Імгненні...
Людміла Лазута
Выдавец: Галіяфы
Памер: 160с.
Мінск 2014
побач з імі». На вачах жанчыны заблішчэлі слёзы. «Што здарылася, Іван, кажы хутчэй, ты што развітваешся, з’язджаеш куды?» Іван няспешна падцягнуў крэсла да канапы, на якой мы сядзелі, сеў амаль насупраць: «А зараз, паважаныя жанчыны, паслухайце мяне, калі ласка, толькі не перабівайце, пытанні прашу падаваць у пісьмовым выглядзе,» паспрабаваў нават усміхнуцца ён, але жарт не атрымаўся, надварот, стала неяк няёмка знаходзіцца пад яго ўважлівым позіркам.
Усе падзеі гэтага моманту былі настолькі незразумелымі і невытлумачальнымі, што хацелася «сыйсці са сцэны», зрабіцца незаўважнай. А ён, між тым, пачаў свой расповед, і мы даведаліся, што даўно, яшчэ калі быў першакурснікам, на студэнцкай навуковай канферэнцыі ўбачыў дзяўчыну сваю запаветную мару, у якую і закахаўся з першага погляду. Колькі разоў спрабаваў пазнаёміцца бліжэй, чакаў яе ля інтэрнату, але ўсё было марна. А сябры яшчэ з гарэзлівай усмешкай распавялі, што яна летам выходзіць замуж. Канешне, хіба ж можна не заўважыць і не пакахаць замоцна вось такую кучаравую, з яскравай чароўнай знешнасцю прыгажуню Святлану. А яе зялёныя звабныя вочы... Такая выпускніца! He дзіва, што нехта спрытны хутка назаве яе сваёй жонкай і подбегам памчыць да ЗАГСу, не дагоніш апасля. «А што я магу даць ёй, пачынаючы студэнт? Толькі полымя пачуццяў, ды і тое з аднаго боку,» думаў тады. «Карацей кажучы, здаўся без бою, нават і ў галаву не прыйшло, што збірацца выйсці замуж гэта яшчэ не быць замужам. Так яна і засталася ў маіх успамінах марай, казачным летуценнем,» ціха вымавіў Іван. Памаўчаў трошкі і, гледзячы на мяне, працягваў: «Лёс вырашыў патурбаваць і выпрабаваць мяне наноў. Я ж і не планаваў заязджаць да вас у суботу, спяшаўся па справах. He паверыў сваім вачам, калі ўбачыў сваю недасягальную Святлану на лясной дарозе
Людміла Лазута з хлапчукамі. Адмовіўся ад усялякіх справаў, напрасіўся да вас у госці. Хоць і здавалася гэта немагчымым, але ж я бачыў перад сабой усё тыя ж незвычайнаыя зялёныя вочы, тыя ж валасы, да якіх увесь час хацелася дакрануцца, тую ж плаўнасць рухаў усё, як некалі даўно, быццам гады адступілі перад вечнай жаночай загадкавасцю. Адначасова зразумеў, што мяне ты зусім не памятаеш. З’ехаў. Ноч роздумаў. Я слухаў сваё сэрца і ўпэўніўся, што ты там, відаць, жыла заўсёды, а майму сэрцу было прыемна існаваць з жанчынай-марай, інакш як бы я змог адразу адчуць цябе і пазнаць? I зараз я добра ведаю, што ў нашым жыцці не бывае выпадковых сустрэч. He магу страціць цябе зноў, нельга памыляцца двойчы. I вось я тут. Стань маёй жонкай,» павольна і вельмі ўпэўнена вымавіў Іван, працягнуўшы букет і схіліўшы галаву.
Я маўчала. Ганна Сяргееўна раптам адчула сябе лішняй пры гэтай размове, з пабялеўшым тварам яна ціхенька выйшла з пакою. Букет так і заставаўся ў Івана. «Дык вось чаму мне падаліся знаёмымі яго вочы, калі мы ехалі ў машыне. Але твар я яго зусім не памятаю, не разглядвала тады ўважліва. Ад далёкага знаёмства застаўся невыразны ўспамін, мае ж мары ў той час былі з другім,» у думках размаўляла я сама з сабою. Устаўшы, прыняла букет шкада ж кветак, павянуць. Як у непрытомнасці, пайшла на кухню, наліла ў вазу вады, паставіла букет на стол. Здавалася, што ўсё гэта здарылася не са мной. Ад цішыні аж закладвала ў вушах...
Першым загаварыў Іван.
