім не хацелася пакідаць сям’ю, трэба было дапамагаць пастарэўшым бацькам у вёсцы, якія за мой «афганскі час» і так усе вочы выплакалі. Перыядычна работа яшчэ знаходзілася, выконваў часовыя заказы. Вечарамі з такімі ж хлопцамі сядзеў за півам, потым сталі з віном сябраваць. Я і не заўважыў, як за тры гады апынуўся на самым дне. Hi слёзы жонкі і мамы, ні жорсткія дакоры бацькі мяне не краналі. Зранку мяне адхадняк «калаціў», і я ў непрытомнасці шукаў спіртное. На медыцынскую дапамогу ніяк не згаджаўся, бо такія абставіны майго жыцця ўжо не хвалявалі, нават у нечым задавальнялі. Пра наступны дзень думаць не мог, не хацеў, бо гэта было
вельмі страшна. Хутка ўжо і дамоў начаваць перастаў прыходзіць...
Аднойчы раніцай я прачнуўся ад таго, што хтосьці мяне тармасіў, спрабаваў перавярнуць, адсунуць. Уставаць не хацелася, але мне настойліва не давалі спаць далей. Я адкрыў вочы і ўбачыў бабульку ў белай хусцінцы, маленькую, гадоў пад восемдзесят. Яна спрабавала мяне абудзіць і ўсё прыгаворвала:
- Дзіцятка, уставай, тут нельга валяцца, падніміся. Я сеў, аглянуўся і зразумеў, што заснуў каля агароджы сабора, які будаваўся ў нашым горадзе, і што гэта вельмі не падабаецца прыставучай, як пчала, бабулі. Надумаўся зноў легчы, але па настойліваму погляду старой зразумеў, што адыходзіць ад мяне яна не збіраецца. Каб яна адчапілася, сказаў, што згубіў адзін чаравік, пакінуць гэтае месца не магу. Бабуля прыхінулася да агароджы побач са мной і стала распытваць, дзе я быў і дзе мог згубіць той чаравік?
- Ну, што табе патрэбна, старая, у міліцыі быў, затрымлівалі днём, потым у бальніцу вазілі, там дзесьці і згубіў.
Бабулька задумалася, а потым, строга так гледзячы мне ў вочы, вымавіла:
- Ведаеш што, сынку, адыдзі далей, там для будаўнікоў сабора лаўка зроблена. Пасядзі, дачакайся мяне, я збегаю пашукаю твой чаравік.
He ведаю чаму, я згадзіўся. Правёўшы мяне вачыма, яна «пабегла». Я паглядзеў уздагон і ўбачыў, як бабулька ледзьве пераступае правай нагой, відаць было, што гэтая нага вельмі балела, бо яна разы ў два была таўшчэйшая за левую. Каб заглушыць нечакана ўзнікнуўшае пачуццё спагады да незнаёмага чалавека, я падумаў: «Нічога, бабуля, кавыляй, тут недалёка, будзе табе занятак, а я ў спакоі паляжу на лаўцы. Ты сама пайшла, я цябе не прасіў». He заўважыў, як зноў заснуў.
Калі адчуў знаёмае ўжо тармошанне, то зразумеў, што прайшло ўжо гадзіны тры, бо сонца добра прыпякала.
- Сынок, уставай, я твой чаравік знайшла. Мне ў міліцыі сказалі, што кіроўца, які цябе ў бальніцу вазіў, памыў машыну пасля змены і дамоў пайшоў. Я і да яго дахаты збегала, даведалася, што ён твой чаравік выкінуў у скрыню са смеццем за гаражом. Вось, я яго там і знайшла, добра, што паспела раней, чым «смеццевоз» прыехаў. Маеш шанец устаць на ногі, абувайся, ідзі дамоў і больш так не ўпівайся.
Я аслупянела глядзеў на яе набрынялую нагу, бачыў дабрыню ў стомленых вачах і не разумеў, навошта ёй было шукаць чаравік мне незнаёмаму, бруднаму, атупеўшаму ад запояў чалавеку.
- Немагчыма мне дамоў, няма мне з чым да жонкі з дачкой ісці, адказаў прыцішана я.
