Імгненні...
Людміла Лазута
Выдавец: Галіяфы
Памер: 160с.
Мінск 2014
I хто ж яго ведае, можа, такім чароўным быў гэты сённяшні вальс Ліды з Алесем менавіта таму, што на тым далёкім вяселлі парваліся струны толькі на скрыпцы. Здолелі ж яны не парваць струны душаў сваіх. Дзіўная і надта далікатная гэта рэч душа чалавека, моцна трымацца часам трэба, каб пачуць яе яшчэ мацней, каб не згубіцца сярод бясконцых спакусаў...
Танцы. Танцы?.. Танцы!
Гукі вясковага працоўнага дня паступова сціхалі, губляліся ў наплываючай пяшчотнай цішыні летняга вечару і ўжо заставаліся недзе там, у гісторыі, а зараз пачынала панаваць сціплая, а таму да болю кранальная прыгажосць надыходу кароткай летняй ночы. У гэтыя нядоўгія хвіліны знаходзілася месца і ціхаму ветрыку, і мяккаму свету нябесных зоркаў, і малочнаму паху жылля, які быў незвычайна аздоблены непараўнальнымі нотамі ад мноства траў і кветак. Мабыць, нават самы таленавіты знаўца-парфумер не здолеў бы стварыць водары, якія маглі хоць здаля быць падобнымі да тых, што ў наваколлі, непаўторных і зменлівых, як прыгажосць жанчыны ў розную пару яе ўзросту. Бо хіба ж можна перадаць пах пралескі ў руках маладзенькай дзяўчынкі-падлетка, лёгкі, як вясновы вецер, пах чаромхі і бэзу каля хаты гарэзлівай чарнавокай дзяўчыны, галавакружальны і спакуслівы, як каханне, пах язміну ў кветніку пад акном чырвонашчокай маладухі, які на пачатку лета аддае правы мядоваму паху ліпы, каб супакоіць усе сэрцы і павольна наблізіць іх да хараства паху лілеі кветкі яскравага сонечнага лета жыцця жанчыны-каралеўны. А потым восень з водарам вяргіняў, яблык і грушаў плёнам перажытых пачуццяў і незабыўных мятна-рамонкавых успамінаў. Дзівоснае цуда сусвету даць столькі магчымасцяў чалавеку для адчування прыгажосці асяроддзя, у якім той жыве...
Так і скончылася б непаўторнасць сённяшняга летняга вечара, калі гэта не была б субота. Ужо апоўдні гаспадары прыладзілі свае косы пад стрэхі, бо заўтра касьбы не будзе засталося скасіць траву ўздоўж ракі, але трэба было колькі дзён пачакаць, каб пасля наваль-
Апусціўшы вочы, напоўненыя слязьмі, Алесь сумна і з цяжкім сэрцам прамовіў: «Струны рвуцца, Мікалай».
Госці так нічога і не заўважылі. Вяселле адбылося, як і мела быць. Струну Алесь змяніў. Музыкі пранікнёна рабілі сваю справу, было весела. А што скрыпач быў сумны то гэта хіба творчы настрой. Можа, ён па характару такі сур’ёзны... Свату ж Мікола даручыў не спускаць з Алеся-скрыпача вачэй на ўсялякі выпадак...
I хто ж яго ведае, можа, такім чароўным быў гэты сённяшні вальс Ліды з Алесем менавіта таму, што на тым далёкім вяселлі парваліся струны толькі на скрыпцы. Здолелі ж яны не парваць струны душаў сваіх. Дзіўная і надта далікатная гэта рэч душа чалавека, моцна трымацца часам трэба, каб пачуць яе яшчэ мацней, каб не згубіцца сярод бясконцых спакусаў...
Танцы. Танцы?.. Танцы!