- Табе патрэбен час? Я пачакаю. Давай прысядзем, паразмаўляем.
- Аб чым? нярвова пераплятаючы пальцы рук, сказала я. Гэта ж нерэальна, так не бывае. Ты што, не разумееш, што наш час ужо мінуў?
- He, наш час толькі пачынаецца. Мы павінны былі прайсці кожны свой шлях, каб стаць сённяшнімі.
- Ты нават не ведаеш, а мо я замужам?
- Так, не ведаю, але мне здаецца, што жанчыны, якія «за мужам», выглядаюць інакш, у іх позірку не адчуваецца трывогі. У глыбіні тваіх вачэй хаваецца сум. Так бывае, калі чалавек сутыкнецца са здрадай. Ды і на доўгі час жонак з дому не адпускаюць.
- Я не зрабіла шчаслівым аднаго, чаму ты думаеш, што з табой будзе інакш?
- Ты не для яго, відаць, была наканавана.
- У мяне дарослыя дзеці. Ты не будеш мець сваіх.
- Дзеці даруюцца чалавеку Богам. Яны прыходзяць да яго рознымі шляхамі. Я кахаю цябе і буду любіць тваіх дзяцей.
- He, гэта позна. На вялікі жаль, зусім позна.
- Ты што такое кажаш? Хіба бывае позна людзям адчуваць сябе патрэбнымі адзін аднаму, ведаць, што цябе чакаюць кожную хвіліну, што можна размаўляць аб хвалюючым, а можна маўчаць і слухаць цішыню разам, радавацца і гараваць дваім таксама лепей. Я многа пра гэта ведаю. Павер мне.
- Абставіны часам уносяць папраўкі ў жыццё. Людзі думаюць, што робяць, як найлепш, а на справе атрымліваецца зусім іншае не тое, чаго чакалі, на што спадзяваліся. Я болей не жадаю рабіць памылкі, ці самой для кагосьці памылкай зрабіцца.
- He бойся. У кожнага чалавека заўсёды ёсць магчымасць вырашаць, які шлях для сябе вызначыць. Здрады больш не будзе.
Нашы галасы гучалі ўсё цішэй. Я не пазнавала сябе. Усё, што сёння да гэтага казаў Іван, зараз ужо не здавалася такім недарэчным, не хацелася пярэчыць.
- Пачакай, я сама вырашу, у які час і што табе адказаць. Але ж, калі думаеш, што цябе кожны дзень бу-
Людміла Лазута дзе чакаць пірог з вішняй, то вельмі памыляешся, я яго выпякаю толькі ў асаблівых выпадках. А зараз давай развітвацца, трэба пабачыць, як там Ганна Сяргееўна маецца у такіх абставінах пажылой жанчыне лёгка можна страціць раўнавагу.
Пасля маруднымі крокамі правяла Івана да веснічкаў. Ад агульнага хвалявання зусім не памятаю, аб чым там яшчэ амаль паўгадзіны размаўлялі. Што за дзень сёння такі?..
Назаўтра працавалася зранку добра. Набегла шмат дзетвары. He такужо ім кніжкі спатрэбіліся, як хацелася са мной пазнаёміцца. Пад вечар нават падумала, што ўсе падзеі ўчарашняга дня хутка можна забыць, калі аб іх не ўспамінаць. Вельмі старалася, у аўторак ужо неяк трошкі супакойвацца пачала. Але дзе ж там супакоішся у сераду, тут як тут, Іван зноў з’явіўся. Па маім настроі ён зразумеў, што я ўся ў роздуме, і ветліва дадаў:
- Буду чакаць, колькі спатрэбіцца, але ты паспяшайся. Я ж вельмі хвалююся, каб які прараб мне дарогу не перайшоў, на будоўлі хлопцы шпаркія, а цябе не заўважыць цяжка.
- Вось што я табе скажу. Ты, мабыць, захварэў, але гэта хутка пройдзе. Займіся справамі. He ганяйся туды-сюды. Мне працаваць трэба, сказала я, хоць і разумела, што гэта зусім не ветліва. Іван уважліва паглядзеў на мяне сваімі бліскучымі вачамі і адказаў:
- А я і не адказваюся захварэў, бо аднабаковае каханне гэта сапраўды хвароба. Ратуй мяне хутчэй, каб не памёр.