He ведаю чаму, але мне раптам невыцерпна захацелася заплакаць, упершыню за многія гады слёзы пацяклі па маім твары, але сораму я не адчуваў. Бабуля прысела побач, пачала гладзіць маю брудную руку і таксама ціхенька ўсхліпвала. Потым прамовіла:
- А ты прыходзь да нас на будоўлю, будзеш, пакуль акрыяеш, у простых работах дапамагаць, а потым і тынкаваць пачнеш. Я цябе да бацюшкі завяду. Тут плацяць не шмат, але ж ты будзеш займацца божай справай, сям’ю пракорміш.
Я такіх словаў даўно не чуў, яны краналі мне душу. Але думаў пра тое, што працаваць я ўжо даўно развучыўся, не змагу нічога зрабіць, пра ўсё забыўся, навошта мне гэтая марока, ды яшчэ ў храме? Зрабіў выгляд, што падумаў і выдаў:
- He, мамаша, я працаваць не змагу, я ж алкаголік, хворы, ты і не ведаеш, якая гэта страшная хвароба.
Яна заглянула мне ў вочы, стараючыся штосьці ў іх убачыць, і вельмі ўпэўнена, ціха і душэўна сказала:
- He, дзіцятка, не хвароба гэта ў цябе, а распуста. Калі ўпаў, то падымайся, чалавеку ў брудзе ляжаць нельга.
I так гэтыя словы трапілі ў кропку, што мне захацелася стаць іншым. Я не буду распавядаць, як цётка Марыя прасіла прыняць мяне на работу, як прывяла потым у царкву, маўляў, «ты ж ахрышчаны!», як прасіла заробак атрымліваць мне разам з жонкай, як потым я ўладкаваўся на новую работу... Вось толькі праводзіць яе ў новае жыццё не паспеў былі з сям’ёй на адпачынку, калі яна памерла. Езджу цяпер сюды, цётка Марыя для мяне як другая мама, дапамагла нанава нарадзіцца. А Вас вельмі хацеў пабачыць, Вы ўрач? Распавядайце сваім калегам пра мой выпадак, пра гэтую «распусту», ад якой можна пазбавіцца і падняцца, калі дапамогуць. Дапамагайце, калі ласка.
Пара збірацца. Суседка выйшла развітацца. Убачыўшы мяне разам з Аляксандрам, запытала: «Ты яго ведаеш?» Я, у знак згоды, кіўнула галавой.
Усю дарогу, пакуль мы ехалі, я думала пра тое, што жыццё ўвесь час дае чалавеку магчымасць вучыцца, на кожны ўзрост свая навука. Успомніла, як аднойчы мама мне весела распавядала аб тым, што шукала чалавеку чаравік у скрыні са смеццем у двары міліцыі. Дзяжурны міліцыянер, відаць, хвалюючыся за яе аўтарытэт, казаў ёй: «Бабулька, хопіць ужо там корпацца, даўся табе гэты чаравік. Аб чым людзі падумаюць, убачыўшы цябе за гэтым заняткам?» I я тым часам таксама была незадаволена гэтым учынкам. У думках згаджалася з міліцыянерам, сказала маме, каб яна так болып ніколі не рабіла. Памятаю, як яна раптам стала вельмі сур’ёзнай і цвёрда адказала мне: «А гэта, дачушка, не сорам. Сорам, калі людзі людзей не бачаць».
Смешнае і сумнае і побач
Дзень быў, як звычайна бывае ў настаўніцы на пачатку верасня, напружаным. У нейкі момант мне захацелася сесці на канапу, пакласці выцягнутыя ногі на крэсла і ні аб чым не думаць. Паспрабавала, на хвілін дзесяць такі стан атрымаўся спрыяльным, не болей. Штосьці непакоіла, засела ў маёй памяці міжвольна, патрабавала дзеяння, але што? Паціху, не ўстаючы з канапы, стала перабіраць паслядоўнасць усіх падзей дня, каб намацаць тую, на якую трэба было якімсьці чынам рэагаваць, ды часу на той момант не было. 3 вамі таксама бывае такое? Канешне ж, ведаю, што бывае. Але вашай віны ў тым няма, супакойцеся. Проста справаў калі-нікалі для адной галавы на адзінку часу бывае зашмат вось яна і раскладвае іх па куточках памяці ў асобныя скрынькі, вызначае для кожнай свой тэрмін. I ён абавязкова наступае, скрыня адчыняецца, а як жа іначай? А пакуль гэты час не надышоў трэба заняцца справамі.