Гукі вясковага працоўнага дня паступова сціхалі, губляліся ў наплываючай пяшчотнай цішыні летняга вечару і ўжо заставаліся недзе там, у гісторыі, а зараз пачынала панаваць сціплая, а таму да болю кранальная прыгажосць надыходу кароткай летняй ночы. У гэтыя нядоўгія хвіліны знаходзілася месца і ціхаму ветрыку, і мяккаму свету нябесных зоркаў, і малочнаму паху жылля, які быў незвычайна аздоблены непараўнальнымі нотамі ад мноства траў і кветак. Мабыць, нават самы таленавіты знаўца-парфумер не здолеў бы стварыць водары, якія маглі хоць здаля быць падобнымі да тых, што ў наваколлі, непаўторных і зменлівых, як прыгажосць жанчыны ў розную пару яе ўзросту. Бо хіба ж можна перадаць пах пралескі ў руках маладзенькай дзяўчынкі-падлетка, лёгкі, як вясновы вецер, пах чаромхі і бэзу каля хаты гарэзлівай чарнавокай дзяўчыны, галавакружальны і спакуслівы, як каханне, пах язміну ў кветніку пад акном чырвонашчокай маладухі, які на пачатку лета аддае правы мядоваму паху ліпы, каб супакоіць усе сэрцы і павольна наблізіць іх да хараства паху лілеі кветкі яскравага сонечнага лета жыцця жанчыны-каралеўны. А потым восень з водарам вяргіняў, яблык і грушаў плёнам перажытых пачуццяў і незабыўных мятна-рамонкавых успамінаў. Дзівоснае цуда сусвету даць столькі магчымасцяў чалавеку для адчування прыгажосці асяроддзя, у якім той жыве...
Так і скончылася б непаўторнасць сённяшняга летняга вечара, калі гэта не была б субота. Ужо апоўдні гаспадары прыладзілі свае косы пад стрэхі, бо заўтра касьбы не будзе засталося скасіць траву ўздоўж ракі, але трэба было колькі дзён пачакаць, каб пасля наваль-
ніцы сыйшла вада. Жаночая частка вёскі зранку пераварочвала скошаную ўчора траву, зграбала сухое сена, потым завіхалася ў хаце, двары і ў лазні, каб паспець да вячэры ўсюды навесці чысціню і парадак, пацёрці загарэлыя да чарнаты плечы хлапчукоў і пачасаць пабеленыя сонцам, мокрыя валасы дзяўчынак. Ды і самім памахаць пахучым новым венікам вакол сябе і гаспадара не грэх. Пасля вячэры хтосьці накіраваўся праменька да ўтульнай пасцелькі, хтосьці ішоў на пасядзелкі на лаўку да суседзяў, каб трошкі пагутарыць, падыхаць чароўнымі водарамі лета. Усё ціха і велічна, як і належыць быць, калі на змену вечара павольна наплывае ноч...
Аб тым, што гэтая цішыня будзе нядоўгай, ведалі дзяўчаты. Бо нездарма ж зранку, калі яны на лузе ля ракі зграбалі сена, хлопцы на другім беразе цікавіліся, што прыгажуні будуць рабіць вечарам. «Спаць будзем,» гарэзліва адказвалі яны, усім сваім выглядам сцвярджаючы супрацьлеглае. А было ў тыя дватры гады так, што на гэтым беразе ў вёсцы падрасло шмат дзяўчат на выданне, затое ў суседзяў за ракой болей было самастойных, ужо пасля службы ў войску, хлопцаў. Хтосьці жыў і працаваў у вёсцы, а хтосьці у другім месцы, але напрыканцы тыдня прыязджаў да бацькоў. Скарачаць суботнія вечары разам моладзі суседніх вёсак было намнога цікавей. Вось і пакручваліся дзяўчаты ля люстэрка, услухваючыся ў цішыню. Ад сэрца адлягло, калі ад лесу, што паласой цягнуўся вакол вёскі, пачалі разлівацца гукі гармоніка-зазывалы. Гэта азначала, што сёння ў вёсцы будуць танцы...
«Татачка, не засынай, казала Галя, хутка забягаючы ў пакой. Ужо гармонік чуваць, усё роўна табе патрэбна будзе ўставаць, каб бубен хлопцам вынесці, танцы ж будуць». Уважліва паглядзеўшы на дачку, Рыгор, знакаміты вясковы пявун і ўладар барабану, які
Людміла Лазута яму аднойчы на кірмашы аддалі ў давесак даплаты за авечку, прыслухаўся да гукаў за акном і спакойна адказаў: «I хто ж табе сказаў, што я сплю? Як бачыш не. Але і барабан я нікому давяраць не збіраюся, калі спатрэбіцца сам барабаніць буду». На гэта і разлічвала Галя, бо ведала, што татка вельмі любіў прымаць удзел у музычных справах моладзі. Адказнасць за бубен у вуснах Рыгора заўсёды гучала, як важная дзяржаўная справа, абавязковая да выканання, таму на танцы вымушана была збірацца і Ганна, яго жонка, бо аднаго яго адпускаць было небяспечна на чуб Рыгора да гэтай пары заглядвалася не адна жанчына. Ды і, па сакрэту кажучы, Ганне яшчэ і самой калі-нікалі хацелася закружыцца ў вальсе у юнацтве яна была адмысловай танцоркай.