Ён памахаў весела рукой і з’ехаў у добрым настроі. А што ва ўсім гэтым добрага? Навошта мне гэтыя перажыванні? Спадзявалася на спакойнае вясковае існаванне а дзе ён, той спакой? Аяжу да паўночы без сну, думаю. Разумею, что дзесьці там, глыбока ў душы прытаілася і ўсё яшчэ дыхае вельмі далікатнае пачуццё ча-
кання шчасця таго берага, да якога спяшаюцца двое, каб даць адно аднаму магчымасць далейшага жаданага развіцця і ўпэўненасць, што так яно і будзе. Як ні старалася (у вёску вось заехала), а нідзе ад гэтага пачуцця падзецца немагчыма: перамагае, відаць, жаночая частка сэнсу жыцця быць патрэбнай і каханай...
У суботу я зноў завіхалася ля пліты, вішнёвы пірог абяцаў быць удалым. Настрой у насельнікаў дома быў, як і належыць у суботу, прыўзняты. Калі на парозе з’явіўся Іван з цукеркамі, віном і кветкамі, то ўсім стала зразумела, што інакш быць не магло, сярод нас ужо панавала нейкая агульная прадбачлівасць. Дзякуючы за падарункі, Ганна Сяргееўна запытала: «Сумуеш без нас?» Гледзячы на мяне паверх яе галавы, Іван ціха і вельмі сур’ёзна адказаў: «Сумую, успамінаю часцей за дыханне». Я вельмі намагалася не глядзець у яго цёмныя вочы, бо адчувала, што патанаю ў іх глыбіні. «Божачка, дай моцы, каб не з галавой, яна ж мне зараз вельмі патрэбная,» пранеслася ў маіх, зараз такіх зусім непрадказальных, думках. I што гэта з жанчынай робіцца, галоўнае адкуль што ўзялося?..
На гэтым цуды не скончыліся. Праз месяц атрымала запрашэнне ад мясцовага кіраўніцтва перайсці на пастаянную працу ў бібліятэку, для заахвочвання прапанавалі службовую кватэру ў вельмі прыгожым новым доме...
Было мне аб чым добра падумаць у гэтай камандзіроўцы. А можа, і ёсць сапраўдная праўда ў тым, што ніколі не позна станавіцца шчаслівай, нават зараз? Добра вядома нам з даўніх часоў, што шчаслівы чалавек вакол сябе робіць шчаслівымі шмат іншых людзей і што шчаслівая маці дае сваім дзецям значна болей магчымасцей быць таксама шчаслівымі. Проста людзі пра гэта часта забываюцца, як і пра тое, што выпадковасцей у жыцці, відаць, не бывае...
Пяшчота
Жанчына расплюшчыла вочы, паглядзела ў бок акна. Цёмна. «Трэба заснуць, бо заўтра напружаны дзень,» падумала яна, павярнуўшыся да сцяны. Але сон не браў яе ў палон. Чаму? 3 чаго? Якая ў тым нагода? Штосьці незвычайнае хвалявала яе сэрца, патрабавала перабіраць усе падзеі мінулага дня, каб знайсці прычыну бяссонніцы. Так, нічога незвычайнага не адкапаўшы ў падзеях мінулых дзён, яна, стомленая ад душэўнай перанапругі, заснула толькі на світанні. Нягледзячы на гэта, прачнулася па-звычайнаму лёгка. Снедаць чамусьці не вельмі хацелася, з задавальненнем выпіла толькі гарбату.
Працы, як заўсёды, было многа. Кабета вярталася дамоў, калі ўжо пачынала цямнець. Седзячы ля акна ў аўтобусе, ёй было прыемна назіраць за жыццём вячэрняга горада і думаць, што хутка можна будзе адчуць асалоду цёплых бруяў душа і ўтульнасці ложка.
Так прыемна засынаць, напрацаваўшыся, асабліва, калі зможаш выканаць усё, што планавалася. Некаторы час думкі яшчэ вяртаюцца да падзеяў дня, усплываюць нанова часткі дзённых размоў, выразныя твары людзей, як быццам перад сном наша свядомасць пачынае падрыхтоўку для наступнага дня: штосьці праплыло і знікла зусім, як і не было, а штосьці дабавілася ў бясконцы ланцужок памяці для таго, каб застацца там назаўсёды...
Перад сном учарашні стан пачаў вяртацца: нясмела нейкі віхорчык неспакою ізноў падштурхнуў яе прачнуцца. На дварэ ў самай моцы панавала ноч, і тое незнаёмае пачуццё хвалявання зварушыла думкі, прымусіла шукаць крыніцу неспакою.
«Усё ж добра, нічога не здарылася, спі,» загадала яна сабе. Паслухалася, заснула...