Зусім іншы сюжэт разварочваўся ў хаце Васіля і Валі, бацькоў шасцігадовага хлопчыка і трохгадовых дзяўчынак-блізняткаў. Пачуўшы гукі гармоніка, Васіль заспяшаўся на ганак, трэба было ў цемры навобмацак знайсці належныя туфлі ён без доўгіх роздумаў збіраўся на танцы. «I калі ўжо ты натанцуешся? Хоць бы людзей засаромеўся трое дзяцей ў хаце,» шэптам, каб не збудзіць дзяцей, з ноткамі незадавольнення казала Валя. Стомленая клопатамі гаспадаркі і малымі дзецьмі, яна ўвесь час хацела спаць. Ёй і ў маладосці танцы не былі асалодай, а зараз, расквітнеўшай пасля родаў, павольнай і дароднай жанчыне гэтыя выкрунтасы былі зусім не даспадобы. Завязваючы шнуркі на туфлях, Васіль адказаў: «Ідзі, калі ласка, апранайся, пакуль я за мамай збегаю, каб за дзецьмі прыгледзела, ты ўжо падрыхтаванай будзь, трошкі патанчым і вернемся, ніякага сораму тут няма». Так і зрабілі. Валя ведала, што перайначыць Васіля наконт танцаў было немагчыма. Праз паўгадзіны, з зачэсанымі на бок светлымі валасамі, у блакітнай святочнай кашулі, Васіль у
ліку першых ужо падыходзіў да месца, радасна паглядаючы на жонку ў прыгожай, з рамонкамі сукенцы, моцна трымаючы яе за руку. 3 розных бакоў сюды ўжо накіроўвалася моладзь і тыя больш сталыя людзі, каму не спалася, бо хацелася «і на другіх паглядзець, і сябе паказаць». Вакол музыкі з гармонікам кучкаваліся наляцеўшыя, як мухі на мёд, «зарэцкія» хлопцы. Яны незаўважна, але з вялікай цікавасцю, паглядалі на падыходзячых дзяўчат...
Танцавалі гэтым летам у недабудаванай хаце Сямёна, бо невялічкі будынак клуба патрабаваў рамонту. Яно і лепей: падлога ў хаце ўжо была ўкладзена, а прастора яшчэ не падзелена на жыллёвыя памяшканні. Сямён ахвотна згаджаўся на «танцавальную арэнду», бо, па сакрэту ад жонкі, яму ад хлопцаў сёе-тое трапляла ў кілішак, і ён з задавальненнем распавядаў, што ў «натанцаваным доме» ім з жонкай жыць будзе весела. Часцей за ўсё на гармоніку граў Валодзя, электрык з суседняй вёскі, які з’яўляўся не толькі паважаным знаўцам уласцівасцяў электрычнага току, але і добрым музыкам-самавучкай. Быў ён невысокага росту, з цёмнымі кучаравымі валасамі, меншым у сям’і. Старэйшыя два яго браты былі ўжо сямейныя, жылі ў раённым цэнтры. На Валодзю бацькі мелі надзею, што пасля жаніцьбы ён будзе жыць побач з імі. Вельмі радаваліся, калі сын пажадаў вучыцца граць на гармоніку, бо гарманіст заўсёды меў у дзяўчат перавагу перад іншымі хлопцамі, нават на рост увага не звярталася. Валодзю падабалася праз гукі гармоніка выказваць настроі мелодый. Асабліва добра яму гралася, калі побач знаходзіўся бацька прыгажуні Галі дзядзька Рыгор са сваім барабанам, якім ён вельмі дасканала адцяняў і падтрымліваў гармонік, дапамагаў перадаць непаўторнасць кожнай песні ці танца. А што тычыцца полькі то пераўзысці іх выкананне гэтага твору не давялося ніко-
Людміла Лазута му, нават знакамітым музыкантам з суседняга раёна, якія суправаджалі вяселлі, калі жаніхі былі з іх боку. Валодзева ўласна складзеная полька спачатку была няспешнай, давала магчымасць танцорам адчуць і трапіць у рытм гармоніка з барабанам, а ўжо потым пачынаў адбывацца нейкі цуд: мудрагелістыя беларуска-руска-польскія пераборы былі перамендівымі, нечаканая лірычнасць раптоўна змянялася хуткімі і іскрыстымі, як навальнічныя ручаі, спалучэннямі рытмаў, вытрымліваць якія ў танцы мог не кожны толькі тры-чатыры пары заставаліся ў крузе да заканчэння такой адмысловай полькі.